Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Прырода На ўзбярэжжы ч. Гвіянскай нізіны, у цэнтры і на Пд Гвіянскае пласкагор’е, хрыбты і горныя масівы да 1280 м. Карысныя выкапні: баксіты (запасы
СУР’Я
285
больш за 8 млрд. т, адно з першых месц у свеце), нафта, руды жалеза, ніобію, волава, танталу; золата, плаціна, алмазы, буд. матэрыялы і інш. Клімат субэкватарыяльны, гарачы і вільготны. Сярэднія месячныя тры 26—28 °C. Ападкаў 2000—3000 мм за год. Рэкі мнагаводныя, парожыстыя, багатыя на гідраэнергію. Вільготныя экватарыяльныя лясы з каштоўнымі пародамі дрэў займаюць каля 85% тэр. Месцамі другасныя хмызнякі, участкі саваннаў. У складзе жывёльнага свету: малпы, ягуары, пумы, тапіры. Шмат птушак, паўзуноў, насякомых. Прыродны парк Браўнсберг. некалькі рэзерватаў.
Насельніцтва Жывунь сурына.мны, або сурынамскія крэолы (еўрап.афрыканскія мулаты, 31%), блізкія да іх па мове і культуры негры (10%), індыйцы (37%), яванцы (15%), індзейцы (карэнныя жыхары, 2%), кітайцы (2%), еўрапейцы (1%) і інш. Вернікі індуісты (27%), пратэстанты (25%), католікі (23%), мусульмане (20%) і інш. Сярэднегадавы прырост насельніцтва 0,6% (2001). Сярэдняя шчыльн. 2,7 чал. на 1 км . Каля 90% насельніцтва жыве на ўзбярэжжы і ў далінах гал. рэк, якія складаюць 3—4% тэрыторыі. У гарадах жыве 74% насельніцтва. Найб. г. Парамарыба — каля 250 тыс. ж. з прыгарадамі (2001). У астатніх гарадах насельніцтва не перавышае 10 тыс. ж. У сельскай гаспадарйы і рыбалоўстве занята каля 20% працаздольнага насельніцтва, у прамсці і будве —каля 10%, у абслуговых галінах — каля 70%.
Гісторыя Узбярэжжа С. адкрыта ісп. мараплаўцам \.Ахеда.ч у 1499. У 1551 галандскія гандляры заснавалі пасяленне ў вусці р. Сурынам (адсюль назва краіны). У канцы 16 ст. тут замацаваліся іспанцы, у 1630 — англічане. Паводле англанідэрл. дагавора 1667 Вялікабрытанія ўступіла С. Нідэрландам у абмен на нідэрл. ўладанні ў Паўн. Амерыцы. Асновай эканомікі Нідэрл. Гвіяны (тагачасная назва С.) была плантацыйная гаспадарка; для працы на плантацыях прывозілі рабоў з Афрыкі, пасля скасавання рабсіва ў 1863 — закантрактаваных рабочых з Індыі і Інданезіі, нашчадкі якіх цяпер складаюць найб. шматлікую этнічную групу С. У 1954 С. атрымаў аўтаномію ў складзе Каралеўства Нідэрландаў.
25.11.1975 абвешчана незалежнасць С. У лют. 1980 уладу захапілі ваенныя на чале з Д.Боўтэрсе. У 1980я г. ў С. склалася напружаная паліт. сітуацыя, якая ўскладнялася ўзбр. барацьбой супраць цэнтр. ўрада. У выніку пагаднення ў маі 1991 адбыліся свабодныя выбары. У 1992 падпісана мірнае пагадненне паміж урадам С. і ўзбр. групоўкамі. На выбарах у маі 2000 перамог Новы фронт за дэмакратыю і развіццё, яго лідэр Р.Венетыян стаў прэзідэнтам. С. — чл. ААН (з 1975). Дзейнічаюць паліт. партыі: Новы фронт за дэмакратыю і развіццё, Нац. дэмакр. партыя.
Гаспадарка. С. — краіна сярэдняга ўзроўню развіцця з развітой горназдабыўной прамсцю. Валавы ўнутр. прадукг (ВУП) у 1999 склаў 1,48 млрд. дол., па 3,4 тыс. дол. на 1 чал. У прамсці ствараецца 22% ВУП, у сельскай гаспадарцы — 13%, у абслуговых галінах — 65%. Найб. развіта гарнарудная прамсць. Здабываюць баксіты (больш за 4 млн. т штогод, каля 5—10% сусв. вытвсці),
нафту — каля 1 млн. т, марганцавую руду і золата. Баксітаздабыўную прамсйь кантралюкшь кампаніі ЗША і Нідэрландаў. Баксітавыя руднікі ў басейнах рэк Сурынам і Котыка, каля гарадоў Мунга і Паранам, распрацоўка адкры
Герб і сцяг Сурынама.
тым спосабам. У 1999 атрымана 1,9 млрд. кВт гадз электраэнергіі, у т.л. 74% на ГЭС (буйнейшая з іх Бракапонда на р. Сурынам), 26% на цеплавых электрастанйыях. Развіта вытвсць гліназёму (штогод больш за 1 млн. т) і алю.мінію (каля 30—40 тыс. т), лесапілаванне і дрэваапрацоўка. Невял. прадпрыемствы цэм., абугковай, тэкст. і тытунёвай прамсці, па вытвcui цукру, рому, мелесу, паль.мавага алею, жывёльнага масла, маргарыну, па апрацоўцы рыбы і крэветак. Саматужныя промыслы. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца 117 тыс. га зямлі, у т.л. 95 тыс. га пад ворывам, 7 тыс. га пад шматгадовымі насаджэннямі, 15 тыс. га пад пашай.
Арашаецца 60 тыс. га. Амаль усе с.г землі знаходзяцца на ўзбярэжжы. Пераважаюць плантацыйныя гаспадаркі. Гал. культура —рыс (больш за 50% ворыва, штогод збіраюць 2 ураджаі, каля 300 тыс. т); вырошчваюць бананы, йукр. трыснёг, арахіс, маніёк, агародніну. Трапічнае садоўніцтва (апельсіны, грэйпфруты). Плантацыі кавы, какавы, алейных і какосавых пальмаў. У жывёлагадоўлі найб. развіта гадоўля буйн. par. жывёлы (102 тыс. галоў, 1997) і птушкагадоўля (2,2 млн. курэй разам з бройлерамі). Рыбалоўства (13 тыс. т, 1999). промысел крэветак. Нарыхтоўка драўніны каштоўных парод. Транспарт пераважна аўтамаб., унутр. водны і марскі. Даўж. аўтадарог 4,5 тыс. км, у т.л. 1.2 тыс. км з цвёрдым пакрыццём; унутр. водных шляхоў — 1,2 тыс. км, чыгункі — 166 км (1996). У краіне 46,4 тыс. легкавых, 19,3 тыс. грузавых аўтамашын і аўтобусаў, 46 аэрапортаў (2000). Гал марскі порт Парамарыба, паблізу міжнар аэрапорт. У 1999 экспарт склаў 443 млн. дол., імпарт — 525 млн дол. У экспарне пераважаюць баксіты, гліназём і алюміній (разам па кошцс больш за 80%), нафта, драўніна, крэветкі, рыба, рыс, бананы; у імпарце — машыны і абсталяванне, нафтапрадукты, харч. прадукты, спажывецкія тавары Гал. гандл. партнёры: ЗША (23% экспарту, 35% імпарту), Нідэрланды (11% і 15%). Нарвегія (19% экспарту), Трынідад і Табага (12% імпарту), Японія, Вялікабрытанія. Замежны турызм у 1998 даў даход 44 млн. дол. Грашовая адзінка — сурынамскі гульдэн.
IЯ Афнагель (прырода, насельніцтва, гаспадарка).
СУРЭНЬЯНЦ. Сурэнянц Вардгес (27.2.1860, Ахалцыхе, Грузія —6.4.1921), армянскі мастак. Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1876—79). Скончыў Мюнхенскую AM (1885). 3 1894 экспанент, з 1910 чл. Тва перасоўных маст выставак (гл. Перасоўнікі). Жыў у Маскве, Пецярбургу. Ялне Першы ў арм. жывапісе звярнуўся да гіст. жанру; аўтар карнін на тэмы нар. легенд, партрэтаў, пейзажаў: «Пакінутая» (1894), «Зняважаная святыня» (1895), «Царква Рыпсімэ» (1897), «Альгамбра» (1897), «Семіраміда каля трупа Ара Прыгожага» (1899), «Саламея» (1907) і інш. Афармляў літ. творы («Бахчысарайскі фантан» А.Пушкіна, 1899; казкі О.Уайльда, 1909; ар.м. нар. казкі, 1906—14), спектаклі ў Маскоўскім маст. тры, Марыінскім тры і Тры В.Камісаржэўскай у Пецярбургу і інш.
СЎР’Я (літар. — сонца), у старажытнаіндыйскай міфалогіі: 1) бог Сонца, адзін з 8 багоў — захавальнікаў свету, цар Паўд. Захаду, усёвідушчае вока Мітры і інш. багоў. Яго ўяўлялі чалавекам, птушкай або лятучым вожыкам. У
286 СУСАК
міфах С. нараджаецца на У, выходзіць з нябеснай брамы і за дзень абыходзіць зямлю і неба. Ён азарае свет, разганяе цемру, хваробы і ворагаў, дорыць людзям здароўе, працвітанне і патомства. 2) Дачка сонечнага бога Сур’і.
СУСАК (Butomus), род кветкавых раслін сям. сусаковых. 1 від — С. парасоністы (В. umbellatus). Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і як заносны ў Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецua ў прыбярэжнай зоне стаячых і з павольнай плынню вадаёмаў, забалочаных месцах.
Шматгаловыя травяністыя расліны з паўзучым, мясістым карэнішчам, выш. да 150 см. Лісце доўгае, лінейнае, у прыкаранёвай разетцы. Кветкі беларужовыя, на доўгіх кветаножках. Плод — шматлістоўка. Карэнішчы маюць каля 60% крухмалу, бялок, цукар, спажываюцца ў ежу. Са сцёблаў і лісця вырабляюць маты. кошыкі. Харч., кармавыя (для андатры, бабра, валаплаўных птушак), тэхн., дэкар. расліны. А.М.Скуратовіч.
СУСАЛЬ, тое, што золата сусальнае.
СУСАНАА (Такэхая Сусанаан а м і к о т а літар. доблесны, хуткі, заўзяты богмуж з Суса), у японскай міфалогіі адзін з трох «высокіх» дзяцейбагоў Ідзанакі (гл. Ідзанакі і Ідзансмі), які пры падзеле сваіх уладанняў аддаў С. раўніну мора. Верагодна, першапачаткова С. шанавалі як аднаго з багоў, што персаніфікавалі буру і водную стыхію. Пазней узнікла ўяўленне пра С. як пра боскага продка родаў, звязаных з мясйовасцю Ідзума, і культ. героя, які прыходзіць на дапамогу людзям.
СУСАНІН Іван Восіпавіч (?, с. Дзеравенькі б. Кастрамскога пав. — сак. 1613), рускі селянін, які ахвяраваў сабой дзеля выратавання цара ў перыяд ваііны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609— IS. У сак. 1613 атрад шляхты Рэчы Паспалітай, які накіроўваўся да с. Домніна (вотчына Раманавых за 3 км ад с. Дзеравенькі) з мэтай захапіць толькі што абранага царом Міхаіла Фёдаравіча Раманава, узяў С. правадніком. С. паслаў свайго зяця Б.Сабініна папярэдзіць цара, а сам наўмысна завёў атрад у непраходны балоцісты лес, за гэта закатаваны. Ушаноўваецца як нац. герой рус. народа. У гонар С. названы rap. пасёлак і раён у Кастрамской вобл., яго подзвіг адлюстраваны ў маст. лры, у оперы М.І.Глінкі «Жыццё за цара» («Іван Сусанін»). У Кастраме помнік (1967). У Вял. Айч. вайну 1941—45 подзвіг С. на Беларусі паўтарылі І.С.Цуба (гл. Цубы), І.Ю.Філідовіч і інш.
СУСВЁТ, бясконцы ў часе і прасторы і бязмежна разнастайны па сваіх формах свет; усё, што існуе. У шырокім сэнсе С. з’яўляецца прадметам вывучэння ўсяго прыродазнаўства, кожная з галін якога даследуе пэўны бок С. У больш вузкім сэнсе навукай пра С з’яўляецца астраномія Будову С. як цэлага вывучае касмалогія.
Сусак парасоністы.
Сур’я. Камень. 10 ст.
Развіццё ўяўленняў пра С. прайшло некалькі этапаў. У старажытнасці пад С. разумелася населеная частка Зямлі. У Стараж. Грэцыі ўяўленні пра С. звязаны з адкрыццём шарападобнасці Зямлі, аддаленасйі нябесных свяціл (Піфагор, Арыстоцель) і гіпотэзай пра рух Зямлі (Філалай, Арыстарх Самоскі). У сярэдневякоўі ўсталявалася геацэнтрычная сіс
тэма свету Пталамея. Пераварот ва ўяўленнях пра С. звязаны з канцэпцыямі М Каперніка (гл. Геліяцэнтрычная сістэліа свету), у якой Зямля разглядалася як звычайнае нябеснае цела, і Дж.Бруна, які прыйшоў да высновы пра бясконцасць зорнага С. 3 19 ст. С. даследаваўся як зорная сістэма Млечнага Шляху (Галактыка). Новы этап у развіцці ўяўленняў пра С. звязаны з абгрунтаваннем у 20 ст. існавання інш. галактык і пераходам да вывучэння Метагалактыкі, ажыццяўленнем запуску першых штучных спадарожнікаў Зямлі і асваеннем касм. прасторы.
СУСВЕТНАГА ПРЫЦЯГНЁННЯ ЗАкбн, н ьютана з а к о н п р ы цягнення, закон прыцягнення ў класічнай механіцы. Паводле С.п.з. кожныя матэрыяльныя целы з масамі ті і тг прыцягваюцца ў напрамку адно да аднаго з сілай ^г), модуль якой прама прапарцыянальны здабытку іх мас і адваротна прапарцыянальны квадрату адлегласці г паміж целамі: F= Gm\mi/r\ дзе G — гравітацыйная пастаянная. Адкрыты \.Ньютанам у 1665—66 на аснове аналізу Кеплера законаў (апублікаваны ў 1687).