• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    А.М.Вабішчэвіч.
    ТАВАРЫСТВА БЫЛЫХ ПАЛІТКАТАРЖАН I ССЫЛЬНАПАСЯЛЁНЦАЎ Існавала ў СССР у 1921—35. Створана па ініцыятыве Ф.Э.Дзяржынскага. Я.Э.Рудзутака, Е.М.Яраслаўскага і інш. Аказвала матэрыяльную дапамогу б. паліткатаржанам і ссыльнапасяленцам, арганізоўвала іх выступленні, успаміны, даклады, лекцыі. Важным кірункам дзейнасці тва былі збор, вывучэнне і выданне гіст.дакумент. матэрыялаў. У 1921—23 аддзяленні тва ўзніклі ў Віцебску, Гомелі, Мінску. Бел. аддзяленне да 1928 правяло 3 канферэнцыі. Навуковадаследчую працу члены тва вялі ў секцыях: па гісторыі дзекабрызму, рэвалюцыі 1905—07, нарадавольцаў і інш. Яны абмяркоўвалі даклады і мемуары. рыхтавалі да друку збкі дакументаў, манаграфіі. Тва выдавала час. «Каторга й ссылка», біябібліягр. слоўнік «Дзеячы рэвалюцыйнага руху ў Расіі» (1927—34), «Бюллетень Центрального совета Всесоюзного обіцества бывшнх полнткаторжан н ссыльнопоселенцев» (1929— 33), у якіх ёсць біягр. артыкулы і звесткі пра дзеячаў, чый лёс звязаны з Беларуссю. Супрацоўнічала з Гістпартам. Інтам Маркса—Энгельса—Ленша пры ЦК ВКП(б) і іх філіяламі на месцах. з Таварыствам старых балыйавікоў. Тва спыніла дзейнасць у 1935 ва ўмовах разгортвання ў СССР паліт. рэпрэсій.
    У.М.Міхнюк.
    ТАВАРЫСТВА ВАЕННЫХ СЯБРбЎ. гл. «Ваенныя сябры».
    ТАВАРЬІСТВА ВЫВУЧЭННЯ МАГІЛЁЎСКАЙ ГУБЕРНІ, гісторыкакраязнаўчае таварыства ў Магілёве ў 1902—16. Засн. па іншыятыве Е.Р. Раманава як «Таварыства вывучэння Беларускага краю». Мела статут (зацверджаны ў сак. 1905). У сувязі з утварэннем гіст.краязнаўчых тваў у Віцебску, Мінску і інш. гарадах у 1913 рэарганізавана ў Т.в.М.г. Члены: Раманаў, ІА.Сербаў, А.П.Сапуноў, М.М.Турбін. Вывучала гісторыю, этнаграфію і прыроду Беларусі, пераваж
    ТАВАРЫСТВА	373
    на Магілёўскай губ. Выдала працу Раманава «Першакрыніцы для гісторыі Магілёўскага краю» (вып. 1, 1916). у якую ўвайшлі «Баркалабаўскі летапіс» і «Падарожныя заметкі стольніка ПА.Талстога аб Магілёўскай губерні (1697—1699)». Падрыхтавала да выдання 4ы выпуск зб. «Магілёўская даўніна» і інш. У 1ю сусв. вайну эвакуіравана ў Адэсу. дзе спыніла дзейнасць.
    Літ:. Бандарчык В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі: Пачатак XX ст. Мн.. 1970.
    ТАВАРЫСТВА ПСТОРЫКАЎМАРКСІСТАЎ БССР. грамадская навуковая арганізацыя ў 1927—33. Дзейнічала як аднайм. філіял Усесаюзнага тва і працавала пад яго кіраўніцтвам. Яго папярэднікам было Бел. марксісцкае тва. якое працавала з 1923. Парт. кіраўніцтва БССР наставіла перад твам задачы: выкрыццё «буржуазных нацыяналістычных канцэпцый», даследаванне праблем метадалогіі гісторыі. вывучэнне гісторыі Беларусі і асабліва рэв. руху, а таксама гісторыі Расіі, усеаг. гісторыі. Тва правяло шэраг дыскусій па канкрэтных праблемах гісторыі, абмеркавала пытанні перыядызацыі гісторыі Беларусі і праграму гэтага курса для ВНУ, паўстання 1863—64. генезісу капіталізму і развіцця рабочага руху на Беларусі, характару газ. «Наша ніва». крытычна разгледзела асн. працы С.Х.Агурскага. М.В.ДоўнарЗапольскага, З.Х.Жьілуновіча (Ц.Гартнага), У.М.Ігнатоўскага, М.М.Нікольскага, У.І.Пічэты і інш. Выпусціла «Марксісцкі зборнік» (№ 1—2, 1929—31). Перастала існаваць у пач. 1933. У.М.Міхнюк.
    ТАВАРЫСТВА гбМЕЛЬСКІХ УРАЧОЎ. гл. Гомельскае таварыства ўрачоў. ТАВАРЫСТВА 3 АЬМЕЖАВАНАЙ АДКАЗНАСЦЮ таварыства, заснаванае дзвюма і больш асобамі, статутны фонд якога падзелены на долі, вызначаныя ўстаноўчымі дакументамі. Удзельнікі такога тва не адказцаюць па яго абавязацельствах, але нясуць рызыку страт, звязаных з дзейнасцю тва ў межах вартасці ўнесеных імі ўкладаў. Удзельнікі тва, якія ўнеслі ўклады не поўнасцю, нясуць салідарную адказнасць па яго абавязацельствах у межах вартасці нявыплачанай часткі ўкладу кожнага з удзельнікаў. Фірменнае найменне такога тва павінна ўтрымліваць у яго назве словы «з абмежаванай адказнасцю». Прававое становішча такога тва, правы і абавязкі яго ўдзельнікаў вызначаюцца нормамі заканадаўства. выкладзенымі ў Цывільным кодэксе Рэспублікі Беларусь. Устаноўчымі дакументамі тва з’яўляюцца ўстаноўчы дагавор, падпісаны яго заснавальнікамі, і зацверджаны імі статут. Г.А.Маслыка.
    ТАВАРЫСТВА ЗААХВОЧВАННЯ
    МАСТАЦТВАЎ Існавала ў 1821—1929 у Пецярбургу (да 1875 наз. Тва заахвочвання мастакоў). Засн. мецэнатамі
    І.Гагарыным, П.Кікіным, А.ДзмітрыевымМамонавым і інш. Тва арганізоўвала выстаўкі, конкурсы, набывала творы, накіроўвала мастакоў за мяжу для ўдасканальвання адукацыі (К.Брулоў, А.Іванаў і інш.), узнагароджвала іх медалямі. 3 1857 мела рысавальную школу. Выдавала час. «Йскусство н художественная промышленность» і серыю «Мастацкія каштоўнасці Расіі».
    ТАВАРЫСТВА З’ЯДНАНЫХ СЛАВЯН тайная рэв. арганізацыя. створаная ў пач. 1823 у г. НаваградВалынскі на аснове б. Тва сяброў прыроды братамі А.І. і 11.1. Барысавымі і паліт. ссыльным Ю.К.Люблінскім. Уваходзілі афіцэры. дробныя чыноўнікі, службоўцы, усяго больш за 50 чл. Выступала праціўнікам прыгоннага права, саслоўнага ладу і самадзяржаўя; дамагчыся «дэмакратычнага праўлення» збіралася шляхам узбр. паўстання з удзелам народа. Члены тва вялі агітацыю сярод салдат. планавалі ствараць вясковыя вучылішчы. каб уплываць на паліт. актыўнасць сялян. Гал. мэта тва — аб’яднанне ўсіх слав. і некат. суседніх народаў (Расія, Польшча, Багемія. Маравія, Венгрыя з Трансільваніяй, Сербія, Малдавія, Валахія, Далмацыя) у адну федэратыўную рэспубліку. У вер. 1825 тва па прапанове СЛ.МураўёваАпостала і МЛІ.БястужаваРуміна аб’ядналася з Паўднёвым таварыствам дзекабрыстаў на аснове яго праграмы. He менш чым 12 «славян» запісаліся ў атрад царазабойцаў. 26 членаў тва ў 1826 асуджаны Вярх. крымінальным судом па справе дзекабрыстаў.
    Літ.: Нечкнна М.В. Обшество соеднненных славян. М.; Л., 1927; Я е ж. Двнженне декабрнстов. Т. 2. М.. 1955; Ш в е д В.В. Беларускія старонкі гісторыі дзекабрыстаС Мн.. 1998. В.В.Швед.
    ТАВАРЫСТВА МАСТАКОЎСТАНКАВІСТАЎ (OCT, Обіцество станковнстов). Існавала ў 1925—31 у Маскве. Засн. групай выпускнікоў Вышэйшых маст.тэхн. майстэрняў пад кіраўніцтвам Д.Штэрнберга. Члены тва (П.Вільямс, Б.Волкаў, А.Ганчароў, АДайнека, А.Лабас, Ю.Піменаў, А.Тышлер і інш.) сцвярджалі станковыя формы мастацтва, ставілі за мэту адлюстроўваць у іх тыповыя з’явы сав. рэчаіснасці. Іх творам, прысвечаным пераважна індустрыялізацыі, жыццю сав. горада, спорту. уласцівы гранічная лаканічнасць формы, дынаміка кампазіцыі, графічная дакладнасць малюнка. Вядучыя мастакі OCT адыгралі пэўную ролю ў развіцці станковага і манум. жывапісу, кніжнай графікі, плаката, сцэнаграфіі. Тва арганізавала 4 выстаўкі ў 1925—28.
    Літ.: Костнн В. OCT (Обіцество станковнстов). Л., 1976.
    ТАВАРЫСТВА МІНСКІХ УРАЧбЎ. гл. Мінскае таварыства ўрачоў.
    ТАВАРЫСТВА ІІАДХАРЎНЖЫХ. змова Высоцкага, тайная аргцыя, заснаваная 15—16.12.1828 у варшаўскай Школе падхарунжых пяхоты па ініцыя
    гыве падпаручніка П.Я.Высоцкага. Ва ўстаноўчым пасяджэнні ўдзельнічалі Ю.Гуроўскі. Ю.Дабравольскі, К.Каршніцкі, А.Ласкі. К.Махнацкі, С.Панінскі. К.Пашкевіч, С.Ціхоўскі. Духоўным папярэднікам прызнавалі кіраўніка Нац. масонства маёра В.Лукасінскага. Тва падтрымлівала сувязь з сеймавай апазіцыяй (калішанамі і інш.), мела кантакты з І.Лялевелем, ЮУ .Нямцэвічам і інш. Мэтай тва была падрыхтоўка ўзбр. паўстання. Першы раз планавалася ўзняць яго ў сакавіку, другі раз — 20.5.1829 у час каранацыі Мікалая I у якасці польскага караля. але планы не здзейсніліся. Са жн. 1830 пачала фарміравацца структура больш разгалінаванага тва, у якое апрача падхарунжых уступалі студэнты. інтэлігенцыя. Да кастр. ў тва ўваходзіла каля 200 малодшых афіцэраў; яго секцыі ўтвораны ў большасці варшаўскіх палкоў пяхоты, у асобных батальёнах і батарэях, Варшаўскім унце (гурткі М.Швейзера. Н.Шыманскага, Я.Барткоўскага). Новы план паўстання прадугледжваў забойства цэсарэвіча Канстанціна Паўлавіча, раззбраенне рус. войска ў Варшаве і нейтралізацыю польскіх генералаў, верных цэсарэвічу. У сувязі з арыштамі студэнтаў і часткі падхарунжых, зменай міжнар. абставін (падрыхтоўка рас. інтэрвенцыі з удзелам польскай арміі ў Бельгію) вырашана прыспешыць план паўстання (гл. Паўстанне 1830—31).
    В.В.Швед.
    ТАВАРЫСТВА ПЕРАСОЎНЫХ МАСТАЦКІХ ВЫСТАВАК, гл. Перасоўнікі.
    ТАВАРЫСТВА ІІРАМЯНІСТЫХ гл. «Прамяністыя».
    ТАВАРЫСТВА «РАДЗІМА» гл. Беларускае таварыстяа па сувязях з суайчыннікамі за рубяжом.
    ТАВАРЫСТВА СТАРЫХ БАЛЫІІАВІКОЎ. Існавала ў 1922—35 пры Гістпарце, потым Інце Маркса—Энгельса— Леніна пры ЦК ВКП(б). Старшыні М.С.Альмінскі (да 1931), Е.М.Яраслаўскі. Гал. мэта — дапамога ВКП(б) у выхаванні моладзі на рэв. і парт. традыцыях. Тва арганізоўвала вечары ўспамінаў і сустрэч старых бальшавікоў з моладдзю. збірала матэрыялы і ўспаміны па гісторыі партыі і рэв. руху, якія друкавала ў «Бюллетене Обіцества старых большевмков» (1931—33) і гіст.рэв. зб. «Стары бальшавік» (1930—34). 3 1931 існавала Бел. аддзяленне Усесаюзнага тва (старшыня прэзідыума А.Я.Балцін, чл. М.П.Гнілякевіч, Л.М.Спалінскі , Кеніг, Дамброўскі і інш.). 3 1933 філіялы Бел. аддзялення дзейнічалі ў Віцебску, Гомелі, Магілёве. Члены Бел. аддзялення выступалі з дакладамі і ўспамінамі па гісторыі рэвалюцыі 1905—07, Лют. і Кастр. рэвалюцый 1917, пытаннях нац. палітыкі, збіралі матэрыялы і дакумен
    374	ТАВАРЫСТВА
    ты, запісвалі ўспаміны пра грамадз. вайну і ваен. інтэрвенцыю. Тва каардынавала сваю працу з Таварыствам былых паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў. Інтам гісторыі партыі пры ЦК К.П(б)Б. Паводле пастановы ЦК ВКП(б) у жн. 1935 Т.с.б. скасавана. Бел. аддзяленне самаліквідавалася ў маі 1935. У.М.Міхнюк.
    ТАВАРЫСГВА СЯБРОЎ НАВЎК, Таварыства аматараў навук. Існавала ў Вільні ў 1907—39. Даследавала гісторыю, этнаграфію і культуру. прыроду Літвы, Беларусі і Польшчы. У 1907—22 выдавала «Rocznik Towarzystwa...» («Штогоднік таварыства...»), у 1923—39 час. «Атэнэум віленьске», дзе асвятлялася гісторыя і культура зямель ВКЛ, публікаваліся дакумент. матэрыялы. бібліяграфія даследаванняў па гэтых пытаннях. Тва стварыла бку (больш за 50 тыс. кніг, рукапісы пісьменнікаў, дзеячаў культуры. у тл. творы і рукапісы Х.Міцкевіча), якой былі падораны рукапісы і бкі Я.Карловіча. Я.Шванскага. збор М.Федароўскага. Я.Французовіча. бка ЭЛжэшкі. Аснову калекцыі музея склалі зборы А.Заборскага. В.Шукевіча, Французовіча (фотаздымкі. замалёўкі бел. адзення). Архіўныя матэрыялы тва (лісты Ф.Багушэвіча, дакументы пра К.Каліноўскага і інш.) зберагаюцца ў Дзярж. гіст. архіве Літвы, кнігі — у Цэнтр. бцы АН Літвы. калекцыі па мастацтве і нумізматыцы — у Маст. музеі Літвы, археал.. этнагр. і гіст. экспанаты — у Гіст.этнагр. музеі Літвы.