• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Г.І.Сяўковіч.
    ТАРАСІК Уладзімір Пятровіч (н. 1.9.1936, в. Дзешчанка Уздзенскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне праектавання аўтамаб. транспарту. Др тэхн. н. (1984), праф. (1986). Засл. вынаходнік Беларусі (1998). Скончыў Бел. інт механізацыі сельскай гаспадаркі (1960). 3 1971 у Магілёўскім тэхн. унце (з 1984 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі руху аўтамабіля, праектаванні гідрамех. перадач. Распрацаваў матэм. мадэлі колавых і гусенічных самаходных машын; метадалогію сінтэзу алгарытмаў адаптыўных інтэлектуальных сістэм кіравання энергет. рэжымамі аўтатрансп. сродкаў. Адзін з распрацоўшчыкаў велікагрузнага аўтасамазвала БелАЗ540.
    7k: Проекгнрованне колесных тяговотранспоргных машнн. Мн., 1984; Математнческое моделнрованне техннческнх снстем. Мн.. 1997.
    ТАРАСІКАЎ Мікалай Лукіч (16.12.1908, г. Краснаярск, Расія — 11.7.1965), бел. жывапісец, графік. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930), Адэскі маст. інт (1935). Ствараў сюжэтнатэматычныя карцшы. партрэты, нацюрморты, пейзажы, плакаты, экслібрысы і інш. Сярод ^ывапісных работ: «Рыбакі Адэсы» (1935), «Паравознае дэпо» (1938), «Камсамолка», «Інтэр’ер», «Партрэт акадэміка М.М.Нікольскага» (усе 1940), «Квет
    ТАРБАГАТАЙ
    439
    кі» (1941), «Партрэт кампазітара М.Ала дава» (1946), «Элеватар у Мінску» (1955), «Народны ўмелец» (1956), «Мужчынскі партрэт» (1957), «Каля каўша» (1958), «Будаўніца» (1960), «Сяргей Ясенін» (1964), «Нацюрморт з півонямі, макамі і рамонкамі» (1965). Эцюдныя па манеры творы Т. вылучаюцца яснасцю кампазіцыйнага мыслення, свежасцю і выразнасцю каларыту, паэтызацыяй маст. вобразаў. Напісаў шэраг артыкулаў пра бел. выяўл. мастацтва.
    Літ:. Мікола Тарасікаў: Успаміны аб жыцці і творчасці мастака. Мн.. 1977. М.А.Гугнін.
    М Тарасікаў Кветкі. 1941.
    ТАРАСЮК Іван Паўлавіч (22.6.1902, Ерэван — 23.9.1939), удзельнік рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў ваен.паліт. курсы (1928), Ленінградскі камуніст. унт (1931). У грамадз. вайну ў атрадзе ЧОН. За рэв. дзейнасць і стварэнне ячэек КПЗБ у 1923 арыштаваны польскімі ўладамі. 3пад арышту ўцёк у СССР. Быў на парт. рабоце ў г. Чыта (Расія). 3 пач. 1932 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар Віленскага, Брэсцкага акр. ктаў КПЗБ. У 1932—36 зняволены ў турму. У вер. 1939 стварыў і ўзначаліў т.зв. лятучы атрад, які памагаў Чырв. Арміі вызваляць Зах. Беларусь. Загінуў у баі ў г. Драгічын Брэсцкай вобл. В.П.Ласковіч.
    ТАРАСЙК Любоў Канстанцінаўна (н. 7.12.1953, в. Пінкавічы Пінскага рна Брэсцкай вобл.), бел. паэтэса, літаратуразнавец. Канд. філал. н. (1980). Скончыла БДУ (1975), з 1978 выкладае ў ім. Друкуецца з 1966. У зб. вершаў «Смага ракі» (1983) любоў да бацькоўскай зямлі, эмацыянальнасць, філас. роздум над гісторыяй і сучаснасцю, складанасць узаемаадносін чалавека з навакольным светам, асэнсаванне сувязі бел. культуры з лёсам народа. Даследуе класічную і сучасную бел. паэзію. Аўтар манаграфіі «Вернасць вытокам: Фальклорныя традыцыі ў сучаснай беларускай паэзіі» (1985).
    ТАРАТКЕВІЧ Міхаіл Васілевіч (н. 7.4.1925, в. Чарсцвяды Ушацкага рна Віцебскай вобл.), бел. філосаф, сацыёлаг і публшыст. Др філас. н. (1977), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай
    школы Беларусі (1985). Скончыў Віцебскі пед. інт (1953), Вышэйшую парт. школу пры UK КПСС (1961). 3 1961 гал. рэдактар грамадскапаліт. вяшчання Бел. радыё. 3 1965 дырэктар Мінскай студыі навук.папулярных і хранік.дакумент. фільмаў. У 1969—91 у Мінскай вышэйшай парт. школе, адначасова ў 1972—79 нам. гал. рэдактара час. «Коммуняст Белорусснн». Навук. працы па сац. філасофіі, праблемах сацыялогіі працы, фарміравання і дэмакратызацыі кіраўніцкіх адносін, выхавання і патрэбнасцей чалавека, па пытаннях гісторыі грамадз. вайны 1918—22 і Вял. Айч. вайны.
    Тв.'. Промзводство, труд, человек. Мн.. 1969; Уладзімір Азін. Мн., 1971; Человек н коллектмв в снстеме управленческмх отношеннй. Мн., 1974; Человек. Среда. Потребностн. Мн., 1980; Семья к разумные потребностн. Мн., 1983; Такой м должна быть легенда. М., 1985; Человек м его потребностн. Мн„ 1989.
    ТАРАШКЕВІЧ Браніслаў Адамавіч (20.1.1892, б. засценак Мацюлішкі. Літва — 29.11.1938), бел. грамадскапалітычны і асветны дзеяч, мовазнавец, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец. Акад. Бел. АН (1928). Скончыў Петраградскі унт (1916), у якім быў пакінуты для атрымання прафесарскага звання на кафедры рус. мовы і славеснасці (1916—18). У 1918 заг. культ.асв. аддзела Бел. нац. камісарыята, яго Петраградскага аддзялення. 3 1917 адзін з лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады, з 1918 — Беларускай сацыялдэмакратычнай партыі. У 1918 выдаў «Беларускую граматыку для школ» (5е факс. выд. 1991). У 1919 выкладаў бел. і грэч. мовы ў Мінскім бел. пед. інце. У 1920 старшы рэферэнт дэпартамента асветы т.зв. Сярэдняй Літвы, у 1921—22 дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, адзін з кіраўнікоў і заснавальнікаў Таварыства беларускай школы. У 1922 абраны паслом (дэпутатам) сейма Польшчы. узначаліў у ім Беларускі пасольскі клуб. 3 трыбуны сейма абараняў сац. і нац. правы працоўных Зах. Беларусі. Выступаў у зах.бел. друку з публіцыст. артыкуламі, прысвечанымі актуальным пытанням нац.вызв. руху. У 1925 стаў адным з заснавальнікаў Беларускай сялянскаработніцкай грамады, старшыня яе ЦК, чл. КПЗБ. Двойчы (1927, 1931) арыштаваны польскімі ўладамі, засуджаны адпаведна на 12 і 8 гадоў. У турме пераклаў на бел. мову «Іліяду» Гамера і «Пана Тадэвуша» А.Міцкевіча. У 1930 спец. распараджэннем прэзідэнта Польшчы вызвалены. У выніку абмену палітвязнямі з вер. 1933 жыў у СССР. Працаваў у Міжнар. агр. інце ў Маскве. 6.5.1937 арыштаваны АДПУ СССР па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 5.1.1938 асуджаны камісіяй НКУС СССР і пракурорам СССР («двойкай») да вышэйшай меры пакарання, расстраляны. Рэабілітаваны Ваен. калегіяй Вярх. суда СССР 26.1.1957.
    Тв.: Выбранае: Крыгыка, публіцыстыка, пераклады. Мн., 1991.
    Літ.: Л іс А Браніслаў Тарашкевіч. Мн.. 1966; Бергман А. Слова пра Браніслава Тарашкевіча: Гіст. жыццяпіс; Пер. з пол. Мн., 1996; Валахановіч АІ., Міхн ю к У.М. Споведзь у надзеі застацца жывым. Мн.. 1999. А.С.Ліс.
    Б.А.Тарашкеаіч.
    ТАРАШКЕВІЧ Уладзімір Іванавіч (н. 5.7.1948, Мінск), бел. валтарніст. Засл. арт. Беларусі (1994). Скончыў Дзярж. муз.пед. інт імя Гнесіных (1973). 3 1970 выкладчык муз. школ Масквы і Мінска, з 1993 Бел. акадэміі музыкі. Адначасова з 1973 у складзе сімф. аркестра Творчага аб’яднання «Нац. акад. Вял. тр оперы і балета Рэспублікі Беларусь», канцэртмайстар групы валторн. Выканаўца сольных партый на прэм’ерах спектакляў («Рагнеда» А.Мдывані, «Тыль Уленшпігель» і «Майстар і Маргарыта» Я.Глебава, «Сівая легенда» Дз.Смольскага, «Новая зямля» Ю.Семянякі і інш.). В.ыступае таксама ў складзе розных сімф. аркестраў. А.Л.Карацееў.
    ТАРБА Іван Канстанцінавіч (21.3.1921, с. Беслахуба Ачамчырскага рна, Абхазія — 1994), абхазскі пісьменнік. Скончыў Сухумскі пед. інт (1947). Друкаваўся з 1937. Аўтар вершаў, паэм «На суд таварышаў» (1954), «Праз дзесяць гадоў» (1955), раманаў «Вядомае імя» (1963), «Вочы маёй маці» (1979). На бел. мову яго раман «Сонца ўзыходзіць у нас» пераклаў М.Парахневіч (1979).
    Тв.: Рус. пер. — Нзбр. пронзв. Т. 1—2. М., 1981; Дорога. которой нет конца...: Стнхн, поэмы. М., 1976.
    ТАРБАГАН, сурок мангольскі (Marmota sibirica), млекакормячая жывёла роду суркоў сям. вавёркавых атр. грызуноў. Пашыраны ў горных і раўнінных стэпах Забайкалля, Тывы, Манголіі, Паўн.Усх. Кітая. Арэал Т. ізаляваны ад інш. вілаў роду. Жывуць у норах, утвараюць паселішчы. Упадаюць у зімовую спячку. Асн. пераносчык узбуджальніка чумы.
    Даўж. цела да 60 см, хваста да 11 см. Афарбоўка спіны пясчанажоўтая з чорнай або цёмнабурай рабізной; бруха больш цёмнае і рыжае, чым бакі. Вакол вуснаў белая пляма. Расліннаедныя. Нараджаюць 4—5 дзіцянят раз за год. Аб'ект промыслу. Э.Р.Самусенка.
    ТАРБАГАТАЙ. хрыбет паміж азёрамі Алаколь і Зайсан, на граніцы Казахстана і Кітая. Даўж. каля 300 км. Выш. да
    440	ТАРГАВІЦКАЯ
    2992 м. Складзены са сланцаў, вапнякоў, пясчанікаў, гранітаў. Развіты карст. Ніжнія часткі схілаў заняты паўпустынямі і стэпамі. Дрэвавая расліннасць па далінах рэк.
    ТАРГАВІЦКАЯ КАНФЕДЭРАЦЫЯ, саюз магнатаў Рэчы Паспалітай супрайь прагрэсіўных рэформ Чатырохгадовага сейма 1788—92. які выкарыстала Рас. імперыя з мэтай рэстаўрацыі там дзярж. ладу, што існаваў да прыняцйя Канстытуцыі 3 мая 1791. Акт Т.к. падпісаны ў С.Пецярбургу 27.4.1792, фіктыўна абвешчаны ў мяст. Таргавіца (Украіна) 14.5.1792, праз 3 дні пасля пачатку інтэрвенцыі Расіі ў Рэч Паспалітую. Маршалак канфедэрацыі С.Шч.Патоцкі (гл. ў арт. Патоцкія). Акт Т.к. называў рас. войскі сяброўскімі, скасоўваў усе рашэнні Чатырохгадовага сейма, у т.л. Канстытуцыю 3.5.1791, заклікаў шляхту злучыцца для «абароны рэспубліканскіх свабод» і тэр. йэласнасці дзяржавы. У ВКД адпаведныя канфедэрацыі ў ваяводствах і паветах ствараліся пры падтрымцы царскіх войск. Генеральная канфедэрацыя ВКЛ абвешчана ў Вільні 25.6.1792 у складзе 13 чал., маршалак —А.М.Сапега (гл. ў арт. Сапегі). Канфедэрацыю падтрымала каля 40 тыс. шляхціцаў ВКЛ. 11.9.1792 у Брэсце Генеральныя канфедэрацыі ВКЛ і Польшчы злучыліся ў Генеральную канфедэрацыю абодвух народаў, якая ўзяла некат. функцыі дзярж. улады. 24.9.1792 кіраўнійтва канфедэрацыі пераехала ў Гродна для падрыхтоўкі там сейма пад наглядам рас. пасла Я.Я.Сіверса. На тэр. Рэчы Паспалітай увяла свае войскі і Прусія, пасля чаго Расія абвясціла ноту аб падрыхтоўцы другога падзелу Рэчы Паспалітай. Кіраўніцтва канфедэрайыі для абароны краіны 11.2.1793 загадала мясц. канфедэрацыям склікаць паспалітае рушэнне і абраць ротмістраў. У сувязі з гэтым 10.3.1793 Сіверс прадаставіў павятовым маршалкам ранг ваявод і 6.5.1793 дазволіў правесйі шляхецкія выбары на Гродзенскі сейм 1793. Ухваленнем на сейме 2га падзелу Рэчы Паспалітай і дагавора з Расіяй Т.к. канчаткова скампраметавала сябе і 15.9.1793 распушчана.
    Літ.: Т н м о ш у к В В. Тарговнцкая конфедерацня // Рус. старнна. 1904. №9—10; 1905. №1—2; Smolensk! W. Konfederacya Targowicka. Krakow, 1903; K^dziela L. Mi^dzy zdrad^ a stuibq Rzeczypospolitej. Warszawa, 1993. Я.К.Анішчанка.
    ТАРД (Tarde) Габрыэль (12.3.1843, r. СарлалаКанеда, Францыя — 13.5.1904), французскі сацыёлаг і крыміналіст, адзін з заснавальнікаў псіхалогіі сацыяльнай. 3 1893 узначальваў аддзел у Мінве юстыцыі. 3 1900 праф. новай філасофіі ў Калеж дэ Франс. Аўтар шэрагу прац «Законы пераймання» (1890), «Сацыяльная логіка» (1894) і інш. Цэнтр. механізмам сац. працэсаў лічыў дзеянне універсальных «законаў пераймання», з якімі звязваў і сац. інтэграцыю, і сац. развіццё. Да пераймання