• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ:. М о р е в Л.Н.. П л а м Ю.Я.. Ф о м н ч е в а М.Ф. Тайскнй язык. М.. 1961.
    А.Я.Міхневіч.
    ІАЙФЎН (англ. typhoon ад кіт. тай фын — вялікі вецер), назва трапічных цыклонаў штармавой і ўраганнай сілы (скорасць ветру 30—50 км/гадз, асобныя парывы да 100 км/гадз) у зоне распаўсюджання мусонаў Усх. Азіі. Узнікаюць пераважна летам і восенню над Ціхім ак., на У ад Філіпінскіх авоў, дасягаюць берагоў Кітая, Японіі, Карэі, уплываюць на надвор’е Д. Усходу Расіі. Дыяметр Т. некалькі соцень кіламетраў. Выклікае моцнае хваляванне мора, часта суправаджаецца ліўнямі, навадненнямі, прыводзіць да разбурэнняў і. прычыняе вял. матэрыяльныя страты. За год бывае 20—30 Т., працягласць асобных ад некалькіх дзён да некалькіх тыдняў.
    ТАЙХЎ, возера на У Кітая, на правабярэжнай ч. даліны р. Янцзы, каля яе дэльты. Пл. 2,2—3,6 тыс. км2. Прэснае. Летам паўнаводнае, глыб. да 12 м, зімой мялее. Злучана пратокамі з Вялікім каналам. Выкарыстоўваецца для арашэння рысавых палёў, суднаходства, рыбалоўства.
    ТАЙЦ Марк Юр’евіч (н. 15.6.1927, Мінск), бел. вучоны ў галіне біяхіміі і радыяцыйнай біялогіі. Др біял. н. (1973). Скончыў Мінскі мед. інт (1950). 3 1959 у Інце фізіялогіі АН Беларусі. 3 1991 у Ізраілі. Навук. працы па механізмах уздзеяння малых доз іанізуючай радыяцыі на кару наднырачнікаў, канфармацыйных зменах мітахандрыяльных мембран клетак галаўнога мозга пад уздзеяннем стрэсфакгараў.
    ТАКАМБАЕЎ
    391
    Тв.: Завнснмость реакцнн снстемы інпофнз—кора надпочечннков от условнй воздействяя ноннзнруюшей радяаішм в малых дозах (разам з Т.В.Дудзінай) // Раднобноло™я. 1976. Т. 16. № 2; Метабалічныя зрухі ў дэлабірынтаваных жывёлін на ўздзеянне іанізуючай радыяцыі ў малых дозах (у сааўг.) // Весці АН БССР. Сер. біял. навук. 1983. №4.
    М.К.Пміловіч.
    ТАЙЧЖУН. горад у Кітаі, на 3 вва Тайвань. 848,3 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Цэнтр асноўнага с.г. раёна вострава і значны прамысл. цэнтр. Прамсць: маш.буд., у т.л. авіязборка; цукр.. папяровая. хім., тэкст.; вытвсць камфары.
    ТАКАВАННЕ, форма шлюбных паводзін птушак у перыяд размнажэння. Садзейнічае прывабліванню самак або самцоў, прывядзенню іх у стан гатоўнасці да спароўвання, спрыяе адбору найб. актыўных і дужых партнёраў. Выражаецца ў спевах, такавых палётах, позах, якія дэманструюць яркае пер’е, і інш., бойках, турнірах, будове несапр. гнёздаў. Найб. характэрна для самцоў
    Такаванне: 1 — жураўля антыгона; 2 — дзікага індыка; 3 — глушца.
    палігамных відаў курападобных (цецерукі, глушцы, рабчыкі) і кулікоў. У манага.мных відаў самец такуе каля самкі (напр., лебедзь); у паліандраў гакуюць самкі (кулікіплывунчыкі, каляровыя бакасы).
    ТАКАЖЭВІЧ (Tokatzewicz) Юзаф (8.1.1841, г. БельскПадляскі Падляскага ваяв., Польшча — 2.8.1919), польскі публі
    цыст, пісьменнік. Скончыў Беластоцкую гімназію (1859), вучыўся ў Маскоўскім (1859—61) і Парыжскім унтах. У 1861 за ўдзел у студэнцкай дэманстрацыі ў Пецярбургу арыштаваны. Удзельнік паўстання 1863—64. Пасля —у эміграцыі. Заснаваў «Міжнароднае таварыства польскіх студэнтаў». Рэдагаваў двухтыднёвік «Przyszlosc» («Будучыня», 1866), выпускаў рэв.дэмакр. выданне «Gmina» («Супольнасць», 1866—67, напачатку выдавалася ў друкарні А.Герцэна ў Жэневе). Прапагандаваў тэорыю абшчыннага сацыялізму Герцэна. Арт. «Рускае пытанне» (1868) прысвяціў становішчу рус. і бел. народаў. 3 1882 на радзіме. У 1883—93 супрацоўнік час. «Kraj» («Край», Пецярбург). У 1902—04 жыў на Слонімшчыне ў маёнтку М.Федароўскага, вёў з ім фалькл.этнагр. даследаванні. Аўтар аповесцей «Пан сляпы Павал» (1881) і «Пан глухі Гавал» (1891), успамінаў «У дні вайны і голаду» (1900). Федароўскі прысвяціў яму ўспаміны «Юзаф Такажэвіч — апошні камандзір атрада 1863 г.» (1921).
    Літ: Ллтературное наследство. Т. 62. М., 1955; Белаказовіч В. Юзаф Такаржэвіч (1841—1919) // Ніва (Беласток). 1963. № 2—4; Саламевіч Я. Міхал Федароўскі. Мн.. 1972 ; 2 a b і с k і Z. Z problemow ideologii і estetyki pozytywizmu: Publicystyka emigracyjna Jozefa Tokarzewicza na tie pt^dow epoki. Warszawa, 1964. І.У.Саламевіч.
    ТАКАІІПВІЛІ Сесіль Дзмітрыеўна (13.10.1906, г. Батумі, Грузія —
    21.5.1984), грузінская актрыса. Нар. арт. СССР (1966). Скончыла драм. студыю пад кіраўніцтвам А.Пагавы (1926). 3 1926 у Тры імя Ш.Руставелі, у 1930— 67 у Тры імя К.Марджанішвілі ў Тбілісі. Мастацтва Т. адметнае вастрынёй формы, самабытнасцю, гумарам, яркай характарнасцю. Сярод роляў: Анка («Паэма пра сякеру» М.Пагодзіна), Катарына («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра), Агулалава («Беспасажніца» А.Астроўскага), каралева Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Бабуля («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н.Думбадзе і Р.Лордкіпанідзе). Здымалася ў кіно. Дзярж. прэмія Грузіі 1983.
    ТАКАМАЦУ, горад у Японіі. на ПнУ вва Сікоку. Адм. ц. прэфектуры KaraBa. Каля 400 тыс. ж. з прыгарадамі (2001). Марскі порт. Чыг. паромам звязаны з ввам Хонсю. Прамсць: машбул., цэлюлознапапяровая, металаапр., харч., дрэваапр., мэблевая. Традыц. народныя рамёствы. Унт. Паблізу нац. парк Ясіма.
    ТАКАМБАЕВА Айсулу Асанбекаўна (н. 22.9.1947, Бішкек), кіргізская артыстка балета. Нар. арт. Кіргізіі (1976). Нар. арт. СССР (1981). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1966). 3 1966 салістка Кіргізскага тра оперы і балета імя А.Малдыбаева. Яе выкананне вылучаецца дасканалай тэхнікай класічнага танца, псіхалагізмам, тэмпераментам, сцэн. абаяльнасцю. Сярод партый: Чалпон і Адай («Чалпон» М.Раўхвергера), Каханне і Жыццё («Несмяротнасць» Ч.Нурымава), Шырын і Мехменэ Бану («Легенда пра каханне» А.Мелікава), Галганай («Мацярынскае поле» К.Малдабасанава), Асель («Асель» У.Уласава), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Фларына. Адэта—Адылія («Спячая гірыгажуня». «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Нікія («Баядэрка» Л.Мінкуса), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Аксаніда («Праметэй» ЭАрыстакесяна). Дзярж. прэмія СССР 1976. Л.А.Сівамбчык.
    ТАКАМБАЕЎ Аалы (7.11.1904. с. ЧонКемін Кемінскага рна Чуйскай вобл., Кіргізія — 19.6.1988), кіргізскі пісьменнік. Нар. паэт Кіргізіі (1945). Акад. АН Кіргізіі (1954). Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Сярэднеазіяцкі камуніст. унт (1927). Друкаваўся з 1924. Для ранняй творчасці Т. характэрны рэв. пафас: збкі вершаў «Пра Леніна» (1927). «Атака» (1932); аповесць «Днестр упадае ў ілыбокае мора» (1939) і інш. У пасляваен. гады выступаў як майстар рэаліст. паэмы: «Сваімі вачыма» (1952), «Мелодыя камуза» (1960), збкі вершаў «Голас часу» (1966), «Мой падарунак» (1974). AyTap гіст. рамана ў вершах «Перад світаннем» (1935—47). На бел. мову яго асобныя творы перакладалі Р.Барадулін, В.Іпатава, У.Шахавец. Дзярж. прэмія Кіргізіі імя Тактагула Сатылганава 1967.
    392 ТАКАНТЫНС
    Тв:. Бел. пер. — у кн.: Братэрства. 86. Мн., 1986; Рус. пер. — Мастер. Стнхн. М.. 1982; Надежда: Лнрмка н поэмы. Фрунзе 1983.
    Літ.: Уметалнев Ш. А.Токомбаев. Фрунзе. 1964.
    ТАКАНТЫНС (Tocantins), рака на У Бразіліі. Даўж. 2850 км, пл. бас. 770 тыс. км2. Утвараецца ад сутокаў рэк Мараньян і Алмас, якія пачынаюцца ў цэнтр. ч. Бразільскага пласкагор’я, цячэ па ім, утварае парогі і вадаспады. Ніжняе цячэнне па Амазонскай нізіне. Упадае ў р. Пара (правы рукаў дэльты р. Амазонка). Буйны прыток — р. Арагуая (злева). Разводдзе з кастр. да сак.— красавіка. Сярэдні расход вады ў вусці 16,8 тыс. м3/с. Вадасх. Тукуруі. Суднаходная на 350 км ад вусця.
    Да арт. Такарнае рамяство Такарны станок.
    ТАКАРНАЕ РАМЯСТВО, выраб рэчаў быт. і маст. прызначэння на такарным станку. Засн. на апрацоўцы разцом загатоўкі з дрэва, косці, металу, каменю і інш., прыведзенай у вярчальны рух. Часта спалучаецца з разьбой, інкруста
    цыяй, гравіраваннем, паліраваннем, размалёўкай і інш. Здаўна пашырана ў многіх народаў свету. Шырока вядомы хахламское і полхаўскамайданскае (Расія) Т.р. ў спалучэнні з размалёўкай, гуцульскае (Украіна) — з разьбой і інш.
    Да арт. Такарнае рамяство Вырабы з с. Полхаўскі Майдан і с. Круцец Ніжагародскай вобл. Расія. 1970я г.
    Да арт. Такарнае рамяство Вырабы з размалёўкай. Брэсцкая фабрыка сувеніраў. 1980я г.
    На Беларусі прасцейшыя такарныя станкі ўвайшлі ў практыку з 11—13 ст., тады ж Т.р. вылучылася ў самаст. рамяство. 3 дрэва і косці тачылі дробныя прадметы (посуд, гузікі, шахматы, тронкі нажоў і інш ), нярэдка аздаблялі гра
    віраваным арнаментам. Шмат бел. майстроўтокараў у 17 ст. працавалі ў Маскоўскім Крамлі, дзе яны выраблялі драўляныя дэталі мэблі, арх. ўбранства, шахматы, чарніліцы. парахоўніцы са слановай косці. У 19 — 1й пал. 20 ст. Т.р. пашырылася ў нар. побыце; у многіх выпадках бьыо дапаўненнем у сталярным, бандарным, стальмашным рамёствах. Т.р. нярэдка займаліся цэлыя вёскі. Тачылі сталовы посуд (міскі, талеркі, ступкі, сальніцы, бочачкі), быт. прадметы (попельніцы, люлькі, падсвечнікі, бязмены), вытв. прылады (калаўроты, верацёны), дэталі мэблі, трансп. сродкаў, арх. аздаблення і інш. Найб. выкарыстоўваўся даўні варыянт такарнага станка, які ўяўляў сабою 2 стойкі з метал. стрыжнямі, паміж якімі гарызантальна заціскалі загатоўку. Вярчальны рух ёй надаваў шнур (рэмень, вяроўка), што ахопліваў загатоўку і адным каццом мацаваўся ўверсе да спружыністага рычага (жэрдкі, заткнутай за бэльку), другім — да дошкі, што ляжала на падлозе. Націскаючы нагой на дошку, прыводзілі ў вярчэнне загатоўку і апрацоўвалі яе разцом. Дробныя вырабы (верацёны, рукаяткі інструментаў) выточвалі на ручным варыянце станка—смыку. У наш час Т.р. (пераважна з дрэва) развіваецца на некат. фках маст. вырабаў, ім займаюцца нар. майстры, якія вырабляюць рэчы быт., сувенірнага, утылітарнамаст. прызначэння.
    Літ.'. Сахута Я. Такарныя вырабы // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1975. №1. Я.М.Сахута.
    ГАКАРНЫ СТАНОК. станок для апрацоўкі рэзаннем загатовак з металаў і інш. матэрыялаў у выглядзе цел вярчэння; найб. пашыраны тып металарэзных станкоў.
    На Т.с. робяць аперацыі: абточванне цыліндрычных. канічных. тарцовых і фасонных паверхняу; адразанне. расточванне: праточванне канавак; наразанне рэзьбаў і інш. Загатоўка атрымлівае вярчэнне ад шпіндэля, рэзальны інструмент перамяшчаецца па розных траекторыях. Адрозніваюцца Т.с. канструкцы
    а	б
    Такарны станок: a — універсальны такарнавінтарэзны (Германія); 1 — пярэдняя бабка; 2 — шпіндэль; 3 — супарт; 4 — люнет: 5_______задняя бабка; 6 — хадавы вінт; 7 — хадавы вал; 8 — станіна; б — шматмэтавы станок (Японія).