• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ТАЛЬ (ад галанд. talie), падвесны грузападымальны механізм з ручным, электрычным або мех. прыводам. Ручныя Т. бываюць стацыянарныя і перасоўныя, грузападымальнасцю 0,1—10 т.' Эл. Т. звычайна маюць грузападымальнасць 0,25—10 т, вышыню пад’ёму да 30 м. Падвесныя пуці для іх маюць 1 або 2 рэйкі, стрэлкі, закругленні, невял. нахілы. Пнеўматычныя Т. — грузападымальнасцю да 0,1 т, выкарыстоўваюцца там, дзе эл. ток недапушчальны па ўмовах вытвсці. Гл. таксама Тэльфер. С.В.Багдановіч.
    ТАЛЬКАЎСКАЯ	409
    ТАЛЬ Міхаіл Нехем’евіч (н. 9.11.1936, Рыга — 28.6.1992), латвійскі і рас. шахматыст. Гросмайстар СССР, міжнар. гросмайстар (1957). Засл. майстар спорту СССР (1960). Скончыў Латвійскі унт (1958). У 1960—70 гал. рэдакгар час. «Шахматы» (Рыга). Чэмпіён свету (1960—61), 8ы ў гісторыі шахмат. 3разовы чэмпіён свету сярод студэнтаў у камандным заліку. Чэмпіён свету па «маланкавай» гульні (1988). У складзе зборных каманд СССР 8разовы пераможца Сусв. шахматных алімпіяд (1958—74). 6разовы чэмпіён Еўропы. Чэмпген СССР (1957, 1958, 1967, 1972, 1974. 1978), сярэбраны (1959, 1962. 1971. 1974) і бронз. (1964) прызёр. Пераможца міжнар. турніраў (1959—87).
    Тв.: Матч Ботвннннк—Таль. Рнга. 1961; В огонь атакн. М.. 1978 (разам з Я.У.Дамскім); Когда ожнвают фнгуры. М.. 1983.
    ТАЛЬВЕГ (ням. Talweg ад Таі даліна + Weg дарога), лінія, якая злучае самыя нізкія пункты дна рачной даліны, лагчыны, яра і інш. эразійных форм рэльефу.
    ТАЛЬЁНІ (Taglioni), сям’я італьянскіх аргыстаў балета, балетмайстраў. Ф і л і п a Т. (5.11.1777, г. Мілан — 11.2.1871), педагог і харэографрэфарматар, стваральнік рамант. балета. 3 1794 працаваў у трах Італіі, Германіі, Аўстрыі, а таксама ў Стакгольме і Парыжы. Сярод паст.: «Сільфіда» Ж.Шнейцгофера (1832), «Дзева Дуная» (1836) і «Марскі рабаўнік» (1840) А.Адана і інш. Шмат балетаў ставіў для дачкі. М а р ы я Т. (23.4.1804,'Стакгольм — 22.4.1884), дачка Філіпа Т., адна са знакамітых танцоўшчыц эпохі рамантызму. У 1822—47 выступала на сцэне, у 1828— 35 вядучая салістка Парыжскай оперы. У 1837—42 выступала ў С.Пецярбургу. Увяла танец на пуантах, лёгкі сцэн. касцюм. Яе танец вылучаўся адухоўленасцю і грацыёзнасцю. Сярод партый: Сільфіда («Сільфіда»), Наталі («Наталі, ці Швейцарская малочніца» А.Праўца), Зюльма («Паўстанне ў сералі» Т.Лабара), Флёр дэ Шан («Дзева Дуная»), графіня Анджэла («Цень» Л.Маўрэра) і інш. Яе творчасць паўплывала на развіццё балетнага мастацтва. П о л ь Т. (Паала, 1808^1884), сын Філіпа Т., часта выступаў з Марыяй Т. ў гарадах Еўропы; ставіў балеты ў Лондане, Мілане. У 1856—83 балетмайстар Берлінскай оперы.
    ТАЛЬК (араб.), мінерал падкласа слаістых сілікатаў, гідрасілікат магнію, Mg3 [Si4 O10] (ОН)2. Mae ў сабе аксід магнію (MgO) да 31,7%, прымесі аксіду жалеза (FeO) да 5%, нікелю, марганцу, алюмінію, натрыю, тытану і інш. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. Утварае дробналускаватыя або сланцаватыя масы, тонкакрышт. масіўныя агрэгаты (стэатыт), буйнапласціністыя ўтварэнні і інш. Колер белы, зеленаваты, чырвоны, буры, чорны. Цв. 1. Шчыльн. 2,6— 3 г/см< Утвараецца пры метамарфізме магматычных і асадкавых карбанатных
    Таль: I — ручная чарвячная; 2 — электрычная.
    магнезіяльных парод. Выкарыстоўваецца ў папяровай, гумавай. парфумернай, лакафарбавай, тэкст., керамічнай, кабельнай, металургічнай, мед. прамсці; стэатыт — вырабны камень. Радовішчы ў Расіі, Канадзе, Аўстрыі і інш.
    М Тальёні ў ролі Сільфіды.
    ТАЛЬКА, Гарэлецкі к а н а л, рака ў Пухавіцкім рне Мінскай вобл.. правы прыток р. Свіслач (бас. р’ Дняпро). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 341 км2. Пачынаецца на меліяраваным балоце Гала за 1,5 км на ПнУ ад в. Ліпнікі. вусце за 1,8 км на Пн ад в. Талька. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Рэчышча каналізаванае.
    ТАЛЬКА (Talca), горад у цэнтр. ч. Чылі, у Падоўжнай даліне. Адм. ц. вобласці Маўле. Засн. ў 1692. Каля 180 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прамсць: харчасмакавая, у т.л. вінаробная, тытунёвая і мукамольная; дрэваапр., запалкавая, папяровая, абутковая, спіртагарэлачная, чорная металургія. Музеі: Ь.О'Хігінса. выяўл. мастацгваў і музыкі.
    ТАЛЬКА, вёска ў Пухавіцкім рне Мінскай вобл., на р. Талька, на аўтадарозе, якая злучае вёску з г. Мар’іна Горка; чыг. ст. на лініі Асіповічы—Мінск. Цэнтр сельсавета. За 21 км на ПдУ ад г. Мар’іна Горка, 83 км ад Мінска. 443 ж.. 213 двароў (2002). Аграфірма «Верасень», лясніцтва, цэх па перапрацоўцы драўніны, санаторыйпрафілакторый «Талька». Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму. У Вял. Айч. вайну каля чыг. ст. Т. партызаны правялі 7'алькаўскую аперацыю 1942.
    ШЬКАГРЫНЦ^ВІЧ Юльян Дамінікавіч (18.8.1850, б. маёнтак Рукшаны, Каўнаскі пав., Літва — 26.4.1936), антраполаг, этнограф. Чл. Польскай акадэміі навук у Кракаве. Скончыў Кіеўскі унт (1876). У 1878—91 працаваў урачом на Украіне. У 1894—1908 узначальваў музей ТроіцкаКяхцінскага аддз. Рус. геагр. тва. 3 1908 праф. антрапалогіі Ягелонскага унта ў Кракаве. У 1911 арганізаваў кафедру антрапалогіі ў Віленскім унце. Аўтар прац па гігіене, антрапалогіі, этнаграфіі і археалогіі. Вывучаў фізічны тып стараж.ўсх. славян, у т.л. беларусаў.
    Тв.: К антропологмн народностей Лнтвы н Белорусснн. СПб., 1894; К антропологнн велнкороссов. Томск, 1898. Л.І.Цягака.
    ТАЛЬКАУАНА (Talcahuano), горад у цэнтр. ч. Чылі. Засн. ў 18 ст. Каля 270 тыс. ж. (2001). Порт на Ціхім ак., аванпорт г. Кансепсьён (вываз с.г. прадукцыі). Цэнтр рыбалоўства і рыбнай прамсці. Прамсць: харч., маш.буд., нафтахім., цэментная. Паблізу металургічны зд.
    ТАЛЬКАЎСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1942 аперацыя па падрыве чыг. моста цераз р. Талька каля аднайм. чыг. станцыі Пухавіцкага рна Мінскай вобл. на лініі Мінск—Асіповічы 9 кастр. ў Вял. Айч. вайну. Гарнізон аховы моста (каля 40
    410 ТАЛЬМА
    чал.) быў умацаваны 4 дзотамі, гарматай, 2 станковымі і 3 ручнымі кулямётамі; гарнізон на станцыі налічваў каля 300 чал., меў тэлеф. сувязь. Аперацыю праводзілі партыз. атрады (140 партызан) «Полымя» (камандзір Я.Ф. Філіпскіх) і імя Сталіна (УА.Ціхамірау) з дапамогай падпольшчыкаў ст. Талька. Увечары 8 кастр. паргызаны перакрьші шляхі падыходу падмацаванняў праціўніка да моста, замініравалі чыг. пуці да ст. Талька, адначасова напалі на ахову моста і чыг. станцыі. Пасля здзяйснення аперацыі партызаны з трафеямі арганізавана адышлі. У выніку аперацыі рух паяздоў спынены на 12 сутак.
    Літ.: Беларусь у Вялікай Айчыннай найне. 1941—1945: Энцыкл. Мн.. 1990.
    ТАЛЬМА (Talma) Франсуа Жазеф (15.1.1763, Парыж — 19.10.1826), французскі акцёр, педагог. Скончыў Каралеўскую школу дэкламацыі і спеваў у Парыжы. У 1787—91, з 1799 у тры «Камеды Франсэз» у Парыжы, у 1791 — 99 удзельнічаў у стварэнні і рабоце «Тэатра Рэспублікі». 3 1806 праф. драм. класа Парыжскай кансерваторыі. Акцёр класшысцкай трагедыі. Мастацтву харапэрны ідэалізацыя і манументальнасць вобразаў у спалучэнні з вял. эмацыянальнасцю. Выступаў пераважна ў тагачасным рэпертуары, з пач. 19 ст. — у трагедыях У.ІПэкспіра: Макбет, Атэла, Гамлет (аднайм. п’есы). Рэфарматар сцэн. касцюма і грыма. Аўтар тэатр. мемуараў (1931).
    Літ.: Дейч A14. ФрансуаЖозеф Тальма. М„ 1973.
    ТАЛЫЭКІ індзейскі народ моўнай групы наўа. У 8 ст. н.э. Т. ўварваліся з Пн у Цэнтр. Мексіку і ў 9 ст. стварылі дзяржаву са сталіцай у Талане (цяпер Тула), якая ахоплівала б.ч. Цэнтр. Мексікі. Стварьыі высокаразвітую культуру. У 10 ст. Т. падпарадкавалі народ майя на пве Юкатан, у выніку чаго ўзнікла змешаная майятальтэкская культура. Уварванне ў канцы 12 ст. плямён чычымекаў знішчыла дзяржаву Т., але іх культ. традыцыі зрабілі вял. ўплыў на далейшае развіццё культуры народаў Мексікі, у т.л. ацтэкаў.
    ТАЛЬЯН Шара Мкртычэвіч (28.7.1893, Тбілісі.— 7.11.1965), армянскі спявак (тэнар, потым барытон). Нар. арт. Арменіі (1939). Вучыўся ў Петраградскай кансерваторыі (1916—18). Выступаў у оперных і аперэтачных трупах, ашугскіх ансамблях (часам іх арганізатар). Адзін з заснавальнікаў армянскіх тра оперы і балета (1933; да 1954 яго саліст), тра муз. камедыі (1942). Адзін з вядучых выканаўцаў партый у нац. оперным рэпертуары: Аршак («Аршак II» Т.Чухаджана), Capo («Ануш» А.Тыграняна) і інш., а таксама нар., гусанскіх і ашугскіх песень. Складальнік і рэдактар (з М.Агаянам) зб.каў песень СаятНавы (1946, 2е выд. 1963) і Джывані (1955).
    Аўтар успамінаў «Падзеі, асобы, думы» (1973). Дзярж. прэмія СССР 1946.
    ТАЛЬЯЦІ (Togliatti) Пальміра (26.3.1893, г. Генуя, Італія — 21.8.1964), італьянскі паліт. і дзярж. дзеяч, дзеяч італьян. і міжнар. камуніст. руху. Паводле адукацыі юрыст. Скончыў Турынскі унт (1915). Чл. Італьян. камуніст. партыі з моманту заснавання (1921), з 1926 яе ген. сакратар. Неаднаразова быў арыштаваны фаш. ўладамі Італіі. У 1926—44 у эміграцыі. 3 1924 чл., з 1935 сакратар Выканкома Камуністычнага Інтэрнацыянала. У 1937—39 упаўнаважаны Выканкома Камінтэрна па аказанні дапамогі рэсп. ўраду Іспаніі ў вайне супраць франкісцкіх мяцежнікаў і італагерм. інтэрвентаў (гл. Іспанская рэвалюцыя 1931—39). Міністр без партфеля, міністр юстыцыі, нам. прэм’ерміністра ў італьян. урадах 1944—46. Удзельнік распрацоўкі рэсп. канстытуцыі Італіі (1947). Дэп. парламента з 1948. Працы па тэорыі і пракгыцы рабочага руху і інш. У гонар Т. названы г. Тальяці ў Самарскай вобл. (да 1964 Стаўрапаль).
    ТАЛЬЯЦІ. горад, цэнтр Стаўрапольскага рна ў Самарскай вобл. Расіі. Засн. ў 1737 як крэпасць Стаўрапаль. Горад з 1780. Перайменаваны ў гонар П.Тальяці (1964). 723 тыс. ж. (2000). Порт на р. Волга (Куйбышаўскае вадасх.). Чыг. станцыя. Найбуйн. ў Расіі цэнтр вытвсці легкавых аўтамабіляў. Прамсць: машынабудаванне і металаапр. (гал. прадпрыемства AT «Аўтаваз», вытвсць трансфарматараў, суднарамонтнамех. і электратэхн. зды), хім. (мінер. ўгнаенні, сінт. каўчук), харч., лёгкая. Вьгтвсць буд. матэрыялаў. Паліграф. прадпрыемства «Сучаснік». Політэхн. інт. Тэатры: драм., лялек. Краязн. музей. Пры будве Волжскай (Куйбышаўскай) ГЭС горад трапіў у зону затаплення і ў сярэдзіне 1950х г. перанесены на новае месца.
    ТАМ Ігар Яўгенавіч (8.7.1895, г. Уладзівасток, Расія — 12.4.1971), расійскі фізіктэарэтык; заснавальнік навук. школы па тэарэт. фізіцы. Акад. AH СССР (1953, чл.кар. 1933). Замежны чл. Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1961) і АН інш. краін. Герой Сац. Працы (1953). Скончыў Маскоўскі унт (1918). Выкладаў у ВНУ Сімферопаля і Адэсы. У 1924—A1 і 1954—57 у Маскоўскім унце (з 1930 праф., заг. кафедры). 3 1934 у Фіз. інце AH СССР (заг. аддзела). У 1948—53 удзельнічаў у стварэнні першай вадароднай бомбы ў СССР. Навук. працы па квантавай механіцы. тэорыі цвёрдага цела, ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касм. прамянёў і інш. Стварыў квантавую тэорыю рассеяння святла ў крышталях (1930). Заклаў асновы квантавамех. тэорыі фотаэфекту ў металах (1931; з С.П.Шубіным). Прадказаў існаванне звязаных энергет. станаў электрона на паверхні крышталя (узроўні Т.; 1932). Заклаў асновы палявой тэорыі парных ядз. сіл (1934; адначасова з Цз.Лз.Іваненкам). Прадказаў