Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
С.п.з. апісвае гравітацыйнае ўзаемадзеянне ў выпадку слабых палёў прыцягнення і малых скарасцей руху ўзаемадзейных цел. Справядлівы для цел адвольнай формы, лінейныя памеры якіх значна меншыя за адлегласць паміж імі, а таксама для шаравых цел з аднародным ці канцэнтрычным размеркаваннем шчыльнасці мас унутры цела. Сіла ?(г) з’яўляецца патэнцыяльнай сйай. таму гравітацыйнае поле апісваецца скалярным патэнцыялам ф(г), які задавальняе Пуасона ўраўненне і пры цэнтральнасіметрычным размеркаванні рэчыва роўны ф = GM/r, дзе М — поўная маса крыніцы поля. Паколькі сіла прыцягнення, што дзейнічае на пробнае цела, прапарцыянальная яго масе, то набытае целам паскарэнне залеж^ыць толькі ад гравітацыйнага патэнцыялу: g\r) = grad ф. С.п.з. пацверджаны астр. назіраннямі за рухам цел Сонечнай сістэмы, падвойных зорак, прадказаннем планеты Нептун. Мяркуюць. штр ў касм. маштабах ён выконваецца na г 10"° м. На малых адлегласцях праверка С.п.з. ўпершыню праведзена V.Кавендыічам у 1798. Паволле сучасных эксперым. дрных (2001), С.п.з. выконваецца да г 210"* м. На яго аснове тлумачацца марскія прылівы і адлівы, вызначаюцца рух, будова і эвалюцыя нябесных цел, іх масы і фігуры.
Літ.: Сретенскнй Л.Н Теорня ньютоновского потенцнала. М.; Л„ 1946; Д у б о шнн Г.Н. Теорня прнтяженмя. М., 1961; Богородскнй А.Ф. Всемнрное тяготенне. Кнев, 1971; Экспернментальные тесты теормн гравнтацмн. М., 1989. М.М.Касцюковіч.
СУСВЕТНАЕ АБ’ЯДНАННЕ БЕЛАРЎСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ (САБЭ). Існавала ў канцы 1940 — пач. 1950х г. з месцам знаходжання ў Парыжы. Засн. на 1м сусв. з’ездзе бел. эміграцыі (адбыўся 28.11—2.12.1948 з удзелам 22 дэлегатаў ад беларусаў Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі. Бельгіі, Даніі, Італіі, Швецыі, Аргенціны, Канады, Аўстраліі), скліканым ініцыятыўным ктам бел. эміграцыі ў Францыі «дзеля гуртавання ўсіх нацыянальных сілаў беларускай эміграцыі і каардынайыі яе арганізацыйнатворчай працы». У кіруючы орган (урад) аб’яднання ўваходзілі
СУСВЕТНАЯ 287
Л.Рыдлеўскі (старшыня), У.Шыманец (нам. старшыні), Я.Сурвіла (сакратар), В.ЖукГрышкевіч, У.Тамашчык і інш. У 1949—50 у Парыжы выходзіў інфарм. бюлетэнь арганізацыі, які рэдагаваў Рыдлеўскі.
Aim.: 3 гісторыяй на «Вы»: Публіцыстыч. арт. Мн„ 1994. Вып. 3. С. 48—57, 63.
У.Я.Калаткоў.
СУСВЁТНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ АХбВЫ ЗДАРдЎЯ (САЗ), міжнародная міжурадавая арганізацыя, спецыялізаваная ўстанова ААН. Створана ў 1946 з мэтай барацьбы з асабліва небяспечнымі хваробамі, распрацоўкі міжнар. сан. правіл, паляпшэння сан. стану знешняга асяроддзя, распрацоўкі міжнар. стандартаў лекаў, арганізацыі дапамогі краінам, якія сталі на шлях развіцця, і г.д. Месцазнаходжанне — Жэнева (Швейцарыя). Вышэйшы орган — Сусв. асамблея аховы здароўя, сесіі якой склікаюцца штогод. Другі кіруючы орган — Выканаўчы камітэт. Цэнтр. адм. орган — Сакратарыят на чале з ген. дырэктарам. Членамі САЗ з’яўляюцца каля 190 дзяржаў, у т.л. Рэспубліка БелаРУеь.
СУСВЁТНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ УЛАСНАСЦІ (САІУ), міжнародная міжурадавая арганізацыя, спейыялізаваная ўстанова ААН (з 1974). Створана ў 1967 для садзейнічання ахове аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці. Месцазнаходжанне — Жэнева (Швейцарыя). Вышэйшы орган — Ген. асамблея. Адм. орган — Міжнар. бюро. Дзейнасць САІУ пашыраецца на ўсе віды інтэлектуальнай уласнасці: права на літ., маст. і навук. творы, ахова выканаўчай дзейнасці артыстаў, вынаходстваў і да т.п. На канец 2000 членамі aprцыі з’яўляліся больш за 130 дзяржаў, у т.л. Рэспубліка Беларусь.
СУСВЁТНАЯ ВАЙНА, глабальнае проціборства кааліцый (саюзаў, блокаў) дзяржаў з выкарыстаннем усіх форм барацьбы (узбр., паліт., эканам., ідэалаг. і дыпламат.). У адрозненне ад лакальнай вайны С.в. ахоплівае большасць краін свету, вял. тэрыторыі. Паліт. змест і характар С.в., як і кожнай інш. вайны, вызначаецца мэтамі бакоў, якія ваююць. Гл. таксама Вайна, Першая сусветная вайна 1914—1S, Другая сусветная вайна 1939—45.
СУСВЕТНАЯ ГАНДДЁВАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ (СГА), міжнародная арганізаныя. Засн. ў 1994 (дзейнасць пачала ў 1995) як пераемніца Ген. пагаднення па тарыфах і гандлі 1948 для стварэння агульных інстытуйыянальных рамак з уключэннем усіх прынятых пад яго патранажам дамоўленасцей і пагадненняў. Мэты СГА: камерцыйная і эканам. арыентацыя дзяржаўчленаў на павышэнне ўзроўню жыцця; забеспячэнне поўнай занятасці; рост вытвсці і гандл. абмену таварамі і паслугамі; аптымальнае выкарыстанне крыніц сыравіны з мэтай забеспячэння доўгатэрміновага развіцця, абароны і захавання нава
кольнага асяроддзя. Знаходзіцца ў Швейцарыі.
СУСВЁТНАЯ ГАСПАДАРКА, сукупнасйь нац. гаспадарак усіх краін свету, іх эканам. узаемасувязей і ўзаемаадносін, уключаючы знешні гандаль, вываз капіталу, міграцыю рабочай сілы. Эканам. сувязі паміж рознымі рэгіёнамі і краінамі свету пачалі складвацца ў старажытнасці (Індыя, Кітай, Егіпет, Грэцыя, Рым). У сярэднія вякі праз гандаль актыўна пачалі наладжваць міжнар. эканам. адносіны Партугалія, Італія (Генуя, Венецыя), Іспанія, Вял. Ноўгарад. Але зза адсутнасці дастатковых сродкаў зносін, нязначнага ўдзелу грошай (пераважаў натуральны тавараабмен) міжнар. эканам. сувязі мелі эпізадычны, абмежаваны характар. З’яўленне ў канцы 18 ст. буйной машыннай вытворчасці, трансп. сістэм і камунікацый значна павялічыла вываз і продаж за мяжу тавараў. Эканам. сувязі пачалі набываць стабільны, дынамічны характар. Замест часовых рэгіянальных пачаў складвацца сусветны рынак. Капіталіст. спосаб вытворчасці напачатку эканам., a потым паліт. і ваен. сродкамі разбурыў феад. замкнёнасць мясц. рынкаў, змяніў структуру таварных патокаў, стварыў эканам. ўмовы рухомасці тэхнікі, тэхналогій, міграцыі рабочай сілы. Для шэрагу прамысловаразвітых _ краін узнікла неабходнасць набываць сыравіну, паліва, матэрыялы ў інш. краінах. Гандлёваэканам. сувязі дапаўняюцца вытв. і фін.эканам., ствараецца інтэрнац. адзінства капіталу і эканам. жыцця, развіваецца міжнародны падзел працы. Такім чынам, на базе сусв. капіталіст. гаспадаркі і па законах яе развіцця ў канцы 19 ст. стварылася С.г. У перыяд яе станаўлення ў сферу міжнар. падзелу працы ўваходзілі таксама зоны каланіяльнага панавання і краіны, дзе захоўваліся феад. адносіны. Пасля 1917 у сістэму С.г. ўвайшлі СССР і інш. сацыяліст. краіны; у выніку распаду каланіяльнай сістэмы — краіны, якія сталі на шлях развіцця. Апошнія ў большасйі ўваходзілі ў сістэму капіталіст. вытв. адносін, але разнастайная і спецыфічная ўнутр. структура іх эканомік вылучала гэтыя краіны ў самаст. групу. Да пач. 1990х г. сістэма С.г. падзялялася на капіталіст., сацыяліст. і краін, якія развіваюцца; у ёй панаваў дух саперніцтва і супрацьстаяння. Узніклі буйныя рэгіянальныя аб’яднанні па супрацоўніцтве ў эканам., сац. і культ. сферах: Савет Эканамічнай Узаемадапамогі (1949), Еўрапейская эканамічная супольнасць (1957), Бенілюкс (1958), Еўрапейская асацыяцыя свабоднага гандлю (1960), Асацыяцыя дзяржаў ПаўднёваУсходняй Азіі (1967) і інш. Перамены, якія ў апошнія гады адбываюцца ў б. сацыяліст. краінах, змянілі ўзаемаадносіны ў С.г. Пашырыліся эканам. кантакты, паглыбіўся міжнар. падзел працы, узмацніліся інтэграцыйныя працэсы ў эканоміцы. З’явіліся новыя эканам. аб’яднанні: Еўрапейскі саюз (1993), Сусветная гандлёвая арганізацыя (1995) і
інш. 3 1.1.2002 некаторыя еурап. краіны перайшлі на адзіную валюту еўра. Аднак у канцы 20 ст. палітыка некаторых эканам. развітых краін, накіраваная на захаванне існуючага стану размеркавання і выкарыстання сусв. прыродных рэсурсаў, значна замарудзіла інтэграцыйныя працэсы. Гэтая палітыка выклікала негатыўную рэакцыю з боку многіх краін Азіі, Афрыкі і Лац. Амерыкі, a таксама часткі насельніцтва развітых краін, што выяўляецца, у прыватнасці. у руху антыглабалістаў. I В.Катляроў
СУСВЁТНАЯ КАНФВДЭРАЦЫЯ ПРАЦЫ (СКП; The World Confederation of Labour), міжнароднае аб’яднанне npaфесійных саюзаў. Засн. ў 1920 як Міжнар. канфедэрацыя хрысц. прафсаюзаў (МКХП). У канцы 1990х г. аб’ядноўвала каля 26 млн. членаў у 113 краінах. МКХП была створана пад эгідай Ватыкана на ідэйнай платформе сац. дактрыны каталіцызму; у 1968 «дэхрысціянізавана» (выключаны адсылкі на сац. прынцыпы хрысціянства) і пераназвана ў СКП. Выступае за мірнае супрацоўніцтва паміж прадпрымальнікамі і наёмнымі работнікамі (але патрабуе некат сац.эканам. уступак работнікам), вырашэнне міжнар. спрэчак мірнымі сродкамі, раўнапраўныя эканам. адносіны паміж развітымі краінамі і краінамі, што развіваюцца, супраць праяў апартэіду і расізму. Рэгіянальныя аргйыі ў Еўропе, Афрыцы, Азіі і Лац. Амерыцы. Вышэйшы орган — кангрэс, а паміж яго сесіямі — савет. Бягучымі справамі загадвае выканаўчае бюро. Месцазнаходжанне кіруючых органаў СКП — г. Брусель.
СУСВЁТНАЯ МЕТЭАРАЛАГІЧНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ (СМА). Засн. ў 1947 пры ААН для міжнар. супрацоўніцтва і даследавання ў галіне метэаназіранняў і каардынацыі дзейнасці нац. метэаралагічных і гідраметэаралагічных службаў. Членамі СМА з’яўляюцца больш як 162 дзяржвы, у т.л. Беларусь (з 1948). Вышэйшы яе орган — Сусв. метэаралагічны кангрэс, які склікаецца раз у 4 гады. Выканаўчы кт складаецца з 24 дырэктараў нац. службаў і склікаецца не радзей як раз у год. Службы у буйных геагр. цэнтрах каардынуюць 6 рэгіянальных асацыяцый Пастаянна дзеючы орган — Сакратарыят, які знаходзіцца ў г. Жэнева (Швейцарыя).
СУСВЁТНАЯ СІЯНІСЦКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ (ССА). Створана ў 1897 па ініцыятыве Т.Герцля. Да I960 наз. Сіянісцкая арганізацыя. Кіруе сіянісцкім рухам (гл. Сіянізм) у дыяспары, садзейнічае дзяржаве Ізраіль у развіцці і засяленні краіны яўр. імігрантамі.
Складаецца з тэрытарыяльных аргцый, якія аб’ядноўваюць удзельнікаў сіянісцкага руху ў асобных краінах. Вышэйшы орган ССА — Сіянісцкі кангрэс,
288 СУСВЕТНАЯ
які склікаецца раз у некалькі гадоў; да 1946 кангрэсы адбываліся ў розных гарадах Еўропы, потым у Іерусаліме. FlaMix кангрэсамі ССА кіруе Выканаўчы кт на чале з праўленнем. Органамі ССА з’яўляюцца Трыбунал кангрэса, Яўрэйскае агенцтва і інш. 3 пач. існавання вяла прапагандысцкую і практычную дзейнасць па адстойванні тэзіса аб адзінай яўр. нацыі, змагалася супраць асіміляцыі яўрэйства ў дыяспары, арганізоўвала перасяленні ў Палесціну (потым у Ізраіль). У пач. 20 ст. дзейнічала на тэр. Рас. імперыі (у т.л. на Беларусі) праз сетку сіянісцкіх аргцый (Гехалуц, Паалей Цыён, «Сіянісцкая сацыялістычная партыя» і інш).