Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Я табё, зямля мая прадзедаў маіх.
He патраплю нічбга жалёць на свёце.
На свет цэлы гатбў твой прыгбн апёці I ўзнясці' пасад на магілішчах тваіх.
(«Для зямлі прадзедаў маіх...»)
ВП.Рагойша.
ТАКТАГЎЛ САТЫЛГАНАЎ (25.10.1864. кішлак Кушчусу Такгагульскага рна ДжалалАбадскай вобл., Кіргізія — 17.2.1933), кіргізскі народны акын і кампазітар. музыкантвіртуоз (выканаўца на камузе). 3 маленства складаў песні, выконваў і нар. муз.інстр. творы. За песні выкрывальніцкага сац. зместу ў 1898 асуджаны ла пакарання смерцю. Прыгавор заменены ссылкай у Сібір, адкуль у 1910 уцёк. Найб. вядомы яго сатыр. песні «Ішан і яго паслядоўнік»,
396 ТАКТАГУЛЬСКАЕ
«Пяць манапаў», вершы «Бывай, мой народзе!», «Бывай, маці!». У Кіргізіі ўстаноўлена дзярж. прэмія яго імя.
Тв.: Рус. пер. — Нзбранное. Фрунзе, 1964, Літ.: Маленов Б. Велнкнй акынде
мократ. Фрунзе. 1964.
ТАКТАГЎЛЬСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА На р. Нарын, у Кіргізіі. Утворана плацінай аднайм. ГЭС. Запаўнялася з 1973. Пл. 284 км2. аб’ём 19,5 км3. даўж. 65 км, найб. шыр. 12 км. Штогадовае рэгуляванне сцёку; праектнае ваганне ўзроўню вады да 63 м. Выкарыстоўваецца для мэт энергетыкі і ірыгацыі.
ТАКТАКІШВІЛІ Атар Васілевіч (27.7.1924. Тбілісі — 19.11.1989), грузінскі кампазітар, педагог, дзярж. дзеяч. Нар. арт. Грузіі (1961). Нар. арт. СССР (1974). Скончыў Тбіліскую кансерваторыю (1947), у 1947—69 і з 1984 выкладаў у ёй (з 1966 праф.). 3 1947 канцэртмайстар і дырыжор, у 1952—56 дырыжор і маст. кіраўнік Дзярж. хар. капэлы Грузіі. У 1965—84 міністр культуры Грузіі. Найб. значныя дасягненні ў оперным, кантатнааратарыяльным і сімф. жанрах. Сярод твораў: оперы «Міндыя» (па матывах паэзіі Важа Пшавела, паст. 1961), «Выкраданне Месяца» (паст. 1977), «Першае каханне» (паст. 1980); араторыі, у т.л. «Па слядах Руставелі» (1964); кантата «Гурыйскія песні» (1971); вак.сімф. сюіты, у т.л. «Мегрэльскія песні» (1972) і «3 лірай Цэрэтэлі» (1983); 2 сімфоніі (1949, 1953); сімф. паэма «Мцыры» (1956); тв. для інстр. з арк., хоры, рамансы, музыка для драм. траў, кінафільмаў і інш. Аўтар музыкі Дзярж. гімна Грузінскай ССР (1946). На сцэне Дзярж. тра оперы і балета Беларусі паст. «Міндыя» (1973). Ленінская прэмія 1982. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1952, 1967. Дзярж. прэмія Грузіі 1987.
Літ:. Полякова Л. О.Тактакншвнлн. 2 нзд. М.. 1979. Т.А.Дубкова.
ТАКТЫКА в а е н н а я (грэч. taktika мастацтва пастраення войск), тэорыя і практыка падрыхтоўкі і вядзення бою падраздзяленнямі, часцямі (караблямі) і злучэннямі; састаўная частка ваеннага майстэрства. Т э о р ы я Т. даследуе заканамернасці, характар і змест бою, распрацоўвае спосабы яго падрыхтоўкі і вядзення. Практыка Т. ўключае падрыхтоўку войск, планаванне, забес
нячэнне і вядзенне баявых дзеянняў, кіраванне падраздзяленнямі і часцямі ў баі і інш. Асн. факгары, якія вызначаюць развіццё Т.: удасканаленне зброі і ваен. тэхнікі; якасці асабовага складу (узровень адукацыі, баявыя традыцыі. нац. асаблівасці і інш.); характар аперацый і войнаў, патрабаванні аператыўнага майстэрства і стратэгіі ваеннай.
Тактагул Сатылганаў.
А.В.Тактакішвілі.
РА.Такуеў.
Са стараж. часоў да пач. 20 ст. Т. фактычна адлюстроўвала развіццё Сухапутных войск і ВаеннаМарскога Флоту. У войнах рабаўладальніцкіх дзяржаў Т. зводзілася да прамалінейнага руху войск у ходзе баёў і рукапашных схватак. У гэты перыяд яна развівалася ў кірунку ўдасканаленйя баявых парадкаў войск і манеўраванне імі (гл. Манеўр). Вынаходства новых відаў зброі прывяло да з’яўлення розных відаў пяхоты і кавалерыі, абумовіла неабходнасць узаемадзеяння паміж імі. 3 пач. 11 ст. ў Зах. і Цэнтр. Еўропе Т. вызначалася панаваннем на палях бітваў рыцарскай конніцы (гл. Рыцарскае войска). У 13 ст. найб. гнугкай Т. валодалі манголататары, якія атрымалі шэраг буйных перамог у войнах супраць многіх дзяржаў і народаў Азіі і Еўропы (гл. Мангольскія заваяванні). Прыкладамі ўзорнай Т. ўсх. славян у 13—14 ст. з’яўляюцца Лядовае пабоішча 1242, Бітва каля Сініх Вод 1362, Кулікоўская бітва 1380 і інш. Далейшае развіццё Т. звязана з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. У 16—17 ст. найб. характэрнымі рысамі тактычнага майстэрства, у т.л. ў войску ВКЛ, з’яўляліся манеўр і рухомасць, раптоўнасць нападу, спалучэнне франтальных удараў з флангавымі і тылавымі. а таксама засадамі, камбінаванне розных відаў узбраення, пераслед адыходзячага нвпрыяцеля з мэтай яго знішчэння або захопу ў палон і інш. Да гэтага перыяду адносіцца росквіт такгычнага майстэрства шэрагу таленавітых военачальнікаў ВКЛ: М.Глінскага (Клецкая бітва 1506), К.Астрожскага (Аршанская бітва 1514), М.Радзівіла (Ульская бітва 1564), Я.К.Хадкевіча (Кірхгольмская бітва 1605), Я.Радзівіла (Лоеўская бітва 1649 і Лоеўская бітва 1651) і інш. 3 17 ст. змяненне ў Т., звязанае з наяўнасцю вял. колькасці агнястрэльнай зброі, выявілася ў адмове ад глыбокіх баявых парадкаў, выцягванні войск уздоўж фронту з мэтай максімальнага выкарыстання зброі і змяншэння страт сваіх войск (лінейная Т. і інш.). Стварэнне масавых армій у канцы 18 — пач. 19 ст. і далейшае ўдасканаленне зброі прывялі да калоннага пастраення войск і рассыпнога строю. Са з’яўленнем у 2й пал. 19 ст. наразной зброі пяхота пры наступленні ўтварала стралк. ланцугі. У 1ю сусв. вайну ў сувязі з масавым выкарыстаннем кулямётаў, наразной артылерыі, з паяўленнем танкаў, авіяцыі і атрутных рэчыяаў пачала складвацца Т. агульнавайск. бою, зарадзілася Т. авіяц., інж. і хім. войск, адпрацоўваліся спосабы выкарыстання танкаў і бронеаўтамабіляў. У 1914—15 склаўся новы баявы парадак — «хваля ланцугоў». У 2ю сусв. вайну выкарыстанне перадавой Т. са
дзейнічала перамозе Узбр. Сіл СССР і армій саюзнікаў у вайне. Значны ўклад у Перамогу зрабіла партыз. армія Беларусі. Партыз. фарміраванні выкарыстоўвалі розныя тактычныя спосабы. прыёмы і формы баявых дзеянняў: «рэйкавую найну», засады. нечаканыя налёты і напады. абарончыя баі з мэтай угрымання цэлых раёнаў і процідзеяння ням. Т. «выпаленай зямлі» і інш.
Істотныя змены ў тэорыі і практыцы Т. адбываліся з сярэдзіны 1950х г. у сувязі з аснашчэннем войск шэрагу дзяржаў стратэгічным узбраеннем. Маланкавыя нойны і інш. сучасныя формы узбр. проціборства абумовілі далейшае развіццё Т. відаў узбр. сіл. Т. родаў войск (сіл флоту), Т. спец. войск і агульнай Т. Змены ў стратэгіі і Т. сучасных баявых (спец.) дзеянняў адпрацоўваліся на шэрагу вучэнняў з удзелам падраздзяленняў і часцей Узбр. Сіл і інш. войск і вайск. фарміраванняў Рэспублікі Беларусь (комплексныя аператыўнатактычныя вучэнні «Нёман2001», «Бярэзіна2002» і інш.).
Літ.: Тактнка. М.. 1966; Обіцая тактнка. Ч. 1. М.. 1976; ПетрусьП.М.. Шеманскнй П.В., Чульскнй Н.К. Ядерное оружне н развнтме тактнкл. М.. 1967; Грншнн С.В.. Ж у к о в П.А. Кнтошвнл н Ш.Н. Тактнка: (По нностр. взглядам). М.. 1972; В о р о б.ь е в Н.Н. О такгнке // Воен. мысль. 2002. № 1—5.
С.А.Фамін, В.А.Юшкетч.
ГАКУГАВА. дынастыя правіцеляў (сё'гунаў) Японіі ў 1603—1868. Засн. Такугава Іэясу, які з захопам улады скончыў міжусобныя войны (15—16 ст.). Для ўмацавання дзяржавы сёгуны Т. ажыццявілі ў 1й пал. 17 ст. шэраг рэформ: рэгламентавалі правы і абавязкі кожнага саслоўя, усталявалі кантроль над князямі (даймё) і г.д. 3 1630х г. урад Т. ажыццяўляў палітыку ізаляцыі Японіі ад знешняга свету. 3 канца 18 ст. дзяржава Т. перажывала ўнутр. крызіс, выкліканы ростам насельніцтва і сялян і прывілеяванага саслоўя — самураяў. Прымусовае «адчыненне» краіны еўрап. дзяржавамі ў 1854—58 паглыбіла крызіс. У маі 1868 апошні сёгун Т. — Кэйкі скінуты ў выніку руху за аднаўленне ўлады імператара — Мэйдзі Ісін.
ТАКЎЕЎ Рыгор Аркадзевіч (23.12.1917, в. Паташаўка Архангельскай вобл., Расія — 9.10.1995), удзельнік партыз. руху ў Палескай вобл. ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Удзельнік сав,фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на фронце, з чэрв. 1942 у партызанах, камандзір падрыўной групы, са жн. 1943 дыверсійнага атрада 125й Капаткевіцкай партыз. брыгады. На чале з ім партызаны пусцілі пад адхон 55 варожых эшалонаў, з іх асабіста Т. — 19. Да 1980 на кіруючай рабоце ў спарт. тве «Спартак».
ТАКУСІМА. горад у Японіі, на ПнУ вва Сікоку. Адм. ц. прэфектуры Такусіма. Каля 300 тыс. ж. (2001). Марскі порт. Прамсць: маш.буд., хім., дрэваапр., харч., паліграфічная. Традыц. нац. рамёствы (лакавыя вырабы). Унт.
ТАЛАКНЯНКА 397
ТАКЫРЫ (ад цюрк. такыр — роўны, голы), плоскія гліністыя паніжэнні ў пустынях і паўпустынях Сярэдняй Азіі і Казахстана. Вясной і летам пасля дажджу на Т. утвараюцца часовыя неглыбокія азёры. Летам яны пакрываюцца скарынкай, якая разбіваецца трэшчынамі ўсыхання на асобныя мнагагранікі (6— 12 см у папярочніку). Расліннасць рэдкая палыннасалянкавая ці адсутнічае.
ТАЛАВАЕ MACJIA. сумесь арган. злучэнняў. атрыманая пры перапрацоўцы сульфатнага мыла — дадатковага пралукту сульфатнай варкі цэлюлозы.
Найб. пашырана Т.м. з хвоі — цёмнарудая вадкасць, шчыльн. 994—1001 кг/м’. He раствараецца ў вадзе. раствараецца ў большасці арган. растваральнікаў. Асн. кампаненты — смаляныя кіслоты (40—45%) і вышэйшыя ненасычаныя тлустыя кіслоты (прыкладна 40%). пераважна алеінавая. лінолевая і ліналенавая. мае таксама нейтральныя рэчывы (да 20%). Т.м. з драўніны лісцевых парод смаляных кіслот не мае. Солі кіслот Т.м. наз. талатамі. Выкарыстоўваюць Т.м. як сыравіну для атрымання каніфалі і вышэйшых аліфатычных кіслот. Т.м. з драўніны лісцевых і сумесі хваёвых і лісцевых парод як флотарэагент, кампанент змазачнаахаладжальных вадкасцей.
«ТАЛАКА», бел. ансамбль танца, музыкі і песні Віцебскай абл. філармоніі. Створаны ў 1993. Арганізатар. маст. кіраўнік і гал. балетмайстар М.Падаляк, хормайстар А.Падаляк, муз. кіраўнік В.Сіўцова. У складзе ансамбля харэаграфічная (12 чал.), вак. (6 чал.) і інстр. (7 чал.) групы. У аснове рэпертуару бел. нар. танцы. танцы народаў свету, бел. нар.
Беларусі Т. замешвалі большай колькасцю вады і елі лыжкамі. На Віцебшчыне, Лоеўшчыне Т. называлі прыгатаваную такім чынам муку. У зах. і паўн.зах. гаворках мае назву мілта.
Г. Ф. Вештарт.
Ансамбль «Талака».
ТАЛАЙ, заяцталай, млекакормячае сям. зайцавых, гл. ў арт. Зайцы.
ТАЛАКА, у беларусаў і інш. слав. народаў даўні нар. звычай калектыўнай дапамогі ў гасп. работах. Звычайна на адзін дзень запрашалі сваякоў, суседзяў. аднавяскоўцаў для тэрміновай ці працаёмкай работы, якая вымагала многа работнікаў і цягла: зрубіць хату, скасіць сена, зжаць жыта, выбраць бульбу, вывезці лес, гной на поле і інш. Памагалі найперш пагарэлыіам, удовам, салдаткам, бясконным. Т. звычайна заканчвалася застоллем, спяваннем талочных песень.