• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ТАНЗУРА (ад лац. tonsura стрыжка), паголенае месца на макушцы галавы, знак прыналежнасці да каталіцкага духавенства.
    ТАНІНААНІЎСКІ ПАЎВОСТРАЎ. На ПдУ вва Сахалін, Расія. Абмываецца Ахоцкім м. Заканчваецца на Пн мысам Свабодны (Танін), на Пд — мысам Аніва. Даўж. 90 км, шыр. 3—19 км. 3 Сахалінам злучаны Мураўёўскім пера
    422 таніны
    шыйкам. Уздоўж узбярэжжа цягнецца ТанінаАніўскі горны хрыбет (выш. да 670 м). Яловапіхтавая тайга ахоцкага тыпу.
    ТАНІНЫ (ад франц. tanner дубіць скуРУ)> група фенольных злучэнняў раслін. Паводле хім. будовы — складаныя эфіры фенолкарбонавых кт (напр., галавай) з многаатамнымі спіртамі (напр., глюкозай), кандэнсаваныя фенолы і інш.
    Ёсць у кары, драўніне, лісці і (або) пладах многіх відаў расліп (напр., у кары дуба да 20% Т., вярбы да 13%). Маюць вяжучыя ўласцівасці. Асаджаюць бялкі з раствораў. Прыгнечваюць рост многіх патагенных для раслін мікраарганізмаў, ахоўваюць расліны ад паядання жывёламі (антыфіданты). Выкарыстоўваюцца пры дубленні скур, у медыцыне.
    ТАНІРАВАННЕ. вірыраванне. спосаб апрацоўкі пазітыўных фатагр. відарысаў з мэтай змены іх афарбоўкі. Відарысы афарбоўваюць у карычневы, сіні, зялёны, чырвоны ці інш. колер (часам у навук. фатаграфіі ў 2 колеры). Пры п р а м ы м (1растворным) Т. серабро відарыса пераводзіцца ў афарбаваную соль серабра. Пры н е п р a м ы м (2 ці 3растворным) Т. відарыс спачатку адбельваецца (гл. Адбельванне фатаграфічнае), пасля афарбоўваецца.
    ТАНІРбЎКА. дэкаратыўная апрацоўка скулыпуры (гал. чынам з танных матэрыялаў — металу, гіпсу і інш.) з дапамогай розных хімічных рэчываў з мэтай імітацыі інш. матэрыялу (бронзы, мармуру, медзі, дрэва і інш.). Садзейнічае больш выразнаму выяўленню пластычных форм. Т. наз. таксама прыглушэнне фарбамі белых і інш. плям пры рэстаўрацыі твораў жывапісу і графікі.
    ТАНІЧНАЕ ВЕРШАСКЛАДАННЕ (ад грэч. tonos націск), сістэма вершаскладання, у аснове якой аднолькавая (прыблізна аднолькавая) колькасць моцных, або апорных, націскаў у вершаваных радках. Колькасць ненаціскных складоў паміж імі розная (ад 0 да 8).
    Ва ўсх.слав. вершаскладанні літ. танічны верш склаўся ў 19 •— пач. 20 ст. на аснове народнага вершаскладання, танічнага па сваёй прыродзе. Танічны верш і нар. верш пры іх вял. падабенстве (і там і туг роўная колькасць моцных націскаў у радках) усё ж значна адрозніваюцца. Гал. адрозненне — у функцыі моцных (апорных) націскаў: калі ў нар. вершаскладанні націск выконваў рытмічную ролю, мог падаць на малазначныя (у т.л. службовыя) словы, то ў літ. танічным вершы ён мае сэнсавае значэнне і абавязкова прыпадае на найб. значнае па сэнсе слова, рытмічна падкрэслівае. выдзяляе яго. Націску ў танічным вершы памагаюць шматлікія паўзы.
    Вылучаюць некалькі відаў Т.в.: ак цэнтнаскладовы верш (аднолькавая колькасць акцэнтаў — моцных націскаў. аднолькавая колькасць складоў у вершаваных радках). дольнік, тактавік, акцэнтны верш (аднолькавая або прыблізна аднолькавая колькасць акцэнтаў у
    радках). Кожны з іх вызначаецца пэўнай колькасцю моцных націскаў у вершаваных радках. Разам з тым яны адрозніваюцца сваёй мерай свабоды ў дачыненні да колькасці складоў у радках, колькасці ненаціскных складоў паміж націскамі, ужывання рыфмы і г.д. Першыя ўзоры літ. Т.в. — пераважна стылізацыя нар. творчасці (творы А.Кальцова, «Казка пра рыбака і рыбку» А.Пушкіна). На аснове ўкр. нар. верша Т.Шаўчэнка стварыў свой тып верша — т.зв. каламыйкавы верш з аднолькавай колькасцю складоў у радках. Вял. ролю ў развіцці Т.в. адыграла паэзія У.Маякоўскага. Танічным вершам напісаны «Тарасова доля», «Бандароўна» Я.Купалы, «Страцімлебедзь» М.Багдановіча, «Босыя на вогнішчы» М.Чарота, шырока ўжывалася ў творчасці М.Танка, П.Панчанкі, К.Йрэенкі і інш.
    В.П.Рагойша.
    ТАНК (англ. tank бак, рэзервуар), баявая гусенічная браніраваная машына высокай праходнасці і рухомасці; асн. від узбраення танкавых войск. Здольны выяўляць і паражаць розныя цэлі на полі бою, ажыццяўляць манеўры і за
    Танк: a — боепрыпасы для 125міліметровай танкавай гарматы; б — схема танка (1 — паліўныя бакі; 2 — зарады; 3 — снарады; 4 — гармата; 5 — спараны кулямёт; 6 — зенітны кулямёт з дыстанцыйным кіраваннем; 7 — рухавік; 8 — боеўкладка аўтамата зараджання; 9 — апорныя каткі).
    Танкі 1й і 2й сусветных войнаў: 1 —англійскі «МаркГУ»; 2 ман* (ЗІПА); 4 — сярэдні савецкі Т3485 (1943).
    — нямецкі ТІІІ; 3 — М4 «Шэр
    хоўваць баяздольнасць пры агнявым уздзеянні праціўніка, здзяйсняць маршы на вял. адлегласці, пераадольваць перашкоды і загароды. Забяспечваюць вайскам магчымасць прарыву абароны праціўніка, развіцця поспеху, арганізацыі трывалай абароны, вядзення высокаманеўраных баявых дзеянняў. Падзяляліся на лёгкія (да 20 т), сярэднія (да 40 т) і цяжкія (больш за 40 т). 3 1960х г. выкарыстоўваецца баявы Т. шматмэтавага прызначэння. Асн. ўзбраенне — гармата калібру 105—152 мм, дапаможнае — 1—3 кулямёты (спараныя, зенітныя), часам таксама агнямёты, рэактыўнае ўзбраенне. Экіпаж 3—4 чал., скорасць 41—70 км/гадз, маса 36—55 т. На ўзбраенні армій шэрагу краін ёсць лёгкія авіятранспартабельныя Т. («амфібіі»),
    Асн. элементы канструкцыі Т.: бранявы корпус і вежа (літыя або зварныя), комплекс узбраення (асн. і дапаможная зброя, сістэма кіравання агнём, боепрыпасы і інш.), сілавая ўстаноўка (поршневыя і газатурбімныя рухавікі ўнугр. згарання), сілавая перадача (мех., гідрамех. і электрамех. трансмісіі), хадавая частка, элекграабсталяванне (сістэмы энергазабеспячэння і эл. пуску рухавіка, прылады
    танк 423
    кантрольнавымяральныя. асвятлення і сігналізацыі). сродкі сувязі (радыёстандыі). спец. абсталяванне (проціпажарнае. сістэм аховы ад зброі масавага паражэння і маскіроўкі). Для пераадолення водных перашкод (глыб. да 6 м) Т. аснашчаюцца абсталяваннем падводнага ваджэння. вадаходным рухачом.
    Першыя праекты Т. прапанаваны ў Расіі (В.Дз. Мендзялееў. АА Парахоўшчыкаў. 1911—15), Вялікабрытаніі (Д.Моль. 1912). АўстраВенгрыі (Г.Бурштын. 1913). Пабудаваныя ў 1915—16 у Вялікабрытаніі Т. (32 «МаркІ») упершыню выкарыстаны ў верасні 1916 на р. Сома (Пн Францыі) у баі англафранц. войск з германскімі. «МаркIV» — у 1917 Т. вьшускаліся такса.ма ў Францыі (з 1916). Германіі (з 1918). ЗША (з канца 1й сусв. вайны). Браня гэтых Т. ахоўвала ад куль і лёгкіх асколкаў. яны прызначаліся ў асн. для падтрымкі пяхоты і выкарыстоўваліся абмежавана. Сав. Т. пачалі выпускацца ў 1920; у 1931—38 —лёгкія Т26. БТ, сярэднія Т28. цяжкія Т35. танкеткі Т27. малыя плаваючыя Т37, Т38. У 1938—40 створаны Т. з проціснарадным браніраваннем: сярэдні Т34 (з 76мм даўгаствольнай гарматай. канструктар МЛ.Кошкін і інш.) і цяжкі КВ1. Удасканалены ў 1943 Т3485 стаў лепшым Т. 2й сусв. вайны. У гады Вял. Айч. вайны ў СССР выпускаліся Т. КВІС (1941). КВ85 (1943). ІС1 (1943) і інш. На базе Т. былі створаны самаходныя арпшлерыйскія ўстаноўкі. Германія ў 2й сусв. вайне выкарыстоўвала Т. лёгкія ТІ. ТІІ. сярэднія ТШ (пры нападзе на Польшчу. Францыю. СССР). TIV. цяжкія TV «Пантэра» і TVI «Тыгр» (1943); ЗША — М4 «Шэрман» (асн. Т. саюзнікаў пасля 1942), М26. Сярэднія і цяжкія Т. 2й сусв. вайны былі аднавежавыя. з проціснарадным браніраваннем. узброены гарматамі 50—122 мм. У пасляваен. перыяд Т. канструяваліся з улікам магчымасці іх выкарыстання ва ўмовах ядз.
    Сучасныя танкі: 1 — Т72Б (на ўзбраенні ў арміі Беларусі); 2 — М1А2 «Абрамс» (ЗША); 3 — «Леапард 2Е» (ФРГ); 4 — «Леклерк» (Францыя); 5 — «Меркава3» (Ізраіль); 6 — Т90С (Расія).
    вайны. У 1980х г. у СССР з’явіліся Т72Б (найб. пашыраныя ва Узбр. Сілах Беларусі). Т72БВ. Т80У. Т80УД. Т84. Найб. аптымальныя баявыя і эксплуатацыйнатэхн. якасці ў танка Т90 (Расія). Найб. вядомыя Т. зах. краін: «Леапард» 2 (ФРГ. прыняты на ўзбраенне ў 1979), МІ «Абрамс» (ЗША. 1980), «Чэленджэр» (Вялікабрытанія). «Леклерк» (Франйыя), «Меркава» (Ізраіль). Асн. іх асаблівасць — істотнае павышэнне жывучасці на полі бою за кошт павелічэння браніравання. зніжэння сілуэта. выкарыстання большых вуглоў нахілу зварных бранявых канструкцый. камбінаванай і разнесенай брані ў корпусе і вежы. сродкаў па лакалізацыі пашкоджанняў. Яны аснашчаны дасканалымі комплексамі ўзбраення. магутнымі рухавікамі. гідрамех. трансмісіяй. Існуюць і бязвежавыя Т. (шведскі STRV103).
    Літ:. Танкп н танковые войска. М.. 1970; Современные танкн. М.. 1995; Энцмклопедмя танков: Полная энцмкл. танков мнра. 1915— 2000 гг. / Сост. Г.Л.Холявскмй. Мн.. 2000; Современная бронетанковая технмка: Справ. пособне. Мн.. 1998; Шунков В.В. Танкн. Мн.. 2000. М.П.Брэль.
    ТАНК Максім (сапр. Скурко Яўген Іванавіч; 17.9.1912, в. Пількаўшчына Мядзельскага рна Мінскай вобл. — 7.8.1995), бел. паэт, грамадскі дзеяч. Нар. паэт Беларусі (1968). Акад. АН Беларусі (1972). Герой Сац. Працы (1974). У 1916—21 з бацькамібежанцамі апынуўся ў Маскве. У 1922 сям’я вярнулася ў Пількаўшчыну. Вучыўся ў Вілейскай, Радашковіцкай. Віленскай бел. гімназіях. У 1932 за ўдзел у падп. камсамольскай рабоце арыштаваны і зняволены ў Лукішскую турму (праз месяц
    вызвалены). Працаваў інструкгарам ЦК КСМЗБ (1932—33). вёў рэв. дзейнасць на Віленшчыне і Навагрудчыне. Неаднойчы быў арыштаваны, прасядзеў у турмах каля 2 гадоў. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР (1939) працаваў у сельскім кце, у газ. «Віленская праўда». вілейскай абл. «Сялянскай газеце». У пач. Вял. Айч. вайны эвакуіраваўся ў г.
    Саратаў, уступіў у нар. апалчэнне. Пасля накіраваны на Бранскі фронт, супрацоўнічаў у газ. «За Савецкую Беларусь», якую рэдагаваў МЛынькоў. Працаваў у рэдакцыі газетыплаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1948—67 гал. рэдактар час. «Полымя». У 1967—90 старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
    Свае першыя вершы змясціў у 1931 у рукапісным час. «Пралом» пад псеўд. А.Граніт. Псеўданім Максім Танк з’явіўся 7.4.1932 у львоўскай газецеаднадзёнцы «Беларускае жыццё». У канцы 1933 у турме пры падтрымцы палітвязняў выдаваў рукапісны час. «Краты» (выйшла 6 нумароў). 3 2й пал. 1930х г. на рабоце ў легальных выданнях, што выяўлялі ідэі антыфаш. Нар. фронту: газ. «Наша воля», «Беларускі летапіс». што выдаваў Р.Шырма, час. «Калоссе». Тут друкаваў вершы, апавяданні, літ.крытычныя і публіцыст. артыкулы, у якіх адстойваў ідэі супраціўлення фашызму, нац. вызвалення. На сродкі Шырмы і КПЗБ у Вільні выйшаў першы яго зб. «На этапах» (1936, канфіскаваны). Кнігі «Журавінавы цвет» і паэма «Нарач» (абедзве 1937) таксама канфіскаваны польскімі ўладамі. Ранняя ідэйнапаліт. сталасць, шырыня светапогляду абумовілі хуткае яго станаўленне як мастака слова. Грунтоўнае веданне фальклору, творчая вучоба ў класікаў бел., рус., укр. і польск. лр, шырокае знаёмства з еўрап. культурай паскорылі фарміраванне ўласнага паэт. стылю Т. Ад вучнёўскага пераймання, вобразнай ускладненасці, моўнай каструбаватасці паасобных вершаў паэт даволі хутка перайшоў да самаст. маст. мыслення. Лёс і духоўны С8Я зах.бел. працоўных выяўлены ім у грамадзянскай, філасофскай, пейзажнай і інтымнай лірыцы, гумарыст. і сатыр. вершах, баладах, песнях, казках, героікарамант. паэмах («Нарач», «Каліноўскі», «Журавінавы цвет»,