Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТАПОЛЯ 431
невял. гаі. На Беларусі 3 віды Т.: белая, або серабрыстая (Р. alba), дрыжачая, або асіна, і чорная, або ясакар (Н. nigra). У культуру ўведзена каля 30 відаў, форм і гібрыдаў. Найб. вядомыя Т.: балыамічная (Р. balsamifera), духмяная (Р. suaveolens), дэльтападобная (Р. deltoides), канадская (Р. canadensis), пірамідальная (Р. pyramidalis) і інш.
Лістападныя. двухдомныя. ветраапыляльныя дрэвы выш. 30—45 (60) м. Жывуць да 150 гадоў. Крона шатра, яйцападобная ці пірамідальная. Лісце чаргаванае, чаранковае, суцэльнае. залозістазубчасгае або лопасцевае. Цвітуць пераважна да распускання лісця. Кветкі ў павіслых цыліндрычных каташках даўж. 3—15 см. Плод — каробачка. Драўніна лёгкая, белая, мяккая, выкарыстоўваецца ў
Тапінома няясная: 1 — самка; 2 — рабочая асобіна.
Тапіры: 1 — цэнтральнаамерыканскі (асобна — падэшва пярэдняй нагі); 2 — чапрачны.
каючая (Т. erraticum), чорнагаловая (Т. melanocephalum), сесіле (Т. sessile) і інш. На Беларусі 2 вілы; Т. няясная. або мурашка цёмная (Т. ambiguum), — у Чырв. кнізе.
Даўж. Т. няяснай: самкі да 6 мм, самца да 5 мм, рабочай асобіны — да 3,5 мм. Сям’я складаецца з 20—30 самак і прыкладна 1,5 тыс. рабочых асобін. Афарбоўка чорная, цёмнабурая. 1ы сегмент брушка без лускавінкі (сістэмат. адзнака). Усёедныя. С.Л.Максшава.
ТАШРЫ. тапіравыя (Tapiridae), сямейства млекакормячых атр. няпарнакапытных. 5 вымерлых і 1 сучасны род, 4 віды: Т. горны (Tapirus pinchaque), Т. цэнтральнаамерыканскі (Т. bairdi), чапрачны, або індыйскі (Т. indicus). — занесеныя ў Чырв. кнігу MCAJ1, і Т. раўнінны (Т. terrestris). Пашыраны ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы і Паўд.Усх. Азіі. Жывуць у забалочаных лясах, хмызняковых зарасніках.
Даўж. да 2 м, выш. ў карку да 1,2 м; маса да 300 кг. Тулава масіўнае. Морда заканчваецца невял. хабатком. Вочы маленькія. Hori кароткія, тоўстыя, на пярэдніх па 4. на задніх па 3 пальцы. Скура тоўстая, з кароткімі цёмнабурымі валасамі. Расліннаедныя. Нараджаюць 1, зрэдку 2 дзіцянят у сярэднім раз за 15 мес. Лёгка прыручаюцца. Э.Р.Самусенка.
ТАПбЛЬСКАЯ (Topolska, сапр. П я х о в я к, Piechowiak) Марыя Барбара (н. 21.5.1938, в. Кажмінак Велікапольс
ТАГІОЛЯ (Populus), род кветкавых раслін сям. вярбовых. Каля 110 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. Растуць у прырэчных і горных лясах, утвараюць
папяровай, фанернай, мэблевай, запалкавай вытвсцях, кара — для вырабу і афарбоўкі скур у жоўты колер. Дэкар., тэхн.. лек. расліны. І.М.Гарановіч.
Таполя чорная.
432 ТАПТУХА
ТАПТУХА, традыцыйная рыбалоўная прылада славян; рухомая пастка. Лакальныя бел. назвы таптун, кош, баўтуха, сетка. На Беларусі бытавалі некалькі відаў: з прутоў (відаць, найб. старажытная), сеткавая на драўляным каркасе, сеткавая на абручах. Плеценая з прутоў Т. ўяўляла сабой кош у форме паўконуса, часта мела палкуручку ці вяроўку, што мацавалася ў 2 месцах да абруча. Сеткавая на драўляным каркасе формаю падобна да плеценай. Каркас складаўся з уваходнага паўкруглага абруча і прымацаваных да яго прутоў, канцы якіх сыходзіліся. Сеткавая на абручах Т. найб. дасканалая па канструкцыі і больш зручная ў эксплуатацыі. Яе каркас складалі толькі абручы: першы ў форме паўкруга, наступныя 4—6 — круглыя (пры набліжэнні да глухога канца сеткавага мяшка іх памеры памяншаліся). Пастаянная форма снасці захоўвалася з дапамогай дугападобнай ручкі, адзін канец якой прымацоўвалі да ўваходнага абруча, другі' — да глухога канца сеткавага мяшка. Рыбачылі Т. у зарослых месцах вадаёмаў: прытаплялі да дна і, боўгаючы нагамі ці шастом, заганялі рыбу ў пастку. Плеценая і сеткавая на абручах Т. харакгэрна для Палесся. У некат. мясцовасцях называлі сак. У наш час лоўля Т. забаронена.
І.М.Браім.
ТАПТЫ, рака ў Індыі. Даўж. 720 км. пл. бас. 88 тыс. км2. Вытокі ў гарах Сатпура, цячэ ў глыбокай даліне па паўн,зах. ч. Дэканскага пласкагор’я, упадае ў Камбейскі зал. Аравійскага м., угварае эстуарый. Рэжым мусонны. Сярэдні расход вады каля 650 м3/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная на 50 км ад вусця. Ha Т. — г. Бурханпур, у эстуарыі — марскі порт Сурат.
ТАПУРЫДЗЕ Валянцін Багратавіч (13.1.1908, Тбілісі — 1980), грузінскі скулытгар. Нар. мастак Грузіі (1958). Правадз. чл. AM СССР (1970). Скончыў Тбіліскую AM (1931). Аўтар манум., эпічных па вобразным ладзе твораў: фігура «Перамога» і статуя А.Цэрэтэлі на франтоне тра ў Чыятуры (1945—50), помнікі У.Леніну ў Тбілісі (1956), Калінінградзе (1958), Руставі (1961) і інш. Працаваў таксама ў жанры партрэта
Таптухі.
В.Тапурыдзе. Перамога. Фігура на будынку Грузінскага драматычнага тэатра імя А.Цэрэтэлі ў г. Чыятуры. 1950.
(«Акцёр Э.Буш», 1966, і інш.). Дзярж. прэмія СССР 1958.
ТАПЧЭЎСКІ Фелікс Феліксавіч [літ. псеўд. Хвэлька з Рукшэніц; каля 1838, б. фальварак Будзішча (Лёсава) Ушацкага рна Віцебскай вобл. — 29.12.1892], бел. паэтдэмакрат. Скончыў Лепельскае дваранскае вучылішча. Працаваў у канцьшярыі Віцебскага земскага суда. У 1864 арыштаваны за сувязь з паўстанцамі 1863—64, зза недаказанасці выпушчаны. Працаваў упраўляючым у маёнтку Ухвішча (Полацкі рн). Яго гумарыст. творы распаўсюджваліся ў рукапісах. Вершы «Саўсім не тое, што было», «Грошы і праца», «Ён і яна», «Вечарынка», «Панскае ігрышча» (прыпісваўся і А.Гурыновічу) зберагліся ў рукапіснай «Беларускай хрэстаматыі» Б.І.ЭпімахШыпілы. Дэмакратызм Т. выяўляўся праз тыпова сялянскае светабачанне лірычнага героя яго вершаў — назіральнага, дасціпнага, які высока цэніць чалавека працы", асуджае бурж. адносіны ў грамадстве, высмейвае шляхецкую культуру, але застаецца ў палоне патрыярхальных уяўленняў.
Тв.: У кн.: Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1988.
Літ:. Л о й к a А.А Гісторыя беларускай літаратуры. Дакасгрычніцкі перыяд. Ч. 1. 2 выд. Мн., 1989; Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. Мн.. 1984. С. 86—93; Пачынальнікі. Мн., 1977. С. 378—380.
У.І.Мархель.
TAP, Т х а р, пустынная і паўпустынная вобласць у Індыі і Пакістане. Распасціраецца ўздоўж левабярэжжа ніжняга цячэння р. Інд на 850 км. Пл. каля 300 тыс. км2. Пераважаюць выш. 100— 200 м. Укрытыя расліннасцю пясчаныя грады, дзюны, барханы, вял. ўчасткі пяскоў. У маі—чэрв. моцныя вятры і пылавыя буры. Астанцовыя ўзвышшы складзены з пясчанікаў, гранітаў, кварцытаў.’ У паніжэннях — саланчакі, такыры, салёныя азёры. Разрэджаная кустовая расліннасць. Пашавая жывёлагадоўля. У аазісах і ў даліне р. Інд — арашальнае земляробства.
ТАРА, рака ў Расіі, правы прыток р. Іртыш (бас. р. Об). Даўж. 806 км, пл. бас. 18,3 тыс. км2. Цячэ па Васюганскай раўніне. Асн. прытокі: Чэка, Майзас (справа). Сярэдні расход вады каля г.п. Мурамцава 39,1 м3/с. Суднаходная на 325 км ад вусця. Сплаўная.
ТАРА (італьян. tara ад араб. тарха — тое, што адкінута), ёмістасць для захоўвання, упакоўкі і транспарціроўкі прадукгаў і тавараў. Адрозніваюць Т. цвёрдую (бочкі, бітоны, скрынкі, бутэлькі), паўцвёрдую (кошыкі, кардонныя скрынкі) і мяккую (мяшкі); разавую і шматабаротную, якую, як правіла, належыць вяртаць пастаўшчыку (вытворцу) або здаваць таразбіральным аргцыям; буйнагабарытную і малагабарытную: разборную, неразборную, складную: герметычную і негер.метычную. Кошт Т. ўключаецца (цалкам ці часткова) у цану тавару. Закладная цана за Т. спаганяецца, калі гэта прадугледжваецца прэйскурантам ці ўмовамі пастаўкі. Парадак і тэрміны вяртання Т. вызначаюцца адпаведнымі інструкцыямі або дагаворам.
ТАРАЗЁВІЧ Георгій Станіслававіч (н. 17.7.1937, в. Слабада Мядзельскага рна Мінскай вобл.), дзяржаўны і парт. дзеяч Беларусі. Канд. тэхн. н. (1969). Скончыў Львоўскі політэхн. інт (1959), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1987). 3 1959 інжынергеадэзіст, выкладчык Бел. інта інжынераў чыг. транспарту. 3 1969 нач. Бел. картаграфічнага геад. прадпрыемства. У 1974—79 1ы сакратар Савецкага райкома КПБ г. Мінск. 2і сакратар Мінскага гаркома партыі. 3 1980 старшыня Мінскага гарвыканкома, з 1983 1ы сакратар Мінскага гаркома КПБ. У 1985—89 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета БССР. У 1989—91 старшыня камісій Вярх. Савета СССР. 3 1991 старшыня Кта па геадэзіі пры CM Рэспублікі Беларусь, з 1993 1ы нам. міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, у 1994—95 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.
ТАРАН
433
Чл. ЦК КПБ у 1974—91. ЦК КПСС у 1986—91. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1980—90. Вярх. Савета СССР у 1985—89. Нар. дэп. СССР у 1989—91.
ТАРАКАН РЫЖЫ, насякомае атр. тараканавых, гл. Прусак.
ТАРАКАНАВА Лізавета (псеўд.: вядома пад імёнамі Франк, Шаль Трэмуйль,Алі Эметэ, прынцэса Уладзімірская, княгіня Пінеберг. Зялінская і інш.; каля 1745— 15.12.1775). авантурысткасамазванка. якая выдавала сябе за дачку рас. імператрыцы Лізаветы Пятроўны і графа \Л“. Разумоўскага Аўгусту Аляксееўну Тараканаву, што ў 1785 паводле загаду Кацярыны II зняволена ў Іванаўскі манастыр у Маскве. У 1772 Т. абвясціла сябе ў Парыжы прэтэндэнткай на рас. прастол. У 1775 падманам арыштавана ў Італіі, прывезена ў Расію і зняволена ў Петрапаўлаўскай крэпасці, дзе памерла ад сухотаў. Паданне пра гібель Т. у час паводкі" 1777 (сюжэт карціны К.Дз.Флавіцкага, 1864) не адпавядае рэчаіснасці.
Літ:. Мельннков П.й. Княжна Тараканова н прннцесса Владнмнрская // Собр. соч. М.. 1976. Т. 8;Лунянскнй Э. Княжна Тараканова: Пер. с пол. М.. 1991 Ірэпр. выд.: М.. 1909|.
ГАРАКАНАВЫЯ тараканы (Blattoptera, або Blattodea), атрад насяко.мых. Вядомы з карбону (каля 350 млн. г. назад). Больш за 3,6 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. Жывуць пад камянямі, у расл. подсціле, глебе, норах грызуноў, некат. віды: прусак, чорны таракан (Blatta orientalis) і інш. — у жыллі чалавека. Пашкоджваюць харч. прадукты, скураныя вырабы і інш. Пераносчыкі ўзбуджальнікаў хвароб (напр., дызентэрыі) і яец гельмінтаў. На Беларусі 6 відаў (прусак, чорны, лапландскі тараканы і інш.).
Даўж. да 9.5 см. Цела пляскатае, авальнае. Вусікі доўгія, шматчленікавыя. шчацінкападобныя. Пярэднія крылы ператвораны ў шчыльныя надкрылы. заднія тонкія. перапончатыя, схаваныя пад надкрыламі; у некат. відаў надкрылы і крылы адсутнічаюць. Hori бегальныя з 5членікавымі лапкамі. Брушка падоўжанае. 8—10членікавае, Ротавыя органы грызучыя. Усёедныя. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі развіваюцца ад 3—^1 мес да 4 гадоў. Некат. трапічныя віды жывародныя. С.Л.Максімава.