• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ТАРІІАН, конь дзікі (Equus gmelini), млекакормячая жывёла роду коней сям. коневых атр. няпарнакапытных. Магчыма, дзікі продак некат. парод ко
    Тарпаны
    ней свойскіх; як свойская жывёла прыручана 5—6 тыс. г. назад. 2 падвіды Т.: стэпавы (E.g. gmelini) і лясны (E.g. silvaticus). Былі пашыраны ў Еўропе і Зах. Казахстане. Т. стэпавы вынішчаны ў 18—19 ст., Т. лясны — на пач. 19 ст. 3 1930х г. у Германіі і Польшчы працавалі над узнаўленнем Т. ляснога. У 1962 і 1968 з Польшчы на Беларусь завезены 5 асобін у Белавежскую пушчу.
    Выш. ў карку Т. стэпавага да 137 см; Т. лясны драбнейшы. Склад цела дужы, масць шэрая. Уздоўж спіны чорная паласа, грыва і хвост чорныя. Э.Р.Самусенка.
    ТАРПАТЫНА, тое, што жывіца.
    Электрычная тарпеда: 1 — выбуховае рэчыва; 2 — узрывальнік; 3 — акумулятары; 4 — электрарухавік.
    ТАРПЕДА (ад лац. toipedo электрычны скат), самарухальны, сама або тэлекіравальны падводны снарад цыгарападобнай формы, які нясе звычайны або ядз. баявы зарад. Прызначаны для паражэння падводных лодак і суднаў, надводных караблёў, разбурэння прычалаў, докаў і інш. аб’ектаў. Знаходзяцца на ўзбраенні падводных лодак, крэйсераў, процілодачных караблёў, эсмінцаў, тарпедных катэраў, процілодачных самалётаў і верталётаў. Калібр Т. да 550 мм, даўж. да 6,5 м і больш.
    Адрозніваюцца па прызначэнні (процілодачныя. процікарабельныя і двухмэтавыя), носьбітах (карабельныя, авіяцыйныя), энергасілавых устаноўках (цеплавыя, электрычныя), сістэмах кіравання (акустычныя. або саманаводныя, тэлекіравальныя па правадах, манеўравальныя па праграмах). Карабельныя Т. запускаюцца з тарпедных апаратаў. Авіяц. Т. маюць меншую масу і габарыты, часам стабілізуючае прыстасаванне або парашуг; акустычныя — актыўную, пасіўную або кам
    бінаваную сістэму саманавядзення; цешіавыя — поршневы, турбінны або рэактыўны рухавік; электрычныя — крыніцу эл. энергіі, электрарухавік з пераўгваральнікам. Першыя Т. пабудаваны ў Вялікабрытаніі ў 1866, з 1870х г. паступілі на ўзбраенне флатоў многіх краін. У 1927 створана першая сав. Т. У 1930х г. з’явілася тарпеданосная авіяцыя.
    ТАРПЕДАНОСЕЦ. 1) баявы самалёт для паражэння ваен. караблёў і трансп. суднаў праціўніка авіяц. тарпедамі, для ўстаноўкі авіяц. марскіх мін. Т. былі
    пашыраны ў марской авіяцыі (утваралі яе асобны від — тарпеданосную, ці міннатарпедную, авіяцыю) многіх дзяржаў у 1930—50я г., найб. выкарыстоўваліся ў 2ю сусв. вайну. Пасля 1945 будавалі таксама рэактыўныя Т.бамбардзіроўшчыкі. 3 сярэдзіны 1950х г. са стварэннем авіяц. ракет Т. паступова заменены ракетаносцамі. 2) Малы быстраходны баявы карабель (водаўмяшчальнасць да 400 т) для паражэння варожых караблёў і суднаў тарпедамі (тарпедны катэр). Пашыраны ў ВМФ (BMC) многіх дзяржаў з 1й сусв. вайны да 1970х г., у СССР будаваліся да 1990, у т.л. тарпедныя катэры на падводных крылах і паветр. падушцы. Мелі малакаліберныя гарматы або кулямёты.
    У.Я.Калаткоў.
    ТАРІІЕЙСКАЯ CKAJIA (Saxum Тагреіum), у Старажытным Рыме стромкі ўцёс з зах. боку Капіталійскага ўзгорка, з якога скідвалі асуджаных на смерць дзярж. злачынцаў. Паводле аднаго з паданняў, назва паходзіць ад імя Луцыя Тарпея, якога скінулі адтуль за апазіцыю цару Ромулу. Паводле другой версіі, Тарпеяй звалі дачку военачальніка Капіталійскай крэпасці Спурыя Тарпея, якая ў час вайны з сабінамі паказала ворагам патайны ход, за што паплацілася жыццём.
    ТАРСКІ (Tarski) Альфрэд (14.1.1901, Варшава — 26.10.1983), польскаамерыканскі логік і матэматык, адзін з заснавальнікаў семантыкі лагічнай. Скончыў Варшаўскі унт (1924), з 1926 яго дацэнт. 3 1939 у ЗША, з 1942 у Гарвардскім унце, з 1946 праф. Каліфарнійскага унта. Лічыў логіку асновай усіх навук, гал. задача якой — вызначэнне дакладнага сэнсу тэрмінаў і выяўленне агульных заканамернасцей. Зрабіўзнач
    444	тартак
    ны ўклад у распрацоўку алг. метадаў вьыічэння прэдыкатаў, тэорый мностваў, мадэлей, матэм. логіку, логіку выказванняў. Сфармуляваў вызначэнне паняцця ісціны для большасці фармалізаваных моў. Аўгар прац па метадалогіі дэдуктыўных навук. Даследаванні Т. паўплывалі на развіццё семіётыкі і паслужылі ўзорам выкарыстання фармальных метадаў для аналізу змястоўных праблем і тэорый.
    Тв.: Рус. пер. — Обоснованне научной семантмкм // Фнлос. н соцнол. мысль. 1996. № 1—2; Понятне нстлны в языках дедуктнвных наук // Фмлософня н логнка ЛьвовскоВаршавской школы. М.. 1999; Введенне в логкку н методологкю дедуктнвных наук. Бнробнджан, 2000.
    ТАРТАК. Л у ч ы л а, возера ва Ушацкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Ушача (цячэ праз возера), за 20 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,54 км2, даўж. 1,76 км, найб. шыр. 500 м, найб. глыб. 11,4 м, даўж. берагавой лініі 4,4 км, пл. вадазбору 116 км2. Катлавіна лаічьшнага тыпу. Схілы выш. 6—9 м (на ПдУ 10—15 м), пад лесам. На ПнУ і ПдЗ пойма шыр. 100—150 м, парослая хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, участкамі пад хмызняком, забалочаныя. Дно да глыб. 2 м пясчанае, ніжэй ілістае. Востраў пл. 0,1 га. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці. Ракой Ушача злучана з азёрамі Мурагі і Царкавішча.
    TAPTAP, у старажытнагрэчаскай міфалогіі бездань, прастора, што знаходзіцца ніжэй за aid, як неба вышэй за зямлю. Лічылася, што ў Т. залягаюць карані зямлі і мора, усе канцы і пачаткі. Тут жыве Нікта — багіня ночы. Нават багі баяцца трапіць у Т., дзе зняволены пераможаныя Зеўсам тытаны. Паводле пазнейшых міфаў, Т. — самае аддаленае месца аіда, дзе нясуць пакаранне дзёрзкія героі: Тантал, Сізіф, Пірыфой і інш. А.Г.Зыьскі.
    ТАРТУ (Tartu), горад на Пд Эстоніі. Каля 115 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Эмайыгі. Прамсць: маш.буд. і металаапр., хім., харч., тэкст., швейная, гарбарнаабутковая, дрэваапр., паліграфічная. Тартускі універсітэт, с.r. акадэмія. Музеі. Тэатр. Арх. помнікі: сабор Пятра і Паўла (13— 15 ст.), касцёл Яані (14 ст.), ратуша (18 ст.), комплекс будынкаў унта (19 ст.).
    У 10—11 ст. на месцы Т. было паселішча стараж. эстаў Тарпату. Упершьшю ў летапісах упамінаецца пад 1030 як г. Юр'еў, пабудаваны Яраславам Мудрым. У 1224 захоплены ням. крыжаносцамі і перайменаваны ў Дэрпт; цэнтр біскупства. У 1й пал. 13 ст. атрымаў rap. права. У 13—16 ст. чл. Ганзы, пасрэднік у гандаі з Псковам і Ноўгарадам. У час Лівонскай вайны 1558—83 заняты рус. войскамі, з 1582 пад уладай Рэчы Паспалітай, з 1625 — Швецыі. У 1632 засн. унт. У Паўночную вайну 1700—21 заняты рус. войскамі (1704) і паводле Ніштацкага мірнага дагавора 1721 далучаны да Расіі. 3 1783 цэнтр павета Рыжскага намесніцтва (з 1796 — Ліфляндскай губ.). У 1893—1919 наз. Юр'еў, з
    1919 — сучасная назва. У 1920 у Т. падпісаны мірны дагавор паміж Эстоніяй і РСФСР (гл. Савецкаэстонскія пагадненні). У 1919— 40 і з 1991 у складзе незалежнай Эстоніі; у 1940—91 у Эст. ССР. У 2ю сусв. вайну акупіраваны ням. фашыстамі (1941—44).
    ТАРТУСКІ ДАГАВОР. заключаны ў 1920 паміж РСФСР і Эстоніяй, гл. ў арт. Савецкаэстонскія пагадненні.
    ТАРТУСКІ УНІВЕРСІТбі Адкрыты ў 1632 у г. Дэрігт (цяпер Тарту, Эстонія) паводле загаду шведскага караля Густава II Адольфа аб заснаванні Акадэміі Густавіяна. У сувязі з ваен. дзеяннямі працаваў з перапынкамі да 1710. У 1802 аднавіў дзейнасць (адзіны ў Рас. імперыі унт, дзе выкладанне вялося на ням. мове). 3 1889 лекцыі чыталіся на рус. мове, з 1.12.1919 — на эстонскай. 3 1893 у сувязі з перайменаваннем горада наз. Юр’еўскі, з 1919 — Тартускі. У 2001/02 навуч. г. больш за 15 тыс. студэнтаў і каля 900 выкладчыкаў; фты: тэалагічны, юрыд., мед., філас., біёлагагеагр., фізікахім., эканам., матэматыкаінфарм., сац. навук, адукацыі, фіз. культуры. Пры унце працуюць 3 каледжы.
    ТАРТЭЛА (Tortella), род брыевых імхоў сям. трыхастомавых. 37 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі Т. звілістая (Т. tortuosa), занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў ельніках, на вапнавапясчанай гальцы, на сценах старых бетонных збудаванняў.
    Шматгадовыя, адна ці двухдомныя, наглебавыя або наскальныя імхі. Сцёблы прамастойныя. простыя ці вілавата разгалінаваныя, выш. 0,5—10 см. Лісце даўж. да 8 мм, адыходнае, яйцападобналанцэтнае, лінейнае, хвалістае, завостранае або тупаватае. Спарагоній верхавінкавы, з падоўжанай ножкай. Каробачка прамастойная ці нахіленая, прамая або сагнутая. Вечка з дзюбкай.
    ТАРЎНСКАЕ ВАЯВОДСТВА (Wojewodztwo Toruriskie), былая адм.тэр. адзінка на Пн Польшчы. 3 1999 у складзе КуяўскаПаморскага ваяводства.
    ТАРЎНСКІ МІР 1411. мірны дагавор паміж Тэўтонскім ордэнам з аднаго боку і Польскім каралеўствам і ВКЛ з другога, падпісаны 1 лют. ў г. Торунь. Завяршыў Вялікую вййну 1409—11. Пасля Грунвальдскай бітвы 1410 Тэўгонскі ордэн рыхтаваўся да рэваншу. Польскі кароль Ягайла і вял. кн. ВКЛ Вітаўт перад пагрозай вайны на 2 фронты (з ордэнам і яго саюзнікам герм. імператарам Зыгмунтам Люксембургскім) пагадзіліся на часовае прымірэнне з Тэўтонскім ордэнам, які паводле Т.м. адмовіўся ад Жамойці і яцвяжскіх зямель на карысць ВКЛ (толькі на перыяд жыцця Ягайлы і Вггаўта), а Польшчы вярнуў Доб;:а>іньскую зямлю і абавязаўся выплаціць 100 тыс. коп чэш. грошаў. Палавінчаты характар Т.м. абумовіў далейшае нарастанне напружанасці паміж яго ўдзельнікамі і іх падрыхтоўку да новай вайны. Г.М.Сагановіч.
    ТАРЎНСКІ МІР 1466. мірны дагавор паміж Тэўтонскім ордэнам і Польшчай, падпісаны 19 кастр. ў г. Торунь. Завяршыў Трынаццацігадовую вайну 1454—66. Тэўтонскі ордэн прызнаваў сябе васалам польскага караля і перадаваў непасрэдна ў склад Польшчы Гданьскае Памор’е, Хэлмскую зямлю, землі па Вісле з Мальбаркам і Эльблангам, Вармію. Самастойнасць знешняй палітыкі ордэнскай дзяржавы абмяжоўвалася. Кожны новаабраны вял. магістр ордэна мусіў прысягаць на вернасць польскаму каралю і абяцаць захоўваць пастановы Т.м.; ён уваходзіў у склад польскага сената.
    Г.М. Сагановіч.
    ГАРФЯНАБАЛбтНЫЯ ГЛІБЫ група глеб, якія развіваюцца пры працяглым залішнім увільгатненні атм. і грунтавымі водамі ва ўмовах балотнага глебаўтваральнага працэсу. Пашыраны ва ўмерана вільготным клімаце Паўн. паўшар’я, асабліва ў Зах. Сібіры. на Д.Усходзе, Пн і ПнЗ Расіі, Украіне. На Беларусі (найб. у Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай абл.) займаюць 14,1% с.г. угоддзяў (2,9 млн. га). Характарызуюцца перавагай назапашвання арган. рэчыва над яго распадам, што вядзе да ўтварэння торфу і агляення мінер. ч. глебы.