Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Тв:. Совершенствованне хозрасчета в колхозах н совхозах БССР. Мн.. 1974; Хозяйственный расчет в колхозах н совхозах. Мн., 1982; Хозяйственный расчет в снстеме агропромышленного комплекса. Мн., 1989; Научные основы нмпортозамеіцення: На прнмере нмпортозамешення продукцпн АПК. Мн.. 1999 (у сааўт.); Экономмка предпрнятнй н отраслей АПК. Мн., 2001 (у сааўт.).
ТАНЛЕСАП, Can, возера ў Камбоджы, на Камбаджыйскай раўніне; самае вял. на пве Індакітай. Пл. мяняецца ад 2,5—3 тыс. км2 зімой да 10 тыс. км2 летам, глыб. адпаведна ад 1—2 м да 10— 14 м. Берагі нізкія, забалочаныя. Злучана р. Танлесап з р. Меконг і часткова рэгулюе яе сцёк. Выкарыстоўваецца для арашэння рысавых палёў, рыбалоўства. Прыбярэжная зона густа населена: характэрна забудова на палях. Каля Т. — стараж. комшіекс Ангкор.
У.Тансыкбаеў. Качэўе. 1931.
ТАНСЫКБАЕЎ Урал (14.1.1904, Ташкент — 18.4.1974), узбекскі мастак. Нар. маст. СССР (1963). Правадз. чл. AM СССР (1958). Скончыў Пензенскае маст. вучылішча (1929). Творам уласцівы эпічная манументальнасць кампазіцыі, танальнае вырашэнне колеравага ладу, рэалістычнасць. Пісаў пераважна пейзажы: «Качэўе» (1931), «Родны край» (1951), «Раніца Кайраккумскай ГЭС» (1957), «На Чарвакскай будоўлі» (1970), цыкл «Родны Узбекістан» (1971—72). Аформіў першы казахскі балет «Калкаман і Мамыр» В.Веліканава, выканаў пано ў павільёне Узбекістана на ВДНГ у Мас
кве (1952—54). Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1973.
Aim.: Т а к т а ш Р. У.Тансыкбаев: Альбом репродукцнй. Ташкент. 1980.
ТАНТА. горад у Егіпце, у дэльце р. Ніл. Адм. ц. мухафазы Гарбія. Каля 400 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог, рачны порт. Прамсць: бавоўнаачышчальная, шэрсцепрадзільная. алейная. Саматужнарамесніцкая вытвсць нац. адзення.
ТАНТАЛ. у старажытнагрэчаскай міфалогіі цар Фрыгіі ці Лідыі, вядомы сваім багаццем. Угнявіў алімп. багоў тым, што выдаваў іх тайны і, каб праверыць іх усёведанне, пачаставаў іх мясам свайго сына Пелопса, якога сам і забіў. За свае злачынствы Т. пакараны ў падземным царстве вечнымі пакутамі: стоячы па горла ў вадзе, ён не можа напіцца і сарваць плады з блізкіх галін дрэў. Выраз «танталавы пакуты» азначае пакугы ад усведамлення блізкасці недасягальнай мэты. Міф пра Т. апрацаваны Сафоклам. А.Г.Зельскі.
ТАНТАЛ (лац. Tantalum), Та, хімічны элемент V групы перыяд. сістэмы, ат. н. 73, ат. м. 180,948. Прыродны Т. — сумесь стабільнага ,81Та (99,9877%) і слаба радыеактыўнага 180Та (перыяд паўраспаду 1 • 1013 гадоў). У зямной кары 2,5 ■ 10'4% па масе, трапляецца звычайна разам з ніобіем (гл. Танталавыя руды). Адкрыты ў 1802 швед. вучоным А.Экебергам; назва ад імя міфалагічнага Тантала (зза цяжкасці атрымання ў чыстым выглядзе).
Шэры з сіняватым адценнем пластычны метал, ^ 3014 °C, каля 5500 °C, шчыльн. 16 600 кг/м . У звычайных умовах хімічна ўстойлівы. Раствараецца ў плавікавай кіслаце і яе сумесях з азотнай ктой. гарачай канцэнтраванай сернай кіслаце, расплавах шчолачаў. Кампакгны ў паветры пакрываецца тонкай ахоўнай плёнкай пентааксіду Та2О5, акісляецца пры t > 300 °C. Пры награванні ўзаемадзейнічае з хлорам, фторам. вадародам, пры t > 1200 °C — з азотам і вугляродам; нітрыды (Ta2N, TaN) і монакарбід ТаС (tm каля 3800 °C) вельмі ўстойлівыя да ўздзеяння хім. рэагентаў. Агрымліваюць апнаўленнем TajO, вугалем пры 2000 °C у вакууме, шію гептафтортаігталату (V) K2TaF7 — натрыем. Выкарыстоўваюць як кампанент каразійна і гарачаўстойлівых сплаваў, для вырабу алектралігычных кандэнсатараў, электродаў электронных лямпаў, спец. каразійнаўстойлівай апаратуры ў хім. прамсці і ядз. энергетыцы, фільер у вытвсці штучнага валакна, награвальнікаў высокатэмпературных печаў, для касцявога пратэзавання ў медыцыне і інш.
Літ:. Фейрбротер Ф. Хшня ннобня н тантала: Пер. с англ. М.. 1972; Ннобнй н тантал. М., 1990.
ТАНТАЛАВА ПЯЧбРА (Tantalhohle), Т а н т а л ь, карставая пячора ў Зальцбургскіх Альпах, у масіве Хохкёніг, у Аўстрыі. Даўж. 30,6 км. Глыб. да 440 м. Утворана ў вапняках трыясу. Турызм.
ТАНТАЛАВЫЯ РЎДЫ. прыродныя Minep. ўтварэнні для прамысл. здабычы танталу. Больш за 50 мінералаў маюць у сабе тантал; гал. з іх — танталіт, калумбіттанталіт. ваджыніт, мікраліт, ла
парыт, гатчаталіт і інш. танталаніабаты. Адрозніваюць руды ўласна танталавыя і комплексныя танталаніобіевыя, з якіх таксама здабываюць рэдказямельныя і радыеакдыўныя элементы. Паходжанне эндагеннае высокатэмпературнае. Гал. прамысл. тып радовішчаў — пегматытавы. Радовішчы ў Аўстраліі, Бразіліі, Канадзе, Тайландзе, Дэмакр. Рэспубліцы Конга. Нігерыі. Малайзіі.
ГАНТАЛАНІАБАГЫ прыродныя комплексныя кіслародныя злучэнні танталу і ніобію з жалезам, марганцам, кальцыем, натрыем, рэдказямельнымі элементамі. ітрыем і інш.; група мінералаў падкласа .складаных аксідаў. Тантал і ніобій утвараюць бесперапынныя ізаморфныя рады (напр., калумбіт — танталіт, эшыніт — прыярыт, пірахлор — мікраліт, эўксеніт — палікраз, фергусаніт — фарманіт). Бываюць крышталічныя і метаміктныя. Крышталізуюцца ў рамбічнай, радзей у кубічнай і тэтраганальнай сінганіях. Колер чорны, бураватачорны. Цв. 5,5—6. Шчыльн. 5—8,3 г/см3. Радыеактыўныя. Паходжанне эндагеннае, высокатэмпературнае. Трапляюцца як акцэсорныя мінералы ў гранітах, пегматытах, карбанатытах, таксама ў россыпах. Руда на тантал, ніобій, ітрый.
ТАНТАЛІТ (тантал + грэч. lithos камень), мінерал падкласа складаных аксідаў, (Fe, Mn) (Ta, Nb^Og, крайні член бесперапыннага ізаморфнага рада калумбіт — Т. Mae аксід танталу (Та2О5) да 86%, прымесі ніобію, волава, вальфраму, урану, тытану і інш. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі пласціністыя, прызматычныя, ігольчатыя. Колер чорны, чырванаватакарычневы да ружовага. Цв. 6,5—7. Шчыльн. 6,2—8,2 г/см3. Крохкі. Радыеактыўны. Паходжанне эндагеннае высокатэмпературнае (у гранітных пегматытах, грэйзенах), трапляецца ў россыпах. Руда танталу і ніобію. Радовішчы ў Канадзе, Бразіліі, Аўстраліі, Мазамбіку, Дэмакр. Рэспубліцы Конга, Расіі, Казахстане і інш.
ТАНТЫЯ ТОПІ (сапр. Рамчандра П а н д у р а н г; каля 1814 — 18.4.1859), адзін з кіраўнікоў Індыйскага народнага паўстання 1857—59. Паплечнік і военачальнік Нана Сахіба — князя, правы якога як вярх. правіцеля маратхаў (гл. Маратхскія княствы) англічане не прызнавалі. Калі вясной 1857 Нана Сахіб далучыўся да антыбрыт. паўстання, Т.Т. ўзначаліў абарону г. Канпур. Пасля падзення ў ліп. 1857 Канпура ён сумесна з ЛакшміБаі і інш. кіраўнікамі разгарнуў супраць англічан партыз. вайну. Восенню 1858 спрабаваў прарвацца ў Дэкан, але выдадзены здраднікам і пакараны смерцю.
ТАНЎАЛА, Т а н у0 л а, хрыбет у гарах Паўд. Сібіры, на Пд Рэспублікі Тыва (РЯсія). Водападзел рэк бас. Енісея і бяссцёкавага воз. УбсуНур. Даўж. каля 300 км. Выш. да 3061 м. Складзены з
ТАПАГРАФІЧНАЯ 427
пясчанікаў, сланцаў, кангламератаў, эфузійнаасадкавых парод, гранітаў. Пераважае сярэднягорны рэльеф. На паўд. схілах да выш. 2000—2200 м — кедравалістоўнічная тайга, на паўднёвых — стэп; вышэй — горная тундра і каменныя россыпы.
ТАНФІЛЬЕЎ Гаўрыла Іванавіч (6.3.1857, Талін — 4.9.1928), расійскі географ, батанік і глебазнавец, заснавальнік айчыннага бамтазнаўства. Скончыў Пецярбургскі унт (1883). 3 1885 у дэпартаменце земляробства, удзельнік шматлікіх экспедыцый па Расіі. 3 1895 у Пецярбургскім бат. садзе і адначасова ў Пецярбургскім унце. 3 1905 праф. Новарасійскага унта ў Адэсе. Навук. працы па геаграфіі (у т.л. «Геаграфія Расіі», т. 1—4, 1916—24), занальнасці расл. покрыва, балотах і тарфяніках Палесся. морах СССР. Развіваў ідэі В.В.Дакучаева аб прыродных зонах, прапанаваў схему фіз.геагр. раянавання еўрап. ч. Расіі (1897) і ўсёй Расіі (1903). Яго імем названы адзін з Курыльскіх авоў.
ТАНЦАВАЛЬНАЯ МЎЗЫКА. у шырокім сэнсе — музыка для суправаджэння танца, а таксама муз. творы, якія захоўваюць прыкметы танц. жанраў, але прызначаны для слухання; у вузкім сэнсе — лёгкая музыка, якая суправаджае бытавыя танцы, састаўная частка эстр. і джазавай музыкі. Для Т.м. характэрны дамінаванне метра, тыповыя рытмавыя формулы, акрэсленасць кадэнцый, перавага інстр. жанраў (не выключаецца і вакал).
Т.м. — адзін са стараж. відаў музыкі. Першапачаткова Т.м. — вакальная. а першыя муз. інструменты — ударныя; падзялялася на нар. і прафес. (палацавая, цырыманіяльная, тэатралізаваная). На працягу развіцця Т.м. і некат. муз. жанры ўплывалі адзін на адзін. Да Т.м. адносяцца творы прафес. аўтараў з самаст. маст. каштоўнасцямі, якія маюць жанраватанц. аснову (вальсы і мазуркі Ф.Шапэна, «Славянскія танцы» А.Дворжака, «Арагонская хота» М.Глінкі). У гэтых творах элементы Т.м. спалучаюцца з танцавальнасцю як асаблівым эстэт. прынцыпам. У агульнамаст. плане танцавальнасць уласціва значнай колькасці твораў прафес. музыкі самых разнастайных жанраў. 3 20 ст. Т.м. — найб. пашыраны від муз. мастацтва. што належыць да масавай культуры (гл. Попмузыка). Сваёй папулярнасцю і уніфікаванасцю Т.м. абавязана сродкам масавай інфармацыі. Сярод традыц. і сучаснай Т.м. 20 ст. найб. папулярныя вальс, танга, рокнрол, брэйкданс і інш.
Літ.: Ефнменкова Б. Танцевальные жанры в творчесгве замечательных компознторов прошлого н нашнх дней. М., 1962.
ТАНЦОРКІ, сямейства двухкрылых насякомых; гл. Таўкачыкі.
ТАНШАНЬ, горад на Пн Кітая, на ПнУ Вял. Кітайскай раўніны, прав. Хэбэй. Каля 2 млн. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Цэнтр здабычы кам. вугалю (буйнейшае ў КНР радовішча Кайлуань). Прамсць: металурпчная, маш.буд., цэм., шкляная, керамічная, лёгкая. Моцна пацярпеў ад землетрасення ў 1976.
ТАОКЛАРДЖЭЦКАЕ КНЯСТВА, дзяржава ў паўд.зах. Грузіі ў 9—10 ст. Заснавальнік — Ашот Багратыёні адбудаваў крэпасць і горад Артануджы (цяпер на тэр. Турцыі), які стаў сталіцай княства. Пры падтрымцы Візант. імперыі князі Багратыёні разгарнулі паспяховую барацьбу па выгнанні з Грузіі арабаў; у канцы 9 ст. яны прынялі тытул «цар грузін», а краіна атрымала назву Груз. царства. Найб. росквіту дзяржава дасягнула пры Давідзе Ill Курапалаце (пам. 1001). Яго прыёмны сын Баграт III у 975 абвешчаны царом
ФРАГМЕНТ ТАІІАГРАФІЧНАЙ КАРТЫ МАШТАБА 1:200 000
ЛЕПЕЛЬ N35XI
1:200 000
у 1 сантыметры 2 кіламетры
Суцэльныя гарызанталі праведзены праз 20 метраў
Сістэма каардынат 1942 года