Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТАМАШЧЫК Яўген Аляксандравіч (н. 15.9 1933, в. Карпаўцы Бераставіцкага рна Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне хірургіі, рэфлексатэрапіі. Др мед. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Казахскі мед. інт (г. АлмаАта; 1960). 3 1967 у Гродзенскім мед. інце (у 1990— 98 заг. кафедры). Навук. працы па перадаперацыйнай падрыхтоўцы хворых на рак, язвавыя хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі, па рэфлексатэрапіі ў лячэнні і рэабілітацыі хворых з рознай паталогіяй.
Тв.: Яглорефлексотерапня в комплексной предопераішонной подготовке // «Белорусскопольскне днн хнрурпга»: Сб. матеряалов междунар. науч. снмпознума. Гродно. 2001. ТАМАШЙВІЧ Аляксандр Уладзіміравіч (13.8.1930, Мінск), бел. вучоны ў галіне эканомікі прыродакарыстання. Др эканам. н. (1985), праф. (1988). Сын УА.Тамашэвіча. Скончыў БДУ (1954). 3 1965 у Бел. н.д. геолагаразведачным інце (з 1975 нам. дырэктара), з 1987 у БДУ (заг. кафедры). Навук. працы па эканам. геалогіі (эканоміцы мінер. сыравіны і геолагаразведачных работ) і эканам. геаграфіі.
Тв.: Экономнческая оценка мннеральных ресурсов Белорусснн. Мн., 1978; Новые тенденцнн в теорнн н практнке экономнкн прнродопользовання // Прнродные ресурсы. 1997. № 1; Ммнеральные ресурсы в хозяйственном комплексе Беларусн (разам з Я.А.Нікіціным, А.М.СІнічкам) // Вопросы мннерагеннн платформенного чехла н крнсталлнческого фундамента террнторнн Беларусн. Мн., 2000; Географня мнрового хозяйства: В 3 ч. Ч. 1. Мн., 2001.
ТАМАШЭВІЧ Баляслаў Цітавіч (1863. в. Колунь Даўгаўпілскага рна, Лат
вія — ?), графік. Творчасць звязана з маст. жыццём Расіі і Беларусі. Скончыў Пецярбургскую AM (1886). У складзе археал. камісіі падарожнічаў па Беларусі і Украіне, рабіў замалёўкі нар. побыту і адзення беларусаў. Малюнкі і акварэлі Т. змяшчаліся ў час. «Ннва», «Kraj» («Край»), альманаху «Z okolid Diwiny» («3 аколіц Дзвіны»), Сярод твораў «Паляванне на качак», «Сустрэча», «На канікулах». «Беларуска ў нацыянальным касцюме». Л.Н.Дробаў.
ТАМАШЭВІЧ Вікгар Мікалаевіч (н. 1.8.1954, Мінск), бел. вучоныэканаміст і статыстык. Канд. эканам. н. (1986). Скончыў Бел. інт нар. гаспадаркі (1975). 3 1975 у Цэнтр. стат. упраўленні пры CM Беларусі. 3 1979 у Бел. эканам. унце. 3 1995 дырэктар НДІ статыстыкі Мінва статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах стат. вывучэння эканам. развіцця постсав. краін, мнагамернага стат. аналізу, параўнальнага аналізу макраэканам. сістэм.
Тв.: Оценка кредмтоспособностн предпрнннмателя. Мн., 1992 (у сааўг.); Статнстнка: нац. счета. показателн н методы аналнза. Мн.. 1995 (у сааўг.); Многомерный статнсінческлй аналмз в экономмке. М.. 1999 (у сааўг.); Основы теоріш трансформацнй обіцественных снстем. Мн., 2000 (у сааўт,); Соцнальноэкономнческпе последствня двух росснйскнх революцнй // Бел. экон. журн. 2000. № 1.
ІАМАШЭВІЧ Іван Мікалаевіч (н. 4.3.1949, в. Мерч Шклоўскага рна Магілёўскай вобл.), бел. спявак (барытон), баяніст, педагог. Нар. арт. Беларусі (2000). Скончыў Мінскі пед. інт (1979). 3 1969 працаваў ва ўстановах культуры Шклова і Бабруйска, з 1979 выкладчык Наваполацкага муз. і Полацкага пед. вучылішчаў. 3 1988 арганізатар і маст. кіраўнік канцэртнага аб’яднання пры Бел. тве інвалідаў па зроку, з 2001 саліст Белдзяржфілармоніі. Адначасова з 1992 выкладчык Мінскага муз. вучылішча, з 1970 саліст сімф. аркестра і камернаінстр. ансамбля Белтэлерадыёкампаніі, з 1992 — аркестра духавых інструментаў «Няміга», з 1993 — Дзярж. аркестра сімф. і эстр. Ўіузыкі Беларусі пад кіраўніцтвам М.Фінберга. У рэпертуары песні замежных і бел. кампазггараў (некат. выконваў упершыню), рамансы, арыі з опер. Сярод канцэртных праграм: «О калі б мог выказаць у гуку» (1990), «Я не шкадую сэрца добрым людзям» (1995), «Раманс забыты, але цудоўны», «I адкрыліся вочы ў душы» (абодва 1996), «Жамчужны россып мелодый кахання» (1997), «Зямны паклон вялікім юбілярам» (1998—99, прысвечаны А.Пушкіну і П.Чайкоўскаму), «Букет прэм’ер ад юбіляра» (2000), «О раманс, ты любоў мая вечная» (2001). Лаўрэат Рэсп. (1989), Усесаюзнага і Міжнар. конкурсаў (абодва 1990) выканаўцаў камернай музыкі. А.Л.Карацееў.
ТАМАШЭВІЧ Мікалай Мікалаевіч (13.5.1921, в. Новыя Валосавічы Лепельскага рна Віцебскай вобл. — 23.9.1983), Герой Сав. Саюза (1944).
Скончыў Ленінградскую вышэйшую афіцэрскую бранятанк. школу (1945). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял. Айч. вайну з 1941 на фронце, удзельнік баёў у Эстоніі, абароны Ленінграда, вызвалення Запаляр’я. Экіпаж танка на чале з мал. лейт. Т. вызначыўся ў студз. 1944 пры вызваленні Ленінградскай вобл.: прарваўся ў тыл ворага, нанёс праціўніку значныя страты і 3 дні ў акружэнні вёў бой да падыходу сав. пяхоты. Да 1956 у Сав. Арміі.
ТАМАШЭВІЧ Уладзімір Антонавіч (22.2.1899, Мінск — 8.10.1983), партыйны дзеяч Беларусі, вучоныэканаміст. Канд. эканам. н. (1953), праф. 1946). Бацька А.У. Тамашэвіча. Скончыў Камуністычны унт у Маскве (1924). У 1929—32 нам. рэктара Бел. камуніст. унта, потым выкладаў у Маскве. 3 1944 сакратар Мінскага абкома КП(б)Б, з 1946 рэктар БДУ. У 1949—50 сакратар ЦК КП(б)Б. У 1944—65 па сумяшчальніцтве заг. кафедры палітэканоміі ў Мінскім пед. інце і БДУ. Навук. працы па эканам. гісторыі, праблемах індустрыялізацыі нар. гаспадаркі Беларусі.
Тв.: 0 некоторых вопросах экономнкн Белорусснн в дореволюцнонный пернод // Уч. зап. БГУ. Кафедра полнтэкономнл. Мн., 1957. Вьш. 1; Соцналлстлческая лндустрлаллзацля БССР в перлод первой пятллеткл // Сб. статей по полмтэкономлл. Мн., 1959; Народное хозяйство БССР (1920—1927 гг.) // Сб. по экономлческлм вопросам. Мн., 1961.
ТАМАШЭЎСКІ Іван Герасімавіч (25.11.1918, в. Рудніца Сенненскага рна Віцебскай вобл. — 12.12.1994), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Мелітопальскае ваен. авіявучылішча ііггурманаў (1940), Вышэйшыя курсы ўдасканалення афінэрскага .саставу (1945). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд.Зах., Сталінградскім; Паўд., 4м Укр. франтах. Штурман звяна начных бамбардзіроўшчыкаў старшы лейг. Т. да 1944 зрабіў 581 баявы вылет на разведку, бамбардзіроўку і штурмоўку скопішчаў войск праціўніка. Да 1955 у Сав. Арміі.
ТАМБОРА (Tambora), вулкан на вве Сумбава, у Інданезіі. Выш. 2820 м, дыяметр кальдэры 6 км, глыб. 600—700 м. У кальдэры — возера. Складзены пераважна з андэзітаў. У 1815 адбылося катастрафічнае выбухавае вывяржэнне (да яго выш. Т. дасягала 4000 м); цяпер у стадыі сальфатары.
ТАМБОЎ, горад, цэнтр Тамбоўскай вобл. Расіі, прыстань на р. Цна (бас. р. Волга). Размешчаны ў цэнтр. ч. ОкскаДанской (Тамбоўскай) раўніны. Засн. ў 1636. 312 тыс. ж. (2000). Вузел. чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прамысл. цэнтр з развітым хім. машынабудаваннем (зды «Тамбоўпалімермаш», «Тамбоўапарат», ВА «Гальванатэхніка»). Машынабуд. прадпрыемствы выііускаюць электратэхн. прадукцыю, камплекгуючыя, запасныя трактарныя і аўтамаб. дэталі, кавальскапрэсавае абсталяванне. Развіты хім. (ВА «Пігмент» — вытвсць ані
лінавых фарбавальнікаў, зды хім., азбеставых і гумавых тэхн. вырабаў), харч., лёгкая прамсць. Вытвсць буд. матэрыялаў. 3 ВНУ, у т.л. унт. Тэатры: драм., лялек. Філармонія. Карцінная галерэя. Краязн. музей. Арх. помнікі 18— 19 ст.
ТАМБОЎСКАЯ ВОБЛАСЦЬ У цэнтры еўрап. ч. Рас. Федэрацыі. Утворана 27.9.1937. Пл. 34,3 тыс. км2. Нас. 1257 тыс. чал. (2001), гарадскога 58%. Цэнтр — г. Тамбоў. Найб. гарады; Мічурынск, Расказава, Маршанск, Кірсанаў, Катоўск, Уварава.
Займае цэнтр. ч. Усх.Еўрап. раўніны. У межах ОкскаДанской раўніны (выш. да 219 м). Рэльеф пакатахвалісты, расчлянёны лагчынамі і ярамі. Карысныя выкапні: буд. матэрыялы, фасфарыты, торф. Крыніцы мінер. вод. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тра студз. 11 °C, ліп. 20 °C. Ападкаў каля 500 мм за год. Гал. рэкі: Цна з прытокамі (бас. р. Волга) і Варонеж, Варона, Матыра, Савала, Біцюг (бас. р. Дон). Глебы чарназёмныя, на Пн — шэрыя лясныя, па далінах і лаічынах — лугавачарназёмныя і тарфянабалотныя. Тэр. вобласці размешчана ў лесастэпавай зоне. Большая ч. стэпаў разарана, лясістасць менш за 10% (хвоя, дуб, клён, ліпа, ясень, бяроза, асіна). Варонінскі запаведнік.
Т.в. — індустр.аграрны рэгіён Расіі. У структуры валавой прадукцыі на долю прамсці і будва прыпадае 31%, сельскай гаспадаркі — 17%, сферы паслуг — 52%. Вядучыя галіны прамсці (паводле кошту прадукцыі, 2000): харчовая і харчасмакавая (цукровая, мясная, масласыраробная, агароднінакансервавая, піваварная, тытунёвамахорачная) — 26,9%, машынабудаванне і металаапрацоўка (вытвсць абсталявання для хім., тэкст. прамсці і чыг. тран'спарту, гальванатэхнікі, аўтапомпаў, авіяц. прылад, электратэхнікі, запчастак для аўтамабіляў і трактароў) — 27,9%,
тдмізм 413
хім. і нафтахім. (вытвсць азбеставых і гумаватэхн, вырабаў, анілінавых фарбавальнікаў, мінер. угнаенняў, ферментаў, пластмас) — 18,3%. Электраэнергетыка грунтуецца на прывазным паліве. ЦЭЦ у гарадах Тамбоў, Катоўск, Мічурынск, Уварава. Развіта лёгкая (шарсцяная, трыкат., гарбарнаабутковая, футравая), мукамольнакрупяная і камбікормавая, лясная, дрэваапр. і цэлюлознапапяровая прамсць. Вытвсць буд. матэрыялаў. Сельская гаспадарка збожжажывёлагадоўчага кірунку. Пераважае прадукцыя раслінаводства (60%). С.г. ўгоддзі займаюць 2,7 млн. га, у т.л. ворныя землі 2,1 млн. га (1999). Вырошчваюць збожжавыя (пшаніца, жыта, ячмень), тэхн. (цукр. буракі, сланечнік), бульбу, агароднінабахчавыя і кармавыя культуры. Садоўніцтва (мічурынскія гатункі яблыкаў). Малочнамясная жывёлагадоўля. Гадуюць буйн. par. жывёлу, свіней, авечак, птушку. Даўж. чыгункі 736 км. Праз тэр. вобласці праходзіць чыгунка Саратаў—Масква. Гал. чыг. вузлы Тамбоў і Мічурынск. Працягласць аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 5060 км. Суднаходства па р. Цна.
В.М.Сасноўскі.
ТАМБОЎСКАЯ РАЎНІНА назва паўд. і цэнтр. частак ОкскаДанской раўніны.
ТАМБУР (франц. tambour літар. — барабан), 1) у архітэктуры —цыліндрычная або шматгранная верхняя частка будынка, якая падтрымлівае купал. 2) Частка памяшкання паміж знадворнымі і ўнутр. дзвярамі для засцярогі ад ветру, холаду; таксама закрытая пляцоўка аналагічнага прызначэння ў чыг. пасаж. вагоне.
ТАМЕРЛАН мянушка Цімура, якая ўжываецца ў еўрапейскай гістарыяграфіі; скажонае ад Цімурленг (цюрк. — кульгавы Цімур).