• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Тарантул паўднёварускі.
    ТАРАНЧЎК Валерый Барысавіч (н. 25.5.1948, г. Іванава Брэсцкай вобл.), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1992). Скончыў Маскоўскі унт (1971). 3 1974 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (з 1975 заг. лабараторыі). 3 1998 у БДУ (з 2000 заг. кафедры). Навук. працы па матэм. мадэліраванні. Распрацаваў мадэлі, метады разліку, праграмнае забеспячэнне выліч. эксперыментаў для даследавання працэсаў падземнай гідрадынамікі: на аснове распрацаваных матэм. і праграмнага забеспячэнняў стварыў (разам з інш.) некалькі прадметных геаінфармацыйных сістэм.
    7в.: Чнсленное моделнрованне процесса неустойчнвого вытеснення нефтн водой (раза.м з У.М.Ентавым) // Мзв AH СССР. Механнка жцдкостн н газа. 1979. №5; Методнка. ннструментарнй адаптацнн математнческмх моделей процессов подземной гндродннамнкл (разам з С.АБарвенавым, М.Ф.Кібашам) // Выбр. навук. пр. БДУ. Т. 6. Матэматыка. Мн.. 2001.
    ТАРАС Валянцін Яфімавіч (н. 9.2.1930, Мінск), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1955). Працаваў у гродзенскай літаграфіі, на фабрыцы ў Мінску, у газ. «Звязда» (1955—62), час. «Нёман» (1964— 68). Друкуецца з 1948. Піша на рус. і бел. мовах. У вершах і прозе тэмы сталення падлеткаў, гераізм народа ў Вял. Айч. вайну, кахання, сяброўства, вернасці, пошуку ідэалу: збкі вершаў «Мінска вуліцы родныя» (1959), «Давер» (1960), «Трывожная зямля» (1963). «Два сшыткі» (1982), «Пазіцыя» (1987); кнігі прозы «Першая маланка» (1973). «Ні хвіліны раскаяння» (1974), «Пад сузор’ем Льва» (1978), «Роздум» (1984). Аўтар сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Наш Пімен» (пра П.Панчанку; 1967), «Жаўранкі ляцяць на Палессе» (1975), «Зорка Максіма» (пра М.Багдановіча; 1980), «Вяртанне ў першы снег» (пра Р.Барадуліна: 1985; усе паст. на «Беларусьфільме»), п’есы «Не патушы свечку'» (паст. Бел. тэлебачаннем, 1974). На рус. мову пераклаў раман Г.Гарсія Маркеса «Восень патрыярха» (1978, з К.Шэрманам); кнігі В.Быкава, С.Гаўрусёва, С.Грахоўскага, У.Корбана, У.Нядзведскага; вершы Э.Агняцвет, П.Броўкі. Барадуліна, А.Вярцінскага, В.Зуёнка, П.Макаля, М.Танка і інш. Яго пераклады з бел. мовы сабраны ў кн. «Пах мёду» (1986). Для Бел. тра імя Я.Купалы на бел. мову пераклаў п’есу Я.Шварца «Дракон».
    Тв.: Прошальные костры: Нзбр. повестн м рассказы. Мн., 1980; Дань временн: йзбр повестн н рассказы. Мн., 1990. І.У.Саламевіч.
    ТАРАС Ніна Міхайлаўна (н. 15.5.1916, в. Заполле Навагрудскага рна Гродзенскай вобл.), бел. паэтэса. У 1930—34 вучылася ў Навагрудскай бел. гімназіі. Скончыла бел. гімназію ў Вільні (1936), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1957). У 1942—44 сувязная лідскай спецгрупы партыз. брыгады імя Кірава і партыз. атрада імя Катоўскага брыгады імя Дзяржынскага Баранавіцкай вобл. Пра
    цавала ў лідскай раённай Таз. «Уперад» (1939—41. 1944— 45), Дзярж. выдве Беларусі (1945—46), газ. «Піянер Беларусі» (1951—53). Друкуецца з 1936. Першы зб. вершаў «На ўсход ідучы...» (1940). У вершах Т. адчуванне прыгажосці роднага краю, лірызм, вера ў перамогу дабра над злом і інш.: збкі «Суніцы» (1946), «Вершы» (1952), «У тапаліную замець» (1976). Піша для дзяцей: збкі паэзіі «Казкі пра абавязкі» (1955), «Наш бор» (1968). На некат. яе вершы напісаны песні.
    Тв.: Кветка шчасця. Мн., 1958; Пад белым яварам. Мн . 1966; Праметэю прыйду пакланіцца. Мн.. 1981; ГІраз вятрызавеі. Мн., 1986.
    Літ.: Л ойка А Паэзія і час. Мн.. 1981; К о ў т у н В. Паэзія подзвігу // Полымя. 1983. №1.
    «ТАРАС НА ПАРНАСЕ». сатырычнагумарыстычная паэма; помнік бел. літаратуры 19 ст. Верагодна, напісана ў 1850я г. Доўті час распаўсюджвалася ў рукапісах, упершыню апубл. як ананімны твор у газ. «Мннскнй ллсток» (№37 за 16.5.1889). Праблема аўтарства складаная. Выказваліся думкі, што паэма належыць пяру В.ДунінаМарцінкевіча ці А.ВярыгіДарэўскага, але творчая манера гэтых пісьменнікаў далёкая ад манеры аўтара паэмы. Меркавалі. што паэму напісаў В.Равінскі. з імем якога звязвалі паэму «Энеіда навыварат», або беглы дзекабрыст, які пад імем Яўхіма Крупенькі жыў у Клімавіцкім пав. на Магілёўшчыне. Большасць даследчыкаў аддавала перавагу меркаванню этнографа Е.Р.Раманава, што аўтар паэмы — адзін са студэнтаў ГорыГорацкага земляробчага інта. Былі падставы думаць, што паэма напісана якімн. пецярбургскім літаратарамбеларусам, цесна звязаным з рус. літ. коламі. Перспекгывы для даследчыкаў адкрыў спіс паэмы з паметай; «К.Вераніцын, 15.4.1855, Гарадок» (гл. Вераніцын К.В.). Апошнім часам паэма ўсё часцей друкуецца як аўтарскі твор Вераніцына. У снежні 2001 у г. Гарадок Віцебскай вобл. і на радзіме Вераніцына ў в. Астраўляны Гарадоцкага рна ўстаноўлены мемарыяльныя знакі ў гонар паэмы і яе верагоднага аўтара. Магчыма, у напісанні паэмы ўдзельнічаў гімназічны таварыш Вераніцына Я.Вуль.
    Сюжэт твора — прыгоды палясоўшчыка Тараса, які, выправіўшыся аднойчы ў пушчу, трапіў знянацку на Парнас — месца знаходжання багоў і паэтаў. Некат. вонкавымі адзнакамі твор прымыкае да травесційных паэм (гл. Бурлеска), да «Энеіды навыварат». Але зніжэнне вобразаў стараж. багоў і герояў і барацьба з эстэтыкай класіцызму не гал. мэта аўтара. У паэме даецца яскравая, напоўненая мноствам рэалій карціна побьпу бел. сялян. 3 вял. сімпатыяй і майстэрствам створаны вобраз Тараса — адзін з першых рэаліст. вобразаў чалавека з народа ў бел. лры. Другая важная тэма — адлюстраванне
    436 ТАРАСА
    становішча ў рус. лры сярэдзіны 19 ст., барацьбы перадавога і рэакц. кірункаў у ёй. Гэтаму прысвечана сцэна ўзыходжання пісьменнікаў на Парнас. Сімпатыі аўтара цалкам на баку перадавых пісьменнікаў, якія вызначалі сваёй творчасцю развіццё лры. Сваёй эстэт. сістэмай, дэмакр. сутнасцю паэма скіравана супраць эстэтыкі афіц. народнасці, супраць булгарынскай псеўданар. эстэтыкі. У паэме сатыр. выпады супраць славянафільскай ідэалізацыі патрыярхальнага побыту, адмаўленне сентыменталізму, уласцівага некат. творам тагачаснай бел. лры. Паэма адстойвала сапраўдную народнасць лры. сцвярджала неўміручасць народа, яго таленавітасць і жыццялюбства. Твор напісаны 4стопным ямбам пушкінскай школы, у аснове мовы — усх.бел. гаворкі, якімі аўтар валодае віртуозна. Адчуваецца цесная сувязь з фальклорам, нар. гумарыстычным апавяданнем. Вялікую ролю адыгрываюць нар. параўнанні, выслоўі, устойлівыя звароты. Арыгінальным сюжэтам, высокім узроўнем маст. дасканаласці «Т. на П.» — якасна новая з’ява ў бел. лры. Яна адыграла вял. ролю ў станаўленні бел. літ. мовы, развіцці бел. лры, ва ўмацаванні дэмакр.рэаліст. кірунку ў ёй. Перакладзена на рус., укр., польск., англ. мовы.
    Публ:. Энеіда навыварат; Тарас на Парнасе. Мн.. 1982; Тарас на Парнасе: Нар. паэма. Мн., 1998.
    Літ.: Л а з а р у к М.А. Станаўленне беларускай паэмы. Мн.. 1968; Шаўцоў П. Спрадвечнае. Мн., 1973; К і с я л ё ў Г.В. Пошукі імя. Мн., 1978; Яго ж. Разыскнвается класснк...: Пер. с бел. Мн.. 1989; Ска лабан В. Новыя матэрыялы з гісторыі беларускай літараіуры XIX ст. // Шляхам гадоў. Мн.. 1990. |Вып. 1.]; Хаўстовіч М. Вераніцын ці Вуль? // XIX ст. Навук.літ. альманах. Мн., 2000. Кн. 2. Г.В.Кісялёў.
    Тарасы
    ТАРАСА, сцяна з двух радоў бярвён ці брусоў, прамежак паміж якімі запаўняўся зямлёй і каменнем; тып абарончага збудавання. Здаўна вядомы ў драўляным дойлідстве славян. У адрозненне ад гародняў Т. ўяўляла сабой суцэльную сцяну, падзеленую папярочнымі сценкамі на шэраг прамавугольных у шіане адсекаў. У верхняй ч. мела баявы ярус з абламам, звычайна завершаным 2схільным дахам. Вядома з 15 ст., на Беларусі — з 16 ст. (гарады Орша, Віцебск). У
    сувязі з развіццём артылерыі і заняпадам будаўніцтва драўляных абарончых збудаванняў сталі менш пашыранымі.
    ТАРАСАВА Ала Кансганілнаўна (6.2.1898. Кіеў — 5.4.1973), расійская акгрыса, педагог. Нар. арт. СССР (1937). Герой Сац. Працы (1973). 3 1916 у 2й студыі Маскоўскага Маст. тра, з 1924 у Маскоўскім Маст. акад. тры (МХАТ; у 1951—55 в.а. дырэктара). Вучаніца К.Станіслаўскага і У.НеміровічаДанчанкі. 3 1967 выкладала ў Школестудыі МХАТ (з 1968 праф.). Валодала вял. сцэн. абаяльнасцю, тэмпераментам, выкананне вылучалася эмацыянальнасцю. лірызмам. рамант. рысамі. Актрыса пераважна рус. класічнага рэпертуару: Негіна. Юлія Тутіна («Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага). Таццяна («Ворагі». М.Горкага), Ганна («Ганна Карэніна» Л.Талстога). Маша, Ранеўская, Аркадзіна («Тры сястры», «Вішнёвы сад», «Чайка» А.Чэхава). Сярод інш. роляў: Дэздэмона («Атэла» У.Шэкспіра), Марыя Сцюарт («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Алена («Дні Турбіных» М.Булгакава), Вольга («Хлеб» У.Кіршона), Алена Макараўна («Страх» А.Афінагенава) і інш. Здымалася ў кіно: «Навальніца», «Пётр I», «Без віны вінаватыя» і інш. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946 (двойчы), 1947, 1949.
    Літ.: АК.Тарасова; Док. н воспомннання. М.. 1978.
    ТАРАСАВАРАТАМСКАЕ ПАТРЫЯ
    ТЫЧНАЕ ПАДПОЛЛЕ ў В я л і к у ю Айчынную вайну. Дзейнічала ў ліп. 1941 — сак. 1942 у в. Тарасава і пас. Ратамка Мінскага рна (кіраўнікі П.М.Бортнік, А.І.Вольскі, П.Ф.Кургаеў, В.ІЛошыцкі, Я.У.Саблер). Падпольшчыкі (28 чал.) вялі паліт. агітацыю сярод насельніцтва, прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро,
    А.Тарасава ў ролі Ганны Карэнінай.
    ратавалі і лячылі воінаў Чырв. Арміі, якія трапілі ў акружэнне. Па заданні Мінскага патрыят. падполля для стварэння партыз. атрада збіралі зброю і боепрыпасы, і да канца сак. 1942 група падпольшчыкаў і чырвонаармейцаў была падрыхтавана да выхаду ў лес. У ноч на 3 крас. фашысты арыштавалі і пасля катаванняў расстралялі кіраўнікоў і шмат удзельнікаў падполля. Паблізу в. Тарасава ў гонар падпольшчыкаў помнік.
    ТАРАСАЎ Анатоль Уладзіміравіч (10.12.1918, Масква — 23.6.1995), расійскі спартсмен, трэнер; адзін з заснавальнікаў сав. школы хакея з шайбай. Засл. майстар спорту СССР (1949). Засл. трэнер СССР (1957). Кацд. пед. н. (1971). Палкоўнік. Чэмпіён СССР (1948, 1949, 1950). У 1947—75 трэнер хакейнай каманды ЦДКА/ЦСКА; у 1948—72 (з перапынкам) — зборнай каманды СССР па хакеі з шайбай, 3разовага чэмпіёна Алімп. гульняў і 9разовага — свету.
    Тв.: Тактнка хоккея. М.. 1963; Хоккей грядушего. 2 нзд М., 1971; Путь к себе. М., 1974; Настояшне мужчнны хоккея. М.. 1987; Хоккей без тайн. М.. 1988. А.М.Петрыкаў.
    ТАРАСАЎ Віктар Паўлавіч (н. 29.12.1934, г. Барнаул, Расія), бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1967). Нар. арт. СССР (1982). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1957). Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Добрыя знешнія даныя, тэмперамент, шчырасць абумовілі поспех Т. ў ролдх маладых герояў: Кузьмін («Людзі і д’яблы» К.Крапівы), Міхаіл («Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Вадзім («Выклік багам» А.Дзялендзіка), Валерык («Трэцяя патэтычная» М.Пагодзіна), Генадзь («Мільён за ўсмешку» А.Сафронава) і інш. Дасканалым майстэрствам пераўвасаблення, высокай акцёрскай тэхнікай, псіхал. дакладнасцю і адзінствам знешняй і ўнутр. характарнасці вызначаюцца ролі: Канстанцін Заслонаў («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Францыск Скарына («Напісанае застаецца» А.Петрашкевіча), Сцяпан Дзямідчык («Апошні журавель» А.Дударава і А.Жука), Мульцік («Вечар» Дударава), Салавейчык («Амністыя» М.Матукоўскага), Ухватаў («Пагарэльцы» Макаёнка), Клеон («...Забыць Герастрата!» Р.Горына), Няхлюдаў («Уваскрэсенне» паводле Л.Талстога), Дульчын («Алошняя ахвяра» А.Астроўскага), Барон, Пратасаў («На дне», «Дзеці сонца»