Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Літ:. Bera К. Аргентннское танго: Пер. с нсп. // Музыка стран Латннской Амернкм. М., 1983. ' Ю.М.Чурко.
ТАНГА (Tanga), горад на ІІнУ Танзаніі. Адм. цэнтр аднайм. вобласці. Каля 200 тыс. ж. (2001). Марскі порт, пач. пункт чыгунак і аўгадарог. Прамсць: харчасмакавая, тэкст., металургічная, цэм., хім., дрэваапрацоўчая. Цэнтр асн. раёна ў краіне па вырошчванні сізалю і арахісу.
ТАНГАЖ (франц. tangage кілевая гайданка), вуглавы рух судна (або лятальнага апарата), пры якім яго падоўжная вось змяняе свой напрамак адносна гарыз. плоскасці. Характарызуецца вўглом і скорасцю.
ТАНГАНЫКА (Tanganyika), возера ў Афрыцы, у Дэмакр. Рэспубліцы Конга, Танзаніі, Замбіі і Бурундзі. Пл. 34 тыс. км2. Размешчана ў тэкганічнай упадзіне Усх.Афрыканскай зоны разломаў на выш. 773 м. Даўж. каля 650 км, шыр. да 80 км, глыб. да 1470 м (другое па глыбіні пасля воз. Байкал). Берагі прамалінейныя, месцамі высокія і стромкія. У Т. ўпадаюць рэкі Малагарасі і Рузізі. Сцёк па р. Лукуга ў р. Луалаба (бас. р. Конга). Багатая фауна; сярод рыб, крэветак, весланогіх і інш. вял. колькасць эндэмікаў. Водзяцца бегемоты, кракадзілы, шмат вадаплаўных птушак. Па берагах — нац. паркі: Сумбу (Замбія), ГомбеСтрым (Танзанія): рэзерват Убвары (Дэмакр. Рэспубліка Конга). Рыбалоўства. Суднаходства. Парты; Кігома (Танзанія), Бужумбура (Бурундзі), KaneMie (Дэмакр. Рэспубліка Конга). Адкрыта англ. даследчыкамі Р.Бёртанам і Дж.Спікам у 1858.
ТАНГАНЫКА (Tanganyika) у 1920—47 падмандатная, у 1947—61 падапечная тэр. Вялікабрытаніі ва Усх. Афрыцы. 3 1961 незалежная дзяржава, у выніку аб’яднання Т. і Занзібара ў 1964 створана Танзанія.
ТАНГАРЫРА (Tongariro), нацыянальны парк у Новай Зеландыі, на вулканічным плато ў цэнтр. ч. вва Паўночны. Пл. 76,2 тыс. га. Створаны ў 1894. Горны раён (выш. 600—2979 м) з дзеючымі (Нгаўрухоэ, Руапеху, Тангарыра) і патухлымі вулканамі. Гарачыя азёры. Тэрмальныя крыніцы. Мяшаныя субтрапічныя лясы з эпіфітамі да выш. 850 м, вышэй (да 1600 м) лясьі з серабрыстага і горнага букаў. На мяжы лесу — пояс хмызняку, пераважна са складанакветных і папарацей, участкамі злакоўнікі (тасек). У батанічным садзе Т. каля 450 відаў абарыгенных раслін. Ha Т. вял. колькасць абарыгенных птушак: белавочка, валасянкавыя, медасос, веерахвостка, мухалоўка, папугаі, у тл. чырваналобы і зялёны нестар, новазеландскі сокал, паўночны ківі, пастушок уэка. лунь і інш. Сярод уселеных жывёл — высакародны алень, тары, серна, апосумы, зайцы, здзічэлыя каты і свінні: з птушак — зяблік, чорны дрозд, фазаны, курапаткі, вераб’і. Экзатычныя віды кустоў і траў. Турызм. Т. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны (1990).
ТАНГАТАПУ (Tongatapu), Тангат а б у, каралавы востраў у Ціхім ак., найб. ў архіпелагу Тонга, у складзе дзяржавы Тонга. Пл. 257 км2. Нас. каля 50 тыс. чал. (2000). Выш. да 61 м. Клімат трапічны пасатны. Плантацыі какосавых пальмаў, бананаў, цытрусавых. Ha Т. — г. Нукуалофа — сталіца і гал. порт краіны.
ТАНГЕНС (ад лац. tangens які датыкаецца), адна з трыганаметрычных функцый. Абазначаецца tg. Т. вострага вугла прамавугольнага трохвугольніка — адносіны катэта, што ляжыць насупраць гэтага вугла, да катэта, які прылягае да яго.
ТАНІЕНЦЫЯЛЬНАЕ ІІАСКАРЭННЕ. датычнае паскарэнне, складальная паскарэння матэрыяльнага пункта пры яго нераўнамерным крывалінейным руху, накіраваная ўздоўж датычнай да яго траекдорыі. Пры прамалінейным руху супадае з поўным паскарэннем. Харакгарызуе хугкасць змены модуля скорасці: а^ = (dv/dt)^, дзе ^ = v^/v — адзінкавы векгар датычнай. Праекцыя Т.п. на напрамак скорасці ах = dv/dt. Пры запаволеным
руху матэрыяльнага пункта аг < 0, пры паскораным — ах > 0, пры раўнамерным руху — а, = 0.
ТАНГЛА. горны хрыбет у Кітаі, на Тыбецкім нагор’і. Даўж. каля 700 км. Выш. да 6096 м (г. БасуданУла). Складаецца з некалькіх горных масіваў, утвораных пераважна з вапняковых і гліністых сланцаў. Вяршыні купалападобныя. схілы пакатыя. Высакагорныя стэпы, галечныя і друзавыя халодныя пустыні. Ледавікі.
ТАНГУН паводле карэйскіх легенд і летапісных паданняў, родапачынальнік карэйцаў, заснавальнік карэйскай дзяржавы Часон. Сярод міфаў пра Т. найб. пашырана версія з твора 13 ст. «Самгук юса». паводле якой, Т. — сын небажыхара Хвануна і мядзведзіцы, што ператварылася ў прыгожую жанчыну. Легендарная дата пачатку праўлення Т. (2333 да н.э.) прынята ў Рэспубліцы Карэя як адлік «нацыянальнай» эры летазлічэння. У 1993 у Карэйскай Нар. Дэмакр. Рэспубліцы абвешчана, што грабніца з рэшткамі Т. знойдзена каля Пхеньяна, т.ч. Т. — рэальная гіст. асоба. 11.10.1994 урачыста адкрыта новая велічная мармуровая грабніца Т. ў выглядзе піраміды памерамі 45 х 45 х 22 м.
Літ.: Корейскпе преданмя н легенды нз средневековых кнкг. М., 1980; Чан У Ч ж н н. Антропологнческне особенносш
Грабніца Тангуна Павет Кандон каля Пхеньяна. 1994.
костей человека, обнаруженных в гробннце Тангуна // Корея сегодня. 1994. №1; Реконструпрованная гробннца Тангуна // Корея. 1994. №11. Ю.В.Бажэнаў.
ТАНГЭ Кэндзо (н. 4.9.1913, г. Імабары. Японія), японскі архітэктар, педагог, тэарэтык архітэктуры. Вучыўся ў Такійскім унце (1935—38) і выкладаў у ім (з 1942, з 1949 праф.). Ганаровы чл. Берлінскай акадэміі выяўл. мастацтва (1958), Pac. AM (1988) і інш. Зазнаў уплыў пластычных эксперыментаў Ле Карбюзье, бруталізму. У 1961 стварыў групу урбаністаў і архітэктараў URTEC, якая прадуглелжвала шект. прынцыпы творчай дзейнасці. Творчасць Т. адносіцца да рэгіянадьнага кірунку сучаснай архітэктуры, што грунтуецца на формах канструктывізму, адметная пошукамі гарманічнага суіснавання чалавека з но
418 танд
вым дынамічнафункцыян. гар. асяроддзем. Яна апіраецца на традыцыі яп. архітэктуры, але панаватарску сінтэзуе іх для сучасных функлый, выкарыстоўвае новыя буд. матэрыялы, жал.бетонныя канструкцыі, арх. структуры бетонных шахтаў з інж. камунікацыямі. Асн. работы (у сааўт.): у Токіо — Цэнтр мастацтваў Сагэцу (1956), будынак му
К.Тангэ С I Танееў
ніцыпалітэта (1952—57), Алімп. спарт. комплекс (1961—64), кафедральны сабор св. Марыі (1963—64); цэнтры Міру ў г. Хірасіма (1949—56), масавай інфармацыі ў г. Кофу (1962—67) і інш. Аўтар планапраекта рэарганізацыі і пашырэння Токіо (I960), праектаў Сусв. выстаўкі «ЭКСПО70» у г. Осака (1967), рэканструкцыі г. Скоп’е (1965).
Тв.: Рус. пер. —Архнтектура Японня. М., 1976.
Літ.: Кендзо Танге: Архнтектура м градостронтельстао. М., 1978. Я.Ф.Шунейка.
3
К.Тангэ. Цэнтр масавай інфармацыі ў г. КоФу
ТАНД (Tende) Гаспар дэ (1618, г. Ман, Францыя — 1697), французскі падарожнік і пісьменнік. Служыў пры двары польскага караля і вял. кн. ВКЛ Яна 11 Казіміра Вазы. Пасля адрачэння караля ад трона ў 1668 вярнуўся ў Францыю. У 1674 зноў ездзіў у Рэч Паспалітую ў якасці сакратара франц. пасла. У 1684 выдаў у Парыжы кн. «Гістарычныя рэ
ляцыі пра Польшчу» (перавыдадзена некалькі разоў на розных мовах). Звесткі пра Беларусь у ёй пададзены з пункту гледжання падарожніка. Так, Т. раіў падарожнікам, якія будуць наведваць гэтую краіну. браць з сабой харчовыя прадукгы, віно. міску, лыжку і нож. бо падарожнікам часта давядзецца начаваць пад павеццю, побач з коньмі, каровай і бочкамі з капустай.
Літ.: Грыцкевіч В.. Мальдзіс А. Шляхі вялі праз Беларусь. Мн., 1980.
А.П.Грыцкевіч.
ТАНДРАКІЙЦЫ, тандракіты. удзельнікі ератычнага нар. руху ў Арменіі ў сярэдзіне 9—11 ст. з цэнтрам у с. Тандрак (на Пн ад воз. Ван). Т. адмаўлялі царк. абрады і заклікалі да скасавання афіц. царквы. Вял. ўплыў на ідэалогію Т. зрабілі паўлікіяне з іх ідэямі дуалізму дабра і зла. Найб. радыкальная плынь Т. прапаведавала бязбожнасць і адмаўляла ідэю бессмяротнасці душы. Pyx Т. ахапіў раёны Айрарата. Шырака, Сюніка і падуладныя Візант. імперыі раёны Тарон, Харк і Мананалі. Да 970х г. pyx Т. задушаны ў візант. уладаннях, да сярэдзіны 11 ст. — на астатняй тэр. Арменіі.
ТАНДЭМ (англ. tandem), 1) парадак размяшчэння аднародных машын або іх частак у агрэгаце на адной восі, лініі. 2) Паравая машына з падобным размяшчэннем рабочых цыліндраў. 3) Двухмесны двухколавы веласіпед з падвойнай зблакіраванай перадачай.
ТАНЕГАВА (Tonegawa) Сусуму (н. 6.9.1939, г. Нагоя, Японія), японскі вучоны ў галіне генетыкі. Праф. (1981). Скончыў унт г. Кіёта (1963). 3 1963 ва унце Каліфорніі г. СанДыега (ЗША), з 1971 у Інце імуналогіі г. Базель (Швейцарыя), з 1981 у Цэнтры па вывучэнні рака Масачусецкага тэхнал. інта г. Кеймбрыдж (ЗША). Навук. працы ў галіне імунагенетыкі, выявіў будову рэцэшараў Тлімфацытаў, перарывістую будову генаў імунаглабулінаў. Нобелеўская прэмія 1987.
ТАНЕЕЎ Сяргей Іванавіч (25.11.1856, г. Уладзімір, Расія — 19.6.1915), рускі кампазітар, піяніст, муз. тэарэтык, педагог, грамадскі дзеяч. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1875, кл. М.Рубінштэйна і П.Чайкоўскага), з 1878 выкладаў у ёй (з 1881 праф., у 1885—89 дырэктар). Адзін з заснавальнікаў Нар. кансерваторыі (1906) і Муз. навук. тва (з 1908 Муз.тэарэт. бка). Чл. Музычнаэтнаграфічнай камісіі. Першы выканаўца многіх фп. твораў Чайкоўскага. Творам Т. ўласцівы акдыўны валявы харакгар, строгая лагічнасць формы, філас.этычная накіраванасць зместу, дасканалае поліфанічнае майстэрства, спалучэнне глыбіні думкі і лірычнай выразнасці. Найб: значныя творы: оператрылогія «Арэстэя» (паст. 1895), кантаты «Іаан Дамаскін» (1884) і «Пасля чытання псалма» (1915), сімфонія до мінор (4я, 1898), 2 стр. квінтэ
ты, фп. квінтэт, 4ы і 6ы квартэты, Канцэртная сюіта для скрыпкі з арк., хоры без суправаджэння. Апрацоўваў нар. песні, у т.л. 2 бел. вяснянкі. У Дзярж. тры оперы і балета Беларусі паст. яго опера «Арэстэя» (1963). Аўгар прац «Вучэнне пра канон» (выд. 1929), «Рухомы кантрагтункт строгага пісьма» (2е выд.. 1959). Сярод вучняў: Р.Гліэр, К.Ігумнаў, Г.Канюс, С.Ляпуноў, М.Метнер, З.Паліяшвілі, С.Рахманінаў, А.Скрабін і інш.
Літ. тв.: Дневнпкн. Кн. 1—3. М.. 1981—85.
Літ:. Бажанов Н. Танеев М., 1971; Бернандт Г.Б. С.М.Танеев. 2 нзд. М., 1983. Т.Г.Слабодчыкава.
ТАНЕЖЫЦЫ. вёска ў Рачкавіцкім с/с Слуцкага рна Мінскай вобл. Цэнтр эксперым. базы «Танежыцы». За 23 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Слуцк, 128 км ад Мінска. 706 ж., 278 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам. якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.