• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ.: Гусев Н.Н. Л.Н.Толстой: Матерналы к бногр. М., 1954—70; Гудзнй Н.К. Лев Толстой. 3 нзд. М., 1960; Шнфман Ай. Лев Толстой н Восток. М., 1960; Вересаев В.В. Жнвая жнзнь: О Достоевском н Л.Толстом ... М., 1991; Арденс Н.Н. Творческнй путь Л.Н.Толстого. М., 1962; Яго ж. Достоевсклй н Толстой. М., 1970; Толстой н зарубежный мнр. Т. 1—2. М., 1965; Б у н н н Н.А Освобожденне Толстого // Собр. соч. М., 1967. Т. 9; Купрнянова Е.Н. Эстетнка Л.Н.Толстого. М.; Л., 1966; Чубаков С.Н. Лев Толстой о войне н мнлнтарнзме. Мн., 1973; Я г о ж. «Все дело жмзнн»: (Лев Толстой н понскн ммра). Мн., 1978; Л о м у н о в К.Н. Лев Толстой в современном мнре. М., 1975; Адамовнч AM. Лев Толстой н белорусская лнтература: (Война н человек). Мн., 1978; Кулешов Ф.Н. Л.Н.Толстой. Мн., 1978; Л.Н. Толстой в
    воспомннаннях современннков. Ч. 1—2. М., 1978; Леў Талстой і Беларусь. Мн.. 1981; Соболенко В.Н. Жанр романаэпопен: (Опыт сравннтельного аналнза «Войны н Mapa» Л.Толстого н «Тнхого Дона» М.Шолохова). М.. 1986; Опульская Л.Д. Романэпопея Л.Н.Толстого «Война н ммр». М., 1987; Бнблнографня лнтературы о Л.Н.Толстом, 1917—1958. М.. I960;’Тое ж, 1959— 1961. М.. 1965; Тое ж, 1962—1967. М., 1972; Тое ж. 1968—1973. М., 1978; Бнблнографнческнй указатель лнтературы о Л.Н.Толстом, 1974—1978. М.. 1990; Тое ж, 1979—1984. М., 1999. А.М.Адамовіч, С.Н.Чубакоў.
    ТАЛСТОЙ Мікіта Ільіч (15.4.1923, г.Вршац, Сербія — 27.6.1996), рускі мовазнавец. Др філал. н. (1972), праф. (1973). Акад. AH СССР (1987). Чл. Аўстрыйскай АН, Македонскай акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Маск. унт (1950). 3 1952 у Інце міжнар. адносін, з 1954 у Інце славяназнаўства АН СССР (з 1968 Інт славяназнаўства і балканістыкі Pac. АН), адначасова з 1968 выкладчык Маск. унта. Даследаваў гісторыю слав. літ. моў, слав. дыялекгалогію, тапаніміку і этнаграфію. У працах шырока выкарыстоўваў бел. матэрыял. У 1962—65, 1974—81 узначальваў экспедыцыі па вывучэнні гаворак і традыц. духоўнай культуры Бел. Палесся. Рэдактар і сааўтар збкаў «Лексіка Палесся: Матэрыялы для палескага дыялектнага слоўніка» і «Палессе? (Лінгвістыка. Археалогія. Тапаніміка)» (абодва 1968).
    Тв.: Значенне краткнх н полных форм прнлагательных в старославянском языке: (на матернале евангельскнх кодексов) // Вопр. славян. языкознання. 1957. Вып. 2; Советское славяноведенне: Кратклй обзор лнг., 1945— 1963 гг. М., 1963 (у сааўт.); Славянская географнческая термннологня: Семаснологнч. этюды. М., 1969; Нсторня н структура славянскнх лнтературных языков. М., 1988.
    Літ:. Н.НТолстой; Бнобнблногр. указ. славян. н обшему языкознанню. Самарканд, 1983; Н.Н.Толстой. М.. 1993. М.Н.Крыўко.
    ТАЛСТОЙ Пётр Аляксандравіч (1761 — 10.10.1844), расійскі ваен. і дзярж. дзеяч, дыпламат, ген. ад інфантэрыі (1814), граф. Удзельнік рус.турэцкай вайны 1787—91, задушэння паўстання 1794, кааліцыйных войнаў супраць Францыі 1799—1800, 1805 і 1806—07. У 1807—08 пасол у Францыі. У час вайны 1812 камандаваў рэзервовымі войскамі ў прыволжскіх губернях, нач. Ніжагародскага апалчэння. Удзельнік замежных паходаў 1813—14. Чл. Дзярж. савета (1823). У 1826 чл. Вярх. суда над дзекабрыстамі. У час задушэння паўстання 1830—31 прызначаны 21.4.1831 галоўнакамандуючым 3й рэзервовай арміяй з падпарадкаваннем яму Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губ. 12.6 і 22.6.1831 яму падпарадкаваны Гродзенская (з Беластоцкай вобл.) і Віленская губ. Фактычна кіраваў ліквідацыяй паўстання на тэр. Беларусі. А.М.Лукашэвіч.
    ТАЛСТОЙ Пётр Андрэевіч (1645—10 або 18.2.1729), расійскі дзярж. дзеяч,
    408	талстой
    дыпламат, граф (1724). У час Маскоўскага паўстання 1682 падбухторваў стральцоў супраць баяр Нарышкіных і Пятра I, пасля падзення царэўны Соф 'і Аляксееўны (1689) перайшоў на бок Пятра I. Удзельнічаў у 2м Азоўскім паходзе (1696), у 1697—98 вывучаў у Італіі марскую справу. У 1702—14 пасол у Турцыі. 3 1714 сенатар, у 1716—17 суправаджаў Пятра I у паездцы па Еўропе. Дамогся вяртання зза мяжы царэвіча Аляксея Пятровіча і ўзначаліў следства па яго справе. У 1718—26 кіраваў TailHail канцылярыяй. У 1725 садзейнічаў узыходжанню на прастол Кацярыны I. 3 1726 чл. Вярх. тайнага савета. У выніку разыходжання з А.Д.Меншыкавым па пытанні аб пераходзе ў спадчыну прастола ў 1727 арыішаваны і зняволены ў Салавецкі манастыр, дзе памёр. Пакінуў падарожныя нататкі за 1697—99, дзе ёсць звесткі пра бел. гарады і мястэчкі.
    Тв.: Путешествне стольнмка П.АТолстого по Европе, 1697—1699. М., 1992.
    Ф.Талстой. Народнае апалчэнне 1812 г. Медальен з серыі, прысвечанай вайне 1812 г. 1816.
    ТАЛСТбЙ Фёдар Пятровіч (21.2.1783, С.Пецярбург — 25.4.1873), рускі медальер, скульптар, рысавалыпчык і жывапісец; прадстаўнік класіцызму. 3 1804 наведваў Пецярбургскую AM, у 1825— 28 яе выкладчык, з 1842 праф., з 1809 ганаровы чл., з 1828 віцэпрэзідэнт, у 1859—68 таварыш (намеснік) прэзідэнта. Пэўны час быў звязаны з дзекабрыстамі. Творы вызначаюцца вьпанчанасцю форм, паэт. успрыняццем антычнасці (барэльефы са сцэнамі з «Адысеі» Гамера і інш.). Выканаў 21 медальён у памяць вайны 1812 г. і замежных паходаў рус. арміі ў 1813—14. Аўтар ілюстрацый да паэмы І.Багдановіча «Душачка» (1820—33), жывапісных карцін, сілуэтных кампазіцый і інш.
    ТАЛСТОЎСТВА. рэлігійнафіласофскі утапічны кірунак у грамадскай думцы Расіі канца 19 — пач. 20 ст. Узнікла
    пад уплывам рэліг.філас. ідэй Л.М.Толстога. выкладзеных ім у творах «Споведзь», «У чым мая вера?» абодва 1884), «Крэйцарава саната» (1891) і інш. Талстоўцы прапаведавалі «ўсеагульную любоў», «несупраціўленне алу насіллем», планавалі пераўтварэнне грамадства шляхам рэліг.маральнага самаўдасканалення. вялі асветную дзейнасць. Створанае ў 1884 талстоўцамі У.Р.Чартковым і ІІ.І.Біруковым выдва «Пасрэднік» выдавала масавымі тыражамі кнігі для народа: творы Талстога, А.П.Чэхава. Г.І.Успенскага і інш., дапаможнікі па аграноміі, ветэрынарыі, гігіене. У Цвярской, Сімбірскай, Харкаўскай губ., у Закаўказзі ўзніклі абшчыны талстоўцаў (т.зв. «культурныя скіты»), Т. мела паслядоўнікаў у Зах. Еўропе, Японіі, Індыі (М.К./а«дз(); спробы стварэння талстоўскіх абшчын рабіліся ў 1880—1900я г. ў Англіі і Паўд. Афрыцы. Крытыка .талстоўцамі правасл. царквы, афін. рэлігіі, пропаведзь ураўняльных прынцыпаў і збліжэнне з сектамі (малаканамі, духаборамі, штундызмам) выклікалі незадавальненне царквы і ўлады. У 1897 Т. было абвешчана шкоднай сектай, у 1901 Талстой адлучаны ад царквы, а яго паслядоўнікаў арыштоўвалі і высылалі. У хугкім часе талстоўцы спынілі сваю дзейнасць.
    ТАЛУАНСКІ БАЛЬЗАМ. талутанскі бальзам [ад назвы г. Толу (Told) у Калумбіі], бальзам, які атрымліваюць падсочкай кары вечназялёных паўдн.амер. дрэў міраксілон сям. бабовых. Вязкая бурая маса са смалістым пахам. Раствараецца ў этаноле, Не раствараецца ў вадзе. Асн. кампаненты — свабодная бензойная кіслата і карычная кта (3фенілпрапенавая), іх эфіры (да 86%), ва«м/н. Выкарыстоўваюць у парфумерыі.
    ТАЛУБЁЕЎ Юрый Уладзіміравіч (1.5.1906, С.Пецярбург — 28.12.1979), расійскі акцёр. Нар. арт. СССР (1956). Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Інт сцэн. мастацтваў у Ленінградзе (1929). На сцэне з 1926 — акцёр ленінградскіх траў, з 1942 у тры драмы імя А.Пушкіна. Мастаіггва Т. вызначалася майстэрствам рэаліст. абмалёўкі характараў, пластычнай выразнасцю, гумарам, глыбінёй маст. абагульнення пры прастаце і арганічнасці ігры. Сярод роляў: Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Бубноў («На дне» М.Горкага), Важак («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Палоній («Гамлет» У.Шэкспіра), Вілі Ломен («Смерць коміваяжора» А.Мілера) і інш. Зняўся ў фільмах «Рэвізор», «Дон Кіхот», «Гамлет», «Аварыя» і інш. Дзярж. прэмія СССР 1947. Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэмія Расіі 1970.
    ТАЛУІДЗІНЫ. амінаталуолы. метыламіны, амінавытворныя талуолу, CHjC(H4NH2.
    Існуюць 3 ізамеры: 2амінаталуол (ортаТ. — вадкасць, t^ 200,3 °C, шчыльн. 998,4 кг/м’); 3амінаталуол (метаТ — вадкасць, tKin 203 °C, шчыльн. 989,1 кг/м3); 4амінаталуол
    (параТ — цвёрдае рэчыва, t 44.5—45 °C, t^ 200.5 °C, шчыльн. 961.9 кг/ м3). Добра раствараюцца у арган. растваральніках. мала — у вадое. Характэрныя хім. ўласцівасці араматычных амінаў. Лёгка акісляюцца (у паветры на святле цямнеюць). утвараюць солі. У прамсці атрымліваюць гідрагенізацыяй адпаведных нітраталуолаў у прысугнасці каталізатараў (медзь. нікель. паладый). Выкарыстоўваюць Т. і іх вытворныя ў выгвсці амінаталуолсульфонавых кіслот, крэзолаў, азафарбавальнікау, трыарылметанавых і сярністых фарбавальнікаў; пТ. як кампанент інгібітарау карозіі. Агругныя (найб. таксічны лТ.) усмоктваюцца скурай, ГДК 3 мг/м’ Я.Г.Міляшкевіч.
    ТАЛУбл, метылбензол, араматычны вуглевадарод, QHjCHj. У 1838 вылучаны франц. хімікам А. СентКлер Дэвілем з талуанскага бальзаму (адсюль назва Т.).
    Бясколерная вадкасць. tra 110,62 °C, шчыльн. 866.9 кг/м’. Добра раствараецца ў большасці арган. растваральнікаў. мала — у вадзе. Рэакцыі замяшчэння ў бензольным ядры адбываюцца лягчэй, чым у бензоле (гл. Араматычныя злучэнні). Пры акісленні па СН,групе ў залежнасці ад умоў утвараюцца бензілавы спірт, бензойны альдэгід або бензойная кіслата. У прамcui вылучаюць з каменнавугальнай смалы, прадуктаў каталітычнага рыформінгу бензінаў. Выкарыстоўваюць пераважна ў вытвсці бензолу, фенолу, капралакгаму, нітраталуолаў (тратылу) і інш., a таксама як растваральнік для палімераў. нітрацэлюлозных. алкідных лакаў і эмалей, высокаактанавы кампанент бензінаў. Аказвае слабае наркатычнае ўздзеянне, ГДК 50 мг/м .
    Я.Г.Міляшкевіч.
    ТАЛЫШСКІЯ ГОРЫ. Т а л ы ш, горы на ПдУ Каўказа, у Азербайджане, на граніцы з Іранам. Працяг сістэмы Малога Каўказа. Аддзелены ад яго прагінам з далінай р. Аракс. Складаецца з 3 падоўжных хрыбтоў. Выш. да 2492 м. Пераважаюць флішавыя і вулканагенныя тоўшчы з інтрузіямі асн. парод. Сейсмічнасць. На схілах — субтрапічныя лясы гірканскага тыпу (дуб, дзелква, жалезнае дрэва, бук), на грэбені — нагорныя ксерафіты і горныя лугастэпы.
    ТАЛЬ, вёска ў Любанскім рне Мінскай вобл., каля Любанскага вадасх., на аўтадарозе Ліобань—Урэчча. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнЗ ад г. Любань, 144 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Ўрэчча. 1395 ж., 650 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква св. Тройцы. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.