• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СУРАГАТ (ад лац. surrogatus пастаўлены замест іншага), 1) заменнік натуральнага прадмета, прадукту, які мае некат. яго ўласцівасці. Напр., С. натуральнай кавы — ячмень, жалуды. 2) Падробка; падроблены, фальсіфікаваны прадукт.
    СУРАЖ, гарадскі пасёлак у Віцебскім рне, на р. Зах. Дзвіна пры ўпадзенні ў яе р. Каспля, на аўтадарозе Віцебск—
    Да арт. Супрэматызм Эль Лісіцкі. Пра 2 квадраты. Супрэматычная казка ў шасці карцінках. 1920.
    Веліж (Расія). За 43 км на ПнУ ад Віцебска. 1,2 тыс. ж. (2001).
    Вядомы з 16 ст. У 1563 пабудаваны Суражскі замак. 20.12.1569 С. атрымаў герб: у сярэбраным полі мур з трыма вежамі. 3 1590 йэнтр староства. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 захоплены (2.9.1656) рус. войскамі, вернуты ВКЛ паводле Андросаўскагп перамір’я 1667. 3 1772 у Рас. імперыі, з 1777 горад, цэнтр павета, з 1796 у Беларускай губ. У 1780 у С. 300 ж., больш за 100 дамоў, драўляная царква. 3 1802 у Війебскай губ. У 1830я г. пабудаваны СпасаПраабражэнская і Петрапаўлаўская йэрквы. у 1864 заснавана нар. вучылішча. 3 1866 заштатны горад Віцебскага павета. У 1897 у С. 2731 ж.. прыстань, 2класнае павятовае і нар. вучылішчы; у пач. 20 ст. 4400 ж., II мураваных і каля 440 драўляных дамоў, 48 рамесных майстэрняў, 69 крам, сплаў лесу, 2 царквы. У 1924—60 цэнтр Суражскага раёна Віцебскай акр., з 1938 у Віцебскай вобл., з 27.9.1938 гар. пасёлак, 3000 ж. У Вял. Айч. вайну з 12.7.1941 да 28.10.1943 акупіраваны ням. фашыстамі, якія ў С. і раёне загубілі 9181 чал. 12.9.1941 партыз. атрад пад камандаваннем М .Г\ Ш.чырова разграміў у С. варожы гарнізон. Са студз.—сак. 1942 да снеж. 1943 існавала Суражская партызанская зона. На ПнУ ад С. знаходзіліся т.зв. Суражскія. ці Віцебскія «вароты». У 1960—62 і з 1965 у Віцебскім (у 1962—65 у Лёзненскім) рне.
    Працуюць лясгас. сярэдняя і муз. школы, садяслі, Дом культуры, цэнтр дзіцячай творчасці, бка, аптэка, аддз. сувязі. Помнік дзецям Героя Сав. Саюза Шмырова. Археал. помнік — замчышча. В.В.Віталёва.
    СЎРАЖСКАЕ МбРА, Судакскае м о р а. адна са стараж. назваў Азоўскага м. (часам разам з Чорным) ад г. Судак (Сугдзея, Салдая, стараж.рус. форма Сураж). Назва Судакскае м. (араб. БахрСудак) выкарыстоўвалася мусульманскімі географамі 14—15 ст. У рус. гіст. крыніцах С.м. ўпершыню ўпамінаецца пад 1319.
    СЎРАЖСКАЯ НІЗІНА На ПнУ Беларусі ў Війебскай вобл., частка на тэр. Смаленскай вобл. (Расія). Фізікагеагр. раён БеларускаВалдайскай правінцыі (акруга Бел. Паазер’я). Мяжуе з Гарадоцкім узв. на 3 і Віцебскім узв. — на Пд. Выш. 150—160 м. Пл. каля 900 км2.
    Прымеркавана да Аршанскай упадзіны. У асадкавай тоўшчы вылучаны магутныя (да 1500 м і болей) адклады верхняга дакембрыю (пяскі, пясчанікі, алеўрыты, гліны), дэвонскакаменнавугальнага (да 200 м; вапнякі, даламіты, мергелі, гліны) і юрскаантрапагенавага (да 190 м; мел, мергелі, пяскі, супескі, гліны) комплексаў. Фарміраванне паверхні С.н. звязана з акумуляцыйнай і абразійнай дзейнасцю Суражскага прыледавіковага вадаёма. які існаваў у браслаўскі стадыял паазерскага зледзянення. Пазней вадаём быў спушчаны ракой Зах. Дзвіна каля г. Віцебск. Нізіна запоўнена азёрналедавіковымі глінамі і алеўрытамі, на ўскраінах пашыраны флювіягляцыяльныя адклады (жвір, пяскі, супескі), у асобных месйах марэнныя суглінкі. Карысныя выкапні: лёгкаплаўкія гліны, даламіт, буд. пяскі, пясчанажвіровы матэрыял, торф.
    Паверхня пласкахвалістая з эолавымі ўзгоркамі і парабалічнымі дзюнамі, лагчынамі, азёрнымі катлавінамі. Аднос
    278 СУРАЖСКАЯ
    ныя перавышэнні рэльефу 2—3 м, да 10 м (дзюнны рэльеф). Нізіну дрэніруюць р. Зах. Дзвіна з прытокамі Каспля, Усвяча з Аўсянкай. Даліны маюць па 2—3 эразійнаакумулятыўныя тэрасы. Найб. азёры Вымна, Цёста, Сясіта. Сярэдняя тра студз. 7,8 °C, ліп. 18 °C. Ападкаў 620 мм за год. Глебы пераважна дзярновападзолістыя, дзярноваглеістыя і тарфянабалотныя. Пад лесам каля 30%, лясы хваёвыя, асінавыя, бярозавыя, чорнаальховыя, трапляюцца дамешкі ясеню, клёну, ліпы і інш. Балоты вярховага тыпу. Пад ворывам да 20%. У межах С.н. біял. заказнік Запольскі.
    СЎРАЖСКАЯ ПАПЯРбВАКАРДбННАЯ ФАБРЫКА Дзейнічала ў 1890— 1925 у г. Сураж Віцебскага пав. (цяпер гарадскі пасёлак у Віцебскім рне). Выпускала белы, буры, жоўты кардон, абгортачную паперу і драўняную масу. Працавала больш за 50 рабочых.
    СЎРАЖСКАЯ ПАРТЫЗАНСКАЯ 36НА ў Вялікую Айчынную в а й н у, тэрыторыя на ПнУ Віцебскай вобл., якую ў час акупацыі ням. фашыстамі кантралявалі партызаны з 1942 да снеж. 1943. Складвалася на працягу студз.—сак. 1942 у ходзе наступальных дзеянняў партыз. атрадаў, у тл. М.П.Шмырова, з дапамогай часцей Чырв. Арміі Калінінскага фронту. Да лета 1942 межы зоны ахапілі Суражскі (акрамя райцэнтра), часткі Гарадоцкага, Віцебскага, Лёзненскага, Мехаўскага рнаў (пл. 3 тыс. км2). Абаранялі зону партыз. брыгады 1я Бел., імя А.Ф.Данукалава, 2я Бел. імя П.К.Панамарэнкі, імя М.Кутузава, 1я Віцебская, імя Чырванасцяжнага Ленінскага камсамола Війебскай вобл. і некат. інш. партыз. фарміраванні. Агульнае кіраўніцтва баявой і гасп. дзейнасйю ў зоне ажыццяўлялі спец. штаб на чале з І.Ф.Бердзіянам, Суражскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Лёзненскі, Мехаўскі падп. райкомы КП(б)Б, адноўленыя сав. сельсаветы з удзелам Віцебскага падп. абкома КП(б)Б, Паўн.Зах. аператыўнай групы UK КП(б)Б, камандавання Калінінскага і 1га Прыбалт. франтоў. У канцы вер. 1942, калі гітлераўцы ліквідавалі Віцебскія «вароты», тэрыторыя зоны звузілася. На працягу года з чэрв. 1942 акупанты правялі супраць партызан 11 карных аперацый («Серабрыстая ліса», «Белы мядзведзь», «Шаравая маланка», «Грамавы ўдар», оМайская навальніца», «Веснавы карагод», «Дождж на сёмуху» і інш.). Са снеж. 1943 пасля Гарадоцкай аперацыі 1943 пачалося вызваленне ад акупацыі тэрыторыі зоны, большасць партыз. фарміраванняў злучаліся з Чырв. Арміяй. Утрыманне С.п.з. ў 1942 мела стратэгічнае значэнне для развіцця партыз. руху на Беларусі і ■ ў суседніх Калінінскай вобл. Расіі, Латвіі, Літве. Больш як паўгода партызаны зоны ўтрымлівалі Віцебскія «вароты», выратавалі жыццё дзесяткаў тысяч жан
    чын, дзяцей, старых. Актыўнай баявой дзейнасцю партызаны дэзарганізоўвалі тыл ворага на стыку груп ням. армій «Поўнач» і «Цэнтр», актыўна ўзаемадзейнічалі з Чырв. Арміяй.
    Літ:. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990. С. 582.
    У.С.Пасэ.
    СУРАЖСКІ Васіль, бел. і ўкр. пісьменнікпалеміст 2й пал. 16 ст. Мяркуючы па прозвішчы, паходзіў з Суража, але невядома з якога — віцебскага, бранскага ui падляшскага. Пасля смерці І.Фёдарава кіраваў да 1598 Астрожскай друкарняй. Да асобных яе выданняў напісаў прадмовы. Быў членам літ. гуртка кн. К.Астрожскага. У гісторыю палемічнай лры ўвайшоў як аўтар кн. «Аб адзінай ісціннай праваслаўнай веры і святой саборнай апостальскай царкве» (Астрог, 1588), скіраванай супраць прапаганды ідэі царкоўнай уніі Б.Гербеста і П.Скаргі. У творы выявіў эрудыцыю ў веданні царк.кананічнай лры. Цікавая зместам і некат. запазычаннямі ў інш. аўтараў кніга С. не вызначаецца літ. густам. Свае думкі ён выклаў на царк.слав. мове і толькі зрэдку ўстаўляў словы жывой нар. мовы, таму стыль надзвычай цяжкі.
    Літ.: Памятннкн полемнческой лнтературы в Западной Русй. Кн. 2. СПб., 1882; В о з н я к М. Історія украінськоі літературн. Т. 2, ч. 1. Львів, 1921; Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 1. Мн., 1968; йсторня белорусской дооктябрьской лнтературы. Мн., 1977. А.Ф.Коршунаў.
    СЎРАЖСКІ ЗАМАК Існаваў у 16—18 ст. у г. Сураж Віцебскага пав. (цяпер гар. пасёлак у Віцебскім рне). Пабудаваны з дрэва ў сугоках рэк Каспля і Зах. Дзвіна ў 1563 паводле загаду вял. кн. ВКЛ і караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта II Аўгуста. У ходзе ваен. падзей 17—18 ст. замак зведаў неаднаразовыя разбурэнні; у 1616 і 1633 спалены рас. войскамі, але праз некат. час зноў адноўлены. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 С.з. здадзены 2.9.1656 царскаму войску. На «Чертеже» (1701), зробленым стольнікам Пятра I М.Цызыровым, зафіксаваны абарончыя сцены С.з. без вежаў і 2 масты цераз роў; замак паказаны ў плане як круглы. Пасля 1772 С.з. перастаў існавайь.
    СЎРАЖСКІ ПАВЕТ, адм.тэр. адзінка Рас. імперыі ў 1777—96 і 1802—66. Цэнтр — г.п. Сураж. Утвораны 22.3.1777 у складзе Полацкай губ. Скасаваны 12.12.1796, адноўлены 27.2.1802 у складзе Віцебскай губ. Пл. каля 3,2 тыс. км2, насельніцтва больш за 36 тыс. чал. (1863). Канчаткова скасаваны ў 1866, тэр. падзелена паміж Віцебскім, Веліжскім і Гарадоцкім пав. В.Л.Насевіч.
    СЎРАЖСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў БССР у 1924—60. Цэнтр — г.п. Сураж, з 1957 — г.п. Янавічы. Утвораны 17.7.1924 у складзе Віцебскай акругі, 28.8.1924 падзяляўся на 12 сельсаветаў. 3 1938 у Віцебскай вобл. 20.1.1960 раён
    скасаваны, тэрыторыя перададзена Гарадоцкаму, Езярышчанскаму і Віцебскаму рнам. ВЛ.Насевіч.
    СЎРАЖСКІ ШКЛОЗАВбД Дзейнічаў у 1861—96 у г. Сураж Віцебскага пав. (йяпер гарадскі пасёлак у Віцебскім рне). Ў 1886—96 прайавала ад 32 да 69 рабочых.
    СЎРАЖСКІЯ «ВАРбТБЬ, тое, што Віцебскія «вароты».
    СУРАКАРТА (Surakarta), С о л а, горад у Інданезіі, у цэнтр. ч. вва Ява. Уваходзіць у правінйыю Цэнтр. Ява. Засн. ў 18 ст. Каля 550 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прамсць тэкст. і харчовая. Традыц. маст. промыслы (выраб тканіны батык і інш.). Музеі: гіст., старадаўняй яванскай культуры ў палацы Сола. Мячэць Мангкунегаран (16 ст.), 2 палацы султана (18 ст.), галандскі форт (1779).
    СУРАТ, горад на 3 Індыі, у штайе Гуджарат. Вядомы з сярэдневякоўя. У 1613 тут засн. першая англ. гандл. факторыя ў Індыі. Каля 2 млн. ж. з прыгарадамі (2001). Порт на Аравійскім м., у вусці р. Тапты. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прамсць: тэкст., харч., папяровая. Рамесная вытвсйь тканін, карункаў з залатымі і сярэбранымі ніткамі, парчы; разьба па дрэве. Унт.
    СЎРАЎ, рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім рнах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Беседзь (бас. р. Дняпро). У верхнім цячэнні наз. Сураўка. Даўж. 49 км. Пл. вадазбору 215 км!. Пачынаецца на паўн. ускраіне в, Завідаўка Клімавіцкага рна, вусйе ў в. Фёдараўка Касцюковіцкага рна. Цячэ па паўд.ўсх. ч. АршанскаМагілёўскай раўніны. Даліна выразная, пераважна трапенападобная.
    сурвэтка	279
    шыр. 0,5—1 км, месцамі да 1,5 км. Рэчышча звілістае, свабодна меандруе, ад вытоку на працягу 8,4 км каналізаванае. СУРАЎНІ, вёска ў Шумілінскім рне Віцебскай вобл. Цэнтр Казьянскага с/с і саўгаса. За 28 км на Пн ад гар. пас. і чыг. ст. Шуміліна, 65 км ад Віцебска.