• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ТАРМАЗНбЕ ВЫГІРАМЯНЕННЕ. электрамагнітнае выпрамяненне, якое ўзнікае пры рассеянні (тармажэнні) зараджаных элементарных часціц у эл. полі.
    Інтэнсіўнасць Т.в. паводле класічнай электрадынамікі прапарцыянальная квадрату паскарэння часціцы, якое адваротна прапарцыянальнае яе масе. Таму інтэнсіўнасць Т.в. электронаў у мільёны разоў болыпая за інтэнсіўнасць Т.в. пратонаў. Спектр Т.в. неперарыўны і абрываецца пры найб. магчымай энергіі. роўнай пач. энергіі электрона. Тармазное рэнтгенаўскае і гамавыпрамяненне, вылучаныя хугкімі электронамі пры іх рассеянні ў эл. полі атамных ядраў і электронаў у рэчыве. выкарыстоўваюцца ў тэхніцы, медыцыне. у даследаваннях па біялогіі, хіміі і фізіцы. Часам да Т.в. адносяць магнітатармазное выпрамяненне рэлятывісцкіх зараджаных часціц, якія рухаюцца ў макраскапічных магн. палях паскаральнікаў (гл. Сінхратроннае выпрамяненне). А.А.Богуш.
    ТАРМАСАЎ Аляксандр Пятровіч (1752—25.11.1819), расійскі ваенны і дзярж. дзеяч. Ген. ад кавалерыі (1801). Граф (1816). Удзельнік рус.тур. вайны 1787—91. У час паўстання 1794 атрад рас. войск на чале з Т. быў разбіты 4 крас. А..Т. Касцюшкам каля Рацлавіц. 3 1803 кіеўскі, з 1807 рыжскі ваен. губернатар. У 1808—11 галоўнакамандуючы ў Грузіі і на Каўказскай лініі, кіраваў баявымі дзеяннямі ў рус.тур. 1806—12 і рус.іранскай 1804—13 войнах. У 1812 камандаваў 3й Зах. арміяй, войскі якой у Кобрынскім баі 1812 нанеслі паражэнне часцям саксонскага корпуса ген. Ж.Л.Рэяье, утрымалі свае пазіцыі ў Гарадзечанскай бітве 1812, але вымушаны былі адысці на Валынь. Пасля смерці ПА.Баграціё'на часова камандаваў 2й арміяй. У час восеньскага контрнаступлення рас. войск удзельнічаў у баях каля Малаяраслаўца, Вязьмы, Краснага. Вясной 1813 у час хваробы М.І. Кутузава выконваў абавязкі галоўнакамандуючага. У 1814—16 маскоўскі ваен. губернатар і галоўнакамандуючы, у 1816—19 маскоўскі ген.губернатар. А.М.Лукашэвіч.
    ТАРМОЛА (Т а р м о л аМ і р с к і) Раман Якубавіч (н. 5.4.1936, г.п. Мір Карэліцкага рна Гродзенскай вобл.), бел. паэт. Скончыў Мінскі пед. інт (1960). У 1960—96 на Бел. тэлебачанні (у 1977—80 на кінастудыі «Беларусьфільм»). Друкуецца з 1957. Аўтар збкаў паэзіі «Асколкі і росы» (1964), «Поўня» (1966), «Абнаўленне» (1968), «Міранка» (1971), «Побач» (1974), «Павага» (1976), «Вобразы вечара» (1982), «Толькі б дагаварыць...» (1986), «У прадчуванні святла...» (1992), паэм «Проста — я» (1966), «Навальнічны раён» (1969), «Ха
    442	ТАРНАБЖЭСКАЕ
    тынскі рэквіем» (1971), «Вянок» (1972). У іх — лірызм, асацыятыўнасць, філас. роздум пра лёс народа ў Вял. Айч. вайну, пасляваен. час, тэмы кахання, любві да роднага краю. Піша для дзяцей: збкі казак «Каго баяцца ў лесе» (1973), «Казкіпадказкі» (1984). Аўтар сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Людзям сябе пакажы» (1973), «Я не самотны... Максім Багдановіч» (1982), дакумент.маст. фільма «А мае міране добрыя людзі» (1993), тэлеспектакля «Зачараваны Валерка» (1976).
    Тв.: Зямное —зямному. Мн.. 1979; Спрадвечнасць. Мн.. 1989; Зярняты з каласоў. Мн.. 1994.
    Літ. :Вярцінскі А. Высокае неба ідэалу. Мн.. 1980; Семашкевіч Р. Выпрабаванне любоўю. Мн., 1982; Зуёнак В. Мера адкрытасці душы // Полымя. 1984. № 4; А р о ч к a М. Балючая памяць зямлі // Там жа. № 7. І.У.Саламевіч.
    ТАРНАБЖЭСКАЕ ВАЯВбДСТВА (Wojewodztwo Tarnobrzeskie), былая адм.тэр. адзінка на ПдУ Польшчы. 3 1999 у складзе Падкарпацкага яаяводства.
    ТАРНАГРбДСКАЯ КАНФЕДЭРАЦЫЯ. саюз шляхты (пераважна сярэдняй) Польшчы. накіраваны супраць абсалютысцкіх планаў караля польскага і вял. князя ВКЛ Аўгуста II Моцнага (адначасова курфюрст саксонскі). Абвешчана 26.11.1715 у г. Тарноград (Люблінскае ваяв.) на чале з С.Ледухоўскім. Канфедэраты ставілі за мэту вывад саксонскіх войск з Рэчы Паспалітай, дэтранізацыю Аўгуста II і замацаванне шляхецкіх вольнасцей. Саюзнік Аўгуста II у Паўночнай вайне 1700—21 цар Пётр I, не жадаючы ўмацавання ўлады караля, падтрымаў Т.к. і ўвёў у Рэч Паспалітую войскі. Шляхта ВКЛ у падтрымку Т.к. ў 1716 стварыла Віленскую канфедэрацыю. Атрады канфедэратаў змагаліся з каралеўскімі і саксонскімі войскамі на ўсёй тэр. Рэчы Паспалітай. 3.11.1716 пад націскам дыпламатаў Расіі ў Варшаве падпісана кампраміснае пагадненне паміж Аўгустам II, Т.к. і Віленскай канфедэрацыяй. 30.1.1717 пагадненне ратыфікавана і 1.2.1717 зацверджана «Нямым» соймам. Саксонскія войскі выводзіліся паза межы Рэчы Паспалітай, улада караля абмяжоўвалася. Абмяжоўваліся і правы гетманаў, кароннае (польскае) войска скарачалася да 18 тыс. чал., а войска ВКЛ — да 6 тыс. Узмацніўся паліт. ўплыў Расіі на ўнутр. справы Рэчы Паспалітай.
    А.П.Грыцкевіч.
    ТАРНАДА (ісп. tornado), назва смерчаў над сушай у ЗША. Адрозніваюцца вельмі частай паўтаральнасцю (у параўнанні з еўрап. шромбамі). Штогод у бас. р. Місісіпі і на ПдУ краіны назіраецца некалькі соцень Т.
    ТАРНАЎ (Tamow), горад на Пд Польшчы, у Малапольскім ваяводстве. Каля 140 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўта
    дарог. Прамсць: хім. (вытвсць азотных угнаенняў, палімераў), эл.тэхн., станкабуд.. шкляная, харчовая. Арх. помнікі 15—16 ст.: гатычны сабор. ратуша.
    ІАРНАЎСКАЕ ВАЯВбДСТВА (Wojewodztwo Tarnowskie), былая адм.тэр. адзінка на Пд Польшчы. 3 1999 у складзе Малапольскага ваяводства.
    ТАРНбВА. вёска ў Лідскім рне Гродзенскай вобл., на р. Дзітва. Цэнтр сельсавета і абл. унітарнага с.г. прадпрыемства. За 18 км на ПдЗ ад г. Ліда, 100 км ад Гродна, 3 км ад чыг. ст. Белагруда. 740 ж., 272 двары (2002). Сярэдняя школа, Палац культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, Дом быту, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — сядзіба (канец 19 — пач. 20 ст.).
    ТАРНОЎСКІ Уладзімір Мікалаевіч (н. 17.1.1947, г. Ужгарад Закарпацкай вобл., Украіна), бел. архітэктар. Скончыў Львоўскі політэхн. інт (1970). У 1970— 87 і з 1996 працуе ў інце «Мінскпраект», у 1987—89 — у інце «Белдзяржпраект». У 1989—96 кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. Асн. работы (у сааўт.): у Мінску — комплекс жылых дамоў для Бел. ваен. акругі па Старавіленскім тракце (1974—80), студэнцкі інтэрнат інта нар. гаспадаркі (цяпер Бел. эканам. унт) па вул. Ванеева (1975), Дзярж. муз. тр Беларусі (1980), помнік А.С.Пушкіну і ландшафт навакольнага асяроддзя (1999); жылы гарадок Рось (Дзярж. прэмія Беларусі 1998); рэканструкцыя Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Дразды» пад Мінскам (1997) і будынка Нац. банка Беларусі па вул. Леніна (2000). Сярод інш. работ: забудова мікрараёна «Тарон4» у г. Ванадзор (Арменія; 1992), жылы дом па вул. Леніна ў Астане (1998).
    ТАРОНТА (Toronto), горал на У Канады. Адм. цэнтр прав. Алтарыо. Засн. ў 1749 як франц. гандл. пост. 4,7 млн. ж. разам з прыгарадамі і суседнімі гарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на воз. Антарыо. Міжнар. аэрапорт. Важнейшы гандл.прамысл., фін. і кулы. цэнтр Канады; выпускаецца каля 25%
    Горад Таронта на берегах возера Антарыо.
    прамысл. прадукцыі краіны. Прамсць: агульнае машынабудаванне, металаапр., эл.тэхн., радыёэлектронная, паліграф., хім., гумавая, фармацэўтычная, гарбарнаабутковая, швейная. Метрапалітэн. Унты. Каралеўскі музей Антарыо. Маст. галерэя. Арх. помнікі 19 ст. Паблізу АЭС.
    Беларусы ў Таронта. На прапягу 20 ст.. асабліва пасля 2й сусв. вайны. у Т. склаўся адзін з гал. асяродкаў бел. дыяспары ў Канадзе. Да 1940х г. сярод выхадцаў з Беларусі тут не было трывалага нац.культ. і рэліг. жыцця, яно акіывізавалася пасля заснавання Згуртавання беларусаў Канады (ЗБК; 1948) і Беларускага нацыянальнага аб'яднання ў Канадзе (1952). Тут вьшаваліся газ. «Беларускі эмігрант» (1948—54) і час. «Баявая ўскалось» (1954—81), з 1952 выходзіць газ. «Беларускі голас». Дзейнічалі бел. правасл. прыходы св. Ефрасінні Полацкай (1951—52) і св. Кірылы Тураўскага (1954—55), у 1959 утвораны Беларускі рэйіг.грамадскі цэнтр. У 1965 пры ЗБК створана Згуртаванне беларускіх жанчын Канады. Грамадскую і культ,асв. працу таксама праводзяць Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады (з 1966), Беларускі інстытут наяукі і мастацтяа ў Т., Беларускі яыдаяецкамастацкі клуб «Пагоня» (абодва з 1967). У 1970—83 у Т. знаходзілася Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. У горадзе прайшоў шэраг сустрэч беларусаў Паўн. Амерыкі. Дзейнічае бел. правасл. царква імя св. Ефрасінні Полацкай. Гл. таксама раздзел пра беларусаў у арт. Канада.
    ТАРОІІЕЦКАХОЛМСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1942. наступальная аперацыя сав. войск 3й (ген.лейт. М.А.Пуркаеў) і 4й (ген.палк. А.І.Яроменка) ударных армій Паўн.Зах. (з 22 студз. ў складзе Калінінскага) фронту 9 студз. — 6 лютага, праведзеная на завяршальным этапе Маскоўскай бітяы 1941—42 у Вял. Айч. вайну. Сав. камандаванне ставіла задачу сіламі гэтых армій разграміць групоўку праціўніка на стыку груп ням. армій «Поўнач» і «Цэнтр». 9 студз. сав. арміі перайшлі ў насгупленне і прасунуліся на 3 на 25—30 км. У пач. лютага 3я ўдарная армія выйшла на подступы да г. Вял. Лукі Пскоўскай вобл., 4я ўдар
    ТАРСКІ
    443
    ная — да гарадоў Веліж і Дзямідаў Смаленскай вобл., а яе 249я стралк. дывізія прарвалася да Віцебска. Ням. камандаванне перакінула на гэты напрамак 4 пях. дывізіі з Зах. Еўропы, таму сав. войскі перайшлі да абароны. У выніку Т.Х.а. Чырв. Армія прасунулася да 250 км, абыпіла з ПнЗ ржэўскавяземскую, з Пд дзямянскую групоўкі праціўніка, стварыўшы ўмовы для іх разгрому; у лініі ням. фронту ўтварыліся т.зв. Віцебскія «вароты». У наступленні на Віцебскім напрамку сав. войскам вял. дапамогу аказалі партызаны Суражскай партыз. зоны.
    ТАРЙС РАСЛІН, армянскі мастакмініяцюрыст 2й пал. 13 ст.; майстар кілікійскай шкомі. Працаваў у манастыры Рамкла. Захаваліся 7 падпісаных ім рукапісаў (1256—68), у т.л. т.зв. Малаційскае евангелле (1268). У яго творчасці выявіліся рысы новага для таго часу маст. мыслення, якое характарызавалася дакладнасцю кампазіцыі, яснасцю трактоўкі прасторы, што дасягалася праз элементы прамой перспекгывы, багаццем арнаментыкі, вытанчанасцю
    каларыту, які гарманічна спалучаў яркія плямы лакальнага колеру са складанымі змешанымі тонамі, высакародствам і стрыманасцю вобразнага ладу, жыццёвай пераканаўчасцю поз і характараў персанажаў. Іл. гл. да арт. Кілікійская школа.
    ТАРбСЫ, нагрувашчванні лёду на морах. рэках і азёрах. Утвараюцца ў выніку бакавога ціску ледзяных палёў адно на адно, пры расколванні лядовага покрыва вял. таўіпчыні; выш. каля 10 м, у прыбярэжнай ч. да 20 м. Сярод форм Т. вылучаюць: бар’еры, грады, рапакі, стамухі (асобныя нагрувашчванні на мелі). Т. найб. пашыраны ва Усх.Сібірскім і Чукоцкім м., у адкрытай ч. Паўн. Ледавітага ак. На рэках Т. ўгвараюцца ў час крыгаходу.