• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    А.М. Скуратовіч.
    СУШАНКА, рака ў Клічаўскім рне Магілёўскай вобл., левы прыток р. Ольса (бас. р. Дняпро). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 174 км2. Пачынаецца ў лясным урочышчы Скобленкава Паляна за 4 км на Пн ад в. Развадаў, вусце за 500 м на ПнУ ад в. Патока. Цячэ пераважна сярод лесу ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны.
    СЎШКА, выдаленне вадкасці (пераважна вільгаці) з цвёрдых, вадкіх і газападобных матэрыялаў; адзін з асн. тэхнал. працэсаў у прамcui, сельскай гаспадарцы і будве. Мэта С. — паляпшэнне якасці рэчываў і матэрыялаў, падрыхтоўка іх да перапрацоўкі, выкарыстан
    300	сушкін
    ня, транспарціроўкі і працяглага захоўвання.
    Звычайна ажыццяўляецца шляхам выпарэння вадкасці і адвядзення пары. што ўтварылася пры падвядзенні цеплаты да матэрыялу пераважна пры дапамозе т.зв. сушыльных агентаў (нагрэтае паветра, топачныя газы і інш.). У тэхніцы найб. пашырана С. вільготных цвёрдых матэрыялаў (зярністых, парашкападобных, грануляваных, ліставых, тканых і інш.) з выкарыстаннем сушылак і сублімацыйнай С. (гл. Сублімацыя). Выкарыстоўваюць і інш. метады абязводжвання, напр., С. вадкасцей распыленнем і хім. звязваннем вільгаці рэчывамі (метал. натрый, кальцыю карбід і інш.), што не ўзаемадзейнічаюць з вадкасцямі. якія асушваюць; паглынанне вадзяной пары гіграскапічнымі рэчывамі (кальцыю хларыд, канцэнтраваная серная кіслата і інш.) і цвёрдымі адсарбентамі з высокай удзельнай паверхняй. Асн. метады С., ці асушкі, газаў заснаваны на абсорбцыі ці адсорбцыі вільгаці, а таксама на яе кандэнсацыі пры ахаладжэнні газу.
    Літ:. С а ж м н Б.С. Основы техннкм сушкн. М.. 1984; Жданова Н.В., Халнф А.Л. Осушка углеводородных газов. М., 1984; Муштаев В.Н., Ульянов В.М. Сушка днсперсных матермалов. М., 1988.
    СЎШКІН Пётр Пятровіч (8.2.1868, г. Тула, Расія — 17.9.1928), расійскі вучоны ў галіне заалогіі. Акад. AH СССР (1923). Скончыў Маскоўскі унт (1889). 3 1910 праф. Харкаўскага, з 1919 Таўрычаскага (г. Сімферопаль) унтаў. 3 1921 у Геал. і Заал. музеях, з 1927 акадэміксакратар аддзялення фізікаматэм. навук AH СССР. Навук. працы па арніталогіі, зоагеаграфіі, параўнальнай анатоміі і палеанталогіі пазваночных.
    сушкд Алена Пятроўна (н. 6.8.1925, в. Ліпень Асіповіцкага рна Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Др мед. н. (1974), праф. (1979). Скончыла Віцебскі мед. інт (1951), дзе і працавала да 1991 (з 1972 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні клінічных праяў захворванняў у дзяцей.
    Тв.: Бнорнтмы н клмнмческме проявленмя ннфекцмонных заболеванмй у детей. Мн., 1982; Детскме болезнм. Мн., 1988 (разам з Л.М.Тупковай, В.А.Селязнёвай).
    СУШКб Павел Міхайлавіч (20.11.1909, в. Сушкі Міёрскага рна Віцебскай вобл. — 26.9.1974), бел. паэт. Працаваў на сельскай гаспадарцы. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР — старшыня сельсавета. Друкаваўся з 1938. Пісаў пра зах.бел. падполле, гераізм партызан у Вял. Айч. вайну, мірную працу, родную прыроду. У вершах шчырасць, жыццёвая назіральнасць. Некат. вершы пакладзены на музыку.
    Тв. У кн.: Сцягі і паходні. Мн., 1965; У паходзе. Мн.. 1985; Партызаны, партызаны... Мн.. 1985.
    СУШКб Пятро (Пёгр Паўлавіч; 111937, в. Сушкі Міёрскага рна Віцебскай вобл. — 20.11.1996), бел. паэт. Сын П.М.Сушко. Скончыў БДУ (1966). Пранаваў у міёрскай райгазеце, газ. «Віцебскі рабочы», «Звязда», «Літаратура і мастайтва», час. «Вожык», з 1989 у выдве
    «Полымя». Друкаваўся з 1954. Аўтар збкаў сатыр і гумарыстычных вершаў, баек, мініяцюр, вершаваных фельетонаў, пародый і эпіграм: «Ганарлівы сучок» (1975, пад псеўд. Цімох Дзераза), «Восці напагатоў» (1978), «Парнаская кузня» (1981); кн. лірыкі «Пратока» (1976). Для дзяцей збкі «Вясёлы Бай» (1980). «Чмялёва гушкалка» (1986), «Ехаў кот у лес па дровы» (1990). Яго творам уласцівы дасціпнасйь, афарыстычнасць, мяккі гумар. Напісаў жартоўныя варыяцыі на фалькл. тэмы «Касіў Ясь канюшыну» (1976), першы ў бел. лры вянок парадыйных санетаў «Паэтычнае веча» (1983 пад псеўд. Цімох Дзераза) і вянок гумарыст. актаў «Роздум ля Парнаса» (1983. пад псеўд. Кірша Рымар).
    Тв: Бігосаўскі паром. Мн.. 1994; Жораў з выраю вярнуўся. Мн., 1994. І.У.Саламевіч. СЎШНЯ. старадаўняя гасп. пабуДова для сушкі лёну, збажыны, канапель і інш Вядома ў многіх народаў Еўропы. На Беларусі пашыраны ў 16 — пач. 20 ст. Будаваліся пераважна з дрэва. Як С. выкарыстоўваліся асеці, ёўні, часам саладзільні. лазні.
    СУШЧрВА. вёска ў Мазалаўскім с/с Віцебскага рна, каля р. Лужасянка. Цэнтр калгаса. За 26 км на Пн ад Віцебска, 17 км ад чыг. ст. Лужасна. 362 ж., 125 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
    СУШЧЙНЯ Леанід Міхайлавіч (н. 11.11.1929, в. Малыя Лукі Баранавіцкага рна Брэсцкай вобл), бел. вучоны ў галіне заалогіі. Акад. Hau. АН Беларусі (1980, чл.кар. 1972), др біял. н. (1970), праф. (1980). Акад. Pac. АН (1990). Замежны чл. Польскай АН (1994) і Літ. АН (1995). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1953). 3 1956 у БДУ, з 1959 на Севастопальскай біял. станцыі AH СССР, з 1964 у Інце біялогіі паўд. мораў АН Украіны. 3 1971 заг. аддзела, з 1980 дырэктар Інта заалогіі, адначасова ў 1979—92 акадэміксакратар Аддзялення біял. навук, у 1992—97 прэзідэнт, з 1997 саветнік Прэзідыума Нац. АН Беларусі. Навук. працы па першаснай і другаснай прадукцыі вадаёмаў, экалаг. фізіялогіі, жыўленні, дыханні, росце і балансе энергіі водных беспазваночных жывёл, ахове прыроды і навакольнага асяроддзя.
    Тв.: Мнтенсявность дыхання ракообразных. Кнев, 1972; Колнчественные закономерностн пвтанвя ракообразных. Мн., 1975; Рост водных жнвотных прн переменных температурах. Мн., 1978 (разам з Г.А.Галкоўскай); Бнологня н продукцня леднмковых релнктовых ракообразных. Мн., 1986 (разам з В.П.Сяменчанкам, В.В Вежнаўцом); Совершенствованве прннцнпов н методов охраны м рацнонального нспользовання жнвотного мнра. Мн., 1990 (разам з М.М.Пікулікам); Жнвотный мяр м радмацня. Мн„ 1991 (разам з М.М Пікулікам, А.Я Пленіным).
    Літ.: Л.М.Сушеня: (К 70летяю co дня рожденвя). Мн., 1999.
    СУШЫЛКА, апарат, прыстасаванне, устаноўка для выпарэння вадкасці з
    розных матэрыялаў. Паводле спосабу перадачы цяпла С. падзяляюцца на канвекцыйныя (цяпло перадаенца непасрэдным сутыкненнем з нагрэтым газам); кантактныя (матэрыял сутыкаецца з гарачай паверхняй); р а д ы я ц ы й н ы я (цяпло перадаецца вылучэннем ад розных нагрэтых паверхняў, напр., лямпаў і г.д.); і н д у к ц ы й н ы я (нагрэў ажыццяўляецца токамі высокай частаты). У залежнасці ад матэрыялу, які высушваецца, С. бываюць для кускавых, зярністых (гл. Зернесушылка) ці для пастападобных матэрыялаў, раствораў, суспензій. Для высушвання тэрмаадчувальных матэрыялаў (хім.фармацэўтычных прэпаратаў, вакцыны і інш.) выкарыстоўваюць сублімацыйную сушку (гл. Сублімацыя).
    Л .М Сушчэня.
    СЎШЫНА, возера ў Полацкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Нача, за 28 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 1,01 км2, даўж. 1,4 км, найб. шыр. 1 км, найб. глыб. 7,5 м, пл. вадазбору 16,6 км2. Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 6—9 м, разараныя; на выш. 0,5— 1,2 м тэраса; на Пн, ПнУ і Пд, дзе да возера прымыкае балота, схілы невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя, napacai воднабалотнай расліннасцю. На ПнУ і Пд забалочаная пойма шыр. да 100 м, укрыта хмызняком. Дно выслана пяском і апясчаненым ілам. Надводная расліннасць ў прыбярэжнай ч. шыр. да 10 м, пашырана на глыб. да 3,5 м. Падводная расліннасць развіта да глыб 4,3 м. Злучана пратокамі з воз. Жураўна і р. Нача, упадаюць 2 меліярац. канавы, сцёк па Будзькаўшчынскім канале.
    СУШЫНСКІ Язэп Францавіч (1885, в. Юраны Браслаўскага рна Віцебскай вобл. — 1967), бел. культ.грамадскі дзеяч. Скончыў Пецярбургскі унт. За ўдзел у студэнцкіх выступленнях 1905 арыштаваны і зняволены ў турму «Крыжы». 3 1907 чл. Бел. сацыяліст. грамады. Адзін з заснавальнікаў створанай у маі 1917 Беларускай народнай партыі сацыялістаў, старшыня яе Арганізац бюро. Удзельнік Усебел. з’езда (снеж. 1917, Мінск). У 1921—30 працаваў у Наркамаце асветы БССР, Інбелкульце, Інце мовазнаўства АН Беларусі. У ліп. 1930 арыштаваны органамі АДПУ па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і ў крас. 1931 сасланы на 5 гадоў у г. Уфа. У ліп. 1935 Асобай нарадай НКУС асуджаны на дадатковы тэрмін. Пасля рэабілітацыі ў ліст. 1957 вярнуўся ў Мінск.
    Аўтар успамінаў пра Я.Купалу, з якім быў знаёмы з 1910. А.С.Ліс. СУ^Ц, горад на Пн Егіпта. Адм. ц. аднайм. мухафазы. Стараж. гарады на месцы сучаснага С. існавалі да н.э. Развіццё горада звязана з будвам і адкрыццём у 1869 Суэцкага канала. Каля 400 тыс. ж. (2001). Порт каля выхаду з Суэцкага канала ў Чырвонае м. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл.транзітны цэнтр міжнар. значэння. Прамсць: нафтахім., нафтаперапр., цэм., харчасмакавая, суднабудаванне і суднарамонт.
    СУ&ЦКІ ЗАЛІЎ. У Чырвоным м. паміж Сінайскім пвам і берагам Афрыкі. Даўж. каля 325 км, шыр. 15—46 км, глыб. да 80 м. Прылівы паўсутачныя (да 1,8 м). Суэцкім каналам злучаны з Міжземным м. Гал. порт — Суэц.
    СУ^ЦКІ КАНАЛ, штучны водны шлях міжнар. значэння на тэр. Егіпта праз Суэцкі перашыек у самай вузкай яго частцы. Злучае Міжземнае і Чырвонае моры. Умоўная геагр. мяжа паміж Азіяй і Афрыкай. Уключае азёры Тымсах, Вял. Горкае і ўласна канал (Суэй—1смаілія—ПортСаід). Даўж. 161 км, шыр. 120—318 м, мінім. — 60 м, глыб. 16,2 м, на фарватэры да 18 м. Без шлюзаў. С.к. злучаны з сеткай водных шляхоў Ніжняга Егіпта (канал Ісмаілія—Каір— Ніл, 145 км), мае арашальнае адгалінаванне (Абасія, 38 км). Штогадовы аб’ём перавозак па С.к. больш за 80 млн. т. Магчыма плаванне танкераў і нафтабалкераў да 200 тыс. т дэдвейт з асадкай 2,5—3 м. Гал. ўваходныя парты: ПортСаід з Міжземнага і Суэй з Чырвонага мораў.
    Каля 2га тыс. да н.э. быў пракапаны KaHan, які злучаў Ніл з Чырвоным морам і часткова праходзіў па ложы сучаснага С.к.: ён праіснаваў да 8 ст. н.э. У 1850я г. створана Усеагульная кампанія С.к., гал. пайшчыкамі якой былі ўрады Францыі, Егіпта і Банк Ватыкана. У 1859 пачалося будаўніцтва С.к. на чале з франц. інжынерам Ф.Лесепсам; 17.11.1869 адбылося яго адкрыццё. Цяжкае фін. становішча Егіпта ў 1875 прымусіла яго хедзіва (правіцеля) Ісмаіла прадаць сваю долю кампаніі С.к. Вялікабрытаніі, якая ўзяла зону канала пад свой поўны кантроль. Пасля перамогі рэвалюцыі «Свабодных афіцэраў» новы ўрад Егіпта дамогся эвакуацыі брыт. войск з зоны С.к., a 26.7.1956 нацыяналізаваў яго. Спробы Вялікабрытаніі і Францыі аднавіць свой кантроль над С.к. выліліся ў Суэцкі крызіс 1956. У выніку арабаізраільскіх войнаў 1967 і 1973 С.к. быў значна разбураны, суднаходства па ім адноўлена ў 1975.