Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Тв.'. Собр. соч. Т. 1—4. М., 1969; Соч. Т. 1—2. М.. 1981; Полн. собр. стахотвореннй. Т. 1—2. Л„ 1984.
Літ. Стафеев ГН. Сердне полно вдохновенья: Жмзнь н творчество А.К.Толстого. Тула, 1973; Жуков Д. А.К.Толстой. М.. 1982.
ТАЛСТОЙ Аляксей Мікалаевіч (10.1.1883, г. Пугачоў Саратаўскай вобл., Расія — 23.2.1945), рускі пісьменнік. Акад. АН СССР (1939). Вучыўся ў Пецярбургскім тэхнал. інце (1901—07). У 1914—16 ваен. карэспандэнт газ. «Русскне ведомостн». У 1918—23 у эміграцыі. Друкаваўся з 1905. Першая кніга — «Лірыка» (1907). Цыкл апавяданняў «Заволжа» (1909—11), раманы «Дзівакі» (1911), «Кульгавы пан» (1912), п’еса «Галубка» (паст. 1916) пра жыццё маёнткавага дваранства. Вяршыні творчасці — трылогія «Блуканне па пакуіах» (1920—41). Дзярж. прэмія СССР 1943,
аднайм. фільм, серыі 1—3, 1957— 59) — маст. летапіс шляхоў інтэлігенцыі ў гады рэвалюцыі і грамадз. вайны; раман «Пётр I» (кн. 1—3, не завершаны, 1929—45, Дзярж. прэмія СССР 1941, аднайм. фільм 1937—39), у ім раскрыў заканамернасці гіст. працэсу пятроўскай эпохі. Аўтар аўтабіягр. аповесці «Дзяцінства Мікіты» (1920), фантаст. раманаў «Аэліта» (1922—23), «Гіпербалоід інжынера Гарына» (1925— 27), сатыр. рамана «Ібікус» (1924), ра
А.М.Талстой. Л.М.Талстой.
манапамфлета «Чорнаё золата» («Эмігранты», 1931), п’ес «Змова імператрыцы» (1925, з П.Шчогалевым; паводле п’есы Бел. тэлебачаннем паст. спектакль «Крах», 1966), «Азеф» (1926), драм. дылогіі «Іван Грозны» (1941—43, Дзярж. прэмія СССР 1946), аповесціказкі «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» (1935. экранізавана), публіцыст. і літ.крытычных артыкулаў і інш. У 1917 Т. наведаў Беларусь як упаўнаважаны Усерас. саюза гарадоў на Зах. фронце. На бел. мову творы Т. перакладалі А.Бачыла, У.Ляўданскі, Я.Пушча і інш. П’еса «Нараджэнне свету» паводле трылогіі «Блуканне па пакугах» (інсцэніроўка І.Судакова) пастаўлена Бел. трам імя Я.Коласа (1948), п’еса «Дзялок» — Гродзенскім абл. драм. трам (1958), Дзярж. рус. драм. трам (1992), п’еса «Прыгоды Бураціна» — Бел. рэсп. трам юнага гледача (1966), п’еса «Прыгоды Бураціна ў Краіне Дурняў» А.Шапіры паводле Т. — Бел. дзярж. трам лялек (1991), п’еса «Касатка» — Нац. трам шя Я.Коласа (1992), п’еса «Любоў — кніга залатая» — Мінскім абл. драм. трам (1993).
Тв.: Полн. собр. соч. Т. 1—15. М.. 1946— 53; Бел. пер. — Жаўтухін. Мн.. 1930; Пётр Першы. Кн 1. Мн.. 1937; Апавяданні Івана Сударава. Мн.. 1946; Дзяцінства Мікіты, Мн.. 1960; Залаты ш>чык. або Прыгоды Бураціна. Мн.. 1971.
Літ.\ П о л я к Л.М. Алексей Толстой — художнмк. М., 1964; Петелнн В.В. Судьба художннка: Жнзнь, лнчность, творчество АН.Толстого. М.. 1982; Воспомннання об А.Н.Толстом. 2 мзд. М.. 1982; Петелнн В.В. Жнзнь Алексея Толстого: «Красный Граф». М„ 2001. А.Р.Жакаў ТАЛСТОЙ Дзмітрый Андрэевіч (13.3.1823, Масква — 7.5.1889), граф, рас. дзярж. дзеяч, гісторык. Скончыў Царскасельскі ліцэй (1843). 3 1848 служыў у дэпартаменце духоўных спраў Мінва ўнутр. спраў, з 1853 — у Мар
скім мінве. 3 1861 сенатар. з 1866 чл. Дзярж. савета. У 1865—80 оберпракурор Сінода, з 1866 міністр нар. асветы. Правёў рэформы сярэдняй адукацыі (1871), гар. вучылішчаў (1874), духоўных навуч. устаноў пры Сінодзе (1867, 1869). У 1882—89 міністр унутр. спраў Расіі і шэф корпуса жандараў. Прыхільнік «моцнай» улады, адзін з лідэраў паліт. рэакцыі 1880х г. 3 дапамогай А.Дз.Пазухіна распрацаваў праекты «контррэформ»; «Закон аб земскіх участковых начальніках» (1889), «Палажэнне аб земскіх установах» (1896). 3 1882 прэзідэнт Акадэміі навук. Аўтар прац «Гісторыя фінансавых устаноў Расіі з часоў заснавання дзяржавы да смерці імп. Кацярыны II» (1848), «Рымскі каталіцызм у Расіі» (1876). Дз.У.Караў.
ТАЛСТОЙ Леў Мікалаевіч (9.9.1828; Ясная Паляна Шчокінскага рна Тульскай вобл., Расія — 20.11.1910), рускі пісьменнік. Вучыўся ў Казанскім унце (1844—47). У 1851—54 на вайск. службе на Каўказе. Дэбютаваў аповесцямі «Дзяцінства» (1852), «Гады падлетка» (1854), «Юнацтва» (1857) і ваен. апавяданнямі «Набег», «Высечка лесу». У 1854—55 удзельнічаў у абароне Севастопаля (маст. нарысы «Севастопаль у снежні месяцы», «Севастопаль у маі», «Севастопаль у жніўні 1855 г.», 1855— 56). У 1859 адкрыў у Яснай Паляне школу для сял. дзяцей, выдаваў пед. час. «Ясная Поляна» (1862—63), пазней напісаў «Азбуку» (1872), «Новую азбуку» (1875). У аповесці «Казакі» (1863, не завершана) асэнсаванне ролі казацтва ў гіст. лёсе Расіі і ўсх. славянства. Раманэпапея «Вайна і мір» (1863— 69) — нябачаная ў лры новага часу з'ява паводле жанру, багацця і шырыні паказу нар. жыцця і гіст. падзей, па псіхал. распрацаванасці харакгараў; у ім выявілася тэндэнцыя пераходу ад пункгу гледжання народа ва ўсім, з чаго складаецца жыццё чалавека, у форме гарманізацыі свету, збліжэння пачаткаў жыцця праз маральны, эстэт. рух дзеяння да нар. праўды. прастаты, шчырасці. Трагічныя старонкі еўрап. гісторыі, вайны, дыпламат. і прыдворнай маны, чалавечых смерцяў і няшчасцяў у ім ураўнаважваюцца старонкамі нар. гераізму, чалавечай любові, самаахвярнасці. У рамане «Ганна Карэніна» (1875—77) асэнсаваны шматлікія пласты паслярэформеннага жыцця, калі «ўсё перавярнулася і пачынае ўкладвацца». У пач. 1880х г. пасля працяглай і складанай эвалюцыі светапогляду Т. адкрыта абвясціў пра разрыў з афіц. царкоўнай дактрынай як пануючай ідэалагічнай сістэмай і пра пераход на пазіцыі «простага працоўнага народа». Ён напісаў шэраг філас.публіцыст. трактатаў («Споведзь», 1879—80; «Даследаванне дагматычнага багаслоўя», 1879—84; «У чым мая вера?», 1883—84; «Дык што ж нам рабіць'?», 1885—86, і інш.), у якіх абвінаваціў афіц. царкву ў падтрымцы і апраўданні вайны і насілля. У трактаце «Царства божае ўнутры вас» (1893, на
ТАЛСТОЙ 407
франц. мове; у Расіі забаронена, апубл. 1906) гал. аб’ектамі выкрывання сталі ваеншчына, мілітарызм, сац.паліт. сілы, занятыя маральнай і эканам. падрыхтоўкай крывавых канфліктаў і сусв. вайны. Панарама жыцця з яго вечнымі пытаннямі дабра і зла, любові і нянавісці, смерці і бяссмерця прадстаўлена ў шматлікіх маст. празаічных («Халстамер», «Смерць Івана Ільіча», абодва 1886; «Крэйцэрава саната», 1891; «Айцец Сергій», 1911, і інш.) і драматычных («Улада цемры», 1886; «Плады асветы», 1890) творах. Складаныя пытанні мастацтва ў трактаце «Што такое мастацтва?» (1897—98). У канцы 19 ст. стварыў ўласную арыгінальную тэорыю, у аснове якой ідэя ненасілля — своеасаблівая «праграма міру» з універсальным комплексам маральных і сац.этычных патрабаванняў. Найвышэйшую мэтў ён бачыў у яднанні людзей і іх самаўдасканаленні праз адмаўленне служыць злу насілля. У рамане «Уваскрэсенне» (1899) праз лёс гал. герояў, праз іх блуканне па «кругах» чалавечай чысціні, падзенняў, пакут, духоўнага ўваскрэсення, па «кругах» жорсткай і бязлітаснай бюракратычнай машыны Т. паказаў праўдзівую і кантрастную карціну розных бакоў жыцця тагачаснай Расіі. У 1901 Сінод адлучыў Т. ад царквы. У творах апошніх дзесяцігоддзяў — драме «Жывы труп», аповесцях «Пасля балю» (абедзве апубл. 1911), «ХаджыМурат» (апубл. 1912), т.зв. нар. апавяданнях — дасягнуў незвычайнага майстэрства лаканічнага пісьма: тонкасць і глыбіня псіхал. аналізу суседнічаюць у іх з адкрытай пропаведдзю супраць антыгуманных, жорсткіх праяў грамадскага жыцця. Усё большае месца ў яго творчасці займала публіцыстыка, ён адгукаўся на балючыя і вострыя пытанні сучаснасці («Рабства нашага часу», «Не забі», абодва 1900; «Не магу маўчаць!». «Корань зла», абодва 1908, і інш.). Сусв. рэзананс атрымала яго антываен. публіцыстыка («Салдацкая памятка», «Афіцэрская памятка», абодва 1901; «Адумайцеся!», 1905). 10.11.1910 Т. пакінуў Ясную Паляну, па дарозе цяжка захварэў і на ст. Астапава (цяпер Леў Талстой Ліпецкай вобл.) памёр. Творчасць Т., якая вырасла на класічных традыцыях, стала эпохай свядомасці чалавецтва. Велізарнае ўздзеянне маст. адкрыццяў Т. на сусв. лру, у т.л. беларускую. Для стваральнікаў сучаснай бел. лры Я.Купалы і Я.Коласа асаблівае значэнне меў талстоўскі пафас сцвярджэння і абароны мужыцкай праўды ў лры, нар. этыкі і мовы як вышэйшай нормы. Для ваен. прозы М.Гарэцкага Т. быў узорам мужнай, бязлітаснай шчырасці і праўды ў паказе вайны і чалавека на вайне, паслядоўнага антымілітарызму. Побач з Ф.Дастаеўскім і А.Бальзакам для К.Чорнага Т. з яго шырокім, эпічным поглядам на жыццё народа быў той мерай сталасці сучаснага рамана, якую бел. пісьменнік імкнуўся зрабіць нормай, традыцыяй і для бел. прозы. Талстоўскае сцвярджэн
не .праўды як гал. і нязменнага героя яго твораў арганічна ўласціва маст. талентам Я.Брыля і В.Быкава, І.Навуменкі і І.Шамякіна. Кожны з іх пасвойму ўспрыняў і працягвае талстоўскую традыцыю. І.Мележ у «Палескай хроніцы» апіраўся ў сваіх жанравых і маст. пошуках на эпіч'ную традыцыю Т. Талстоўская мера шчырасці, спавядальнасці і бязлітаснай праўды ўплывае на таленты, найб. чулыя да рэальнага жыцця народа. Першыя пераклады твораў Т. на бел. мову апубл. ў газ. «Наша ніва» (10.3.1911, апавяданне «Воўк і сабака»), Газ. «Мннское эхо» (8.7.1908), апубл. памфлет Т. «Не магу маўчаць!», газ. «Белорусскнй вестннк» — урывак «Барадзіно» з рамана «Вайна і мір». Артыкул «Пра Л.М.Талстога і пралетарыят» Я.Окуня надрукавала газ. «Могнлевскнй голос» (11.2.1906). Пра Т. і яго творы друкавалі матэрыялы газ. «СевероЗападный край», «Голос провннцнн», «Мннскнй голос», «Мннскнй курьер». «Гомельская мысль» і інш. Творы Т. на бел. мову перакладалі А.Астрэйка, Я.Брыль, Э.Валасевіч, В.Вітка, Ю.Гаўрук. М.Клімковіч, М.Лужанін, У.Ляўданскі, Л.Салавей, Я.Скрыган, А.Якімовіч і інш. Творчасць Т. даследавалі бел. літ.знаўцы А.Адамовіч, Ф.Куляшоў, У.Сабаленка, даследуюць А.Несцярэнка, С.Чубакоў. Творы Т. ставілі тры Беларусі: «Улада цемры» Гродзенскі абл. драм. тр (1959), Дзярж. рус. драм. тр (1960), Бел. тр імя Я:Коласа (1969), «Жывы труп» тр імя Я.Коласа, Брэсцкі абл. драм. тр (абодва 1951), Бел. тр імя Я.Купалы (1961); «Ганна Карэніна» рус. драм. тр (1938), Брэсцкі абл. драм. тр (1950, 1961), тр імя Я.Купалы (1951); «Уваскрэсенне» тр імя Я.Купалы (1960); балет «Пасля балю» Г.Вагнера Дзярж. тр оперы і балета Беларусі (1972).
Тв.: Полн. собр. соч. Т. 1—90. М., 1928— 58; Собр. соч. Т. 1—22. М., 1978—85; Севастопольскне рассказы. Мн,. 1984; Детство. Огрочество. Юность. Мн., 1985; Бел. пер. —111 шмат чалавеку трэба зямлі і др. апавяданьні. Вільня, 1928; Ад чаго зло на сьвеце. Вільня, 1929; ХаджыМурат. Мн., 1931; Васкрэсенне. Мн.. 1937; Палікушка. Пасля бала. Мн.. 1937; Севастопальскія апавяданні. Мн., 1937; Каўказскі нявольнік. Мн., 1941; Апавяданні для дзяцей. Мн., 1946; Аповесці і апавяданні. Мн., 1954; Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак. Мн., 1977.