• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Да арт. Тараканавыя. Тараканы: 1 — чорны; 2 самец; б — самка).
    ТАРАКІ Нур Мухамед (14.7.1917, прав. Газні. Афганістан — 8.10.1979), дзяржаўны і паліт. дзеяч Афганістана. 3 канца 1930х г. журналіст. аўтар празаічных і паэтычных твораў. 3 канца 1940х г. у грамадскапаліт. руху «Віш зальміян» («Абуджаная моладзь»). На ўстаноўчым з’ездзе Народнадэмакратычнай партыі Афганістана (НДПА) у 1965 абраны яе ген. сакратаром. Пасля расколу НДПА у 1967 узначаліў яе фракцыю «Хальк». з 1977 —зноў ген. сакратар аб’яднанай НДПА. Арышт Т. і яго паплечнікаў выклікаў 27.4.1978 паўстанне кабульскага гарнізона, якое скінула рэжым М.Дауда і прывяло да ўлады НДПА. 3 мая 1978 Т. — старшыня Рэв. савета Дэмакр. Рэспублікі Афганістан, адначасова яе прэм’ерміністр. Спроба адхілшь ад пасады свайго намесніка ў партыі і ўрадзе Х.Аміна ў вер. 1979 скончылася арыштам Т. і яго забойствам у турме.
    Тв;. Рус. пер. — Повестм: Сб. М.. 1987.
    ТАРАН (Rutilus rutilus heckeli), рыба сям. карпавых, падвід плоткі. Жыве ў апрэсненых участках Чорнага і Азоўскага мораў. Паўпрахадная. чародная рыба.
    Даўж. да 50 см. маса да 1 кг. Канцы грудных. брушных і анальнага плаўнікоў цёмныя. Рот ніжні. Кормііша малюскамі і ракападобнымі. На нераст вясной заходзіць у рэкі Дон. Дняпро. Днестр, Дунай. Кубань. Аб'ект промыслу.
    ТАРАН (польск. taran ад італьян. taranto), 1) старажытная аблогавая прылада. якая выкарыстоўвалася для разбурэння крапасных сцен, вежаў і брам. Уяўляў сабой бервяно з жалезным або бронзавым наканечнікам, якое падвешвалася на канатах (ланцугах) у драўлянай рухомай вежы. што перамяшчалася на калёсах і служыла прыкрыццём для людзей. якія абслугоўвалі Т. (гл. таксама Аблогавая тэхніка). 2) Тэхнічнае збу
    — лапландскі; 3 — плямісты; 4 — горны (а —
    даванне для пад’ёму вады (Т. гідраўлічны).	С. В.Папоў.
    ТАРАН. прыём, які выкарыстоўваўся ў паветр., танк. і марскім баях. П a в е т р. Т. — удар фюзеляжам, крылом або лопасцямі вінта самалёта ў паветр. баі па самалёце праціўніка. Першы па
    Г С.Таразевіч
    П.А.Таран
    ветр. Т. здзейсніў рас. лётчык ГІ.М.Яесцераў у 1ю сусв. вайну. У першы дзень Вял. Айч. вайны лётчыкзнішчальнік П.С.Рабцаў тараніў ням. самалёт у небе над Брэстам. Начны Т. упершыню здзейсніў лётчыкзнішчальнік Б.Б.Талаліхін на подступах да Масквы (жн. 1941). Беларус БЛ.Коўзан стаў адзіным
    у свеце лётчыкам, які тараніў 4 самалёты праціўніка. У гады 2й сусв. вайны лётчыкі наносілі таксама таранныя ўдары па варожых караблях, калонах з тэхнікай (напр., подзвіг экіпажа самалёта М.Ф.Гастэлы і інш.). Танкавы Т. — удар корпусам танка па борце або карме танка (бронемаіпыны) праціўніка. Прымяняўся ў выключных выпадках, калі не было магчымасці інш. спосабам знішчыць танк праціўніка. М а р с к і Т. (таранны ўдар) — удар спец. выступам насавой падводнай часткі карабля (таранам) у борт варожага карабля з мэтай яго затаплення. Выкарыстоўваўся ў вяслярным, ветразевавяслярны.м, пазней (у 2й пал. 19 ст.) у браняносным флоце; у 20 ст. — зрэдку надводнымі караблямі супраць падводных лодак і інш. С.В.Папоў.
    ТАРАН Павел Андрэевіч (н. 18.10.1916, с. Шолахава Нікапальскага рна Днепрапятроўскай вобл., Украіна), ваенны лётчык. Двойчы Герой Сав. Саюза
    15. Бел. энц. Т. 15.
    434	ТАРАН
    (1942, 1944). Ген.лейт. авіяцыі (1967). Скончыў Качынскую ваен. авіяц. школу лётчыкаў (1938), Ваен. акадэмію Геніптаба (1958). У Чырв. Арміі з 1937. Удзельнік* паходу ў Зах. Украіну (1939), сав.фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну камандзір звяна, эскадрыллі, бамбардзіровачнага авіяпалка. Ваяваў на Украіне, у Прыбалтыцы і Беларусі (рабіў рэйсы да бел. партызан, удзельнічаў у вызваленні Мінска. ліквідацыі мінскага «катла»). Зрабіў 386 баявых вылетаў. Пасля вайны да 1979 на камандных і штабных пасадах і ў цэнтр. апараце Мінва абароны СССР.
    ТАРАН ДУБІЛЬНЫ драсён дубільны (Polygonum coriarium), кветкавая расліна сям. драсёнавых. Пашырана ў лясах і на горных лугах Сярэдняй Азіі. Інтрадукавана ў Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі.
    ІПматгадовая травяністая расліна выш. да 2 м. Сцёблы разгалінаваныя, голыя або апушаныя. Лісце яйцападобнае, на кароткіх чаранках. часта знізу апушанае. Кветкі невял., белыя, у буйных мяцёлчатых суквеццях. Плод — арэшак. Карані маюць дубільныя рэчывы (15—30%). Дубільная, меданосная і кармавая расліна.
    ТАРАНДА Мікалай Іванавіч (н. 15.8.1947. в. Падлессе Ляхавіцкага рна Брэсцкай вобл.), бел. мастак. Скончыў Віцебскі пед. інт (1970). У 1970—94 нач. бюро прамысл. эстэтыкі зда «Чырвоны Кастрычнік» (г. Орша), адначасова ў 1970—91 кіраўнік студыі выяўл. мастацтва Палаца культуры зда. Працуе ў графіцы, скульптуры, станковым жывапісе, пераважна ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Стварыў графічныя серыі «Аршаншчына» (1973), «Вільня» (1976), «Мантажнікі» (1977), «Сенежскае возера»
    М.Таранда
    Вёска Барань. 1985.
    (1977—79), «Сёстры» (1983), «Крым» (1987— 89); скулыггурныя партрэты А.Папкова (1973), Аксаны (1974), бацькі (1975), помнік жыхарам г. Барань, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну (1985; разам з А.Сапіным). Жывапісным работам уласцівы дынамізм, колеравая экспрэсія, маляўнічасць вобразнага ладу: «Вёска Барань» (1985), «Кветкі Беларусі» (1986), «Ружы» (1987), «Суздаль», «Чэрвеньская рапсодыя» (абедзве 1994), «Памяці Сезана» (1995), «Абуджэнне», «Лілеі», «Памяці А.Арлова» (усе 1996), серыі «Балгарыя», «Віцебшчына» (усе 1997—2002).
    Літ.'. КрепакБ. Ннколай Таранда: Жнвопнсь, графмка: [Альбом). Каунас, 1997; Коктыш Л. «Художннк — это состоянне внугренней свободы» // Беларусь. 1999. № 4.
    Г.А. Фатыхава.
    ТАРАНЕНКА Леанід Аркадзевіч (н. 13.6.1956, г. Маларыта Брэсцкай вобл.), бел. спартсмен (цяжкая атлетыка; I і II цяжкая вага). Засл. майстар спорту СССР (1980). Скончыў Бел. інт механізацыі сельскай гаспадаркі (1979). 3 1977 іпструктар Спарт. кта Беларусі; у 1994—2000 трэнер і эксперт зборных KaMana Індьп па цяжкай атлетыцы. Чэмпіён XXII Алімп. гульняў (1980, Масква), сярэбраны прызёр XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія). Чэмпіён свету (1980, 1991), бронз. прызёр (1979). Чэмпіён Еўропы (1980, 1988, 1991, 1992, 1996). 19разовы рэкардсмен свету.
    ТАРАНІС, у старажытнай кельцкай міфалогіі бог грому і нябеснага агню. Галы ўяўлялі яго барадатым волатам, які трымае ў руках кола і некалькі спіралей. Рымляне часам атаясамлівалі Т. з Юпітэрам.
    ТАРАНОВІЧ Уладзімір Эраставіч (25.11.1897, Мінск — 25.2.1983), генералпалкоўнік артылерыі (1944). Скончыў Ваеннатэхн. акадэмію імя Дзяр
    жынскага (1932). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. 1918—20, сав.фінл. 1939—40 войнаў. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 на Зах., Волхаўскім, Паўд.Усх., Сталінградскім франтах, у Маскоўскай зоне абароны: нач. аргылерыі арміі, фронту, нам. камандуючага бранятанк. і механіз. войскамі па артылерыі. Удзельнік Маскоўскай, Сталінградскай бітваў, КорсуньШаўчэнкаўскай, ВіслаОдэрскай аперацый, вайны з Японіяй 1945. Да 1953 у войсках і цэнтр. апараце Мінва абароны СССР.
    Л.А.Тараненка	У.ЭТарановіч
    ТАРАНТА (Taranto), горад на Пд Італіі. Адм. ц. аднайм. правінцыі. Засн. каля 700 да н.э. спартанцамі. Каля 300 тыс. ж. (2001). Порт у зал. Таранта, вузел чыгунак і аўтадарог. Буйнейшы ў краіне металург. камбінат. Прамсць: маш.буд., нафтаперапр., коксахім., харчовая. Завод па апрасненні марской вады. Гадоўля вустрыц. Рыбалоўства. Арх. помнікі 12—19 ст. Ваен.марская база.
    ТАРАНТА (Taranto), заліў Іанічнага м., на Пд Італіі, паміж пвамі Саленціна і Калабрыя. Даўж. 138 км. шыр. каля ўвахода 133 км. Глыб. да 2657 м. Прылівы паўсуіачныя (0,3 м). Буйны порт Таранта.
    ТАРАНТУЛЫ. некалькі відаў павукоў роду лікоза (Licosa) сям. павукоўваўкоў. Пашыраны ў пустынях, паўпустынях і стэпах Пд Усх. Еўропы, Сярэдняй Азіі, Паўн. Афрыкі, часам трапляюцца ў лясной зоне. Жывупь пераважна па далінах рэк, у норах. Найб. вядомы Т. паўднёварускі, або мізгір (L. singoriensis).
    Даўж. да 6 см. Цела ўкрыта валаскамі. Маюць ядавітыя залозы. Насякомаедныя.
    С.Л.Максімава.
    ТАРАНТЭЛА (італьян. tarantella, ад назвы г. Таранта), італьянскі нар. танец. Муз. памер 6/8, 3/8 з харапэрным бесперапынным рухам трыёлямі. Тэмп хуткі, імклівы. Суправаджаецца ігрой на гітары, ударамі тамбурына (інструмента накшталт бубна), кастаньет (у Сіцыліі), часам спевам. У 19 ст. канцэртная інстр. п’еса (М.Глінка, ФЛіст, Дж.Расіні, П.Чайкоўскі і інш.). Т. ствараліся і як віртуозныя п’есы ў духу perpetuum mobile (Т. для скрыпкі Н.Паганіні).
    Н.В. Сазановіч.
    ТАРАС	435
    ТАРАНУХА Рыгор Іванавіч (н. 25.9.1933, пас. Вазнясенск Клімаўскага рна Бранскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне селекцыі і генетыкі с.г. раслін. Чл.кар. аграрнай АН Беларусі (1996), др с.г. н. (1979), праф. (1980). Засл. дз. нав. Беларусі (1990). Скончыў БСГА (1962), дзе і працуе з 1966 (з 1976 заг. кафедры). Навук. працы па генетыцы і селекцыі лубіну, насенняводстве і тэхналогіі вырошчвання с.г. культур. Аўтар сартоў жоўтага кармавога лубіну: Акадэмічны 1, Акадэмічны 2, Горацкі, БСГА382.
    Тв.: Селекцня н семеноводство люпнна. Мн., 1980; Частная селекішя н сортоведенне зерновых культур. Горкіі, 1987; Частная селекцня н сортоведенме зернобобовых культур в Белорусснн. Горкн. 1989; Селекцня н семеноводство сельскохозяйственных культур. Мн., 2001; Люпнн: бнологня, селекцня н технолопія возделывання. Горкн. 2001.
    ТАРАНХАЯВАІАН у міфах іракезау бог — сусветастваральнік і апякун палявання. Т. і яго братантаганіст Тавіскаран (бог зімы, холаду і змроку) стваралі сусвет паводле ўласнага разумення: Т. — занадта добрым, яго брат — вельмі дрэнным. Гэта скончылася паядынкам, у якім Тавіскаран забіты. Т. перамог племя волатаўлюдаедаў і вял. гарбуна Хадугону, які ўвасабляў хваробы і смерць.
    ТАРАНЦЕЙ Віктар Пятровіч (н. 6.3.1946, в. Ізабелін Ваўкавыскага рна Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Канд. пед. н. (1979), праф. (1991). Скончыў Гродзенскі пед. інт (1967). 3 1979 у Гродзенскім ўнце (з 1982 заг. кафедры, з 1992 прарэктар, з 1995 дэкан фта). Навук. працы па праблемах бесперапыннай пед. адукацыі, выхавання моладзі, сістэмы адукацыі ў зах.еўрап. краінах.
    Тв.: Лнцом к молодежн Мн., 1990; Подготовка учнтеля в условнях непрерывного образовання. Гродно, 1993; Сацыяльныя ўстановы для дзяцей і моладзі ў сучаснай Швецыі // Адукацыя і выхаванне. 1998. №10; Проблемы педагогнкн молодого учнтеля. Гродно, 1999 (у сааўт.); Снстема образовання взрослых в Германнм. Гродно, 2001 (разам з І.М.Ліпкінай); Соцнальнопедагогнческме проблемы подготовкн учнтеля в условнях непрерывного образовання. Гродно, 2001.