Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
12 км
аб’яднанай груз. дзяржавы, у якую ўвайшло і Т.К.к.
ТАІІАГРАФІЧНАЯ ЗДЫМКА сукупнасць работ па вызначэнні становішча характэрных пункгаў мясцовасці для атрымання графічнай ці аналітычнай яе мадэлі — тапаграфічнай карты. Падзяляецца на аэрафотатапагр., фотатэадалітную, мензульную і тахеаметрычную. Палявыя работы пры Т.з. ўключаюць: выпрацоўку планававышыннага аб
428 ТАПАГРАФІЧНЫЯ
грунтавання на аснове геад. сетак (пракладка тэадалітных і нівелірных хадоў, мікратрыянгуляцыя, геадэзічныя засечкі), здымку харакгэрных пунктаў сітуацыі і рэльефу; ка.меральныя работы — вылічэнні, апрацоўку аэра і фотатэадалітных здымкаў і пабудову арыгінала карты. Асн. Т.з. — аэрафотатапаграфічная, якая ўключае камбінаваную і стэрэатапаграфічную здымку. Камбінаваная здымка выконваецца мензульным спосабам на фотапланах, якія вырабляюць з аэраздымкаў. Гл. таксама Азрафотаздымка, Аэрафотатапаграфія, Тапаграфія. П.П.Явід. ТАПАГРАФІЧНЫЯ КАРТЫ, агульнагеаграфічныя карты дзяржавы, на якіх дэталёва адлюстроўваюцца размешчаныя на мясцовасці прыродныя і сац.эканам. аб’екты, іх якасныя і колькасныя характарыстыкі. Падзяляюцца на агляднатапагр. (маштабы 1 : 500 000, 1 : 1 000 000), уласна тапагр. (1:5 000 — 1 : 200 000) і тапагр. планы (1 : 500, 1 : 1000, 1 : 2000). Сярод уласна Т.к. адрозніваюць буйнамаштабныя (1:5 000, 1 : 10 000), сярэднемаштабныя (1 : 25 000, 1 : 50 000) і дробнамаштабныя (1 : 100 000, I : 200 000). Да Т.к. адносяць таксама фота, аэра, космафатаграфічныя і лічбавыя (пераўтварэнне картаграфічнай інфармацыі з графічнай у лічбавую форму) карты.
Складаюць асобнымі лістамі, абмежаванымі мерыдыянамі і паралелямі. аб’яднанымі адзінай картаграфічнай праекцыяй (роўнавугольная папярочнацыліндрычная Гаўса—Кругера), сістэмай разграфкі і наменклатуры (умоўнае абазначэнне лісгоў) і ўмоўнымі знакамі. Праецыраванне зямной паверхні ажыццяўляецца на аснове дзярж. геад. сеткі па шасціградусных геад. зонах. кожная з якіх мае еамаст. сістэму прамавугольных каарды
нат. што ў выглядзе кіламетровай квадратнай сеткі наносіцца на карты адносна іх восей — сярэдняга мерыдыяна зоны і экватара. На Т.к. тапаграфічнымі ўмоўнымі знакамі паказаны граніцы. гідраграфія, рэльеф, расл. покрыва. грунты. нас. пункты. шляхі зносін, прыродныя, прамысл., с.r. і сац.культ. аб'екгы і інш. Т.к. ствараюцца і абнаўляюцца паводле матэрыялаў аэрафотатапагр. і касм. здымак. наземных мензульнай і тахеаметрычнай здымак. Выкарыстоўваюцца для арыентавання. дакладных вымярэнняў і разлікаў. складання агульнагеагр. і тэматычных карт. праектнапошукавых і інш. геал. работ, ваен. справы і г.д. Гл. таксама Аэрафотатапаграфія, Тапаграфічная здымка, Тапаграфія.
П.П.Явід.
ТАІІАГРАФІЧНЫЯ ЎМОЎНЫЯ SHAKI. графічныя, каляровыя і шрыфтавыя абазначэнні для адлюстравання мясцовасці на тапаграфічных картах. Паказваюць становішча, форму і памеры аб’ектаў, іх якасныя і колькасныя харапарыстыкі. На картах рознага маштабу яны маюць адзіную аснову паводле рысунка. колеру, шрыфтоў. Графічныя абазначэнні падзяляюцца на маштабныя (знешні контур аб’екта), пазамаштабныя (знакі ў выглядзе геам. фігур), лінейныя (для аб’ектаў лінейнай формы. напр.. рэкі, дарогі, таксама гарызанталі рэльефу) і тлумачальныя (дапаўняюць характарыстыку аб’ектаў). Шрыфтавыя надпісы перадаюць уласныя геагр. назвы. від, якасныя і колькасныя характарыстыкі аб’ектаў. П.П.Явід.
ТАПАГРАФІЯ (ад грэч. topos месца + ...графія), навуковатэхн. галіна геадэзіі, якая займаецца геам. вывучэннем мясцовасці. Асн. задачы Т.: распрацоўка метадаў стварэння тапаграфічных карт на падставе тапаграфічных здымак. іх класіфікацыі, зместу і дакладнасці, метадаў іх абнаўлення і інш.
Станаўленне Т. адносіцца да 16 ст. Наземныя тапаграфічныя здымкі (мензульная. тахеаметрычная) праводзяцца з 18 ст. пасля распрацоўкі метаду трыянгуляцыі. 3 1й пал. 20 ст. выкарыстоўваюцца матэрыялы азрафотаздымкі. у 2й пал. 20 ст. з’явілася касмічная здымка (гл. таксама Аэракасмічныя метады). Мензульная. тэадалітная і інш. здымкі выкарыстоўваюцца пераважна на невял. участках. Для сучаснага этапу развіцця Т. характэрна ўкараненне сродкаў аўтаматызацыі для тапагр. здымак з атрыманнем інфармацыі ў лічбавай форме, што дазваляе ствараць і абнаўляць карты. аўгаматызавайь прапэсы падрыхтоўкі арыгіналаў 1 інш.
На Беларусі першыя вымярэнні зямельных плошчаў і складанне планаў адбыліся ў 2й пал. 16 ст. — 1й пал. 17 ст. пры правядзенні «Валочнай памеры». Навукова абгрунтаваныя тапографагеад. работы пачаліся ў 1753 у Віленскай астранамічнай абсерваторыі. У 1816—21 на тэр. Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай губ. створана апорная геад. сетка метадам трыянгуляцыі, на аснове якой рабіліся тапагр. здымкі ў маштабах 1: 21 000, 1 : 42 000 і 1 : 84 000. У 2й пал. 20 ст. тэр. краіны закартаграфавана ў маштабе 1 : 10 000 (асобныя часткі — у буйнейшых). Тапографагеад. работы выконваюць вытв. прадпрыемствы «Белгеадэзія» і «Космааэрагеадэзія» Камітэта па зямельных_рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь.
Літ.\ Парамонов А.Г., Сомов В.Д., Черноглазов Н.В. Основы топографнн н аэрофотосьемкя. М., 1991: Топографня с основамн геодезнн. М.. 1986. П.П.Явід.
ТАПАГРАФІЯ ВАЁННАЯ галіна тапаграфіі, якая выкарыстоўваецца ў ваен. справе для атрымання інфармацыі аб мясцовасці ў інтарэсах баявой дзейнасці войск. Уключае: распрацоўку тэорыі і практыкі тапографагеадэзічнага забеспячэння баявых дзеянняў, у т.л. аргані
УМОЎНЫЯ АБАЗНАЧЭННІ
ТАПАГРАФІЧНЫХ КАРТ МАШТАБАЎ 1:25 000, 1:50 000 і 1:100 000
△ 171,8 $159,7
L»
□
СНОЎ
новы
Волкава
Воранава
Пункты дзяржаўнай геадэзічнай сеткі
НАСЕЛЕНЫЕ ПУНКТЫ I IX НАДПІСЫ
Асобныя будынкі
Жылыя і нежылыя будынкі
Двары, размешчаныя асобна
Цэрквы
Кварталы
з перавагай вогнеўстойлівых будынкаў
з перавагай нявогнеўстойлівых будынкаў Гарады, у якіх ад 2 000 да 10 000 жыхароў
Пасёлкі гарадскога тыпу, у якіх менш за 2 000 жыхароў Пасёлкі сельскага тыпу, у якіх ад 20 да 100 дамоў Пасёлкі сельскага тыпу, у якіх да 20 дамоў
=13(17)A=
it D Заводы і фабрыкі
X шах. вуг. Шахты і штольні дзеючыя
О Склады гаручага
■. эл.ст. Электрастанцыі
§ Радыёмачты і тэлевізійныя мачты
Збудаванні вежавага тыпу
О Асабліва значныя помнікі
о □ Могілкі
Лініі сувязі
Лініі электраперадачы
ДАРОЖНАЯ СЕТКА
Аднакалейныя чыгункі
а) Станцыі 6) Платформы і раз'езды
а) Насыпы б) Выемкі (2вышыня або глыбіня ў метрах)
Вузкакалейныя чыгункі
Удасканаленыя шашы: 1 3шырыня пакрытай часткі, 1 7шырыня дарогі ў метрах, Аматэрыял пакрыцця (Аасфальт)
Шаша. Трубы
Палепшаныя грунтавыя дарогі
Грунтавыя (прасёлачныя) дарогі
ГІДРАГРАФІЯ
Рэкі і ручаі
Азёры
Адзнакі ўрэзаў вады
Стрэлкі, якія паказваюць напрамак цячэння рэк (0,3скорасць цячэння ў м/сек)
Характарыстыка рэк: 1 7шырыня, 1,2глыбіня ў метрах, Пхарактар грунту дна (пясчаны)
Масты
Характарыстыка мастоў: Дматэрыял пабудовы, 30даўжыня моста, 6шырыня праезнай часткі ў метрах, 10грузападымальнасць у тонах
Плаціны
б
J89
a 6
РЭЛЬЕФ
а) Гарызанталі асноўныя патоўшчаныя
б) Гарызанталі асноуныя
в)Гарызанталі дадатковыя
г) Подпісы гарызанталей у метрах
Адзнакі вышынь
Адзнакі вышынь каля арыенціраў
а) Курганы б) Ямы
Абрывы (5вышыня ў метрах), яры, прамывіны
РАСЛІННАЕ ПОКРЫВА I ГРУНТЫ
а) Хвойныя лясы
6) Лісцевыя лясы
в) Мяшаныя лясы
Характарыстыка дрэвастою ў метрах: 16вышыня дрэў, 0,30таўшчыня, 5адлегласць паміж дрэвамі
а) Бураломы
6) Рэдкія лясы (рэдкалессе)
а) Высечаныя лясы
б) Гарэлыя і сухастойныя лясы
Прасекі ў лесе
(4шырыня прасекі ў метрах)
Хмызнякі: а) асобныя кусты
б) суцэльныя зараснікі
а) Лугавая расліннасць
б) Чаротавыя і трысняговыя зараснікі
Фруктовыя сады
а) Балоты непраходныя
(1,7глыбіня у метрах)
б) Балоты праходныя
Скарачэнні на тапаграфічных картах: бяр. бяроза зерн. зернесаўгас кон. конезавод НІЖ. Ніжні цукр. цукровы завод
Д драўляны К каменны мук. мукамольны раз. раз'езд СС сельсавет
СГ. саўгас шах.вуг. шахта вугальная
зацыі і методыкі тапагр. падрыхтоўкі войск; вывучэнне тапагр. карт, аэраздымкаў і інш. дакументаў пра мясцовасць і іх выкарыстанне для кіравання войскамі; распрацоўку спосабаў і сродкаў разведкі мясцовасці, арыентавання і вымярэнняў пры падрыхтоўцы да баявых дзеянняў; складанне баявых графічных дакументаў і інш. Т.в. грунтуецца на дасягненнях геадэзіі. картаграфіі і асновах ваен. навукі. П.П.Явід.
ТАПАЖОС (Tapajos), рака ў Бразіліі, правы прыток р. Амазонка. Утвараецца ад сутокаў рэк Журуэна і ТэлісПірыс (СанМануэл), якія пачынаюцца на ўзв. СерадусПарэсіс. Даўж. ад вытоку р. Журуэна 2200 км, пл. бас. 487 тыс. км’. Цячэ па Бразільскш пласкагор’і, утварае парогі і вадаспады, ніжняе цячэнне па Амазонскай нізіне. Мнагаводная ад ліст. да сакавіка. Сярэдні расход вады 15,5 тыс. м3/с. Суднаходная ад г. СанЛуіс (300 км ад вусця). У вусці Т.—г. Сантарэн.
ТАПАЗ (грэч. topazos, магчыма, ад назвы аднайм. вва ў Чырвоным м.; цяпер СентДжон), мінерал падкласа астраў
Тапаз
ных сілікатаў, Al2[SiO4](OH, F)2 Mae да 17% фтору, прымесі жалеза, тытану, хрому, ванадьпо і інш. Крьшпалізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крьшггалі прызматычныя. Колер блакітны, фіялетавы, жоўты, аранжавы, ружовы, бясколерны, часта празрысты. Цв. 8. Шчыльн. 3,5 г/см3. Паходжанне пнеўматалітагідратэрмальнае. Трапляецца ў гранітных пегматытах і грэйзенах; часта ў россыпах. Каштоўны камень. Радовішчы на Украіне, у Расіі, Бразіліі, Пакістане, Мадагаскары.
ТАПАЛАГІЧНАЯ АЛГЕБРА. раздзел алгебры, што вывучае розныя тапалагічныя сістэмы (групы, паўгрупы. кольцы, алгебры, вектарныя прасторы і інш.), якім нададзены тапалогіі, з неперарыўнымі алг. аперацыямі ў дачыненні да гэтых сістэм. Асн. пытанні, якія разглядаюцца ў Т.а., — існаванне тапалогій у алг. сістэмах, што пераўтварае іх у тапалагічныя алг. сістэмы, прадаўжэнні тапалогій на пашырэнні алг. сістэм, уласцівасці тапалогій алг. сістэм, напр., магчымасць задання тапалогій з дапамогай метрыкі, нормы і інш.
ТАПАЛАГІЧНАЯ ІІРАСІОРА сукупнасць мноства, якое складаецца з элементаў адвольнай прыроды (пунктаў дадзенай прасторы), і тапалогіі, уведзенай у дадзенае мноства. Калі адсутнічае процілеглае, тапалогія лічыцца адкрытай.
Агульнасць паняцця Т.п. абмяжоўваецца ўмовамі. накладзенымі на лімітныя суадносіны (аксіёмы Т.п.), напр.. зададзенае мноства Гі пустое мноства’ажрьпыя. аб’яднанне любога ліку адкрытых мностваў і перасячэнне любога канечнага ліку ажрытых мностваў таксама адкрытыя. Важны клас Т.п. ствараюць метрычныя прасторы. напр., лікавая прамая. лмерная эўклідава і фукнцыянальная прасторы. Т.п. вывучаюцца тапалогіяй і выкарыстоўваюцца ў матэматыцы. з’яўляюцца асновай вызначэння паняццяў: мнагастайнасць. група Лі. рыманава прастора і інш.