Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Працуюць крухмальны, масларобчы зды, тэкст. фка. элеватар. лясгас. У горадзе Талачынскі гісторыкакраяз'наўчы музей. Дом культуры. 4 бкі; царква, касцёл. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан. Помнік Вызвалення. Помнікі архітэктуры: СвятаПакроўская царква (гл. Талачынская царква), Талачынскі манастыр базымян (18 ст.). Помнік садовапаркавага мастацтва — парк (19 ст.).
Літ.. Памяць: Гіст.дак. хроніка Талачынскага рна. Мн.. 1988; Шнейдер АА. Толочнн. Мн., 1983; Друцк старажытны. Мн.. 2000; Друцк і Барысаў: Да юбілеяў старажытных гарадоў. Мн.. 2002.
Г.І.Дулеба, І.П.Хаўрапювіч.
Талачынская царква
ТАЛАЧЬІНСКАЯ ЦАРКВА. помнік архітэктуры віленскага барока ў г. Талачын Віцебскай вобл. Храм Талачынскага манастыра базыльян. Засн. ў 1604 Л.Сапегам. 3 19 ст. правасл. Пакроўская царква. 3нефавая базіліка з 2вежа
вым гал. фасадам. Прамавугольны цэнтр. неф завершаны на тарцах фігурнымі атыкавымі франтонамі. Адметнасць гал. фасаду надаюць увагнутыя прасценкі і багатая ордэрная пластыка: ступеньчатыя пілястры, раскрапаваныя слаістыя карнізы, складаныя па форме праё.мы. нішы, абрамленні і інш. Бакавыя фасады вырашаны плоскасна. Руставаная цокальная ч. і завяршэнні вежаў (верхнія ч. перабудаваны ў 19 ст.) маюць класіцыстычную трактоўку. У інтэр’еры ўнутр. слупыапоры аформлены спаранымі пілястрамі з антаблементамі. Алтарная ч. аддзелена мураваным іканастасам 18 ст. Антаблементы, падпружныя аркі і арачныя праёмы аздоблены паліхромнай размалёўкай. У 1993 царква адрэстаўрыравана. Ю.А.Якімовіч.
ГАЛАЧЫНСКІ ПСТОРЫКАКРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1985, адкрыты ў 2001 у г. Талачын Віцебскай вобл. Пл. экспазіцыі 152 м2, больш за 6,7 тыс. экспанатаў асн. фонду, 5 залаў (2002). Сярод экспанатаў знаходкі з археал. раскопак стараж. Друцка, гарадзішча КісяліДымакуры, курганнага могільніка Дроздава: калекцыі манет Рэчы Паспалітай, Расіі; матэрыялы пра падзеі часоў вайны 1812, 1й сусв. вайны; абарончыя баі. партыз. рух і вызваленне Талачыншчыны ў Вял. Айч. вайну, пра выдатных землякоў. У экспазіцыі старадрукі «Жыціе святых» (1695), «Трэбнік» (1898) і інш., творы жывапісу. прылады працы і побыту сялян 19 — пач. 20 ст., вырабы мясц. майстроў прыкладнога мастацтва. І.М.Пікулік.
ТАЛАЧЫНСКІ МАНАСТЫР БАзыльян. помнік архітэктуры позняга барока ў г. Талачын Віцебскай вобл. Засн. ў 1769 магнатамі Сангушкамі. Уключаў жылы корпус, школу (1779), шпіталь. У жылым корпусе размяшчаліся трапезная, келлі манахаў і «цёплая» царква. Будынак 2павярховы, прамавугольны ў плане, на тарцах — франтоны, завершаны 2схільным дахам. Фасады расчлянёны пілястрамі, прамавугольныя аконныя праёмы, аформлены плоскімі ліштвамі з валютамі зрерху. У комплексе манастыра Талачынская царква.
Ю.А.Якімовіч.
ТАЛАЧЫНСКІ РАЁН Размешчаны на ПдУ Віцебскай вобл. Утвораны 17.7.1924 (у сучасных межах з 1931). Пл. 1,5 тыс. км2. Нас. 34,1 тыс. чал. (2002), гарадскога 45%. Сярэдняя шчыльн. 23 чал. на 1 км2. Цэнтр — г. Талачын. Раён уключае г.п. Коханава. 271 сельскі нас. пункт, Коханаўскі пасялковы Савет, 10 сельсаветаў: Аболецкі, Азерацкі, Алёнавіцкі, Валосаўскі, Воўкавіцкі, Жукнеўскі, Плоскаўскі, Серкавіцкі. Слаўнаўскі, Талачынскі. На 3 раёна невял. плошчы забруджаны радыенуклідамі пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Тэр. раёна знаходзіцца ў межах Аршанскага ўзвышша. Паверхня спадЬістахвалістая і градаваўзгорыстая. 70% яе на выш. 200—240 м.
ніжэй за 200 м каля 20%. Найвыш. пункг 255 м (каля в. Серкавша). Глыбіня расчлянення рэльефу да 25—30 м/км2. Карысныя выкапні: торф. пясок. пясчанажвіровы матэрыял. гліны і суглінкі Сярэдняя тра студз. 7.6 °C. ліл. 17.6 °C. Ападкаў 639 мм за год. Вегетац. перыяд 182 сут. Па тэр. раёна праходзіць водападзел паміж рэкамі басейнаў Балтыйскага і Чорнага мораў. Тут бяруць пачатак р. Друць з прытокамі: Бярозаўка, Хвашчоўка з Малінаўкай і Прудчанкай. Крывая з Іржэўкай; Бобр з Асакой; Абчуга: Пліса з Ільянкай: Абалянка; Еленка, на мяжы з Аршанскім рнам працякае р. Адроў з прытокамі Дзярноўка і Сакалянка. Азёры: Касмачэўскае. Глыбокае. Сярэдняе. Вадасховішчы на рэках Друць. Рагачоўка, Сакалянка. Крывая. Пліса. Пераважаюць глебы с.г. угоддзяу: дзярновападзолістыя забалочаныя (59.8%). дзярновападзолістыя (24,7%). Пдд лесам 30.2% тэрыторыі. Пераважаюць лясы яловыя. хваёвыя. бярозавыя; трапляюцца асінавыя, чорнаальховыя. шэраальховыя. ясянёвыя. ліпавыя. дубровы: 13% — штучныя насаджэнні. пераважна хваёвыя. Найб. масівы на 3 і ПдУ раёна. Пад балотамі 2.1% тэр. раёна. Найб. балоты УсвіжБук. Слаўнае. У межах раёна мікразаказнікі: бат. Лаўрэнавічы (мядзведжая цыбуля) і ландшафтнагідралагічны Скарпуцева. Помнікі прыроды мясн. значэння: паркі «Рацава» і «Юзафполле».
Агульная ші. с.г. угоддзяў 85.4 тыс. га, з іх асушаных каля 20 тыс. га. На 1.1.2002 у раёне 17 калгасаў, 5 саўгасаў, 12 фермерскіх гаспадарак, 6 сялянскакалект. прадпрыемстваў, свінакомплекс «Нарцызава». Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочнамясной жывё
л
Талачынскі манастыр базыльян. Жылы корпус.
ТАЛАЧЫНСКІ РАЁН
400 ТАЛАШ
лагадоўлі, ільнаводстве, вырошчванні збожжавых і кармавых культур, бульбы. Прадпрыемствы прамсці: харч. (віно, пладоваягадныя напіткі, крухмал, макаронныя вырабы. масла, сыр, малочныя прадукгы), буд. матэрыялаў (жалезабетонныя і сталярныя вырабы, піламатэрыялы), машынабуд. (экскаватары, машыны для кормавытворчасці), першаснай апрацоўкі лёну (ільновалакно), паліўнай (торфабрыкеты), тэкстыльнай (баваўняныя тканіны), кааператыўнай (хлебабулачныя, каўбасныя вырабы, безалкагольныя напіткі); лясгас (піламатэрыялы). Па тэр. раёна праходзяць чыгунка і аўтамагістраль Брэст—Масква, аўтадарогі з Талачына ў Сянно і Круглае; газаправоды Ямал (Расія) — Еўропа, Таржок (Расія) — Івацэвічы; прадуктаправод Унеча—Полацк. У раёне 13 сярэдніх, 11 базавых, 8 пачатковых, 2 спарт. школы, 2 школы мастацтваў, ПТВ, Дом дзіцячай і юнацкай творчасці, Дом рамёстваў, спарт.аздараўленчы лагер, 2 спарт. комплексы, 19 дашкольных устаноў, 36 клубаў, 35 бк, 6 бальніц, 2 паліклінікі, 5 амбулаторый, 19 фельч.ак. пунктаў. Талачынскі гісторыкакраязнаўчы музей. Выдаецца газ. «Наша Талачыншчына».
Г.С.Смалякоў, А.Г.Шныркевіч.
ТАЛАШ Васіль Ісакавіч (25.12.1844, в.Белка Петрыкаўскага рна Гомельскай вобл. — 23.8.1946), народны герой, удзельнік партыз. руху на Беларусі ў грамадз. 1918—20 і Вял. Айч. войны. У 1919 у час акупацыі польск. войскамі Мазырскага пав., дзе жыў Т., разведчык 417га палка Чырв. Арміі, арганізаваў і ўзначаліў партыз. атрад (300 чал.), які выбіў ворага з в. Навасёлкі і захапіў вял. трафеі. Узнагароджаны ордэнам Чырв. Сцяга. 3 1921 старшыня Навасёлкаўскага с/с. У Вял. Айч. вайну дапамагаў партызанам, за што арыштаваны акуііантамі; пасля вызвалення супрацоўнічаў з Мінскім падп. абкомам КП(б)Б. У пач. 1943 з партыз. аэрадрома Зыслаў перапраўлены ў Маскву, дзе выступаў перад рабочымі, воінамі, якія адпраўляліся на фронт. Узнагароджаны ордэнам Айч. вайны 1й ступені. У г. Петрыкаў яму пастаўлены помнік. Прататып дзеда Т. ў аповесці Я.Коласа «Дрыгва». У в. Навасёлкі Талаша дзеда доммузей.
ТАЛАІПА ДЗЕДА ДОММУЗЁЙ. Алкрыты ў 1989 у в. Навасёлкі Петрыкаўскага рна Гомельскай вобл. Размешчаны ў хаце В .1. Галаша, пабудаванай ім пасля грамадз. вайны 1918—20. Пл. экспазіцыі 63 м2, 163 экспанаты асн. фонду (2002). У экспазіцыі матэрыялы пра сям’ю героя, аднавяскоўцаў, фотаздымкі пра жыццё і дзейнасць Талаша, землякоўпартызан, матэрыялы пра дзейнасць 130й партыз. брыгады, успаміны, лісты з фронту. Адноўлена таксама хата канца 19 ст., дзе жыў Талаш, са
стараж. прыладамі працы, рэчамі хатняга ўжытку, хлеў, склеп, студня.
А.А.Мароз.
ТАЛБАЧЫК, Талбачыцкі вулканічны масіў, вулканічны масіў на У пва Камчатка, у паўд. ч. Ключаўской групы вулканаў, Расія. Складзены з андэзітабазальтаў. З’яўляецца стратавулканам. У складзе Т. — вяршыня Востры Т. (без кратэра, выш. 3682 м), дзеючы вулкан Плоскі Т. (3140 м) і больш за 120 пабочных конусаў. Апошняе моцнае вывяржэнне ў 1975—76.
В.І.Талаш.
Ф 1 Талбухін.
ТАЛБЎЗІН Леў Іванавіч (н. 28.3.1942, станцыя Азінкі Саратаўскай вобл., Расія), бел. дызайнер, медальер. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1970). 3 1970 выкладае ў Бел. AM. Створаныя ім медалі вылучаюцца лаканічнасцю кампазіцыі, тонкасцю мадэліроўкі, гармоніяй ліній і сілуэта: «Сіметрыя» (1974), «І.Мележ». «Музей беларускага народнага мастацтва «Раўбічы» (абодва 1978), «Я.Драздовіч», «М.Багдановіч» (абодва 1981), «Я.Купала» (1982), «М.Гусоўскі» (1983), «А.Адамовіч» (1991), «М.Багушэвіч» (1992), «1000годдзе хрысціянства
W ІЛУІШН W
на Русі» (2000). Аўтар керамічнага пано «Жнівень» і сааўтар (з Ю.Багушэвічам і Г.Жарыным) афармлення станцыі метро «Плошча Якуба Коласа» Мінскага метрапалітэна (1984), дробнай пластыкі, вобразных інсталяцый. Выканаў скульптурны эталон дзярж. герба «Пагоня» (1991). Распрацаваў серыю апаратаў штучнага кровазварагу «АІКМінск 3» (1973), элекграшаткаўніцу (1987) і інш., якія ўкаранёны ў вытворчасць.
ТАЛБЎХІН Фёдар Іванавіч (16.6.1894, в. Андронікі, цяпер Талбухінскі рн Яраслаўскай вобл., Расія — 17.10.1949), савецкі военачальнік. Маршал Сав. Саюза (1944). Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў школы прапаршчыкаў (1915), штабной службы (1919), курсы ўдасканалення (1930) і Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1й сусв. вайны. У грамадз. вайну на Зах. фронце, у штабе дывізіі, арміі. 3 1938 нач. штаба Закаўказскай ваен. акругі. У Вял. Айч. вайну нач. штаба Закаўказскага, Каўк. і Крымскага франтоў, у маі—ліп. 1942 нам. каманд. войскамі Сталінградскай ваен. акругі. 3 ліп. 1942 каманд. войскамі 57й і 68й армій. 3 сак. 1943 камандаваў войскамі Паўд., з кастр. 1943 — 4га Укр., з мая 1944 — 3га Укр. франтоў. Войскі на чале з Т. удзельнічалі ў Сталінградскай бітве 1942—43, вызваленні Украіны і Крыма, у ЯскаКішынёўскай аперацыі 1944, вызваленні Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі і Аўстрыі. 3 ліп. 1945 галоўнакамандуючы Паўд. групай войск, адначасова Старшыня саюзнай кантрольнай камісіі ў Румыніі і Балгарыі. Са студз. 1947 камандуючы войскамі Закаўказскай ваен. акругі. Узнагарожаны ордэнам «Перамога».
Л.Талбузін. Медалі.
ТАЛЕРАНТНАСЦЬ 401
ТАЛДЬІКУРГАН, горад на У Казахстана, цэнтр ТалдыКурганскай вобл. На р. Каратал, у перадгор’ях Джунгарскага Алатау. Засн. ў 2й пал. 19 ст., да 1920 сяло Гаўрылаўка, з 1944 горад. Каля 150 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Прамсць: маш.буд., швейная, абутковая, мэблевая. буд. матэрыялаў. Гіст.краязнаўчы музей. Тэатр.