• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ.: Масгацтва Савецкай Беларусі. Т. 1.
    Мн . 1976.	В.У.Скалабан.
    ГАВАРЫСТВА БЕЛАРЎСАЎ I МАЛАРОСАЎ. дабрачынная арганізацыя. створаная для падтрымкі эмігрантаў бел. і ўкр. паходжання ў г. ГрандРэпідз (ЗША. штат Мічыган). Дзейнічала ў 1913—14. Мела свой статут. Асн. задачу заснавальнікі тва бачылі ва ўстанаўленні трывалай сувязі паміж слав. народамі; перавага аддавалася асобам. якія нарадзіліся ў Беларусі і Украіне. Тва спрабавала захаваць нац. адметнасць бел. і ўкр. эмігрантаў у ЗША, аказвала ім матэрыяльную і фін. дапамогу.
    Літл К і п е л ь В. Беларусы ў ЗША Мн.. 1993.	А.В.Ціхаміраў.
    ТАВАРЫСТВА БЕЛАРЎСКАЙ АС
    ВЕТЫ (ТБА). культурнаасветйая арганізацыя ў Зах. Беларусі ў 1932—37. Створана ў Вільні на аснове Цэнтральнага саюза культурных і гаспадарчых арганізацый, зарэгістравана 22.12.1932. Арганізатары і кіраўнікі А.ІЛуцкевіч, Р.К.Астроўскі, А.Трэпка, Я.Шнаркевіч, С.Кароль, Я.Бартуль, В.Манкевіч і інш. 3 1933 выдавала газ. «Родны край». Мэтай ТБА з’яўлялася дзейнасць па развііші бел. культуры, пашырэнні школьнай і пазашкольнай асветы на бел. мове. уздым маральнага ўзроўню, вывучэнне польскай культуры, культ. адметнасцей інш. народаў, якія жывуць на супольнай з беларусамі тэрыторыі. Знаходзілася пад арганізац. кіраўнштвам беларускай санацыі. 3 1933 утварала гурткі, адкрыла 33 бкічытальні, наладжвала лекцыі, спектаклі вандроўных траў, разгарнула выдавецкую дзейнасць. ТБА дамагалася адкрыцця бел. школ, умацавання ўцалелых Віленскай і Навагрудскай бел. гімназій, выступала супраць паланізацыі, хоць не адмаўляла супрацоўніцтва з польскімі культ.асв. аргцыямі, асуджала паліт. рэпрэсіі ў БССР. Кіраўнінтва ТБА заклікала Таварыства беларускай школы (ТБШ) да су
    месных школьных акцый. Дзейнасць ТБА жорстка крытыкавалі дзеячы КПЗБ. Бел. хрысціянскай дэмакратыі. Паланафільскі характар і шлях кампрамісаў не пазбавіў ТБА ад праследаванняў польскіх улад, фін. цяжкасцей. 3за паліт. меркаванняў тва адмовілася далучыцца да заключанага ў лют. 1936 пагаднення паміж ТБШ і Беларускім інстытутам гаспадаркі і культуры аб адзінстве дзеянняў у школьнай справе, назваўшы яго «акцыяй Камінтэрна». Забаронена польскімі ўладамі 20.8.1937.
    Літл Л а д ы с е в В.Ф. В борьбе за демокрашческме права н свободы. Мн.. 1988; В a б і ш ч э в і ч А. Нацыянальная школа ў Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.) // Бел. гіст. часоп. 1994. № 2. А.М.Вабішчэвіч.
    ТАВАРЫСГВА БЕЛАРЎСКАЙ МОВЫ імя Ф.Скарыны (ТБМ), бел. добраахвотная грамадская арганізацыя. Засн. ў 1989 у Мінску. Арганізатарызаснавальнікі: Саюз пісьменнікаў Беларусі, мінвы адукацыі, культуры Рэспублікі Беларусь, інты мовазнаўства і літаратуры Нац. АН Беларусі, Дзярж. кт Рэспублікі Беларусь па друку, Бел. фонд культуры, тва «Радзіма», Бел. тва дружбы і культ. сувязі з замежнымі краінамі, Нац. тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь. Старшыні тва: Н.С.Гілевіч, з 1997 Г.М.Бураўкін, з 1999 А.А.Трусаў. Вышэйшы кіруючы орган _— з’езд, які склікаецца 1 раз у 2 гады. кіруючы орган паміж з’ездамі — Рэсп. рада ТБМ, выканаўчы орган — Сакратарыят. Рэвізійная камісія кантралюе дзейнасць выбарных органаў і структурных падраздзяленняў тва. Мэты тва: аднаўленне ў грамадстве стаўлення да роднай мовы як да нац. святыні, пашырэнне яе ўжытку ва ўсіх сферах жыцця рэспублікі, усебаковае развіццё і захаванне яе чысціні і самабытнасці. Пры тве дзейнічае 8 камісій: адукацыйная, арганізацыйная, выдавецкая, па кулыуры мовы і ўдасканаленні правапісу, па сувязях з замежнымі краінамі, па тапаніміцы і гіст. сі.мволіцы, тэрміналагічная і інш. Працуе ініцыятыўная група па стварэнні Бел. нац. унта, бел. бацькоўскі кт, кніжны і відэаклуб. Mae бку стараж. бел. кнігі (больш за 600 асобнікаў рэдкіх бел. кніг). За час існавання твам выдадзена больш за 20 кніг мастацкай. навуковай, навуковапапулярнай, асветнідкай лры, у т.л. тэрміналагічныя слоўнікі па фізіцы. вышэйшай матэматыцы. зоапаразіталогіі, батаніцы, бел. вайсковы слоўнік і інш. 3 сак. 1990 выдае штотыднёвую газ. «Hama слова». У 1990 прымала ўдзел у падрыхтоўцы Закона «Аб мовах у Беларускай ССР», арганізацыі кантролю за выкананнем гэтага закона, у стварэнні «Дзяржаўнай праграмы развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Рэспубліцы Беларусь» (1991). ТБМ правяло рэсп. канферэнцыі: «Шляхі станаўлення нацыянальнай беларускай школы» (1990), «Інтэлігенцыя
    372	ТАВАРЫСТВА
    і нацыянальнакультурнае адраджэнне Беларусі» (1991), «Беларуская мова і нацыянальнадзяржаўны суверэнітэт Беларусі», «Шляхі ўдасканалення правапісу беларускай літаратурнай мовы» (1992), сумесна з Мінвам адукацыі па праблемах бел. тэрміналогіі (1994, 1995), «Закон аб мовах — вынікі і перспектывы», «Беларуская тапаніміка. Гісторыя і сучаснасць» (2000). Падтрымлівае беларускамоўныя класы і школы, прапагандуе родную мову і культуру. Удзельнічала ў перапісе насельніцтва Беларусі (1999). Ім перададзена бязвыплатна каля 10 тыс. асобнікаў кніг для рэгіянальных суполак ТБМ, а таксама для вясковых, школьных і раённых бк. Струкгуры тва працуюць у кожным раёне Мінска. ва ўсіх буйных гарадах і 64 раёнах Беларусі, а таксама ў Вільні, Рызе. Іркуцку, Маскве. С.Пецярбургу, Севастопалі, існуе суполка ў Германіі. На 1.1.2001 у ТБМ больш як 5500 актыўных членаў і каля 10 000 прыхільнікаў. Mae сваю афіцыйную сімволіку.
    А.А. Трусаў.
    ТАВАРЬІСТВА БЕЛАРЎСКАЙ ШКОЛЫ (ТБШ), культурнаасветная аргцыя ў Зах. Беларусі ў 1921—36. Створана на аснове рашэння Цэнтр. бел. школьнай рады ў Вільні, статут зацверджаны 1.7.1921. Да яго далучылася ТБІІІ у Радашковічах, заснаванае Б.АТарашкевічам 7.12.1921. Акрамя Тарашкевіча, кіраўнікамі і актыўнымі дзеячамі ТБШ у розны час бьыі Р.КАстроўскі, Ф.І.Валынец, Я.Е.Гаўрылік, І.М.Грэцкі, І.С.Дварчанін, П.П.Кізевіч, П.С.Крынчык, А.І.Луцкевіч, М.М.Марцінчык. П.В.Мятла, А.С.НекандаТрэпка, С.К.Паўловіч, М.І.Пяткевіч, СА.РакМіхайлоўскі, А.В.Станкевіч, Ф.І.Стацкевіч, А.М.Уласаў, Я.Шнаркевіч і інш. Паводле сгатута 1926 вышэйшым органам ТБШ быў з’езд, паміж з'ездамі — Гал. ўправа, якая мела Наглядную раду, акр. і пав. ўправы. Друкаваныя органы — «Бюлетэнь ТБШ», час. «Летапіс ТБШ» (гл. «Беларускі летапіс»), газ. «Шлях». Гал. мэта тва — «распаўсюджваць і дапамагаць асвеце сярод беларусаў, пашыраць беларускія школы і беларускую асвету наогул». ТБШ выступала супраць паланізацыі, сац. прыгнёту, праводзіла шырокую дзейнасць па адкрыцці бел. школ, павышала агульнаадук. і культ. ўзровень насельніцтва, яго нац. свядомасць; наладжвала курсы для настаўнікаў. аказвала матэрыяльную і навуч,метадычную дапамогу Віленскай, Радашковіцкай, Навагрудскай, Клецкай і інш. бел. гімназіям і пач. школам, нелегальна накіроўвала моладзь на вучобу за мяжу, у т.л. ў БССР. 3 утварэннем Беларускага пасольскага клуба адстойвала нац. правы на парламенцкім узроўні. Для павышэння эфектыўнасці навучання і выхавання, абароны нац. адукацыі правяло ў 1923 у Вільні з’езд педагогаў
    бел. гімназій. Удзельнічала ў падрыхтоўцы падручнікаў. вучэбных дапаможнікаў, арганізавала кнігавыдавецкую дзейнасць (з 1921 у Вільні працавала Быдавецтва Таварыства беларускай школыў 3 1926 ТБШ атрымала магчымасць легальнай працы ў Віленскім, Навагрудскім, Палескім і Беластоцкім ваяв. Частка дзеячаў ТБШ зза непрызнання рэв.дэмакр. поглядаў стварыла ў 1926 альтэрнатыўную кулы.асв. аргцыю — Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (БІГіК). У канцы 1927 у Зах. Беларусі дзейнічала 12 акр. упраў ТБШ — у Баранавічах, Беластоку, Вілейцы, Гродне, Глыбокім, Косаве. Лідзе, Міры, Навагрудку, Свіслачы. Слоніме; у Вільні яе функцыі выконвала праўленне цэнтр. tap. гуртка. Першы з’езд ТБШ (28—29.12.1927, Вільня) пастанавіў дамагацца адкрыцця дзярж. бел. школ, бел. гімназій, настаўніцкіх курсаў і семінарый, стварэння бел. аддзелаў пры Віленскім і Палескім школьных папячыцельствах, заснавання кафедры беларусазнаўства ў Віленскім унце імя С.Баторыя і інш. Да сярэдзіны 1928 колькасць гурткоў дасягнула 430 (14— 15 тыс. чал.), у сярэдзіне 1930 — больш за 500 (каля 30 тыс. чал.). Тва выкрывала антыбел. сутнасць школьнага заканадаўства Полыпчы, арганізавала масавыя кампаніі падачы заяў аб адкрыцці бел. школ. У выніку ў 1927/28 навуч. г. адкрыта 78 бел. і польскабел. школ, выпускнікам Віленскай бел. гімназіі дадзена права здаваць экзамены на атэстат сталасці, наладжваліся метадычныя канферэнцыі і інш. Для правядзення асв. работы сярод насельніцтва ТБШ стварала гурткі самаадукацыі, бкі, хатычытальні, клубы, нар. дамы, арганізоўвала драм. і харавыя калектывы, наладжвала іх выступленні. Тва выказвала рашучы пратэст супраць закрыцця бел. гімназій і школ, выступала за дэмакратызацыю нар. адукацыі. Легальны характар ТБШ шырока выкарыстоўвала КПЗБ. Пасля забароны польскімі ўладамі ў жн. 1928 Гал. управы (да' жн. 1929) адбылася палярызацыя поглядаў у кіраўніцтве ТБШ наконт характару яго дзейнасці. Дзеячы КПЗБ і клуба «Змаганне» выступалі за палітызацыю работы гва. прадстаўнікі нац.дэмакр. інтэлігенцыі настойвалі абмежавацца толькі асв. працай, што ўспрымалася як згодніцтва. На нелегальным з’ездзе ТБШ у Вільні 19.5.1929 былі прыняты рэзалюцыі (агульнапалітычная, пратэст супраць праследаванняў з боку польскіх улад), а таксама выключаны з тва Астроўскі, Луцкевіч, НекацдаТрэпка, Шнаркевіч, А.Коўш і інш. Польскія ўлады перашкаджалі дзейнасці ТБШ. забаранялі акр. і пав. з’езды, управы, гурткі. клубы, бкі, арыштоўвалі і судзілі кіраўнікоў, актывістаў; закрылі бел. гімназіі ў Радашковічах (1929), Клецку (1931), Навагрудку (1934), шэраг бел. пачатковых школ. У 1928 — ліл. 1930 забаронена дзейнасць 6 акр. упраў і больш як 300 гурткоў. 1—4.2.1933 у Вільні адбыўся суд над Гал. управай
    ТБШ. Абвінавачанне ў падрыхтоўцы «камуністычнай змовы» не было пацверджана — Стацкевіч. Р.Шырма, Пяткевіч былі апраўданы. М.Церах і Ю.Саковіч атрымалі па 3, Я.І.Скурко (М.Танк) — 2 гады турэмнага зняволення. Забаронена польск. ўладамі 2.12.1936.
    Літ.: Мятла П. Аб таварыстве беларускай школы і яго барацьбе. Мн.. 1932: П о л у я н В.А Революцноннодемократвческое двнженне в Западной Белорусснн (1927— 1939 гг.). Мн.. 1978: Народная адукацыя і педагагічная навука ў Беларусі (1917—1945). Мн.. 1993; Вабішчэвіч А. Нацыянальная школа ў Заходняй Беларусі (1921—1939 п.) // Бел. гіст.. часоп. 1994. № 2: Яго ж. Таварыства беларускай школы (1921—1936 гг.) // Там жа. 1997. № 1; Яго ж. Таварыства беларускай школы: першыя гады існавання // Спадчына. 1996. № 5; Ладысеў У. Выпрабаванні часам і жыццём: (Да 75годдзя ўгварэння і дзейнасці Кампартыі Зах. Беларусі) // Бел. гіст. часоп. 1998. № 4.