Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТАІРАЎ (сапр. К о р н б л і т) Аляксандр Якаўлевіч (6.7.1885, г. Рамны Сумскай вобл., Украіна — 25.9.1950), расійскі рэжысёр. Нар. арт. Расіі (1935). Творчую дзейнасць пачаў у 1905 як акцёр, з 1908 — рэжысёр. Заснавальнік (сумесна з А.Коанен) і маст. кіраўнік Камернага тра (1914—49) у Маскве. Адзін з рэфарматараў рус. сцэны. Імкнуўся да стварэння «сінтэтычнага тра» — пераважна рамант. і трагедыйнага рэпертуару, выхавання ў акцёраў віртуознага майстэрства, пераўтварэння сцэн. прасторы. Сярод пастановак: «Фаміракіфарэд» І.Аненскага (1916), «Саламея» О.Уайльда (1917), «Прынцэса Брамбіла» паводле Э.Т.А.Гофмана (1920), «Федра» Ж.Расіна (1922), «Каханне пад вязамі» Ю.О’Ніла (1926), «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага (1933), «Мадам Бавары» паводле Г.Флабера (1940) і інш.
ТАІЦІ (Tahiti), вулканічны востраў у Ціхім ак., самы вялікі ў групе астравоў Таварыства, у складзе Палінезіі Французскай, уладанне Францыі. Пл. 1042 км2. Нас. каля 140 тыс. чал. (2000). Склада
384
ТАЙБЭЙ
ецца з 2 горных масіваў, злучаных вузкім (да 2 км) перашыйкам. Выш. да 2241 м (г. Арахена). Абкружаны каралавымі рыфамі. Клімат трапічны марскі. Ападкаў 1400 мм за год. Вільготныя трапічныя лясы. На берагавой нізіне плантацыі какосавых пальмаў, бананаў, цукр. трыснягу, ванілі, ананасаў. Вырошчваюць тара, ямс, батат, маніёк і інш. Здабыча жэмчугу. Рыбалоўства. Турызм. Ha Т. адм. цэнтр і асн. порт Палінезіі Франц. — Папеэтэ.
ТАЙБЭЙ, горад у Кітаі, на Пн вва Тайвань. Найбуйнейшы горад, адм. цэнтр прав. Тайвань. 1.1 млн. чал. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. 2 міжнар. аэрапорты; марскі аванпорт — Цзілун (утварае з Т. адзіны прамысл. комплекс). Буйны прамысл. цэнтр. Прамсць: маш.буд., у т.л. суднабуд., радыёэлектронная (вытвсць камп’ютэраў, тэлевізараў, магнітафонаў); металургічная, хім., цэм., дрэваапр., папяровая, лёгкая, харчовая. Унты, навук. ўстановы, музеі.
У пач. 18 ст. на тэр. сучаснага Т. існавалі 3 паселішчы, якія ў сярэдзіне 19 ст. ператварыліся ў гандл. цэнтр. 3 1875 горад. Пасля ўтварэння асобнай прав. Тайвань — рэзідэнцыя губернатара, з 1891 — сталіца правінпыі. У час яп. калан. панавання (1895—1945) у Т.. перайменаваным у Тайхоку, знаходзілася рэзідэнцыя яп. губернатара. Пасля аднаўлення кіт. суверэнітэту над Тайванем (1945) — цэнтр яго правінцыі. 3 1949 у Т. размясціўся ўрад Кіт. Рэспублікі (пасля паражэння ў грамадз. вайне з кіт. камуністамі ў мацерыковым Кітаі), у 1958 афіцыйна абвешчаны месцам яго знаходжання. У 1967 вылучаны ў асобны адм. раён пад кіраваннем цэнтр. ўрада.
В.У.Адзярыха (гісторыя).
ТАЙВАНЬ. Ф а р м о з а, востраў у Ціхім ак., каля ўсх. берагоў мацерыковага Кітая, ад якога адДзелены Тайваньскім пралівам. Выцягнугы з Пн на Пд на 394 км, шыр. да 140 км, пл. каля 36 тыс. км2. Уздоўж усх. берага Тайваньскія горы (выш. да 3997 м), на Пн — група патухлых вулканаў, на 3 — прыбярэжная раўніна. Частыя землетрасенні. Карысныя выкапні: каменны вугаль, гаручы газ, нафта, золата. Клімат на Пн субтрапічны, на Пд трапічны мусонны. Тра паветра ў студз. 15—20 °C, у ліп. 25—30 °C. Ападкаў на раўнінах 1500— 2500 мм за год у гарах месцамі больш за 5000 мм. У жн. і верасні частыя тайфуны. Больш за 50% тэр. займаюць горныя лясы (больш за 3000 відаў, у т.л. больш за 1500 эндэмічных). У ніжняй ч. схілаў — вільготныя вечназялёныя лясы з панданусаў, пальмаў, бамбукаў, ліян; вышэй — шыракалістыя лістападныя і мяшаныя лясы з камфарнага лаўру, кіпарысу, елкі, піхты, дрэвападобных папарацяў, псеўдатсугі і інш. Вышэй 3300 м хмызнякі з рададэндрану і горныя лугі. Раўніны і нізіны асвоены. Пра насельніцтва і гаспадарку гл. ў арт. Тайвань (правінцыя Кітая).
ТАЙВАНЬ. правінцыя Кітая. Займае ваў Тайвань і прылеглыя дробныя авы, у т.л. Пэнхуледао. Пл. каля 36,1 тыс. км2. Нас. 22.1 млн. чал. (2000). Адм. ц. — г. Тайбэй. Кітайцы складаюць 98%. карэнныя жыхары (народ гаашань) — каля 2%. Вернікі — будысты, даасісты, канфуцыянцы (разам 93%), хрысціяне (5%). Сярэдняя шчыльн. 612 чал. на 1 км2. У гарадах жыве 75% насельніцтва. У прамсці занята 38% працаздольных, у сельскай гаспадарцы — 10%, у абслуговых галінах — 52%. Т. — магутны пра.мысл. рэгіён Усх. Азіі. Валавы ўнутр. прадукт у 1998 склаў 362 млрд. дол., каля 16,5 тыс. дол. на 1 чал. Развіта апрацоўчая прамсць экспартнага кірунку: ралыёэлектроніка. прылада і суднабудаванне, хім.. нафтахім., тэкст., гарбарнаабутковая, швейная, харчовая; выплаўка сталі і каляровых металаў. Вытвсць электраэнергіі 133,6 млрд. кВт ■ гадз (1998). Лесанарыхтоўкі. Т. — буйнейшы ў свеце вытворца і экспарцёр камфары. Апрацоўваецца 24% тэр., гал. чынам на 3. Больш за 50% пл. пад рысам (2 ураджаі за год, каля 3 млн. т). Вырошчваюць цукр. трыснёг, багат. трапічныя фрукгы (ананасы, бананы. мандарыны), чай, агародніну. Свінагадоўля (каля 4 млн. галоў) і птушкагадоўля. Рыбалоўства (1,04 млн. т, 1997). Транспарт чыг., аўтамаб., марскі. 13 аэрапортаў. Гал. марскія парты Цзілун і Гаасюн. У 1997 экспарт склаў 122,1 млрд. дол.. імпарт — 114,4 млрд. дол. Гал. гандл. партнёры ЗША, Японія. Даход ад турызму ў 1997 склаў 3,57 млрд. дол. Грашовая адзінка — новы тайваньскі долар.
У старажытнасці ваў Тайвань быў населены плямёнамі гаашань. У 230 адбылася 1я ваен. экспедыцыя кітайцаў на востраў. У 13 ст. ён афіцыйна далучаны да Кітая. 3 14 ст. пачалася яго каланізацыя кітайцамі. У 1590 на ваў Т. праніклі партугалыіы. якія назвалі яго Фармоза (Цудоўны). У 1624 яго захапілі галандцы. якіх у 1661—62 выгналі атрады кіт. патрыёта Чжэн Чэнгуна. Апошні ператварыў востраў у базу супраціўлення маньчжурам. якія да таго часу захапілі мацерыковы Кітай. У 1683 на востраве ўсталявалася ўлада маньчжурскай дьшастыі Цьш. У 1886 створана аеобная кіт. правінцыя Т. У выніку японакітайскай вайны 1894—95 і паводле Сіманасекскага дагавора 1895 ваў Тайвань з прылеглымі астравамі адышоў да Японіі. У час яп. панавання (1895—1945) Т. ператвораны ў с.г. прыдатак Японіі. У вьшіку паражэння Японіі ў 2й сусв. вайне Т. вернуіы Кігаю. Пасля паражэння ад сіл камлартыі у трэцяй грамадзянскай яайне ў Кітаі 1946—49 на Т. знайшоў прытулак урад Кіт. Рэспублікі на чале з Чан Кайшы. рэшткі яго арміі. кіраўніцтва Гаміньдана (ГМД) і іх сем’і — больш за 2 млн. чал. (пры насельніцтве Т. 6 млн. чал.). У 1950я г. ўрад ГМД правёў агр. рэформу, а з пач. 1960х г. пачаў лібералізацыю эканомікі, у выніку да 1990х r. Т. дасягнуў узроўню развіцця новых індустр. краін Азіі. У 1987 скасавана надзвычайнае становішча ў Т. і пачалася дэмакратызацыя яго паліт. жыцця. У 1996 адбыліся 1я ўсеагульныя выбары прэзідэнта Кіт. Рэспублікі. на якіх перамог лідэр ГМД Лі Дэнхуэй. На выбарах 2000 перамог кіраўнік Дэмакр. прагрэс. партыі Чэнь Шуйбянь, што скончыла манаполію ГМД на ўладу. Кіраўніцтва Кіт. Нар. Рэспублікі і ААН лічаць Т. неад'емнай ч. Кітая.
Літ:. Ларнн А.Г. Два презндента, нлн Путь Тайваня к демократнн. М.. 2000; Йсторня Клтая. 2 нзд. М.. 2002.
ТАЙВАНЬСКІ ІІРАЛІЎ. Тайваньхайся, Фармозскі праліў. Паміж усх. берагам мацерыка Азія і ввам Тайвань. Злучае Паўд.Кітайскае і Усх.Кітайскае моры. Даўж. 398 км, найменшая шыр. 139 км, найменшая глыб. на фарватэры 8,6 м. Мацерыковы бераг парэзаны залівамі, шмат астравоў. У Т.п. авы Пэнхуледао. Цячэнне зімой накіравана на ГІд. летам на Пн; скорасць 1 км/гадз. Моцныя прыліўныя цячэнні. Парты; Гаасюн, Фучжоў і Сямынь (Кітай).
ТАЙВАНЬСКІЯ ГбРЫ На вве Тайвань. Даўж. 270 км, шыр. да 80 км. Складзены з вулканічных, крышт. і вапняковых парод. 4 паралельныя хрыбты. падзеленыя падоўжнымі далінамі. Выш. да 3997 м (г. Юйшань). На У стромка абрываюцца да мора. Грабнявая зона мае альпійскі рэльеф, сляды стараж. зледзянення. На Пн патухлыя вулканы. Тэрмальныя крыніцы. На ніжніх схілах вільготныя субэкватарыяльныя лясы, вышэй — шыракалістыя і хвойныя лясы, якія мяжуюць з зараснікамі хмызняку і лугам.
ТАЙГА (цюрк.), занальны тып ландшафту з перавагай у расліннасці хвойных лясоў. Пашырана ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўн. Амерыкі, а таксама ў горных раёнах Еўропы. ЦяньШаня, Зах. Кітая, Ціхаакіянскіх узбярэжжаў Паўн. Амерыкі. Адрозніваюць Т. цемнахвойную (елка, піхта), светлахвойную (хвоя, кедр, лістоўніца); паўн.. сярэднюю, паўд. і горную. Падлесак разрэджаны (рабіна, вольха). Травяністакусцікавы ярус і мохавае покрыва (чарніцы, брусніцы, кісліца, лясныя асокі, вейнікі, зял. імхі, лішайнікі). У фауне пераважаюць грызуны, насякомаедныя, пашыраны драпежнікі, капытныя, зайцападобныя, трапляюцца буры мядзведзь, лось, ізюбр, расамаха, рысь, каланок, собаль, выдра, белка і інш. Т. — крыніца драўніннай сыравіны для цэлюлознай і лесахім. прамсці, буд. драўніны. В.С.Аношка.
ТАЙЛАНД. Каралеўства Т а й л а н д (на мове таі ПратэтТаі), дзяржава ў Паўд.Усх. Азіі, на пве Індакітай і паўн. ч. пва Малака. Мяжуе на Пн з М’янмай, на ПнУ і У з Лаосам, на ПдУ з Камбоджай, на Пд з Малайзіяй; абмываецца Андаманскім м. і Сіямскім зал. Паўд.Кіт. мора. Пл. 514 тыс. км2. Нас. 61,2 млн. чал. (2000). Дзярж. мова — таі (тайская, сіямская); выкарыстоўваюцца англ. і кіт. мовы. Дзярж. рэлігія — будызм. Сталіца — г. Бангкок. Падзяляецца на 76 чангватаў (правінцый). Нац. свята — Дзень нараджэння караля (5 снеж.).
Дзяржаўны лад. Т. — канстытуцыйная манархія. Дзейнічае канстытуцыя 1977. Кіраўнік дзяржавы — кароль. Пры каралю маецца Тайны савет. Вы
ТАЙЛАНД 385
шэйшы заканад. орган — двухпалатная Нац. асамблея, якая складаецца з палаты прадстаўнікоў (500 дэпутатаў) і сената (200 дэпутатаў). Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад на чале з прэм’ерміністрам, якога зацвярджае кароль па прадстаўленні Нац. асамблеі. Як правіла, урад фарміруецца на аснове шматпартыйнай кааліцыі, што мае большасць у парламенце.
Прырода. Больш за палавіну тэр. Т. займаюць нізінныя раўніны, у т.л. Менамская нізіна. У паўд.. звужанай ч. Т. — раўніны з астраўнымі гарамі і кражамі. На У плато Карат. На Пн і 3 горы Кхунтхан, Танентаўнджы і інш. Найб. выш. 2576 м (г. Інтханон). Карысныя выкапні: алавяныя, вальфрамавыя. свінцовыя, цынкавыя, магніевыя, жал. руды. нафта. прыролны газ. буры вугаль, калійныя солі, каштоўныя камяні. Клімат трапічны мусонны. Сярэднія тры на раўнінах 22—29 °C, на пве Малака 27—29 °C, у гарах на Пн зімой да 10—15 °C. Ападкаў ад 1000—2000 мм на раўнінах да 5000 мм у гарах за год; сухі сезон з ліст. да красавіка. Рачная сетка густая, рэкі паўнаводныя. бываюць паводкі. Гал. рэкі МенамЧаоІІрая і Меконг (на мяжы з Лаосам). Пад лесам каля 26% тэр. Пераважаюць лістападныя трапічныя лясы, у больш вільготных раёнах — вечназялёныя трапічныя лясы. на плато Карат — саванны, ксерафітныя рэдкалессі і хмызнякі. У складзе жывёльнага свету слон, насарог, тыгр, тапір, малпы (гібоны, макакі), дзікія быкі і інш., шмат паўзуноў. Нац. паркі Тхунгсалэнглуанг (уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны), Кхаўяй і інш.; запаведнікі.