Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Сухагрузнае судна.
Я.Сухадольскі. Пераход арміі Напалеона цераз Бярэзіну. 1866.
м. ніжэй упадзення р. Ласасіна невыразная. Пойма чаргуецца па берагах, у верхнім цячэнні месцамі адсутнічае, пераважная шыр. 100—300 м. Рэчышча свабодна меандруе, сярэдне звілістае, у сярэднім цячэнні моцназвілістае, паміж вёскамі Стасева і Вял. Выдрэя Лёзненскага рна парожыстае.
СУХАЖЫЛЛЕ, шчыльнае, эластычнае ўтварэнне са злучальнай тканкі, з дапамогай якога шкілетныя мышцы прымацоўваюцца да касцей і рухаюць іх.
Mae форму шнура, стужкі ці пласцінкі. Вельмі моцнае (ахілава С. трохгаловай мышцы галёнкі вытрымлівае масу больш за 500 кг), садэейнічае макс. нацяжэнню мышцаў у месцах іх прымацавання. Ад празмернага расцяжэння С. (напр., пры траўме) адрываецца разам з касцявой тканкай.
СУХАЗАНЕТЫ, расійскія ваен. дзеячы, браты. 3 дваран Віцебскай губ. Нарадзіліся ў в. Вясея Слуцкага рна Мінскай вобл.
Іван Ануфрыевіч (22.7.1788— 20.2.1861), ген. ад артылерыі (1839). Скончыў 2і кадэцкі корпус (1803). Удзельнік рус.прускафранц. вайны 1806—07. У вайну 1812 камандаваў артыл. часцямі, удзельнічаў у баях каля Друі, Клясціцкіх баях 1812, Полацкіх бітвах 1812, Чашніцкіх баях 1812, Бярэзінскаіі аперацыі 1812, у замежных паходах 1813—14. 3 1819 нач. артылерыі Гвардзейскага корпуса ў С.Пецярбургу, у час паўстання дзекабрыстаў загадаў адкрыць агонь па карэ паўстанцаў (26.12.1825). Удзельнічаў у рус.турэцкай вайне 1828—29. У час задушэння паўстання 1830—31 камандаваў артылерыяй арміі. У 1823—54 першы дырэктар Ваен. акадэміі (пазней акадэмія Генштаба). 3 1833 чл. Ваеннага савета.
Мікалай Ануфрыевіч (1794— 3.8.1871), ген. ад артылерыі (1852). У вайну 1812 удзельнічаў у баях каля Клясйіц, на р. Сівошыне, Свольненскім баі, каля Полацка, Чашнікаў, Віцебска, Люцына, у замежных паходах 1813—14. У час задушэння паўстання 1830—31 дзейнічаў на тэр. Польшчы. У 1849—55 нач. артьыерыі дзеючай арміі. У 1856— 61 ваен. міністр, чл. Дзярж. савета. У маі—кастр. 1861 в.а. намесніка Царства Польскага. Э.А.Карніловіч. СУХАЛЙБЫ, арганізмы сухіх месй, тое, што ксерафілы.
СУХАМЛІНАЎ Міхаіл Іванавіч (12.3.1828, г. Харкаў, Украіна — 21.7.1901), рускі філолаг і гісторык літаратуры. Акад. Пецярбургскай АН (1872). Скончыў Харкаўскі унт (1848). Др славянарус.
сухарта 295
філалогіі (1856). 3 1860 праф. Пецярбургскага унта. Выкарыстаў помнікі слав. пісьменнасці і лры як матэрыял для параўнальнага аналізу. Аўтар даследаванняў «Пра старажытны рускі летапіс як помнік літаратурны» (1856), «Пра творы Кірылы Тураўскага» (1858). Апублікаваў 20 «слоў» і прытчаў Кірылы Тураўскага, даследаваў яго паэт. майстэрства, стыль, маст. асаблівасці, высока ацэньваў яго ўклад у развіццё стараж.рус. аратарскай прозы; выявіў у яго творчасці ўплывы Бібліі, Іаана Златавуста і фальклору, аднак перабольшваў залежнасць ад візант. лры. Выдаў «Матэрыялы для гісторыі імп. Акадэміі навук» (т. 1—10, 1885—1900), дзе сабрана больш за 8 тыс. архіўных дакументаў.
СУХАМЛІНСКІ Васіль Аляксандравіч (28.9.1918, с. Васільеўка Ануфрыеўскага рна Кіраваградскай вобл., Украіна — 2.9.1970), украінскі педагог. Чл.кар. АПН СССР (1957). Канд. пед. н. (1955). Засл. настаўнік Украіны (1958). Герой Сац. Працы (1968). Скончыў Палтаўскі пед. інт (1939). Выкладаў укр. мову і лру ў сельскіх школах Ануфрыеўскага рна Кіраваградскай вобл. У 1944—48 заг. Ануфрыеўскага райана, з 1948 дырэктар Паўлышскай сярэдняй школы. Аўтар навук. прай па праблемах практычнай педагогікі (пытанні кіраўніцтва школай, прафес. майстэрства настаўніка, праблемы разумовага, маральнага, працоўнага, эстэт. і фіз. выхавання вучняў). Стварыў арыгінальную пед. сістэму, заснаваную на антрапал. падыходзе, гарманізацыі форм, сродкаў і метадаў пед дзейнасці, прызнанні асобы дзіцяці вышэйшай каштоўнасцю працэсаў выхавання і адукацыі. Звяртаў увагу на ўзаемасувязь маральнага выхавання і навучання, развіццё эмацыянальнай успрымальнасці. Трактаваў выхаванне як працэс рэалізацыі прыроджаных якасцей дзіцяці і разам з тым вял. значэнне надаваў спеныяльна арганізаванаму выхаваўчаму соцыуму. Распрацоўваў прадукц. шляхі злучэння фіз. і разумовай працы школьнікаў на аснове доследнай, пошукавай дзейнасці. Паўлышская школа стала своеасаблівай навук. лабараторыяй, у якой увесь пед. калектыў удзельнічаў у шматгадовай доследнаэксперым. дзейнасці. 3 1975 у ёй пед. музей С. Дзярж. прэмія Украіны 1974.
/а Мзбр пед. соч. Т. 1—3. М . 1979—81; Об умственном воспмтаннн Кнев, 1983; Кннга о любвн М.. 1983; Хрестоматмя по этнке. М.. 1990; Человеческая лнчность неповторйма. Курск, 1991.
Ліпі В і т к a В. «Сэрца аддаю дзецям»: Настаўнік // Вітка В Выбр творы. Мн., 1973. Т. 2;Богуславскнй М.В. Школа гражданственностм н человечностн. Кпровоград, 1990; Родчанмн Е Г., 3 я з ю н Н.А. Гуманнст. Мыслмтель. Педагог: Об ндсалах В.А.Сухомлннского. М., 1991; Мухнн М М. Гуманнзм ііедагогмкн В.А.Сухомлннского. М., 1994.
СЎХАНА, рака ў Валагодскай вобл. Расіі, левая састаўляючая р. Паўн. Дзвіна. Даўж. 558 км, пл. бас. 50,3 тыс. км2. Выцякае з воз. Кубенскае, сцёк з якога
зарэгуляваны плацінай з суднаходным шлюзам. Цячэ пераважна па раўніннай мясцовасці. У верхнім цячэнні звілістая, у сярэднім парожыстая, шмат перакатаў. Асн. прытокі: Волагда, Лежа (справа), Уфцюга (злева). Ледастаў з канца кастр. — пач. ліст. да 2й пал. крас. — 1й пал. мая. Разводдзе з крас. да сярэдзіны ліпеня. Сярэдні расход вады каля в. Калікіна 442 мус. Суднаходная (летам бываюць перапынкі зза малаводдзя). Сплаўная. Уваходзіць у ПаўночнаДзвінскую водную сістэму. На С. гарады Сокал, Тоцьма, Вялікі Усцюг. Турызм
В.А.Сухамлінскі. Э.Сухань.
СУХАНАЎ Аляксандр Фёдаравіч (н. 29.10.1928, с. Саснова Далматаўскага рна Курганскай вобл., Расія), бёл. і рас. вучоны ў галіне гісталогіі. Др мед. н. (1974), праф. (1975). Скончыў Омскі мед. інт (1951). 3 1956 у Кемераўскім мед. інue (з 1971 прарэктар). 3 1978 у Віцебскім мед. інце (заг. кафедры, дэкан). Навук. працы па марфал. і гістахім. заканамернасцях рэакцыі арганізма на антыгенны раздражняльнік, пытаннях структурнафункцыян. пашкоджанняў і рэгенерацыі клетак, тканак пры змененым тэмпературным гамеастазе (гіпатэрміі) арганізма.
Тв.: йзменення актнвностн ферментов энергетнческого обмена эпндермнса белых крыс разного возраста прн обшей глубокой гмпотермнн н в постгмпотермнческом перноде (разам з А.Д.Мядзельцам) // Крнобнологая. 1987. № 2.
СЎХАНЬ (Suchon) Эўген (25.9.1908, г. Пезінак, Славакія — 1993), славацкі кампазітар, адзін з заснавальнікаў сучаснай славацкай музыкі. Нар. арт. Чэхаславакіі (1958). Вучань В.Новака. 3 1933 выкладаў у Муз.драм. акадэміі (з 1941 кансерваторыя), у 1948—74 ва унце, адначасова ў 1954—59 у пед. інце ў Браціславе. Для твораў характэрна арганічнае спалучэнне нар. муз. традыцыі з навейшай кампазітарскай тэхнікай; оперы «Водаварот» (паст. 1949), «Святаплук» (паст. 1959), кантата «Псалом зямлі Падкарпацкай» (1938), арк. творы, хоры і інш. Аўтар муз.тэарэт. прац. Дзярж. прэміі Чэхаславакіі 1951, 1954, 1973.
СУХАПЎГНЫЯ ВОЙСКІ, від узброеных сіл, прызначаны для вядзення баявых дзеянняў на сушы. У большасці дзяржаў, у т.л. ў Рэспубліцы Беларусь, С.в. з’яўляюцца найб. шматлікім, разнастайным па ўзбраенні і спосабах баявых дзеянняў відам узбр. сіл.
У стараж. часы С.в. складаліся з пяхоты і кавалерыі. Значнае развіццё С.в. атрымалі ў Стараж. Рыме (створаны легіёны, маніпулы, цэнтурыі, кагорты і інш.). У 8—14 ст. у краінах Еўропы гал. родам С.в. была конніца (гл. Рыцарскае войска). 3 14 ст. ўзрастала роля пяхоты як асн. роду С.в., з’явілася артылерыя. У 17 — пач. 18 ст. ў большасці еўрап. дзяржаў створаны інж. часці і злучэнні, у тл. ў ВКЛ Корпус інжынераў (1789), у сярэдзіне 19 ст. — войскі сувязі. У 1ю сусв. вайну С.в. складалі асн. масу ўзбр. сіл еўрап. краін; яны мелі на ўзбраенні магазінныя вінтоўкі са штыком, станковыя і ручныя кулямёты, скарастрэльныя гарматы, мінамёты, бронеаўтамабілі, з 1916 — танкі (гл. Танкавыя войскі) і інш. Войскі былі аб’яднаны ў арміі, у склад якіх уваходзілі карпусы і дывізіі. У канцы вайны С.в. папоўніліся бранятанкавымі, хім., аўтамабільнымі войскамі і войскамі проціпаветранай абароны. У 2ю сусв. вайну С.в. колькасна пераўзыходзілі інш. віды войск (у СССР складалі каля 80% асабовага складу ўзбр. сіл); бранятанк. і механізаваныя войскі сталі гал. ударнай сілай С.в. Пасля вайны павялічвалася роля ракетнай зброі, сродкаў ППА і інш. У 2й пал. 20 ст. С.в. некат. краін аснашчаны ядз. зброяй.
Сучасныя С.в. развіваюцца на базе найноўшай ваен. тэхнікі і дасягненняў ваен. навукі. Найб. шматлікія і падрыхтаваныя С.в. маюць краіны НАТО, KiTaft, Расія і інш. У склад С.в. Рэспублікі Беларусь уваходзяць мотастралковыя войскі, мабільныя сілы, ракетныя войскі і артылерыя, войскі ПГІА С.в. (род войск), а таксама часці і падраздзяленні спец. войск (развед., інж., хім., сувязі, радыёэлектроннай барацьбы і інш.), тэхн. і тылавога забеспячэння. Арганізацыйна складаюцца з асобных механізаваных брыгад, брыгад мабільных сіл і інш. злучэнняў (часцей), якія ўваходзяць у склад адпаведнага аператыўнага ка.мандавання (Заходняга і ПаўночнаЗаходняга). Камандаванню С.в. таксама падначалены падраздзяленні тэр. абароны, спец. аперацый і інш.
Літ.: Сагановіч Г.М. Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Мн., 1994; Павловскнй Й.Г. Сухопутные войска. М., 1977; Боевая летопнсь белорусскнх полков. Мн., 1994; Краснознаменный Белорусскнй военный округ. 2 нзд. М., 1983; Коломоец Ф. Сколько «штыков» должна нметь белорусская армня // Армня. 1996. № 1. Ю.В.Партноў, С.М.Абрамаў.
СУХАПЎТНЫЯ ЧАРАПАХІ (Testudinidae), сямейства чарапах кл. паўзуноў. Больш за 10 родаў, каля 40 відаў. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Азіі, Амсрыцы, Афрыцы. 10 відаў і 13 падвідаў занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. панцыра ад 10 см да 1 м і больш (слановыя чарапахі). Спінны шчыт панцыра нерухома злучаны з брушным; абодва ўкрыты тоўстымі буйнымі рагавымі шчыткамі, галава і ногі — дробнымі. Галава поўнасцю хаваецца пад панцыр. Заднія ногі тоўстыя. Пальцы ног зрослыя, іх кароткія кіпцюры свабодныя. Пераважна расліннаедныя. Адкладваюць да 30 яец. Працягласць жыцця да 100—150 гадоў.
СУХАРТА (Suharto; н. 8.6.1921, Кемусу, каля г. Салатыга, Інданезія), дзяржаў