• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Асн. галіны прамсці: горназдабыўная (каменны вугаль, газ) і рыбная (рыбазаводы ў Дудзінцы, Дыксане, Хатанзе). УсцьХантайская ГЭС. Вьпвсць буд. матэрыялаў. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на аленегадоўлі. Нязначна развіты мясамалочная жывёлагадоўля і
    птушкагадоўля. Пушны промысел і зверагадоўля (блакітны пясец і серабрыстачорны ліс). Цяплічная гаспадарка. Суднаходства па рэках Енісей (у межах акругі даступна марскім суднам), Хатанга, Паўночным марскім шляху. Гал. парты: Дудзінка, Дыксан, Хатанга. Чыгунка Дудзінка—Нарыльск—Талнах. Аэрапорты: Алыкель (за 40 км на 3 ад Нарыльска), Дыксан, Хатанга. Газаправод Месаяха—Дудзінка—Нарыльск. Мясц. перавозкі на аленях і сабаках.
    ТАЙМЫРСКАЯ НІЗІНА гл. ПаўночнаСібірская нізіна.
    ТАЙМЫРСКІ ЗАІІАВЕДНІК У Таймырскай (ДаўганаНенецкай) нац. акрузе (Расія), на правабярэжжы р. Таймыр. Пл. 1781,9 тыс. га. Засн. ў 1979. Пакатахвалістая раўніна з узгорыстаградавымі ўчасткамі. на ПнУ адгор’і гор Быранга (выш. да 567 м). Аркгычныя і субаркгычныя тундры, у адгор’і Быранга ўчасткі арктычных нустынь. На тэр.
    Т.з. самыя паўн. ўчасткі лясных масіваў даўрскай лістоўніцы. У фауне 16 відаў млекакормячых (заяцбяляк, воўк, пясец, гарнастай, паўн. алень і інш.), з іх у Чырв. кнізе Расіі белы мядзведзь і морж лапеўскі; 85 відаў птушак (зімнік, сава белая, курапатка белая і тундраная, гусьгуменнік, гага, гагара тундраная, кулікі, чайкі і інш.), з іх у Чырв. кнізе лебедзь малы, арланбелахвост, беркут, крэчат, сапсан, казарка чорная, гагара чырвонаваллёвая. У іхтыяфауне больш за 20 відаў, у т.л. сіговыя, ласасёвыя, харыусавыя.
    ТАЙНА ПЕРАПІСКІ. адно з канстытуцыйных правоў чалавека. Уключае недатыкальнасць усіх відаў паштоватэлеграфных адпраўленняў (лістоў, тэлеграм. пасылак, пераводаў), тэлефонных размоў і інш. паведамленняў, забарону ўскрываць, знаёміцца і выдаваць змест карэспандэнцыі. Абмежаванне Т.п. дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам (у інтарэсах барацьбы са злачыннасцю. забеспячэння дзярж. бяспекі). Т.п. ў Рэспубліцы Беларусь гарантуецца арт. 28 Канстытуцыі.
    Да арт. Таймырская (ДаўганаНенецкая) аўтаномная акруга. На Таймыры.
    ТАЙНАЕ ГАЛАСАВАННЕ, від галасавання на выбарах і рэферэндуме, пры якім выключаны кантроль за волевыяўленнем выбаршчыкаў. Свабода волевыяўлення пры Т.г. дасягаецца праз галасаванне бюлетэнямі, шарамі або спец. машынамі для галасавання. Найб. пашырана Т.г. бюлетэнямі, якія змяшчаюць розныя варыянты вынесенага на галасаванне рашэння. Бюлетэнь запаўняецца выбаршчыкам у асобым пакоі або кабіне і апускаецца ў выбарчуюскрынку (урну) у складзеным выглядзе або ў спец. канверце.
    ТАЙНАНЬ, горад у Кітаі, на ПдЗ вва Тайвань. Адміністрацыйна ўключае аванпорт Аньпін. 705,6 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Гандл.прамысл. цэнтр развітога с.г. раёна (цукр. трыснёг, рыс). Прамсць: цукр., хім., тэкстыльная. Паблізу здабыча каменнай солі.
    ТАЙНАПІС. тое, што крыптаграфія.
    ТАЙНАЯ ВЯЧЭРА, паводле Евангелляў, апошняя сумесная трапеза Ісуса Хрыс'та і дванаццаці апосталаў у Іерусаліме напярэдадні «перадвелікоднай пятніцы», распяцця Хрыста на крыжы і яго смерці. У час святочнай вячэры, прыгатаванай вучнямі (апосталамі), Хрыстос прадказаў, што адзін з іх (Іуда Іскарыёт) здрадзіць яму. Надламаўшы хлеб. Ісус даў яго з’есці вучням са словамі: «гэта ёсць цела маё», потым даў ім папіць з кубка з віном, кажучы: «гэта ёсць кроў мая Новага Запавету, якая за многіх праліваецца». Ён завяшчаў вучням і надалей рабіць так, як успамін пра яго, уводзячы тым самым адно з таінстваў хрысц. царквы — прычасце (еўхарысцію).
    ТАЙНАЯ КАНЦЫЛЯРЫЯ, цэнтральная следчая і суд. па паліт. справах дзярж. ўсганова ў Расіі 18 ст. Засн. Пятром I у лют. 1718 у Маскве як часовая надзвычайная камісія па справе царэвіча Аляксея Пятровіча. 3 сак. 1718 у Пецярбургу (да 1723 філіял у Маскве), дзе набыла пастаянны характар. Разглядала найважнейшыя паліт. справы: замахі на цара і вышэйшых саноўнікаў, спробы паліт. пераваротаў, дзярж. здрада, шпіянаж, буйныя казнакрадствы і хабарніцтвы, антыўрадавыя паўстанні, раскольніцтва і інш. Падпарадкеўвалася асабіста цару і часткова Сенату. Складалася з установы (2—4 «міністры», ці суддзі, з якіх адзін — ПА.Талстой — лічыўся гал. начальнікам) і ўласна канцылярыі (2—4 канцылярысты і 4—6 падканцылярыстаў і капіістаў). Прыгаворы «міністраў» зацвярджаў цар, часам і сенат. Следства суправаджалася катаваннямі. Т.к. скасавана Кацярынай I (указ ад 8.6.1726), функцыі перайшлі да Праабражэнскага прыказа (1695—1729, таксама орган паліт. вышуку і суда) і Вярхоўнага тайнага савета. У 1731 адноўлена пад назвай Канцылярыя тайных і вышуковых спраў (або проста Т.к.), якую скасаваў Пётр III указам ад 23.2.1762.
    Літ: Рууд Ч., Степанов С. Фоніанка. 16: Поллтнч. сыск прн царях. М., 1993.
    А.М.Лукашэвіч.
    ТАЙНАЯ ЭКСПЕДЫЦЫЯ п р ы С е н а ц е, цэнтральная следчая і суд. па паліт. справах дзярж. ўстанова ў Расіі ў 1762—1801. Створана Кацярынай II пры 1м дэпартаменце Сената замест скасаванай у лют. 1762 Канцылярыі тайных і вышуковых спраў (Тайнай канцылярыі). Знаходзілася ў Петрапаўлаўскай крэпасці Пецярбурга, мела кантору ў Маскве (на Лубянцы). Т.э. афіцыйна ўзначальваў ген.пракурор Сената, яго памочнікам і фактычным кіраўніком спраў быў оберсакратар (у 1762—93 вядомы сваёй жорсткасцю С.І.Шашкоўскі). Т.э. праводзіла следствы і суды па важных паліт. справах для разгляду найб. значных з іх (спроба падпаручніка В.Я.Міровіча
    390	тайнік
    вызваліць са зняволення б. імператара Івана VI у 1764, маскоўскі бунт 1771, справы ЕЛ.Пугачова. АМ.Радзішчава, Т.Касцюшкі і інш.). Пры Т.э. ствараліся часовыя следчыя камісіі. Следства часта суправаджалася кагаваннямі. Т..э. скасавана Аляксандрам I 14.4.1801.
    Літ:. Рууд Ч., Степанов С. Фонтанка, 16: Полмтнч. сыск прн царях. М.. 1993.
    А.М.Лукашзвіч.
    ТАЙНІК (Listera). род кветкавых раслін сям. архідных. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі 2 віды Т.: сэрцападобны (L. cordata) і яйцападобны (L.ovata), занесеныя ў Чырв. кнігу. Трапляюцца ў вільготных і забалочаных лясах, на ўскрайках балот, нізінных лугах.
    Шматгадовыя карэнішчавыя травы. Лісце супраціўнае, рознай формы. Кветкі дробныя, зеленаватыя ці жаўтаватыя, у верхавінкавых гронках. Плод — каробачка. Лек. расліны.
    А.М. Скуратовіч.
    Тайнік: I — сэрцапалобны; 2 — яйцападобны.
    ТАЙНІКАЎ Уладзімір Іванавіч (н. 23.6.1959, в. Худава Крупскага рна Мінскай вобл.), бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ; дыстанцыі 500 і 1000 м). Засл. майстар спорту СССР (1978). Скончыў Бел. інт фіз. культуры (1981). 3 1998 прэзідэнт Федэрацыі веславання на байдарках і каноэ Мінскай вобл., з 2002 дырэктар вучэбнаспарт. базы Бел. дзярж. акадэміі фіз. культуры. Чэмпіён свету сярод юніёраў (1977) на байдарцыадзіночцы і байдарцычацвёрцы. Чэмпіён свету (1978), ся
    рэбраны прызёр (1979), бронз. прызёр (1978, 1979). Чэмпіён СССР (1977, 1978, 1979, 1980).
    ТАЙНМУТ (Tynemouth), горад у Вялікабрытаніі. на ПнУ Англіі, у канурбацыі Тайнсайд. Каля 100 тыс. ж. (2001). Рыбалавецкі порт на ІІаўночным м., каля вусця р. Тайн. Прамсць: машбуд., хім., дрэваапр.. харч., швейная. Клімат. курорт.
    ТАЙНЫЯ МОВЫ. умоўныя мовы, традыцыйная назва групы жаргонаў (гл. Арго), для якіх уласціва канспіратыўная функцыя, звязаная з імкненнем носьбітаў угаіць сакрэты сваёй вытворчай і інш. дзейнасці. Т.м. былі знакамі прыналежнасці да карпарацыі і свайго роду калект. гульнёй. Напр., лемезень (мова дрыбінскіх шапавалаў на Беларусі), афеня (мова бадзяггандляроў у Расіі), ротвелш (мова жабракоў у Германіі) і інш. Т.м. фактычна не маюць уласнай граматыкі (у адрозненне ад тэр. дыялектаў, але вылучаюцца адметнасцю лексікі. часткова запазычанай з самых розных моў, часткова ўтворанай штучна. Т.м. вывучаюць сацыялінгвістыка, сацыялогія, дыялекталогія. этымалогія.
    Літ'. Бондалетов 'В.Д. Условные языкн русскмх ремесленннков н торговцев. Вьш. 1. Рязань. 1974. А.Я.Міхневіч.
    ТАЙІННСКАЕ ПАЎСТАННЕ 1851 — 6 4, апошняя ў гісторыі Кітая вял. сял. вайна. У значнай ступені абумоўлена перанаселенасцю краіны і звязаным з ёй недахопам ворнай зямлі. Становішча пагаршалася паражэннем Кітая ў англакітайскай вайне 1840—42 і ўцечкай серабра з Кітая ў выніку еўрап. кантрабанды опіуму, пгго выклікала фін.эканам. крызіс. Няздольнасць урада маньчжурскай дынастыі Цын вырашыць праблемы краіны прывяла ў 1841—49 да шэрагу нар. паўстанняў. Заснавальнік руху тайпінаў — вясковы настаўнік Хун Сюцюань, які ў 1843 стварыў «Таварыства пакланення нябеснаму ўладару» (Байшандзіхуй). Ідэйнай асновай таварыства абвешчана хрысціянства, .але ў інтэрпрэтацыі Хун Сюцюаня хрысц. ідэя адзінага Бога спалучалася з традыц. кіт. ўяўленнямі аб сац. роўнасці і справядлівасці — тайпін (кіт. «вял. роўнасць» — адсюль Т.п.). 11.1.1851 таварыства пачало паўстанне пад лозунгам стварэння «Нябеснай дзяржавы вял. працвітання» (Тайпін цяньго). Хун Сюцюань абвясціў сябе Цяньванам (нябесным гасударом). Армію і ўрад тайпінаў узначаліў Ян Сюцын. Створанае тайпінамі моцнае дысцыплінаванае войска заняло вял. тэр. на Пд ад р. Янцзы, а ў 1853 — г. Нанкін, які стаў сталіцай тайпінскай дзяржавы. Быў выдадзены дакумент «Зямельная сістэма нябеснай дынастыі», які дэклараваў ураўняльнае размеркаванне зямлі па едаках, але рэалізаваць яго не ўдалося. У 1856 паміж кіраўнікамі руху тайпінаў паглыбіліся супярэчнасці. Са згоды Хун Сюцюаня былі забіты Ян Сюцын і некат. яго паплечнікі. Пасля заканчэння англафран
    какітайскай найны 1856—60 вял. дапамогу цынскаму ўраду ў задушэнні Т.п. аказалі еўрап. дзяржавы. Частковыя поспехі войск тайпінаў на чале з палкаводцам Лі Сючэнам не змаглі прадухіліш> паражэнне Т.п. У ліп. 1864 паў Нанкін. Хун Сюцюань скончыў жыццё самагубствам. У 1868 знішчаны апошнія асяродкі паўстання.
    Літ:. Тайлннское восстанме 1850—1864 гт.: Сб. док. М.. 1960; йлюшечкнн В.П. Крестьянская война тайплнов. М.. 1967.
    У.У.Куніцкі.
    ТАЙСКІЯ МбвЫ сям’я моў, пашыраных на пве Індакітай і ў прылеглых раёнах Паўд. Кітая. Займаюць прамежкавае становішча паміж кітайскатыбецкімі мовамі і аўстранезійскімі мовамі. Падзяляюцца на 3 групы: паўд.зах. (мовы тайская, лаоская, шанская, ахом, юан, кхын і інш.), цэнтр. (тай, нунг, паўд. чжуанскія дыялекгы), паўн. (буй, паўн. чжуанскія дыялекты). Да Т.м. прымыкаюць кадайскія мовы (лі, лакуа, лаці. гэлао), дуншуйскія мовы (дун, шун, ман, тхен) і інш. Усе Т.м. тыпалагічна падобныя. Ім уласцівы ізалюючы лад, фаналагічная і сінтакс. блізкасць, супадзенне марфемы са складам, адсутнасць словазмянення, коранескладанне. Пісьменнасць бярэ пачатак (помнікі з канца 13 ст.) ад інд. пісьма. Выкарыстоўваецца таксама іерагліфіка і лацінка.