Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
У Т. дзейнічаюць паліт. партыі: Камуніст. партыя Т., Нар.дэмакр. партыя Т., Сацыяліст. партыя, Дэмакр. партыя Т.. Ісламская партыя адраджэння Т. і інш.
Гаспадарка. Т. — аграрнаіндустр. краіна. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) у 1998 склаў 6 млрд. дол. (990 дол. на душу насельніцтва). Доля сельскай гаспадаркі ў структуры ВУП 27%. прамсці і будва — 26,9%, сферы паслуг — 46,1%. Грамадз. вайна і яе вынікі абмежавалі магчымасці эканам. развіцця краіны, адбьыося рэзкае скарачэнне прамысл. і с.г. вытвсці. У 2000 аб’ём прамысл. прадукцыі складаў 42%. сельскай гаспадаркі — 73% да ўзроўню 1991. Наглядаецца тэндэнцыя да паляпшэння становішча; дэклараваны курс на рэфармаванне эканомікі і пераход да
рыначных форм гаспадарання, але паранейшаму захоўваецца і дырэктыўнае дзярж. рэгуляванне. На долю дзярж. сектара прыпадае каля 53% занятых. кааператываў, акц. тваў, прыватнага сектара — 47%. Аснова эканомікі — сельская гаспадарка. С.г. ўгоддзі займаюць 4.15 млн. га, у т.л. пад ворывам 0,76 млн. га, сенажацямі і пашай 3,39 млн. га. Каля 0,7 млн. га паліўных зямель. Да 80% с.г. угоддзяў эрадзіравана, на 15% ворыва засоленыя глебы. Вядучая галіна сельскай гаспадаркі — раслінаводства. Вырошчваюць збожжавыя культуры (пшаніца. ячмень. кукуруза, рыс); з тэхн. — бавоўнік (нераважна тонкавалакністыя сарты), алейныя (лёнкудраш, кунжут). эфіраалейныя (герань), тытунь. Бульбаводства, агародніцтва і бахчаводства. На Пн і ПдЗ развіты вінаградарства і садоўнііггва (яблыкі, абрыкосы, персікі. вішні. гранаты, інжыр, міндаль, цытрусавыя). Збор (млн. т, 1999) збожжа — 0,5, бульбы — 0,2, агародніны — 0,4. Мясавоўнавая і мясамалочная жывёлагадоўля. На Пн і ПдЗ развіта каракуляводства. Пагалоўе (тыс. галоў, 2000) буйн. par. жывёлы — 911,5, авечак — 1620, коз — 625, птушак — 600. На Усх. Паміры разводзяць якаў. Вытвсць мяса (забойная вага) — 30 тыс. т, ManaKa — 310 тыс. т, яек — 23 млн. шт. Развіта шаўкаводства. Прамыслов а с ц ь развіваецца ў асноўным на мясц. рэсурсах. На долю металургічнай прамсці прыпадае 49,5%, паліўнаэнергет. комплексу — 8,9%, маш.буд. і
металаапрацоўкі — 1,1%, лёгкай — 13,2%, харч. — 16.1%. Металургічная прамсць звязана са злабычай і абагачэннем руд каляровых і рэдкіх металаў (горнаметалургічны камбінат у Анзобе. абагачальныя фкі ў Кансаі і ЧарухДайроне). Аснова каляровай металургіі — вытвсць алюмінію ў г. Турсунзадэ. Паліўнаэнергет. комплекс грунтуецца на здабычы нафты (20 тыс. т, на Пн і Пд). прыроднага газу (40 млн. м). бурага вугалю (20 тыс. т) і вытвсці электраэнергіі (14,3 млрд. кВттадз, 2000) пераважна на ГЭС. Працуюць Нурэкская, Галаўная, Байпазінская (на р. Вахш), Кайраккумская (на р. Сырдар’я) і інш. ГЭС. Буйныя ЦЭЦ — у г. Душанбе, г. п. Яван. Вытвсць прадукцыі машынабудавання і металаапрацоўкі ў 2000 складала 14.9% да ўзроўню 1991. У Душанбе прадпрыемствы па выпуску халадзільнікаў і маразільнікаў (1,7 тыс. шт., 2000), рамонце машын і абсталявання. Лёгкая прамсць прадстаўлена ачысткай бавоўны (Турсунзадэ, Шаартуз, КурганЦюбе, Канібадам). вытвсцю баваўняных і шаўковых тканін (12,7 млн. м , Душанбе, Худжанд), абугку (80 тыс. пар). швейных вырабаў, дываноў. У харч. прамсці развіты алейная, мясная, малочная, кансервавая, вінаробная. Вытвсць (тыс. т. 2000) алею — 14,3, мяса — 1,1, цэльнамалочнай прадукцыі — 2.9. Хім. прамсць у г.п. Яван (11 тыс. т азотных угнаенняў) і Душанбе (пластмаса). Вытвсць буд. матэрыялаў, у тл. цэменту. Транспарт чыг. і аўтамабільны. Даўж. чьпунак 500 км, аўтадарог 13,6 тыс. км, у тл. з цвёрдым пакрыццём 12,7 тыс. км. Асн. грузаперавозкі на чыг. транспарце — 1324,8 тыс. ткм, на аўтамаб. — 117,1 тыс. ткм (2000). Асн. чыгунка Тэрмез—Куляб, аўтадарогі Ош—Харог, Душанбе—Харог. Душанбе—Худжанд. Аэрапорты ў Душанбе, Худжандзе і Кулябе. Курорты: Абігарм, Зумрат, ХаджаАбігарм, Шаамбары. Экспарт (1459,3 млн. дол., 2000) электраэнергіі, неапрацаванага алюміню, бавоўны, тытуню. Імпарт (525,8 млн. дол., 2000) нафтапрадуктаў, прыроднага газу. хім. і маш.буд. прадукцыі, харч. прадуктаў. Асн. гандл. партнёры: Расія, Узбекістан, Казахстан, Украіна, Кітай. Знешнегандлёвы абарот Т. з Рэспублікай Беларусь у 2000 склаў 5,3 млн. дол. Грашовая адзінка — самані.
Узброеныя сілы. Складаюцца з сухап. войск, ВПС і войск ППА. Агульная колькасць узбр. сіл больш за 10 тыс. чал. (2000). Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. У сухап. войсках каля 8,8 тыс. чал., танкі, баявыя машыны пяхоты, бронетранспарцёры, мінамёты, гарматы і інш. У ВПС каля 700 чал.; у войсках ППА каля 1 тыс. чал., на ўзбраенні зенітныя артыл. комплексы, зенітныя пушкі і інш.
Ахова здароўя Ажыццяўляецца на дзярж. узроўні, існуе і прыватная практыка. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 60,9, жанчын 67,4 года. Узровень нараджальнасці — 33,6 на 1 тыс. чал., смяротнасць — 8 на 1 тыс. чал.
ТАДЖЫКІСТАН 379
Натуральны прырост 2,5% (2001). Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 115 чал., урачамі — 1 на 443 чал. Дзіцячая смяротнасць — 117 на 1 тыс. нованароджаных.
Асвета. У 2001/02 навуч. г. ў Т. дзярж. агульнаадук. школ 3649, у іх 1560 тыс. вучняў, 42 недзярж. ўстановы адукацыі, у т.л. 18 ліцэяў, 17 гімназій, 7 сярэдніх агульнаадук. школ; 45 сярэдніх прафес. навуч. устаноў. у іх 23 825 навучэнцаў: 31 ВНУ розных тыпаў (84 360 студэнтаў). Буйнейшыя ВНУ: Тадж дзярж. унт. с.г., політэхн., мед. іііты (усе ў Душанбе), Худжандскі інт. У Г. 1436 бк і 33 музеі. Найбуйнейшая бка — Нац. бка Рэспублікі Таджыкістан імя Фірдаўсі ў Душанбе; найбуйнейшыя музеі: Нац. краязнаўчы і Нац. музеіі старажытнасці ў Душанбе. Навук. даследаванні вядуцца ў Нац. АН.
Літаратура. Развіваецца на таджыкскаіі мове. У яе развіцці вял. ролю адыгралі фальклор і літ. традыцыі ўсх. іранцаў — продкаў таджыкаў. якія ў старадаўнія часы насялялі Сярэднюю Азію і Харасан (Усх. Іран). Першы помнік стараж. персатадж. пісьменнасці — «Авеста». У 3—9 ст. ствараліся эпічныя паэмы, малыя формы паэзіі. Заснавальнік класічнай лры на тадж. мове (фарсі) Рудакі. Найб. плённа класічная паэзія развівалася ў 10 — пач. 12 ст. (Дакікі. эпічная паэма Фірдаўсі «Шахнамэ», філас. лірыка Ібн Сіна. Умара Хаяма, Насіра Хасроваў У 12 ст. паявілася маст. проза (творы Балхі, Захіры). Нашэсце Чынгісхана (пач. 13 ст.) амаль на стагоддзе перапыніла развіццё лры ў Сярэдняй Азіі. Толькі ў 14 ст. там пачало адраджацца літ. жыццё. Гуманістычныя матывы характэрны для творчасці Саадзі, Хафіза, Кемала Худжандзі, Убейда Закані. У 15 ст. іх развівалі ў сваіх творах Кашыфі, Хатыфі, \.Джамі. Творчая сувязь Джамі з узб. паэтам Алішэрам Наваі мела вял. значэнне для тадж. і узб. лр. 3 16 ст. тадж. лра пачала вылучацца з агульнай плыні персамоўнай лры, уступіла ў цесную сувязь з мусульм. культурай Індыі. У 16—18 ст. вядомасць набылі паэты і празаікі Хілалі Джагатаі. Мушфікі, Сайідо Насафі, М.Бедыль. У 16 ст. ўзнік асветніцкі кірунак, гал. прадстаўнік якога А.Даніш прапагандаваў рус. культуру і лру, can. рэформы. Яго ідэі развівалі Саўдо, Р.Вазех. М.Хайрат. У пач. 20 ст. традыцыі асветнінтва прадаўжалі Айні, Т. Асіры і інш., якія праўдзіва адлюстроўвалі жыццё народа. выкрывалі ў сваіх творах сац. супярэчнасці тагачаснага грамадства.
Пачынальнікі сав. тадж. прозы — Айні (аповесць «Адзіна»; раманы «Дахунда», «Рабы»), паэзіі — М.Рахімі, Х.Лахуці і інш. Разняволенне жанчын, усталяванне новага жыцця — тэмы творчасці Пайрава, М.Амінзадэ. У 1930я г. ў лру прыйшлі маладыя паэты і празаікі Б.Азізі, ўЫ.Ікрамі, Х.Карым. Р.Джаліл; развівалася паэтычная творчасць М.Турсунзадэ, А.Дэхаці. М.Міршакара. Хабіба Юсуфі і інш. У Вял. Айч. вайну тадж. пісьменнікі
ўслаўлялі гераізм чалавека, братэрства народаў (паэмы Турсунзадэ, Лахуці. вершы Міршакара, Рахімі, Дэхаці і інш.). Пасляваен. лра стала жанрава больш разнастайнай, паглыбіла адлюстраванне жыцця і гісторыі тадж. народа. Здабыткам лры сталі цыкл вершаў «1ндыйская балада» і паэма «Хасанарбаксш» Турсунзадэ, паэмы «Непакорлівы Пяндж» і «Ленін на Паміры» Міршакара, раман пра вайну «Вернасць» Ф.Ніязі. раманы «Абноўленая зямля» С.Улугзада і «Шураб» Джаліла. Вядомасць набылі паэзія Ф.Ансары, Бахары. М.Канаята. I Мірзо, Г.Сулейманавай, М.Фархата,
Да арт. Таджыкістан. Мячэцьмаўзалей Муслехеддзіна ў г. Худжанд. 16—17 ст.
проза ДжАдынаева, У.Кухзода. Ф.Мухамадзіева. Х.Назарава, М.Хаджаева. Паявіліся і гіст. раманы Ікрамі («Дванаццаць варот Бухары»), Улугзада («Васе»), аповесці Р.Хадзізадэ, драмы I .Абдуло («Полымя свабоды»), Ансары («Прысуд маці»), Улугзада («Рудакі») і інш. Развіваецца літ.знаўства і крытыка (С.Табараў, М.НІукураў, Ш.Ніязі. А.Сайфулаеў). У 1954 створаны Саюз пісьменнікаў Т. На бел. мове выдадзены анталогія «Паэты Таджыкістана» (1966), «Таджыкскія народныя казкі» (1970. 1987); кнігі апавяд. і вершаў «Дом каля крыніцы» (1984) і «Крыніцы Паміра» (1989); аповесць «Раніца нашага жыцця» (1961, пер. І.Сакалоўскі і У.Жыжэнка) і раман «Абноўленая зямля» (1973, пер. Я.Васілёнак) Улугзада, збкі апавяд. «Абавязак таварыша» Бахары (1965. пер. М.Ваданосаў), «Не адкладвай на заўтра» А.Шарыфі (1984, пер. М.Базарэвіч), вершаў і казак «Пах зямлі» У.Раджаба (1987, пер. В.Лукша і В.Макарэвіч), паэт. збкі «Высокае гняздо» Турсунзадэ і «Сорак косак» Сулейманавай (абодва 1982, пер. апошняга Э.Агняцвет), «Рубаі» Умара Хаяма (1989, пер. Р.Барадулін) і інш. У перыяд. друку змяшчаліся пераклады на бел. мову вершаў Айні, Ансары, Н. Бакозадэ. Канаата, С.Мамура, Міршакара, Р.Назры, Ц.ГІуладзі, Раджаба, Б.Сабірава. Г.Сафіевай, Сулейманавай, Турсунзадэ, Б.Фаруха, М.Хакімавай, Д.Шарыпава; апавяданняў С.Ганіева, Г.Карыма, Мухамадзіева, Р.Сафарава, Т.Усманава. Шарыфі, А.Шукухі і інш. Паэзію і про
зу перакладалі і перакладаюць А.Астрэйка, М.Аўрамчык, Г.Бураўкін, А.Бялевіч. Э.Валасевіч, В.Вярба. С.Гаўрусёў. С.Грахоўскі, Х.Жычка. М.Калачынскі. І.Калеснік, К.Кірэенка. А.Лойка. ЕЛось, П.Макаль, У.Нядзведскі, Р.Няхай. У.Паўлаў. Г.Пашкоў, П.Прыходзька, Я.Семяжон, Ю.Свірка, М.Чарняўскі, Х.Чэрня. У.Шахавец і інш.
Архітэктура. На тэр. Т. выяўлены паселішчы неалітычнай гісарскай культуры (6—5 ст. да н.э.) і эпохі бронзы са
Да арт. Таджыкістан. Прэзідэнцкі палац у Душанбе.
слядамі жытлаў. Ад часоў Ахеменідаў захаваліся рэшткі стараж.бактрыйскага будынка з сырцовай цэглы (6—4 ст. да н.э., гарадзішча КмаіМір). Паводле ант. аўтараў вядома пра існаванне на тэр. Т. ў 4—3 ст. да н.э. гарадоў эліністычнага тыпу з абарончы.мі сценамі і рэгулярнай планіроўкай. Да грэкабактрыйскага (3—2 ст. да н.э.) і кушанскага (1—4 ст. н.э.) часу належаць руіны гарадоў на Пд Т., якія спалучалі рысы эліністычнай буд. культуры з мясц. традыцыямі. У 5—8 ст. на тэр. Т. ўзнікалі раннесярэдневяковыя гарады з цытадэлямі і ўмацаваннямі, рэгулярна забудаванымі шахрыстанамі (Пенджыкент). Палацы з параднымі заламі і троннымі айванамі і багатыя дамы з 4стаўповымі параднымі заламі былі ўпрыгожаны жывапісам і драўлянай разьбой. На лініі гар. сцен ці паза горадам ставілі цыта