Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Літ:. Красннскнй А.В. Юрнй Тармч. Мн., 1971; Власов М. Юрнй Тарнч // 20 режнссерскнх бнографнй. М., 1971; Гісторыя кінамастацтва Беларусі: У 4 т. Т. 1. 1924— 1959 гг. / А.В.Красінскі. Мн., 2001.
В Ф.Нячай.
ТАРЫЧЭЛІ (Torricelli) Эванджэліста (15.10.1608, г. Фаэнца, Італія —25.10.1647), італьянскі фізік і матэматык. Атрымаў матэм. адукацыю ў Рыме. 3 1642 праф. фізікі і матэматыкі Фларэнційскага унта. Навук. працы па механіцы, пнеўматыцы і гідраўліцы. Вызначыў парабалічны характар траекторый руху цел, кінутых пад адвольным вуглом да гарызонту. Сфармуляваў закон выцякання вадкасці з адтуліны пасудзіны і вывеў формулу скорасці выцякання (гл. Тарычэлі формула). Адкрыў існаванне атмасфернага ціску і вакууму (Тарычэліева пустата), растлумачыў прычыны ўтварэння ветру. Вынайшаў ртутны барометр і спіртавы тэрмометр. Займаўся канструяваннем мікраскопаў і шліфоўкай лінзаў для тэлескопаў. У яго гонар названа адзінка ціску — тор.
Літ: Льоццн М. Мсторня фмзнкя: Пер. с мтал. М., 1970. С. 87—89, 97—102; Г о л н н Г.М., Фялоновнч С.Р. Класснкн фнзнческой наукн (с древнейшнх времен до начала XX в.).'М„ 1989. А.І.Болсун.
ТАРЫЧ&ЛІ ФОРМУЛА. выраз, які набліжана вызначае скорасць выцякання вадкасці з адтуліны ў сценцы адкрытай пасудзіны. Mae выгляд: v = 'Ilgii, дзе v — модуль скорасці выцякання вадкасці, h — адлегласць ад восі адтуліны да паверхні вадкасці, g — паскарэнне сва
боднага падзення. Атрымана Э.Тарычэлі (1641).
У рэальных выпадках скорасць выцякання вадкасці залежыць ад формы і памеру адтуліны, вязкасці вадкасці і ад некаторых інш. параметраў. У гідраўліцы карыстаюцйа формулай v = ^2gh, дзе ф — каэфіцыент скорасці. Дпя малой круглай адтуліны і вялікіх Рэйнальдса лікаў ф = 0,94—0,99, значэнні ф для інш. выпадкаў вызначаюцца тэарэтычна і прыведзены ў спец. даведніках.
Э.Тарычэлі Т.Таса.
ТАРЭАДбР, т а р э р a (ісп. toreador, torero ад toro бык), удзельнік бою быкоў на арэне. Маюць некалькі спецыялізацый: хуласы (капеадоры) цвеляць быка чырвонымі хусткамі; бандэрыльеры (пешыя байцы карыды, якія кідаюць у ObiKa невялікія ўпрыгожаныя стужкамі коп’і — бандэрыльі); матадоры (эспада), узброеныя шпагай байцы, якія завяршаюць бой.
ТАРЭЗ (Thorez) Марыс (28.4.1900. г. НуаельГадо, Францыя — 11.7.1964), французскі паліт. і дзярж. дзеяч. Да 1920 працаваў парабкам, шахцёрам. Камуніст з 1920. Чл. ЦК (з 1924), Палітбюро ЦК (з 1925), ген. сакратар (1930— 64), старшыня (1964) Франц. камуніст. партыі. Чл. Выканкома (1928—43) і Прэзідыума Выканкома (1935—43) Камуністычнага Інтэрнацыянала. 3 1932 дэп. франц. парламента. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфаш. Народнага фронту ў Францыі (1935—38). У 1940—44 жыў у СССР, адзін з арганізатараў руху Супраціўлення ў Францыі ў 2ю сусв. вайну. Пасля вяртання на радзіму чл. Часовай кансультатыўнай асамблеі (1944—45), дэп. Устаноўчага сходу (1945—46), дэп. Нац. сходу (з ліст. 1946). У 1945—47 міністр без партфеля, віцэстаршыня Савета міністраў Францыі. Працы па пытаннях рабочага і дэмакр. руху.
ТАРЭНТ, Т а р а н т (лац. Tarentum, грэч. Taras), старажытнагрэчаская калонія ў Італіі на беразе Тарэнцкага заліва (цяпер г. Таранта). Засн. каля 700 да н.э. дарыйцамі. Першапачаткова ў Т. кіравалі цары, у 2й пал. 6 ст. да н.э. тут усталявалася тыранія, з пач. 5 ст. да н.э. — рабаўладальніцкая дэмакратыя. Росквіту дасягнуў у 1й пал. 4 ст. да н.э., быў буйным гандл.рамесным цэнтрам. У вайне з Рымам 282—272 да н.э. пацярпеў паражэнне. У 2ю Пунічную
вайну быў на баку Ганібала. У 209 да н.э. зноў падпарадкаваны Рыму. Каля 125 да н.э. на тэр. Т. заснавана рым. калонія Нептунія. А.Г.Зельскі. ТАРЭбН (Torreon), горад на Пн Мексікі, на Мексіканскім нагор’і, на выш. 2134 м, штат Кааўіла. Засн. ў 1893. Каля 500 тыс. ж. (2001), утварае агламерацыю з гарадамі ГомесПаласьё і СьюдадЛерда. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Звязаны прадукта і газаправодамі з гарадамі Мантэрэй і Чыўаўа. Прамсць: каляровая металургія, бавоўнаачышчальная, хім., цэм., харч., с.г. машынабудаванне. Гандл. йэнтр аднаго з гал. раёнаў арашальнага земляробства ў краіне.
TACA (Tasso) Тарквата (11.3.1544, г. Сарэнта, Італія — 25.4.1595), італьянскі паэт; прадстаўнік позняга Адраджэння. Вучыўся ва унтах Падуі і Балонні (1560—65). 3 1565 служыў у кардынала Луіджы д’Эстэ, з 1572 прыдворны паэт ферарскага герцага Альфонса II д’Эстэ. Першы адметны твор — фантаст. паэма «Рынальда» (1562). У пастаральнай драме «Амінта» (1573) уславіў каханне. Гал. твор — эпічная паэма ў актавах «Вызвалены Іерусалім» (1580), напісаная ў традыцыях гераічнага эпасу і рыцарскага рамана. Асн. канфлікт твора — сутыкненне рэліг. абавязку і пачуцця. Паэма была асуджана інквізіцыяй, 2я рэдакцыя пад назвай «Заваяваны Іерусалім» (1593) мае артадаксальнакаталіцкі характар. Аўтар паэмы «Сем дзён стварэння свету» (1594), філас. «Дыялогаў» (зберагліся 28, у т.л. «Бацька сям’і», 1583) і інш. У апошнія гады жыішя пасля цяжкай псіхічнай хваробы адышоў ад ідэй гуманізму, пачаўся заняпад яго творчасці. Вобраз Т. як чалавека і паэта адлюстраваны ў творах І.В.Гётэ, Дж.Байрана, Дж.Леапардзі, К.Бацюшкава, Н.Кукальніка і інш.
Тв.: Рус. пер. — Освобожденный Перусалнм. Т. 1—2. М„ 1911; Амннта. М.; Л., 1937.
ТАСКАНА (Toscana), вобласць у Цэнтр. Італіі, на ПнЗ Апенінскага пва. Абмываецца Лігурыйскім і Тырэнскім морамі. Пл. 23 тыс. км2. Нас. каля 4 млн. чал. (2001). Уключае правінцыі: МасаКарара, Лука, Пістоя, Фларэнцыя, Ліворна, Піза, Арэца, Сіена, Грасета. Гал. горад і эканам. цэнтр — Фларэнцыя. Большую ч. тэр. займаюць Апеніны; узбярэжжа нізіннае. Клімат міжземнаморскі. Каля 40% тэр. (пераважна ў гарах) пад лесам. Развітая эканам. вобласць. Здабыча кінавары, жал. руды, бурага вугалю, пірытаў, мармуру. Прамсць: Чорная металургія, маш.буд., хім., нафтаперапр., тэкст., папяровая. Пасевы пшаніцы і інш. збожжавых, цукр. буракоў, тытуню, агародніны. Каля 20% с.г. угоддзяў пад садамі, вінаграднікамі, насаджэннямі аліў. Свіна і авечкагадоўля. Турызм.
У пач. 3 ст. да н.э. (наз. Тусцыя, Этрурыя) заваявана рымлянамі, у канцы 5 ст. н.э. — остготамі, у 6 ст. — Візантыяй, потым лангабардамі. 3 канца 8 ст. ўваходзіла ва ўладанні Карла Вялікага (з 9 ст. маркграфства), з канца 10 ст. — у «Свяшчэнную Рым. імперыю». У 11—12 ст. на тэр. Т. ўтварыліся камуны
Фларэнцыя, Лука, Сіена, Піза, Арэца і Пістоя з развітым рамесніцтвам і ганллем. У 1й пал. 15 ст. Т. кіравала дынастыя фларэнційскіх Медычы, з 1737 — Латарынгская дынастыя. У час нагіаЛеонаўскіх войнаў акупіравана (1800) франц. войска.мі, у 1801 на яе тэр. ўтворана каралеўства Этрурыя, якое ў 1807— 08 далучана да Франйыі. Венскі кангрэс 1814—15 аднавіў Вял. герцагства Тасканскае. У час Рысарджымента тэр. Т. ў 1860 далучана да Сардзінскага (з 1861 Італьянскага) каралеўства. У 2ю сусв. вайну акупіравана (1943) ням.фаш. войскамі, вызвалена ў 1944 сіламі руху Супраціўлення.
ТАСКАНІНІ (Toscanini) Артура (25.3.1867, г. Парма, Італія — 16.1.1957), італьянскі дырыжор; адзін з буйн. дырыжораў 20 ст. Скончыў кансерваторыю ў Парме (1885). 3 1887 оперны і сімф. дырыжор у Італіі. У 1898—1903, 1906—08 і 1921—29 узначальваў тр «Ла Скала» ў Мілане, у 1908—15 дырыжьіраваў у «Метраполітэнопера» ў НьюЙорку, з 1928 узначальваў аркестры НьюЙоркскай фідармоніі, Нац. радыёвяшчальнай кампаніі. Яго выканаўчае мастацтва вылучалі тэмперамент, дакладнасць раскрыцця аўтарскай задумы. Рэпертуар уключаў творы розных стыляў і эпох. Паўплываў на развіццё сучаснага дырыжорскага мастацтва. Упершыню пад кіраўніцтвам Т. выкананы ў Італіі 6я сімф. П.Чайкоўскага (1898), у ЗША — 7я сімф. Дз.ІІІастаковіча (1942) і пастаўлена опера «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1913).
Літ.: йскусство А.Тосканннн: Воспомннання, бногр. матерналы. Л., 1974; В а л ь д е н г о Д. Я пел с Тосканннк: Пер. с нтал. 2 нзд. Л., 1989. ЭА.Алейнікава.
ТАСКАНСКІ ОРДЭР. адзін з архітэктурных ордэраў; разнавіднасць дарычнага ордэра, ад якога адрозніваецца адсутнасцю каныюраў, большай таўшчынёй калон і гладкім фрызам. Назва ад вобласці Таскана ў Цэнтр. Італіі (стараж. Этрурыя). Нясучыя часткі — гладкі ствол калоны з капітэлію і базай. Капітэль складаецца з шыйкі, якая злучае яе са ствалом калоны, эхіна і абака: антаблемент — з архітрава, гладкага фрыза і карніза. Як маст.выразная форма Т.о. склаўся ў архітэктуры Стараж. Рыма. На Беларусі выкарыстоўваўся ў архітэктуры класіцызму (Мінская кірха, сядзібны дом у в. Нача Ляхавіцкага рна Брэсцкай вобл. і інш.). В.Ф.Валошын.
ТАСМАН (Tasman) Абел Янсзан (1603, Лутгегаст, Нідэрланды — кастр. 1659), галандскі мараплавец, даследчык Аўстраліі і Акіяніі. У 1638—41 прымаў удзел у экспедыцыях, якія даследавалі моры Усх. Азіі, адкрылі авы Банін (1639). У 1642—43 кіраваў 1й экспедыйыяй у Індыйскі і Ціхі акіяны, адкрыў паўд. і ўсх. берагі вострава, які пазней названы яго імем — Тасманія, дасягнуў зах. берага Новай Зеландыі, адкрыў авы ТрыКінгс і Тонга, зах. ч. авоў Фіджы. У 1644 у час 2й экспедыцыі адкрыў паўд. і зах. берагі зал. Карпентарыя, даследаваў паўн. і паўн.зах. ўзбярэжжа Аўстраліі. У выніку 2 экспедыцый даказана, што Аўстралія — адзіны масіў сушы, не звязаны з гіпатэтычным ІІаўд.
мацерыком. Яго імем названы мора паміж Аўстраліяй і Новай Зеландыяй, паўн.зах. выступ Аўстраліі, катлавіна ў паўд.зах. ч. Ціхага ак. і інш.
ТАСМАНА ЗЯМЛЯ (Tasman Peninsula), паўночназаходні выступ мацерыка Аўстралія, паміж залівамі Кінг і Кембрыдж. Уключае пласкагор’е Кімберлі, вулканічнае плато Антрым, нізіну р. Фіцрой і моцна парэзанае ўзбярэжжа Індыйскага акіяна. Эўкаліптавыя рэдкалессі, хмызняковыя зараснікі, участкі саваннай расліннасці. Нац. парк ГейкіГордж. Названа імем А.Я.Тасмана.
Тасканскі ордэр.
ТАСМАНАВА КАТЛАВІНА, падводная катлавіна ў паўд.зах. частцы Ціхага ак., паміж мацерыковымі схіламі Аўстраліі і Новай Зеландыі і падводным хр. Лорд
тасманія 449
Хау. Даўж. больш за 2400 км, шыр. каля 1500 км, пераважная глыб. 4500 м, найб. 6015 м. Названа імем А.Я.Тасмана.
ТАСМАНАВА МОРА (Tasman Sea), ускраіннае мора Ціхага ак. паміж Аўстраліяй і ввам Тасманія на 3, авамі Новая Зеландыя. Норфалк і Новая Каледонія на У. На Пн аддзелена ад Каралавага м. падняццем дна і каралавымі авамі і рыфамі. Пралівам Баса на ПдЗ злучана з Індыйскім ак. Пл. 3336 тыс. км2. Найб. глыб. 6015 м. У сярэдняй ч. перасякаецца падводным хрыбтом. Тра паверхневых вод у лют. ад 27 °C на Пн да 15 °C на Пд, у жн. ад 23 °C на Пн да 9—11 °C на Пд. Салёнасць 35—35,5 °/оо. Прылівы паўсутачныя (да 5,3 м). Рыбалоўства. Гал. парты: Сідней, Брысбен, Ньюкасл (Аўстралія), Окленд, НьюПлімут (Новая Зеландыя). Названа імем А.Я.Тасмана.