• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СУСВЁТНЫ САВЁТ МІРУ (ССМ), кіруючы орган Руху прыхільнікаў міру. Засн. ў 1950. Прадстаўляе больш за 200 най. аргцый з больш як 150 краін. Прэзідэнт ССМ — Е.Махерас (з 1990). Сакратарыят знаходзіцца ў г. Хельсінкі. СУСВЁТНЫ САВЁТ ЦЭРКВАЎ (ССЦ; World Council of Churches), міжнародны йэнтр экуменічнага руху (гл. Экуменізм). Засн. ў 1948 на 1й Генеральнай асамблеі ССЦ у Амстэрдаме як аб’яднанне 3 пратэстанцкіх рухаў («Вера і парадак», «Жыццё і дзейнасйь», «Міжнародны місіянерскі савет»), Рэзідэнныя ССЦ у г. Жэнева. Мэта ССЦ — садзейнічанне збліжэнню хрысц. йэркваў у пытаннях веравызнання. На асамблеях ССЦ распрацоўваецца агульная хрысц. праграма, накіраваная на cau. і эканам. пераўтварэнне свету, абмяркоўваюцца глабальныя праблемы чалавецтва і шляхі выхаду з сац.эканам. і экалагічнага крызісаў. ССЦ аб’ядноўвае больш за 300 рэліг. аб’яднанняў са 100 краін свету. У яго склад уваходзяць пратэстанцкія і правасл. аргцыі, у т.л. Руская праваслаўная царква (з 1961).
    СУСВЁТНЫ ФОНД ДЗІКАЙ ПРЫРОДЫ (World Wildlife Fund; ВВФ). міжнародная грамадская арганізацыя.
    асн. мэта якой — збор сродкаў для здзяйснення канкрэтных праектаў па ахове дзікіх жывёл і прыродных згуртаванняў. Засн. ў 1961. Штабкватэра ў г. Глан (Швейцарыя). Аддзяленні ў 27 краінах. Арганізуе мерапрыемствы (пераважна ў краінах, якія развіваюцца), фінансуе навук. экспедыцыі, арэнду зямель для стварэння ахоўных тэр. і інш. Напр., на сродкі і пры садзейнічанні фонду створаны нац. парк Ману ў вярхоўях р. Амазонка (Перу), Біял. станныя імя Ч.Дарвіна на вве СантаКрус (архіпелаг Галапагас), марскія запаведнікі, праведзены мерапрыемствы па ратаванні дажджавых лясоў вва Суматра (Інданезія). Фонд вядзе агітац. і асв. дзейнасйь, выдае штогоднік «World Wildlife» і газ. «WWFnews», кнігі, плакаты і інш. Для ўзнагароды дзеячаў па ахове прыроды засн. «Залаты медаль».
    ivwf
    Эмблема Суеветнага фонду дзікай прыроды.
    СУСВЁТНЫЯ РЭЛІГІІ, рэлігіі, якія маюць найб. колькасць паслядоўнікаў ва ўсім свеце. Да іх адносяцца хрысціянства, будызм і іслам. Характарызуюцца універсальным, касмапалітычным веравучэннем і празелетызмам (імкненнем перавярнуць у сваю веру прыхільнікаў інш. рэлігій).
    СУСВЁТНЫ ЧАС, сярэдні сонечны час Грынвіцкага мерыдыяна. Выкарыстоўваецца пры астр. назіраннях. у міжнар. тэлеграфнай і тэлетайпанай сувязі і інш. Гл. таксама Мясцовы час, Паясны час.
    СУСВЁТНЫЯ ФЕСТЫВАЛІ МОЛАДЗІ I СТУДЭНТАЎ. традыцыйныя масавыя міжнар. святы прадстаўнікоў дэмакр. моладзі і студэнтаў, накіраваныя на развіццё дружбы і ўзаемаразумення паміж моладдзю і народамі розных краін, на ўманаванне міру. Асн. арганізатар — Сусветная федэрацыя дэмакратычнай моладзі. Праграмы фестываляў разнастайныя: сустрэчы дэлегацый, семінары, дыспуты, маніфестацыі, спарт. спаборніцтвы, маст. конкурсы, выстаўкі і інш. У 1947—2001 адбылося 15 фестываляў: у Празе (1947), Будапешце
    290 сусветныя
    (1949), Берліне (1951), Бухарэсце (1953), Варшаве (1955), Маскве (1957), Вене (1959), Хельсінкі (1962), Сафіі (1968), Берліне (1973), Гаване (1978), Маскве (1985), Пхеньяне (1989), Гаване (1997), Алжыры (2001). Алжырскі фестываль 2001 праходзіў пад лозунгам «За ўсеагульную салідарнасць, мір і дружбу»; абмяркоўваліся найважн. сусв. праблемы (наступ неалібералізму і глабалізму, расавая дыскрымінаныя, рэліг. фундаменталізм, маладзёжнае беспрацоўе і адукацыя і інш.), ставіліся пытанні аб узмацненні антыімперыяліст. барацьбы і міжнар. салідарнасці моладзі. Моладзь Беларусі ўдзельнічала ва ўсіх С.ф.м. і с., акрамя Алжырскага. М.Г.Нікіцін
    СУСВЁТНЫЯ ЦЭНЫ, цэны. якія дзейнічаюць на сусветным рынку, па якіх ажыццяўляюцца самыя буйныя экспартнаімпартныя здзелкі; сярэднія значэнні цэн на пэўныя тавары, устаноўленыя ў розных краінах. Вылічаюцца ў свабодна канверсоўнай валюце з улікам базісных цэн, якія адлюстроўваюць дынаміку цэн на пэўны тавар, умоў транспарціроўкі і аб’ёму закупак гэтага тавару. Значна ўплываюць на ўнутр. цэны розных краін. У СССР мелі абмежаванае выкарыстанне ў сувязі з устанаўленнем дзярж. цэн на імпартныя тавары і забаронай абароту замежных валют. У постсав. краінах наглядаецца тэндэнцыя набліжэння цэн да С.ц. Гл. таксама /мпарт, Экспарт.
    СУСЕНТМАРЫ (Sault Sainte Marie), каналізаваны водны шлях на мяжы ЗША і Канады, які злучае азёры Верхняе і Гурон. Праходзіць у абход парогаў на р. СентМэрыс. Адкрыты ў 1855. Складзены з 3 паралельных каналаў: 2 у ЗША (даўж. паўн. 2,6 км, глыб. 7,5 м; даўж. паўд. 2,5 км, глыб. 5,5 м) і 1 у Канадзе (даўж. 2,2 км, глыб. 6,7 м). Грузаабарот каля 100 млн. т за год.
    СЎСЛАЎ Віктар Паўлавіч (13.4.1909, г. Уфа, Расія — 19.6.1996), бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Др тэхн. н. (1974), праф. (1975). Скончыў Томскі індустрыяльны інт (1934). 3 1947 дырэкгар Мінскага трактарнага зда, з 1951 дэкан фта ў БПІ, у 1954— 59 дырэктар Бел. інта механізацыі сельскай гаспадаркі (адначасова з 1956 заг. кафедры, з 1981 праф.). Навук. працы па арганізацыі і тэхналогіі рамонтнаабслуговай вытвcui ў аграпрамысл. комплексе.
    7в.: Управленяе качеством ремонта сельскохозяйственных машнн. Мн., 1981 (разам з В.В.Суславым); Машннные дворы н ремонтные мастерскне для сельскохозяйственной технякм. 2 йзд. Мн., 1986 (разам з Л.В.Суславым, В.В.Суславым); Ремонт м храненне техннкм в сельском хозяйстве. Мн., 1989 (разам з М.М.Паллекаравым. В.В.Суславым).
    Л.В.Бароўка.
    СЎСЛАЎ Міхаіл Андрэевіч (21.1 (.1902, с. Шахаўское Паўлаўскага рна Ульянаўскай вобл., Расія — 25.1.1982), савецкі парт. дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1962, 1972). Скончыў Маскоўскі інт нар. гаспадаркі (1928), выкладаў у ВНУ Масквы. 3 1931 у апараце ЦКК ВКП(б) і СНК СССР, з 1937 — Растоўскага абкома партыі. 1ы сакратар Стаўрапольскага крайкома (1939—44), чл. ЦК ВКП(б) (з 1941). У Вял. Айч. вайну чл. Ваен. савета Паўн. групы войск Закаўк. фронту, нач. Стаўрапольскага краявога штаба партыз. атрадаў. Старшыня бюро ЦК па Літ. ССР (1944—46), сакратар ЦК партыі (з 1947). Адначасова ў 1949—50 гал. рэдактар газ. «Правда». Чл. Палітбюро (Прэзідыума) ЦК КПСС (1952—53, 1955—82).
    СЎСЛАЎ Уладзімір Васілевіч (1857— 1921), рускі архітэктар. Скончыў Пецярбургскую AM (1893). Вывучаў і прапагандаваў помнікі стараж.рус. архітэктуры. На Беларусі рэстаўрыраваў Камянецкую вежу (1903), выканаў праект рэстаўрацыі Віцебскай Ільінскай царквы. Займаўся вывучэннем і кансервацыяй Лідскага замка. а.А. Трусаў.
    СЎСЛІКІ (Citellus), род грызуноў сям. вавёркавых. Вядомы з міяцэну (каля 10—5 млн. г. назад). 36 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Насяляюць лугі, стэпы, лесастэпы, пустыні і інш. Жывуць у норах. На зіму ўпадаюць у спячку. Многія віды — пераносчыкі і носьбіты ўзбуджальнікаў чумы і інш. На Беларусі (пераважна ў паўд. ч.) трапляецца С. рабы (С. suslicus). У выкапнёвым стане ў Чачэрскім рне знойдзены рэшткі С. вял. (С. major), інш. відаў — у Віцебскім і Гродзенскім рнах.
    Даўж. цела да 40 см, хваста да 25 см. Афарбоўка ад пясчанавохрыстай да бураваташэрай. Вушныя ракавіны малыя. Hori кароткія. Расліннаедныя. Нараджаюць да 17 дзіцянят. Аб’ект промыслу. Э.Р.Самусенка.
    Суслікі: I — шэры; 2 — рабы.
    СУСПЁНЗІІ (ад лац. suspensio падвешванне), з а в і с і, дысперсныя сістэмы, у якіх часцінкі цвёрдай дысперснай фазы знаходзяцца ў завіслым стане ў вадкім дысперсійным асяроддзі; грубадысперсныя сістэмы з памерамі часцінак дысперснай фазы большымі за 10‘6 м.
    Неструктураваныя С. седыментацыйна няўстойлівыя; часцінкі дысперснай фазы асядаюйь пад дзеяннем сілы цяжару (гл. Седыментацыя); з прычыны значных памераў практычна не ўдзельнічаюць у броўнаўскім руху і дыфузіі (гл. Золі). Атрымліваюць С. змейіваннем сухіх парашкоў з вадкасцю, дыспергаваннем цвёрдых цел у вадкасці, выдаленнем цвёрдай фазы ў вадкім асяроддзі (метады кандэнсацыі; напр., утварэнне С. пры ахаладжэнні перасычаных раствораў). Тыповыя С. — пульпа, эмалевыя фарбы, цэментныя растворы. У прыродных умовах С. ўтвараюцца пры размыванні глебы і грунтоў вадой, у выніку выветрывання і вылугоўвання, пры забруджванні вадаёмаў атм. пылам. Выкарыстоўваюйь С. ў хім., цэментавай, сілікатнай, папяровай, тэкст., харч. і інш. галінах прамсці.
    СЎСТАВА Наталля Уладзіміраўна (н. 30.4.1951, г. Хемніцы, Германія), бел. мастак. Скончыла Горкаўскае маст. вучылішча (Расія; 1971), Маскоўскі паліграф. інт (1976). Працуе ў галіне кніжнай графікі, пераважна афармляе і ілюструе кнігі для дзяцей: «Рамоначак — Рамунеле» (1979), «Залаты птах» (1982); «Айбаліць» К.Чукоўскага, «Аёга» (абедзве 1984), «Сакрэт шчасця» (1988), «Залатая ракавінка» (1989); «Чараўнік Ізумруднага горада» (1988), «Урфін Джус» (1989), «Сем падземных каралёў» (1990), «Жоўты туман» (1994) А.Волкава; «Як браты бацькаў скарб знайшлі» (1994), «Залатая кніга казак» Б Немцавай (1996), «Папялушка» М.Маляўкі (2000) і інш. Творы вылучаюцца своеасаблівасцю маст. вырашэння: тонкае адчуванне колеру, мяккасць, лірычнасць.
    СУСТАВЫ, дыартрозы, сінавіяльныя злучэнні, с у ч л я н е н н і, рухомыя злучэнні касцей шкілета пазваночных жывёл і чалавека, з дапамогай якіх ажыццяўляюцца розныя рухі. 1х сустаўныя паверхні раздзяляюцца сустаўнай поласцю, што ўтрымлівае сінавіяльную вадкасць. Падзяляюцца на простыя, складаныя, комплексныя, камбінаваныя (у залежнасці ад колькасці сустаўных паверхняў). Паводле характару рухаў адрозніваюць аднавосевыя С., у якіх рух адбываецца вакол адной восі, двух, трох і шматвосевыя. Сучляненні касцей падзяляюць на 2 асн. групы: бесперарывістыя і перарывістыя. Ступені свабоды С. абмяжоўваюцца яго формай, выступамі касцей, нацяжэннем сустаўнай сумкі і звязак. Звязкі ўмацоўваюць С., накіроўваюць у іх рух: Паверхні касцей у С. укрыты сустаўнымі храсткамі (амартызуюць штуршкі пры руху, робяць рух эластычным), абкружаны сустаўнай сумкай, якая герметычна замыкае поласць С. і мае невял. колькасць сінавіяльнай вадкасці. Пашкоджанні С. — артрыты, артрозы, вывіхі і інш.
    Літ . П a в л o в a В.Н. Снновнальная среда суставов. М., 1980. А.С.Леанцюк. СУСТР&ЧНЫ БОЙ, від баявых дзеянняў падраздзяленняў, часцей, злучэнняў, калі абодва бакі вырашаюць пастаўленыя задачы настуніеннем. Можа ўзнікнуць пры сустрэчы з праціўнікам на маршы; у наступленні — пры адбіцці атак. контрудараў і інш.; у абароне — пры ажыццяўленні контратак і контрудараў. пры дзеяннях супраць паветр. і марскіх дэсантаў. С.б. характарызуецца няяснасцю становішча, хуткацечнасцю і рашучасцю дзеянняў бакоў. Умовамі яго поспеху з’яўляюнца бесперапынная разведка. своечасовае прыняцце рашэнняў, імгненнае давядзенне задач да войск, апярэджанне праціўніка ў мансўры. адкрыцці агню і інш. С.б. можа перарасці ў абарончы бой, адыход. праспедаванне, а таксама ў сустрэчную бітву аператыўных аб’яднанняў.