Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТАЛЁДА (Taledo), горад у цэнтр. ч. Іспаніі, у Новай Кастыліі, на р. Таха. Адм. ц. аўтаномнай вобл. КастыліяЛаманча і прав. Таледа. Каля 70 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Стараж. рамесніцкі цэнтр (вытвсць металавырабаў, у т.л. атрыбутаў карыды — клінкі, бандэрыльі і інш.; керамічных, шаўковых, шарсцяных вырабаў). Турызм.
У старажытнасці паселішча іберыйскага племя карпетанаў. У 192 да н.э. заваяваны рымлянамі. Пры вестготах стаў сталіцай (з 567) іх дзяржавы і гал. рэліг. цэнтрам (сіноды 400, 589 і інш.). У 713 эаваяваны арабамі (наз. Тулайтула), быў важным гасп., паліт. (з 1031 сталіца эмірата) і культ. цэнтрам. Адваяваны ў 1085 Альфонсам VI Храбрым (гл. ў арт. Альфонсы). 3 1087 сталіца Кастшіі і гал. паліт. (картэсы 1480, 1502, 1538). гасп. (выраб шоўку. сукна, зброі, керамікі; у 1й пал. 16 ст. — 50 тыс. рамеснікаў), гандл. і культ. цэнтр. У 1520—21 Т,— гал. цэнтр паўстання камунерас. Пасля пераносу сталіцы ў 1561 у Мадрыд страціў былое значэнне. У час грамадз. вайны 1936—39 цэнтр франкістаў.
Горад захаваў сярэдневяковую планіроўку. Захаваліся рэшткі рым. цырка. акведука, умацаванняў і мастоў 13—15 ст. Сярод помнікаў маўрытанскай архітэктуры: вароты Пуэрта Бісагра Антыгуа (9 ст.) і Пуэрта дэль Соль (12 ст.; абодва перабудаваны ў 14 ст.); касцёлы СантаКрыста дэ ла Лус (б. мячэць Баб Мардум, 960). СантаМарыя ла Бланка (б. сінагога. 1180—13 ст.), СантаТоме (14 ст.), СантаДамінга эль Антыгуа (позні рэнесанс. у інтэр'еры абодвух жывапіс Эм Грэка), гатычны сабор (1226*—1493, арх. А. і Э. дэ Эгас і інш.; шматлікія капэлы. вітражы. разныя лавы, рэтабла 14—16 ст.), замак Алькасар (13—18 ст.). Горад абвешчаны нац. запаведнікам старадаўняга дойлідства, гіст. цэнтр уключаны ЮІІЁСКА ў спіс Сусветнаіі спадчыны. Музеі: Доммузей Эль Грэка. археал. правінц., Лерма (маст. збор).
Літ:. Малнцкая К.М. Толедо — старая столнца Мспаннн. М., 1968.
ТАЛЕЙРАН. Т а л е й р а н II е р ы г о р (TalleyrandPerigord) Шарль Марыс (13.2.1754, Парыж — 17.5.1838), французскі дзярж. дзеяч, дыпламат. Князь Беневенцкі (1806—15), герцаг Дзіно (з 1817). У 1775—91 генеральны вікарый, біскуп. У 1789 выбраны ад духавенства ў Ген. штаты; далучыўся да трэцяга саслоўя. Іншыятар дэкрэта аб перадачы царк. зямель у распараджэнне нацыі. Пасля звяржэння манархіі (1792) у эміграцыі (да 1796). У 1797—1807 міністр замежных спраў Францыі. У 1808 уступіў у тайныя зносіны з рас. імператарам Аляксандрам I, пазней з аўстр. міністрам замежных спраў К.В. фон Метэрніхам. У 1814—15 у перыяд 1й рэстаўрацыі Бурбонаў кіраўнік урада і міністр замежных спраў. На Венскім
кангрэсе 1814—15 узначальваў франц. дэлёгацыю. Выкарыстаўшы супярэчнасці паміж краінаміпераможцамі, дамогся расколу антыфранц. кааліцыі еўрап. дзяржаў і прыняцця выгадных для Францыі рашэнняў. У 1830—34 пасол у Лондане.
Літ.: Тарле Е.В. Талейран. М., 1962; Б о р н с о в Ю.В. Шарль Морнс Талейран. 2 нзд. М., 1989.
Панарама Таледа.
ТАЛЕНТ (ад грэч. talanton вага), высокая ступень прыроднай адоранасці і развіцця здольнасцей да пэўнага віду дзейнасці. Фарміруецца з ранняга дзяцінства як выяўленне задаткаў і схільнас
Ш.М.Талейран. Мастак Ф.Жэрар.
цей да пэўнага віду дзейнасці. Станаўленню Т. садзейнічаюць своечасовае дыягнаставанне здольнасцей і сістэматычная работа над іх развіццём. Т. можа выяўляцца ва ўсіх сферах жыцця (навук., паліт., маст. і інш.) і характарызуецца прынцыповай навізной, вы
Талер Рэчы Паспалітай. 1580.
сокай дасканаласцю вынікаў творчай дзейнасці.
ТАЛЕР (ням. Taler), буйная сярэбраная высокай пробы манета еўрап. краін 16—19 ст., грашовалікавая адзінка, вагавая адзінка для серабра. З’яўленне Т. выклікала пераход ад грашовалікавага перыяду гроша да талернага ў гаспадарцы еўрап. краін. Першыя Т. адпавядалі залатому дукату (да 1559), выбіты ў 1484 у Ціролі, у 1500 у Саксонй. У 16—17 ст. Т. меў нефіксаваны курс. Манета Прусіі 1765—90, намінал мясц. эмісій папяровых бонаў Прусіі 19 ст. Гандлёвы Т. біўся для арабскіх княстваў, Йемена, Франц. берага Самалі, Эфіопіі і інш. тэрыторый у 20 ст. шэрагам еўрап. краін па стапе 18 ст. У 18— 19 ст. манеты талернага тыпу атрымліваюць нац. назвы (напр., долар) і асобныя стандарты ўтрымання серабра. У бел. пісьмовых крыніцах 2й пал. 16 — 1й пал. 18 ст. тэрмін Т. (таксама таляр, тарэль) сустракаецца з удакладненнем: біты, імперыяльны, новы, стары, тварды, цалковы. Асн. грашовая адзінка і адзін з наміналаў банкнотаў Варшаўскага княства 1810. І.І.Сінчук.
ТАЛЕРАНТНАСЦЬ (ад лац. tolerantia цярпенне), цярпі.масць асобнага індывіда або супольнасці людзей да прадстаўнікоў інш. канфесій, паліт. партый, грамадскіх арганізацый, а таксама да іншадумства, чужых поглядаў, вераванняў і паводзін. Звычайна складваецца на працяту многіх гадоў у працэсе сацыялізацыі асобы пад уплывам сац. фактараў, грамадскапаліт. працэсаў, асаблівасцей этнакулы. развіцця, канфесіянальнай сітуацыі і г.д. Вызначаецца здольнасцю адначасова адзначаць станоўчыя і адмоўныя бакі псіхалогіі, паводзін чалавека ці груп людзей. Т. — важная прыкмета агульнай і паліт. кулыуры, неабходны элемент грамадз. супольнасці і прававой дзяржавы, дэмакратыі і гуманізму, ідэалагічнага і паліт. плюралізму. Яе разглядаюць як неабходную ўмову
14. Бел. энц. Т. 15.
402 ТАЛЕРАНТНАСЦЬ
паспяховага вырашэння разнастайных асабістых і грамадскіх праблем шляхам узаемнага ўліку інтарэсаў, пошуку згоды і магчымых кампрамісаў. Праявы неталерантных адносін найчасцей выкліканы неспрыяльнымі сац.эканам., грамадскапаліт. абставінамі. пагаршэннем умоў для ўсебаковага развіцця нац. культур і моў. Тыповы прыклад недастатковай Т. — непрыняцце пэўных ідэй, меркаванняў толькі таму, што яны выказаны непрафесіяналамі. У палітыцы Т. азначае цярпімае стаўленне да апазіцыі. Для ментальнасці і нацыянальнага характару беларусаў харакгэрны этнакульт. і рэліг. Т., аб чым сведчаць адсутнасць на бел. землях вострых, крывавых канфліктаў на этн. і канфесіянальнай глебе, працяглае мірнае суіснаванне нац. супольнасцей, канфесій, плённае ўзаемадзеянне розных нар. традыцый, звычаяў, абрадаў і інш.
Э. С.Дубянецкі.
ТАЛЕРАНТНАСЦЬ ІМУНАЛАГІЧНАЯ. аслабленне або страта здольнасці арганізма да імуннага адказу на канкрэтны антыген (у выніку яго папярэдняга ўвядзення). Выяўлена ў пазваночных жывёл і чалавека. Месца фарміравання Т.і. — цэнтр. (тымус, касцявы мозг) і перыферычныя (селязёнка, лімфатычныя вузлы) лімфоідныя органы. Адрозніваюць натуральную Т.і. (напр., да аўтаантыгенаў — асабістых антыгенаў арганізма) і штучную (напр., індуцыраваную мікробнымі антыгенамі). Бывае прыроджаная і набытая. Страга Т.і. да аўтаімунагенаў прыводзіць да развіцця аўтаімунных хвароб.
І.М.Семяненя.
ТАЛЕРКІ, самагучальны ударны музычны інструмент. Складаецца з 2 метал. дыскаў (з чашападобнымі ўзвышэннямі ў цэнтры), якімі ўдараюць адзін аб адзін і глушаць, прыціскаючы да грудзей. Па памерах і характары гучання бываюць малыя (дыяметр 25—35 см), сярэднія (37,5 — 45 см), вял. (47,5 — 60 см); «турэцкія» (яркага гучання), «кітайскія» (з прыгукам гонга), педальныя («чарльстон», ці джазавыя), «антычныя» («кроталы» — самыя 'малыя па памерах) і інш. Ужываюць і 1 Т., падвешаную на руцэ або штатыве, па якой б’юць палкай ад літаўр і інш. Вядомы са стараж. часоў. У сімф. аркестр уведзены ў канцы 18 ст. Выкарыстоўваюцца ў бел. нар. інстр. музыцы (вядомы з 17—18 ст. ў складзе «янычарскіх капэл»). Спалучэнні Т. і барабана, Т. як састаўной часткі і нар. ударнай устаноўкі з педаллю (у якой, акрамя барабана, шумёлы, бубен, клякотка і інш.) складаюць характэрныя рысы бел. нар. інстр. музыкі з адметнымі мясц. традыцыямі. А.В. Скорабагатчанка.
ТАЛІБЫ (араб—таліб, студэнт, вучань), члены ультракансерватыўнага радыкальнага ісламскага руху «Талібан» у
Афганістане, створанага ў 1994 на тэр. Пакістана выпускнікамі рэліг. мусульм. вучылішчаў. Абвясцілі сваёй мэтай стварэнне «сапраўднай ісламскай» дзяржавы і барацьбу супраць урада Ь.Рабані і ўсіх груповак муджахідаў, якія змагаліся за ўладу пасля вываду з Афганістана сав. войск у 1989. Гэтыя лозунгі забяспечылі Т. шырокую падтрымку насельніцтва, калі ў кастр. 1994 года іх атрады ўвайшлі на тэр. Афганістана. Неўзабаве Т. захапілі г. Кандагар, які стаў месцам знаходжання іх кіраўніцтва, у 1995 — г. Герат, а ў вер. 1996 — Кабул. У 1997 «Талібан» абвясціў стварэнне «Ісламскага эмірата Афганістан» на чале з мулой Мухамедам Амарам, які атрымаў тытул «уладара прававерных». Да канца 1990х г. Т. кантралявалі б.ч. тэр. Афганістана, на якой былі ўведзены законы шарыяту ў надзвычай жорсткай інтэрпрэтацыі (забарона кіно і тэлебачання, адмова жанчынам у праве на адукацыю і працу і г.д.). Абапіраліся пераважна на пуштунаў у процівагу «паўночнаму альянсу» з таджыкаў, узбекаў і хазарэйцаў на чаЛе з Рабані. Апафеозам палітыкі ліквідацыі ўсяго «неісламскага» стала знішчэнне Т. статуй Буды ў прав. Баміян, якія ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Гэта прывяло да амаль поўнай ізаляцыі рэжыма «Талібан» на міжнар. арэне. На тэр., якую кантралявалі Т., знайшлі прытулак кіраўнікі аргцый, што абвінавачваліся ЗША у дачыненні да тэрактаў у НьюЙорку 11.9.2001, таму ЗША з войскамі «паўночнага альянсу» восенню 2001 пачалі ваен. аперацыю супраць Т., якая прывяла да звяржэння іх улады.
Літ.: МарсденП. Талнбан: Война н релнгня в Афганнстане: Пер. с англ. М., 2002.
У.С.Кошалеў.
ТАЛІДА (Toledo), горад на ПнУ ЗША, у штаце Агайо. Засн. ў 1837. 312,2 тыс. ж., з прыгарадамі каля 650 тыс. ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог, буйны порт на воз. Эры. Аэрапорт. Прамсць: чорная і каляровая металургія. аўтамаб. (вытвсць вузлоў і дэталей для аўтамабіляў, аўтамашын павышанай праходнасці), агульнае машынабудаванне, суднабудаванне, металаапрацоўка. шкляная (буйнейшыя ў краіне прадпрыемствы), нафтаперапр., хім., харчовая. Унт.
ТАЛІЁН (ад лац. talio адплата, адпаведная злачынству), прынцып пакарання, які склаўся ў стараж. грамадстве і быў успрыняты феад. правам. Заключаўся ў прызначэнні пакарання вінаватаму ў строгай адпаведнасці з нанесенай ім шкодай («вока за вока», «зуб за зуб»). Знайшоў адлюстраванне ў кодэксе Хамурапі, стараж.яўр. праве, рымскіх Законах XII табліц і часткова ў Статуце Вялікага княства Літоўскага 1588, які прадугледжваў членашкодніцкія пакаранні.