• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СЯЧКАРНЯ. сельскагаспадарчая машына для рэзкі саломы на корм, а таксама для здрабнення зялёнай масы раслін на сілас. Бываюць з конным і ручным прыводам (уласна С.), а таксама маторныя — з прыводам ад эл. рухавіка або трактара (саломасіласарэзкі, здрабняльнікі кармоў). Ручныя і конныя С. былі пашыраны ў індывід. і калектыўных гаспадарках да сярэдзіны 20 ст.
    СЯЧЭННЕ рассеяння ў квант а в а й м е х а н і ц ы, фізічная велічыня. што характарызуе імавернасць пераходу сістэмы дзвюх сутыкняльных часцід у пэўны канечны стан у выніку пругкага ці няпруткага рассеяння. напр..
    пучка часціц на нерухомай мішэні. Выражаецца формулай: d п = dN/nv, дзе dN — лік такіх пераходаў за адзінку часу: п — канцэнтрацыя часціц, якія падаюць на мішэнь, v — іх скорасць.
    У прасцейшым выпадку вызначае памеры плошчы. пры праходжанні праз якую часціца рассейнаецца (гл. Рассеянне мікрачасціц). Пругкае рассеянне часціц характарызуюць дыферэнцыяльным С. d a /d Q, дзе d Q — алемент цялеснага вугла. у які рассейваюцца часціцы. і поўным пругкім С. а. роўным інтэгралу дыферэнцыяльнага С.. узятаму па поўным цялесным вугле. У фізіцы элементарных часціц эфектыўнае С. (С. рэакцыі) характарызуе працэсы іх узаемадзеяння (рассеянне. распад, анігіляцыю. мноствавае нараджэнне часціц і інпі ). Эксперыментальныя вымярэнні С. даюць звесткі аб структуры сутыкняльных часціц. Напр.. вымярэнні пругкага рассеяння альфачасцш атамамі рэчыва дазволілі адкрыць атамнае ядро. а пругкага рассеяння электронаў нуклонамі — вызначыць радыусы нуклонаў і размеркаванне ў іх эл. зараду і магн. моманту (эл.магн. формфактар). ІІаняццем С. карыстаюцца таксама ў кінетычных ураўненнях. што апісваюць нераўнаважныя працэсы ў статыст. фізіцы і фіз. кінетыцы.
    А.А.Богуш.
    Т, дваццатая літара бел. алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Т («тверда»), утворанай на аснове грэкавізант. устаўнай Т. («тау»).
    У старабел. графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў. скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах. якія памагаюць вызначаць час і месда напісання помнікаў. Абазначала гукі «т». «ц'» («Т»): «трава», «путь». «тнхнй». Мела лічбавае значэнне «трыста». Ў 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму.
    У сучаснай бел. мове абазначае шумны глухі цвёрды пярэднеязычны зычны гук «т» («мята» — «м’ата»; «твар»), перад галоснымі «е», «ё», «і», «ю», «я». мяккім «в» і «ь» у адпаведнасці з вымаўленнем замяняецца літарай «ц» («брат — брацік». «кут — у куце», «чатыры — чацвёрты»). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. А.М.Булыка.
    ТАБАГА (Tobago), востраў у Атлантычным ак., у складзе дзяржавы Трынідад і Табага. Пл. 300 км2. Нас. каля 40 тыс. чал. (2000). На ПнУ горы (выш. да 579 м), складзеныя з вулканагенных парод, на ПдЗ нізіннае вапняковае плато. Клімат субэкватарыяльны, гарачы і вільготны. Вечназялёныя лясы. Гал. горад — Скарбара. Адкрыты Х.Калумбам у 1498.
    ГАБАКОЎ Алег Паўлавіч (н. 17.8.1935, г. Саратаў, Расія), расійскі акцёр, рэжысёр, педагог, тэатр. дзеяч. Нар. арт. Расіі (1977). Нар. арт. СССР (1988). Скончыў Школустудыю Маскоўскага Маст. акад. тра (МХАТ, 1957). 3 1957 у Маскоўскім тры «Сучаснік», з 1983 у МХАТ, з 1989 у МХАТ імя А.Чэхава, з 2000 маст. кіраўнік. У 1974 арганізаваў у Маскве тэатр. студыю (з 1992 Маскоўскі тр пад кіраўніцтвам А.Табакова). У 1989—2000 рэктар Школыстудыі пры МХАТ (з 1989 праф.). Акцёр яркага артыстызму і шырокага творчага дыяпазону. Валодае ўсімі адценнямі камед. ігры, часам звяртаецца да шаржу: Алег
    («У пошуках радасці» В.Розава), Аляксандр Адуеў («Звычайная гісторыя» паводле І.Ганчарова), Балалайкін («Балалайкін і К°» паводле М.СалтыковаШчадрына), Ён («Лаўка» А.Гельмана) і інш. Сярод пастановак: «Білоксіблюз»
    Н.Саймана (1987), «Матроская цішыня (Малая вялікая зямля)» А.Галіча (1990), «Механічнае піяніна» А.Адабаш’яна і М.Міхалкова (1993), «Чэмпіёны» Дж.Мілера (1996), «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага (1997) і інш. Здымаецца ў кіно: «Шумны дзень», «Жывыя і мёртвыя», «Вайна і мір», «Гары, гары. мая зорка», «Сямнаццаць імгненняў вясны», «Некалькі дзён з жыцця І.І.Абломава», «Палёты ў сне і наяве». «Сірата казанская», «Шырлімырлі» і інш. Дзярж. прэмія СССР 1967. Дзярж. прэмія Расіі 1998.
    ТАБАР (чэш. tabor), 1) у чэхаў, палякаў, румынаў, венграў — лагер, абоз. 2) У казакоў у мінулым — вайсковы лагер з абозам. 3) Група вандроўных цыганоў, частка якой звязана сваяцтвам.
    ТАБАР (Tabor), горад у цэнтр. ч. Чэхіі, на р. Лужніцы. Каля 50 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Прамсць: сганкабуд.. эл.тэхн., швейная, харчовая.
    Засн. ў 1420 паўстаўшымі сялянамі і плебеямі як ваен. лагер, паліт. і ваен. цэнтр табарытаў у час гусіцкіх войнаў. Названы ў гонар біблейскай гары Фавор. дзе адбылося Пра
    абражэнне Ісуса Хрыста (Т. — чэш. варыянт гэтай назвы). У 1430я г. ператварыўся ў гандд.рамесны цэнтр. У 1436 бюргерства заключыла з імператарам Сігізмундам I дагавор, паводле якога Т. атрымаў правы каралеўскага горада. У 1452 захоплены чэш. каралём Іржы Подзебрадам.
    Арх. помнікі часоў гусіцкага руху. Помнікі Я.Гусу і Я.Жыжку. Рэшткі замка (Круглая вежа, 13 ст.). Познагатычная ратуша з гербам горада 1515 з выявай Гуса (зараз музей: 15—17 ст.) і касцёл Праабражэння (15—17 ст.). Шматлікія дамы і скляпы 15—16 ст. з падземнымі пераходамі пад цэнтр. плошчай.
    ТАБАРАВЁЦ Вячаслаў Васілевіч (н. 27.7.1949, в. Відзібор Столінскага рна Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне кібернетыкі і інфарматыкі. Канд. тэхн. н. (1980), дац. (1982). Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1973), дзе працаваў да 1994. У 1987—91 праф. Дар эсСаламскага каледжа (Танзанія). 3 1994 прарэктар Мінскага інта кіравання. Навук. працы па тэорыі аўтам. кіравання і інфарм. тэхналогіях, метадах аўтаматызаванага праектавання.
    Тв.: Автоматнзацпя нсследованнй длнамнческнх снстем. Мн., 1978 (разам з Г.В.Рымскім); Аналнтнческое преобразованме на ЭВМ структур смстем управлення. Ч. 1—2. Мн.. 1988— 89 (разам з Г.В.Рымскім, І.П.Стацук).
    М.П.Савік.
    ТАБАРЫТЫ, радыкальна настроеныя ўдзельнікі гусіцкіх войнаў у сярэдневяковай Чэхіі, апаненты памяркоўных гусітаўчашнікаў. Летам 1419 каля 42 тыс. сялян і гар. беднякоў заснавалі ў Паўд. Чэхіі на гары Табар (адсюль назва) умацаваны лагер (пазней ператварыўся ў горад), які стаў цэнтрам іх руху. Аб’ядноўвалі таксама рамеснікаў, ніжэйшае духавенства, частку дробнай шляхты. У Табары і інш. гарадах і паселішчах утваралі абшчыныкамуны, выбіралі ўласных біскупа, ваен. кіраўнікоў (гетманаў); прапагандавалі ідэю «боскага царства» ўсеагульнай роўнасці і сац. справядлівасці ў грамадстве, адмаўлялі несправядлівыя парадкі, пышны каталіцкі культ. Былі асн. сілай гусіцкага руху, стварылі палявое войска, якое пад камандаваннем палкаводцаў Мікулаша з Гусі (да 1420), Я.Жыжкі (да 1424), Пракопа Вялікага (да 1434) адбіла 5 крыжовых паходаў (1420, 1421, 1426, 1427, 1431), накіраваных супраць іх, у 1428—33 здзейсніла некалькі паспяховых паходаў у суседнія краіны. Але ў выніку ўнутр. расколу пацярпелі паражэнне ад аб’яднаных сіл чашнікаў і іх саюзнікаў (май 1434). Канчаткова разбіты ў 1437.
    366	ТАБЕЛЬ
    ТАБЕЛЬ (ням. Tabellc ад лац. tabell дошчачка), 1) спіс для ўліку чагон. у пэўным парадку. Напр., Т.каляндар змяшчае распісаныя па графах дні года. 2) Ведамасць паспяховасці школьнікаў.
    ТАБЕЛЬ АБ РАНГАХ. заканадаўчы акт Рас. імперыі, які ў 18 — пач. 20 ст. вызначаў падзел на класы ваен., стацкіх і прыдворных чыноў. Уведзены Пятром I у 1722. Складаўся з уласна Табеля з пералікам 14 рангаў (класаў) ад 1га выіпэйшага да 14га ніжэйшага і з 19 пунктаў каментарыяў да яго. Вайск. чыны падзяляліся на сухап., гвардыю, артыл., марскія. Сярод іх адрозніваліся генеральскія чыны (1—5ы кл.), штабафіцэрскія (6—8ы кл.), оберафіцэрскія (9—14ы кл.). Пры роўным чыне старшынства вызначалася часам атрымання чыну. Вайск. чыны мелі старшынства перад цывільнымі адпаведнага рангу. Чыны гвардыі мелі перавагу на 1—2 рангі. Паводле 1й рэд. Табеля, атрыманне чыноў 7—14га рангаў давала пэўныя правы цывільным чыноўнікам на час выканання службовых абавязкаў (пазней асабістае дваранства), спадчыннае дваранства атрымлівалі вайскоўцы ад 14га і цывільныя асобы ад 8га кл. 3 1845 асабістае дваранства атрымлівалі чьгны ад 9га кл., спадчыннае дваранства — вайск. чыны ад 6га і цывільныя ад 5га (з 1856 — 4га) кл. Недваране для атрымання афіцэрскага чыну служылі 12 гадоў у унтэрафіцэрскіх чынах. Асобы, што былі ў чынах, якія не давалі асабістага дваранства, з 1832 маглі набываць правы ганаровых грамадзян. У пазнейшых рэдакцыях у Табель унесены горныя чыны і вучоныя ступені. Сістэма старшынства Табеля ахоплівала і чл. сямей чыноўнікаў: дочкі атрымлівалі ранг ніжэйшы на 4 рангі ад бацькавага, пасля выхаду замуж — ранг мужа. Чыны 1—2га кл. тытулаваліся «высокаправасхадзіцельства», 3—4га кл. — «правасхадзіцельства», 5га —
    Некаторыя чыны паводле Табеля аб рангах (па стане на 1917)
    Т аб л іц a
    Клас	Армейскія сухапутныя чыны	Стацкія чыны
    1	Генералфельдмаршал	Канцдер
    2	Генерал	Правадзейны тайны саветнік
    3	Генераллейтэнант	Тайны саветнік
    4	Генералмаёр	Правадзейны стацкі саветнік
    5	—	Стацкі саветнік
    6	Палкоўнік	Калежскі саветнік
    7	Падпалкоўнік	Надворны саветнік
    8	Капітан	Калежскі асэсар
    9	Штабскапітан	Тытулярны саветнік
    10	Паручнік	Калежскі сакратар
    11	—	Карабельны сакратар
    12	Падпаручнік	Губернскі сакратар
    13	Прапаршчык	Правінцыяльны сакратар
    14	—	Калежскі рэгістратар
    «высакароддзе», 6—8га — «высокаблагароддзе», 9—14га — «благароддзе». Правы на пэўныя ступені ордэнаў мелі чыны адпаведных класаў, а ўзнагарода ордэнам «вышэйшага» класа аўтаматычна азначала пераход у гэты клас. У 1801—41 друкаваліся спісы ўсіх цывільных чыноў, у 1842—1916 — цывільных чыноў першых 4 кл.; выдаваліся спісы генералаў, штаб і оберафіцэраў паводле старшынства. У 18—19 ст. Табель неаднаразова мадэрнізаваўся. Тытулаванне ў арміі адменена загадам ваен. міністра Часовага ўрада 5(18).3.1917, ваен.прыдворныя чыны скасаваны загадам 21.3(3.4).1917. Палажэнні Т.а.р. адменены дэкрэтам ВЦВК і СНК 10(23).11.1917 «Аб скасаванні саслоўяў і грамадзянскіх чыноў», інш. дакументамі сав. улады ў снеж. 1917 — студз. 1918.