Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТАЛІЙ (лац. Thallium), Т1, хімічны элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 81, ат. м. 204,383. Прыродны Т. — сумесь стабільных 2ОЗТ1 (29,5%) і 205Т1 (70,5%). Рассеяны элемент, у зямной кары 310’4% па масе. Адкрыты ў 1861 спектральным метадам англ. вучоным У.Круксам і незалежна ад яго франц. хімікам К.А.Лямі, які атрымаў метал. Т.; названы па колеры (ярказялёны) характэрнай спектральнай лініі (ад грэч. thallos — маладая, зялёная галінка).
Мяккі серабрысташэры метал,.^ 303 °C, Ікш 1475 °C шчыльн. 11849 кг/м’. У злучэннях мае ступень акіслення +1 (злучэнні аднавалентнага Т.) і +3. Найб. устойлівыя злучэнні Т1(І); многімі хім. ўласцівасцямі Т. падобны на шчолачныя металы. У паветры хутка акісляецца і пакрываецца цёмнай плёнкай геміаксіду Т1,О. У прысутнасці кіслароду ўзаемадзейнічае з вадой з утварэннем гідраксіду T1OH (добра раствараецца ў вадзе, шчолач). Захоўваюць пад слоем гатаванай дыстыляванай вады або парафіну. Раствараецца ў азотнай і сернай ктах. Пры пакаёвай тры ўзаемадзейнічае з галагенамі, пры награванні — з халькагенамі і фосфарам. Атрымліваюць з адходаў і паўпрадукгаў кадміевай вытвсці, пылу свінцовамедзеплавільных здаў. Выкарыстоўваюць як кампанент падшыпнікавых і кіслотатрывалых сплаваў на аснове свінцу і волава, амальгаму Т. (вадкасць з трай застывання 59 °C) для нізкатэмпературных тэрмометраў, штучны радыенуклід 204Т1 (перыяд паўраспаду 3,56 года) у якасці крыніцы 0вьшрамянення, галагеніды (хларыд T1C1, брамід ТІВг) і іх цвёрдыя растворы для вырабу лінзаў і інш. дэталей прыбораў інфрачырв. тэхнікі. Т. і яго злучэнні высокатаксічныя: пашкоджваюдь нерв. сістэму, ныркі, страўнік, выклікаюць вьтадзенне валасоў. ГДК для Т. ў вадзе 0,1 мг/л.
ТАЛІН (Tallinn) горад, сталіца Эстоніі, на Пн краіны. 435 тыс. ж. (1999). Порт у Фінскім зал. Балтыйскага м., вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гал. прамысл. і культ. цэнтр краіны. Прамсць: маш.буд. і металаапр., у т.л. эл.тэхн. і радыёэлектронная, суднарамонт і суднабудаванне; лёгкая, хім., хі
Талін. Вежа «Пакс Маргарэтэ» («Тоўстая Маргарыта»).
мікафармацэўтычная, харч.. дрэваапр., цэлюлознапапяровая. паліграф., вытвсць ювелірных вырабаў. АН Эстоніі, унт, тэатры.
У 10—11 ст. на месцы Т. было паселішча стараж. эстаў Лінданісе. Упершыню пад назваю Калывань упамінаецца ў 1154 араб. географам Ідрысі і ў рус. летапісах. У 1219 захоплены Даніяй. названы Рэвель (афіп. назва Т. да 1917). У 1230 ў Т. ўведзена любекскае гар. права. 3 1285 чл. Ганзы. У 1346—1561 уладанне Тэўтонскага, потым — Лівонскага ордэнаў. Гандляваў з Ноўгарадам. Псковам. Гданьскам. Любекам, Антверпенам і інш. У 1524 у Т. праведзена Рэфармацыя. У 1561 — 1710 пад уладай Швецыі. У 1569 горад бамбардзіраваны любекскадацкім флотам. У 1570—71 і 1577 рус. войскі беспаспяхова імкнуліся захапіць Т. у ходзе Лівонскай вайны 1558—83. У 1591—92 б.ч. насельніцгва памерла ад чумы і голаду (1602). У 1634 пачалася мануфактурная вытворчасць. У Паўн. вайну 1700—21 адышоў да Расіі (1710), цэнтр Эстляндскай губ.. пабудавана ваен. гавань. У 1790 каля Т. адмірал П.В.Чычагоў адбіў атаку швед. флоту. Пасля злучэння чыгункай з
талін 403
С.Пецярбургам (1870) Т. — важны партовы горад і прамысл. цэнтр. У 1918—40 і з 1991 сталіца Эстоніі. у 1940—91 — Эст. ССР. У 2ю сусв. вайну акупіраваны ням. фашыстамі (1941—44).
Цэнтр. месца ў планіровачнай структуры Т. захоўвае (з невял. зменамі) Стары горад. які гістарычна падзяляецца на Вышгорад і Ніжні горад. На Вышгорадзе знаходзяцца Вышгародскі замак (закладзены ў 13 ст.. неаднаразова перабудоўваўся, зах. і паўн. сцены з 3 вуглавымі вежа.мі 13—14 ст.), Домскі сабор (13—15 ст.. готыка; прытвор і капэла 15—17 ст.; вежа 1779. арх. К.Л.Гейст. барока; надмагіллі 16—19 ст.. у т.л. работы \.Пасера\ вісячая кафедра 1686, скулыіт. Х.Акерман), б. палац губернатара (1767—73, арх. І.Шульц. пераход ад барока да класіцызму), ансамбль будынкаў б. губ. суда (1784—92. арх. І.Маор, класіцызм). У Ніжнім горадзе захаваліся фрагменты крапасных сцен з 27 вежамі. у т.л. вежы «Пакс Маргарэтэ» («Тоўстая Маргарыта»; 1529, майстар Г.Конінгк), «Кікіндэ
Талін. Фрагмент крапасной сцяны.
Талін. Від Старога горада.
if
Панарама Таліна
Талін. Пеўчае поле.
Кёк») («Глядзі ў кухню»; 15—17 ст.); ансамбль Ратушнай плошчы з ратушай (1402—04; вежа з флюгерам «Стары Томас», 1530), аптэкай 15—17 ст.; гатычныя храмы Нігулістэ (13—15 ст,), Пюхавайму (Св. Духа; 13—14 ст., разны алтар 1483, аўтар Б.Нотке), Олевістэ (14—15 ст., шпіль выш. 123,7 м, самы высокі ў Прыбалтыцы), будынкі Вял. гільдыі (цяпер гіст. музей; 1407—10), брацгва Чорнагаловых (1597, арх. Пасер. рэнесанс). У межах горада руіны 3нефавай царквы манастыра св. Брыгіты (1407—36), палацавапаркавы ансамблі. Кадрыёрг (цяпер маст. музей; 1718—25, арх.
404 ТАЛІСМАН
Н.Мікеці. М.Зямцоў, барока). У 19 ст. сярэдневяковыя будынкі набьыі «ўзорныя» фасады ў духу класіцызму. Жылыя раёны Т. забудоўваліся пераважна 1—2 павярховымі дамамі, будынкамі ў духу эклектыкі і мадэрна (адм. будынак на ІІярнускай шашы. 1912. арх. Э.Саарынен: тр «Эстонія». 1913, арх. АЛіндгрэн, перабудаваны). Будынкі 1930х г. з рысамі функцыяналізму (Дом мастака. арх. Э.Куузік. А.Соанс). У Вял. Айч. вайну многія збудаванні зруйнаваны. У пасляваен. гады горад адноўлены. пабудаваны жылыя раёны (Мустамяэ, Ласнамяэ і інш.). Сярод пабудоў 2й пал. 20 ст.: ансамбль Пеўчага поля з эстрадай (1960, арх. А.Котлі, Х.Сепман і інш.. інж. Э.Паальман), Політэхн. інт (1962—69. арх. У.Тэльпус і інш.), гасцініцы «Віру» (1972. арх. М.Порт. Сепман. В.Там і інш.) і «Алімпія» (1980, арх. Т.Каллас, Р.Керэтэн і інш.). Алімп. цэнтр ветразевага спорту ў Пірыце (арх. Х.Лоавеэр. Сепман. П.Янес і інш.). Палац культуры і спорту (абодва 1980. арх. Р.Карп. Р.Алтмяэ). У Т. паркмузей (скансэн) нар. дойлідства і побыту «Рок аль Марэ» (з 1957); 16 музеяў, у т.л. маст.. гіст.. марскі. прыроды; тры Нацыянаяьная опера «Эстонія» і Нац. балет. эстр.. драм., рус. драм., юнага гледача. лялек. Гіст. цэнтр Т. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларусы ў Таліне. Пасля 1й сусв. вайны ў горадзе дзейнічалі рэгістрацыйнапашпартныя аддзелы пры Вайсковадыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі (снеж. 1919— жн. 1920). У выніку распаду СССР і абвяшчэння незалежнасці Эстоніі і Беларусі ў Т. актывізавалася нац.культ. дзейнасць мясц. беларусаў. 3 1993 выдаецца бел. гіст. часопіс «Грунвальд». У 1994 засн. Беларускі культ. цэнтр «Бацькаўшчына». У Т. жыве каля палавіны бел. дыяспары ў Эстоніі (прыбл. 10 тыс. чал).
Л»«.: Брунс Д., Кангропооль Р. Таллнн. 2 мзд. Л.. 1980; Розенберг й. Музен Таллмна. Таллнн, 1983.
ТАЛІСМАН (франц. talisman ад познагрэч. telesma літар. — рэлігійны абрад, прысвечаны прадмет). рэч, якая, паводле ўяўленняў прымхлівых людзей, прыносіць яе ўладальніку шчасце, поспех, аберагае ад няўдач. Т., які насілі на целе, наз. амулетам. Вера ў Т. узнікла ў першабытнага чалавека, які імкнуўся ўплываць на сілы прыроды. не ведаючы яе законаў.
ТАЛІЦА рака ў Старадарожскім, Слуцкім і Любанскім рнах Мінскай вобл., правы прыток р. Арэса (бас. р. Прыпяць). Даўж. 40 км. Пл. вадазбору 455 км2. Пачынаецца каля в. Мядзведня Старадарожскага рна, упадае ў р. Арэса на Пд ад сажалак рыбгаса «Любань», каля г. Любань. Рэчышча каналізаванае.
ТАЛІЯ, Ф а л і я, у старажытнагрэчаскай міфалогіі: 1) адна з 9 муз, апякунка камедыі. Лічылася дачкой Зеўса і Мнемасіны. Стараж. грэкі ўяўлялі яе прыгожай жанчынай з камічнай маскай у руцэ і вянком з плюшчу на галаве. 2) Адна з харыт. 3) Адна з нерэід. А.Г.Зельскі.
ГАЛКАЧОВА Галіна Сямёнаўна (н. 3.3.1934, Мінск), бел. акгрыса. Нар. арт.
Беларусі (1990). Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1957, курс К.Саннікава). Працуе ў Нац. акад. тры імя Я.Купалы. Выканаўца характарных роляў. Творчасць Т. адметная паглыбленым псіхалагізмам, дэталёвай распрацоўкай знешняга малюнка ролі, яркай тэатр. формай. Ролі ў бел. рэпертуары: Інга, Лена («Выклік багам», «Начное дзяжурства» А.Дзялендзіка), Зося («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Маці («Зацюканы апостал» А.Макаёнка). Шэраг яркіх вобразаў стварыла ў сучасным рэпертуары: Кэт («Чацвёрты» К.Сіманава), Наташа («Яшчэ раз пра каханне» Э.Радзінскага), Ніна («Гросмайстарскі бал» паводле І.Штэмлера),
Ліза Хрэнава («Традыцыйны збор» В.Розава), Марыя («Святая святых» І.Друцэ). Сярод інш. роляў: Ірына, Гурмыжская («Апошняя ахвяра», «Лес» А.Астроўскага), Насця («На дне» М.Горкага), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля), Амелія («Смерць ваяводы» Ю.Славацкага), Дзяўчына, Зехра («Забыты ўсімі», «Дзівак» Назыма Хікмета), Голда («Памінальная малітва» Р.Горына), Мелі («Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду), Жанчына («Тая, якая сама па сабе блукае» паводле Р.Кіплінга), Элеанора («Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць» І.Жаміяка), Эліда («Жанчына з мора» Г.Ібсена), Івона («Жудасныя бацькі» Ж.Както), Яна («Апошні закаханы» Н.Саймана).
Літ:. Ч а р к а с I. Каб сказаць сваё. запаветнае // Тэатр. Мінск. 1984. № 1.
Г.Г.Бордусава.
Г.Талкачова ў ролі Голды.
ТАЛКАЧОВА Ларыса Сямёнаўна (н. 1.2.1939, г. Самара, Расія), бел. піяністка, канцэртмайстар. Дачка СЛ.Талкачова. Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыла Бел. кансерваторыю (1961, кл. Р.Шаршэўскага, Э.Тырманд). 3 1961 канцэртмайстар Нац. акад. тра оперы Беларусі. Удзельнічала ў падрыхтоўцы опер В.А.Моцарта («Дон Жуан», «Вяселле Фігара», «Чароўная флейта»), Дж.Расіні («Севільскі цырульнік», «Шлюбны вэксаль»), Дж.Пучыні («Тоска», «Багема»), П.Чайкоўскага («Пікавая дама»), С.Танеева («Арэстэя») і інш.; вяла канцэртную дзейнасць з вядучымі салістамі тра. Л.А. Шымановіч.
Г.С.Талкачова.
М.Ф.Талкачоў.
С.Л.Талкачоў.
ТАЛКАЧбЎ Міхаіл Фёдаравіч (30.6.1922. в. Дуброўка Добрушскага рна Гомельскай вобл. — 10.11.1998). Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Пензенскае артыл. вучылішча (1942), Ленінградскую вышэйшую афіцэрскую школу артылерыі (1948). У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 на Паўн., Паўн.Зах., 2м Прыбалт., 1м Бел. франтах. Удзельнік баёў у Цвярской вобл., на тэр. Літвы, Польшчы, Германіі. Батарэя асобнага знішчальнапроцітанк. дывізіёна на чале з Т. вызначылася 22.4.1945 у баях на подступах да Берліна: падраздзяленне прасунулася ў тыл ворага, перарэзала шашу, не дазволіла рэзервам праціўніка прарвацца да Берліна (знішчыла шмат гітлераўцаў, баявой технікі, у т.л. 3 дальнабойныя гарматы). Удзельнік штурму рэйхстага, Парада Перамогі ў Маскве. Да 1972 у Сав. Арміі.