• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ:. Г н н з б у р г Л.С. Джузеппе Тартннм. М.. 1969, Н.В.Сазанояіч.
    М.Тарханаў у ролі Лукі.
    ТАРЫВЕРДЫЕЎ Мікаэл Леонавіч (15.8.1931, Тбілісі — 4.7.1996). расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1979). Нар. арт. Расіі (1986). Скончыў Муз.пед. інт імя Гнесіных у Маскве (1957, кл. А.Хачатурана). Асн. сфера творчай дзейнасці: камерная музыка, муз. тр. музыка да кінафільмаў. Сярод твораў: оперы «Граф Каліёстра», «Чаканне» (абедзве паст. 1985), балет «Дзяўчына і Смерць» (паст. 1987) і інш.; сімфонія для аргана «Чарнобыль» (1988), канцэрты для скрыпкі з арк. (1982) і для аргана «Касандра» (1986), вак. цыклы. песні; музыка да кіна і тэлефільмаў (больш за 100), у т.л. «Карольалень» (1970), «Семнаццаць імгненняў вясны» (1973), «Іронія лёсу, ці з лёгкім парам» (1976). Дзярж. прэмія СССР 1977.
    Літ:. Цукер А. М.Тарнвердаев. М.. 1985. ТА.Дубкова.
    ТАРЫЙСКАЯ ІІАРОДА. парода цяжказапражных коней. Выведзена ў 1й пал. 20 ст. на Тарыйскім конным заводзе (Эстонія) з помесей мясц. эст. коней (клепер), арабскай, англ. чыстакроўнай, арлоўскай, тракененскай пародай; помесі скрыжоўвалі з жарабцамі парод нарфолкродстэр і пасцьебрэтон. Разводзяць у Прыбалтыйскіх краінах, Расіі, Беларусі. Выкарыстоўваюць у сельскай гаспадарцы, конным спорце, як транспарт.
    Жывёлы сярэднебуйныя. шыракайелыя. мускулістыя. Выш. ў карку 153—163 см. Маса жарабцоў 580—700, кабьы 500—650 кг, Масць пераважна рудая ці бурая. з белымі метамі на нагах.
    ТАРЫКАЎ Георгій Пятровіч (н. 24.10.1940, г. Саратаў. Расія), бел. вучоны ў галіне прыкладной механікі. Др тэхн. н. (1995). Скончыў Бел. інт інжынераў чыг. транспарту (1964). дзе і працаваў у 1973—76 і з 1980 (у 1982— 87 заг. кафедры). 3 1989 у Гомельскім тэхн. унце (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па метадах эл. мадэліравання задач механікі кантакгнага ўзаемадзеяння. Стварыў арыгінальныя электрамадэліруючыя прыстасаванні, распрацаваў спосабы рашэння прасторавых кантактных задач для штампаў рознай геаметрычнай формы і з улікам тры і мех. зносу.
    Тв.: Построенне весовой функшш для круговой треіцлны в упругом слое (разам з М.М.Барадачовым) // Докл. Нац. АНБеларусн. 1999. Т. 43. № 2; Электрнческое моделнрованме пространственных контактных задач. Гомель. 2001.
    ТАРЫМ, рака на 3 Кітая; самая доўгая ў Цэнтр. Азіі. Утвараецца ад сутокаў рэк Яркенд, Аксу і Хатан, якія цякуць са схілаў Куньлуня, Каракарума, ЦяньШаня, Паміра. Даўж. ад вытоку р. Яркенд 2030 км, пл. бас. каля 1 млн. км2 (разам з бас. азёр Лабнор і Карабуранкёль). Сярэдняе і ніжняе цячэнне ў межах Тарымскай раўніны, дзе рака абгінае пустыню ТаклаМакан. утварае лабірынт рэчышчаў і невял. азёр, мае складаную дэльту, агульную з р. Канчэдар’я. Жывіць папераменна азёры Лабнор і Карабуранкёль, што абумоўлівае
    тарыч	447
    змену іх памераў і абрысаў. Разводдзе з мая да верасня. Сярэдні расход пры злшці Аксу (дае 70—80% агульнага сцёку), Хатана і Яркенда 167 м3/с, ніжэй ён памяншаецца. Выкарыстоўваецца для арашэння Аксуйскага, Кашгарскага і Яркендскага аазісаў.
    ТАРЫМСКАЯ РАЎНІНА. другая назва Кашгарскай раўніны.
    ТАРЫРАВАННЕ (ад ням. tarieren), 1) устарэлая назва градуіроўкі сродкаў вымярэнняў, якая шырока ўжывалася да прылад, прызначаных для вымярэння неэл. велічынь. 2) Метад дакладнага ўзважвання з выкарыстаннем тарнага грузу (шрот. кавалачю металу і інш.).
    ТАРЫФІКАЦЫЯ, вызначэнне тарыфу на аснове класіфікацыі аб’ектаў абкладання ці аплаты (напр., Т. заработнай платы); вызначэнне (прысваенне) тарыфных разрадаў.. Ажыццяўляецца на аснове тарыфнакваліфікацыйнага даведніка. Адрозніваюць Т. работ — аднясенне розных па складанасці работ да пэўнага разраду тарыфнай сеткі і Т. рабочых — прысваенне ім адпаведных тарыфных разрадаў у залежнасці ад кваліфікацыі і прафесіі (спецыяльнасці).
    ТАРЫФНАКВАЛІФІКАЦЬІЙНЫ ДАВЕДНІК, нарматыўны дакумент, які змяшчае сістэматызаваны пералік работ у залежнасці ад іх кваліфікацыйных характарыстык (ступені дакладнасці, складанасці і адказнасці) і патрабаванняў да выканаўцаў гэтых работ у ведах, вытв. прыёмах, звычках і інш. Бываюць адзіныя для рабочых скразных прафесій і галіновыя (для рабочых. прафесія якіх уласцівая толькі пэўнай галіне).
    ТАРЫФНАЯ СЕТКА. шкала. якая ў форме тарыфных каэфіцыентаў вызначае суадносіны тарыфных ставак работнікаў розных разрадаў; адзін з асн. элементаў тарыфнай сістэмы. 3 яе дапамогай робіцца дыферэнцыяйыя і рэгуляванне асн. часткі заработнай платы розных прафес.кваліфікайыйных груп работнікаў у залежнасці ад значэння галіны эканомікі, складанасці, зместу і спецыфікі працы у рабочых, спецыялістаў, кіраўнікоў, агульных умоў працы. Складаецца з тарыфных разрадаў і тарыфных каэфіцыентаў, якія ім адпавядаюць.
    На Беларусі колькасць разрадаў і міжразрадныя суадносіны тарыфных каэф. з часу ўвядзення «Адзінай тарыфнай сеткі Рэспублікі Беларусь» (студз. 1992) мяняліся некалькі разоў у залежнасці ад тарыфных ставак 1га разраду, а таксама ў сувязі з інфляцыяй і фін. магчымасйямі дзяржавы. На 1.1.2002 існуе 27разрадная сетка з суадносінамі паміж крайнімі разрадамі 1 : 7,84. Рабочыя ўсіх галін эканомікі размеркаваны з 1га па 8ы разрад уключна. Некаторыя прафесіі рабочых (грузчыкі, вадзіцелі, ліфцёры і інш.) у тарыфнакваліфікацыйны даведнік не ўнесены і ім устаноўлены месячныя аклады. У катэгорыі
    служачых вылучаны наст. групы: тэхн. выканаўцы (з 5га па 10ы разрад), спецыялісты ўсіх галін эканомікі (з 10га па 15ы разрад), кіраўнікі падраздзяленняў (з 14га па 23і разрад), кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў (з 16га па 23і разрад) і інш. У бюджэтнай сферы з 8га па 21ы разрад размеркаваны работнікі культуры, уключаючы кіраўнікоў, з 13га па 17ы — урачы, з 17га па 23і — кіраўнікі мед. устаноў, з 16га па 21ы — навук. супрацоўнікі, з 22га па 27ы — кіраўнікі ВНУ. У залежнасці ад умоў працы, меры адказнасці і інш. да тарыфных ставак рабочых адпаведных разрадаў ужываецца каэф. павышэння ставак (напр., у рабочых, якія працуюць у шахтах, на будве метрапалітэна ён складае 1,9).
    ТАРЫФНАЯ СІСТЭМА. сукупнасць нарматываў, з дапамогай якіх дыферэнцыруецца заработная плата рабочых і служачых у залежнасці ад умоў працы, яе складанасці і ролі галіны ў нар. гаспадарцы. Дае магчымасць улічвайь шкоднасць работ і адказнасць за іх выкананне, розніцу паміж працай кваліфікаванай і некваліфікаванай, цяжкай і лёгкай, стымуляваць да павышэння кваліфікацыі і прадукцыйнасці працы. Складаецца з тарыфных ставак і надбавак да іх, тарыфных сетак, схем службовых акладаў, тарыфнакваліфікацыйнага даведніка.
    ТАРЫФНАЯ СТАЎКА. памер аплаты працы работніка за адзінку часу (гадзіна, дзень, месяц). Зыходны ўзровень Т.с. работнікаў рознай кваліфікацыі складае стаўка 1га разраду. Стаўкі вышэйшых тарыфных разрадаў вьыічваюцца множаннем стаўкі 1га разраду на адпаведны каэфіцыент пэўнага разраду тарыфнай сеткі.
    ТАРЫФНЫ КАЭФІЦЫЕНТ, адносіны тарыфнай стаўкі 2га і наступных разрадаў тарыфнай сеткі да стаўкі 1га разраду, якая прымаецца за адзінку. Сярэдні Т.к. работ або работнікаў характарызуе ўзровень складанасці работ і кваліфікацыі работнікаў, якія аплачваюцца паводле пэўнай тарыфнай сеткі.
    ТАРЫФНЫ РАЗРАД, адзін з асн. элементаў тарыфнай сеткі. Характарызуе ўзровень кваліфікацыі работніка і залежыць ад складанасці і дакладнасці выконваемых ім работ. Патрабаванні для прысваення Т.р. вызначаны ў тарыфнакваліфікацыйным даведніку (для рабочых) і кваліфікацыйным даведніку пасад служачых.
    ТАРЫФЫ (ад франц. tarif), сістэма ставак, па якіх спаганяецца плата за паслугі. Найб. пашыраны мытныя тарыфы, Т. транспартныя, сувязі, страхавыя, камунальныя.
    Т. транспартныя — стаўкі, па якіх аплачваюцца перавозкі грузаў, пасажыраў, багажу і пошты, а таксама пагрузачнаразгрузачныя работы, паслугі партоў, аэрапортаў і інш. Адрозніваюць Т. чыгуначнага, аўтамабільнага,
    марскога, рачнога, паветранага, трубаправоднага транспарту. Асн. фактары, якія ўлічваюцца пры фарміраванні і дыферэнцыяцыі трансп. Т.: адлегласць і від перавозкі (гарадская, міжгародняя, унутр., міжнар., кабатажная і інш.); від і памер грузу (дробны, павагонны, кантэйнерны і інш.); геагр. раён перавозкі. На ўсіх відах транспарту прадугледжваецца шырокі набор спец., ільготных,
    дамоўленых Т., якія накіраваны на актывізацыю попыту і дзейнічаюць у залежнасці ад рыначнай кан’юнктуры і стану трансп. галіны. Т. с у в я з і — цэны за паслугі, якія прадпрыемствы сувязі аказваюць спажыўцам. Асн. фактары дыферэнцыяцыі Т. — адлегласць, працягласць паслуг, час сутак, ступень тэрміновасці і інш. Формы спагнання плацяжу: пагадзінная, арэндная, абанементная платы або іх камбінацыі. Т. страхавыя — стаўкі страхавога ўзносу з адзінкі страхавой сумы або аб’екта страхавання. Прызначаецца для выплачвання страхавой кампенсацыі. Велічыня Т. вызначаецца ў дагаворы на страхаванне па дамоўленасці бакоў. Т. камунальныя — стаўкі за карыстанне электраэнергіяй, газам, вадой і інш. Дыферэнцыруюцца ў залежнасці ад катэгорый спажыўцоў (насельніцтва, прамсць і інш ), Т. за карыстанне шэрагам паслут для насельніцтва ніжэйшыя, чым для ўстаноў.
    ТАРЫХАС ЭРЭРА (Torrijos Herrera) Амар (13.2.1929, г. Сант’яга, Панама — 1.8.1981), ваенны і дзярж. дзеяч Панамы. Брыгадны ген. (1969). Служыў у Нац. гвардыі Панамы, з 1968 яе камандзір. У кастр. 1968 узначаліў ваен. пераварот і стаў фактычным кіраўніком Панамы. У 1972—79 кіраўнік панамскага ўрада і Вярх. лідэр панамскай рэвалюцыі. Дамогся ў 1977 ад адміністрацыі ЗША падпісання дагавора аб Панамскім канале, паводле якога канал паступова пераходзіў пад юрысдыкцыю Панамы. Загінуў у авіяц. катастрофе.
    ТАРЫЧ (сапр. Аляксееў) Юрый Віктаравіч (14.1.1885, г. Полацк Віцебскай вобл. — 22.2.1967), бел. і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст; заснавальнік бел. кіно. Засл. дз. маст. Расіі (1935). Вучыўся ў Маскоўскім унце (1903— 05). У 1905 за рэв. дзейнасць сасланы ў Табольскую губ. 3 1907 акцёр правінцы
    448 тарычэлі
    яльных траў у Сібіры, з 1918 акцёр і рэжысёр маскоўскіх траў (у 1920—24 адзін з кіраўнікоў Курсанцкага тра ў Крамлі). 3 1923 выступаў як сцэнарыст, з 1925 рэжысёр кіно. Паставіў у Расіі фільмы «Марока» (з Я.івановымБарковым), «Першыя агні», «Банда байькі Кныша» (усе 1925), «Крылы халопа» (1926), «БулатБатыр» і «Капітанская дачка» (1928). У 1926 зняў першы бел. маст. фільм «Лясная быль» паводле аповесці М.Чарота «Свінапас» — героікарамантычная стужка пра падзеі грамадз. вайны на Беларусі. У 1928—39 на кінастудыі «Савецкая Беларусь», дзе паставіў фільмы: «Да заўтра» (1929), «Нянавісць» і «Вышыня 88,5» (абодва 1930), «Шлях карабля» (1935), «Адзінаццатае ліпеня» (1938). Творчасць Т. вызначаецца спалучэннем рэальных гіст. падзей з маст. вымыслам, рамантызму з псіхалагізмам, тонкім адчуваннем бел. прыроды. У час Вял. Айч. вайны зняў навелу «На кліч маці» для кіназборніка «Беларускія навелы» (1942, з У.КоршСабліным). У 1943—45 маст. кіраўнік кінастудыі «Манголкіно», з 1945 на кінастудыях Масквы. У 1951—54 зняў дакумент. фільмы на кінастудыі «Беларусьфільм» («Народны паэт», 1952, і інш.), маст. кіраўнік кінафільма «Апавяданні пра юнацтва» (1961).