• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ:. 3 а к н е в М.З. Татарскнй язык // Языкм народов СССР. М., 1966. Т. 2.
    А.Я.Міхневіч.
    ТАТАРСКІ ПРАЛІЎ Паміж мацерыком Азія і ввам Саха/іін. Злучае Японскае і Ахоцкае моры (праз Невяльскога праліў, Амурскі ліман і Сахалінскі зал.). Даўж. 663 км, шыр. на Пд да 324 км, на Пн да 40 км, у самым вузкім месцы (Невяльскога праліў) 7,3 км, найменшая глыб. на фарватэры 8 м. Зімой замярзае. Прылівы на Пд паўсутачныя і мяшаныя (да 2,7 м), у Амурскім лімане няправільныя, сутачныя (больш за 2 м). Рыбалоўства. Гал. парты: Ваніна, АляксандраўскСахалінскі, Невельск, Холмск (Расія).
    ТАТАРСКІЯ НАБЕГІ НА БЕЛАРЎСЬ у канцы 15 —1й палавіне 16 с т. Адным з найважнейшых шляхоў узбагачэння феадалаў Крымскага ханства былі грабежніцкія паходы на землі суседніх дзяржаў (ВКЛ, Рускай дзяржавы, Польскага каралеўства і інш.). Татары спусташалі і палілі вёскі і гарады, забівалі мірных жыхароў, рабавалі іх маёмасць, вывозілі на продаж у рабства палонных. Значныя татарскія набегі на бел. землі адбыліся ў 1497 (на Мазыршчыну), 1500 (Брэст, Камянец), 1501 (Палессе), 1502 (Тураўшчына), у жн. 1503 (Капыль, Клецк, Нясвіж, Слуцк), восенню 1503 (дайшлі да Новагародка. разгромлены каля ДавыдГарадка), у 1505 (Мінск, Слуцк, Новагародак; асобныя татарскія атрады даходзілі да Вільні, Віцебска, Друцка, Лагойска і Полацка; вывелі каля 100 тыс. палонных). У 1506 20тысячная татарская арда ўварвалася на Беларусь і спынілася каля Клецка, дзе была разгром
    лена войскам ВКЛ (гл. Клецкая бітва 1506). У 1510 15тысячная арда дайшла да Вільні. У 1521 5 тыс. татар дайшлі да Слуцка і Пінска, спалілі Мазыр і Тураў. У 1526 (1527?) 20тысячная арда спустошыла наваколлі Турава, Пінска і Слуцка, каля Слуцка разгромлена гетманам КЛ.Астрожскім. Таксама дабіўся перамогі над татарамі ў Альшаніцкай
    Да арт. Татарстан. Куйбышаўскае вадасховішча.
    бітве 1527 на Украіне. У 1530 набег татар на Беларусь быў адбіты. У наступныя гады ў сувязі са значнымі пераменамі знешнепаліт. курсу Крымскага ханства татары нападалі на ВКЛ рэдка і не дасягалі тэр. Беларусі. 3 1474 па 1569 адбыліся 75 нападаў крымскіх татар на ВКЛ, у т.л. 12 — на Беларусь. Дадатковым цяжарам на насельніцтва Беларусі клаліся разнастайныя павіннасці, якія вынікалі з мер урада ВКЛ па арганізацыі абароны. Амаль штогод з сялян збіралі ардыншчыну для выплаты крымскаму хану даніны. Сяляне і мяшчане рамантавалі і будавалі замкі, неслі дазорную службу. Татарскія напады былі адным з асн. фактараў. што тармазілі працэс сац.эканам. развійця Беларусі, асабліва яе паўд.зах. часткі, у канцы 15 — 1Й трэці 16 СТ. М.Ф.Спірыдонаў.
    ТАТАРСТАН. Рэспубліка Т a тарстан, Татарыя. Размешчана на У еўрап. ч. Рас. Федэрацыі. Пл. 67,8 тыс. км . Нас. 3782 тыс. чал. (2000), гарадскога 74%. Сярэдняя шчыльн. 56 чал. на 1 км2. Жывуць татары (48,5%), рускія (43,3%), чувашы (3,7%), мардва, марыйцы, удмурты, башкіры, беларусы (0,2%) і інш. Сталіца — г. Казань.
    452 ТАТАРСТАН
    Найб, гарады: Набярэжныя Чаўны, Ніжнякамск, Альмецьеўск, Зеленадольск, Бугульма, Ленінагорск, Чыстапаль, Елабуга, Заінск, Азнакаева.
    Прырода. Рака Волга падзяляе Т. на правабярэжжа і левабярэжжа. Большая ч. тэр. на левабярэжжы (Заволжа) — слабахвалістая раўніна (выш. 120—150 м). На ПдУ БугульмінскаБелебееўскае ўзв. (выш. да 364 м). Правабярэжжа занята паўн. адгалінаваннямі Прыволжскага ўзв. (выш. да 266 м). Карысныя выкапні: нафта і прыродны газ (частка ВолгаУральскага нафтагазаноснага басейна), торф, буры вугаль, гаручыя сланйы, прыродныя бітумы, буд. матэрыялы (вапнякі, даламіты, гіпс, гліны і інш.), фасфарыты. Крыніцы мінер. вод, лекавыя гразі. Клімат умерана кантынентальны. Сярэднія тры студз. ад 13 °C на 3 да 14,8 °C на У, ліп. ад 18,7 °C на Пн да 19,6 °C на Пд. Ападкаў на правабярэжжы больш за 500 мм, на левабярэжжы 360—400 мм за год. Гал. рэкі: Волга, Кама, Белая, Вятка. Куйбышаў
    Да арт. Татарстан. Панарама г. Казань.
    ссльніцтва, культура якога звязана з Цюркскім каганатам, Хазарскім каганатам і Вял. Балгарыяй. У 9—10 ст. йюркамоўныя балгары стварылі ў Сярэднім Паволжы дзяржаву Балгарыя ВолжскаКамская, якая ў 922 прыняла іслам. У 1236—37 яна заваявана войскамі Батыя і ўключана ў склад Залатой Арды. У час яе існавання албыліся асн. працэсы кансалідацыі цюрк. народаў у адзіную супольнасць. У 1й пал. 15 ст. на тэр. Т. ўтварылася Казанскае ханства, у якім склалася народнасць паволжскапрыуральскіх татар. Працяглая барацьба паміж Рус. дзяржавай і Казанскім ханствам скончылася падзеннем апошняга ў 1552 і далучэннем яго зямель да Расіі. Пачалося інтэнсіўнае пранікненне рускіх на тэр. краю, рабіліся захады па яго прымусовай хрысціянізацыі, для чаго ў 1555 створана Казанская епархія. Карэннае насельніцтва ператворана ў ясачных людзей. Захоп зямель, рост павіннасцей, канфесіянальны прыгнёт сталі прычынай нар. паўстанняў (Еналееўскае паўстанне 1605—16, удзел татар у Сялянскай ваііне 1670—71 і Сяяянскай вайне 1773—75). Гэта прымусіла царскі ўрад пайсці на некат. ўступкі: у 1773 абвешчана аб рэліг. цярпімасці, у 1784 тат. мурзы ўраўнаваныя ў правах з рус. дваранамі. У 1708 створана Казанская губ., якая ўключала ўсё Сярэдняе Паволжа і Зах. Прыуралле. У 1й пал. 19 ст. тут склаўся шэраг прамысл. прадпрыемстваў, фарміравалася
    тат. купецтва і клас прадпрымальнікаў. У канцы 19 ст. склалася тат. нацыя, узмацніліся пазіцыі нац. буржуазіі. Рэвалюііыя 1905—07 дала магутны штуршок развіццю нац. культуры і самасвядомасці тат. народа, руху за нац. роўнасць і дэмакр. свабоды. З’явіўся тат. перыяд. друк. Створана першая агульнамусульм. паліт. партыя «Ітгыфак альмуслімін». Тат. нацвызв. рух актывізаваўся ў ходзе Лют. і Кастр. рэвалюцый 1917. Створаны нац. парламент — Мілет мэджлісі і органы нац. самакіравання.
    27.5.1920 СНК РСФСР прыняў дэкрэт аб утварэнні Татарскай АССР. За гады сав. улады Т. ператварыўся ў край з развітымі сельскай гаспадаркай, шматгаліновай прамысловасцю, сучаснымі навукай і культурай. Татары і інш. народы краю зрабілі буйны крок у развіцці сваіх нац. культур. Разам з тым з 1930х г. назіраліся захады кіраўніцтва СССР да абмежавання нац. развіцця нярус. народаў, выцяснення іх моў з афіц. ўжытку. У Вял. Айч. вайну больш за 170 ураджэнцаў Т. сталі Героямі Сав. Саюза (у т.л. адзін з абаронцаў Брэсцкай крэпасці П.Гаўрылаў). Нямала воінаў з Т. ўдзельнічала ў партыз. руху на Беларусі (у т.л. З.Нуры, Т.Муратаў). У Т. працавалі эвакуіраваныя з Беларусі прадпрыемствы (абутковая фка, кандытарскі камбінат «Спартак» і воскавашчынны зд з Гомеля, цагельны зд з Віцебска). У ліст. 1942 — чэрв. 1943 у Т. жыў Я.Купала. 3 сярэдзіны 1980х г. пачаўся новы ўздым нац. самасвядомасці тат. народа. 30.8.1990 Вярх. Савет Тат. АССР змяніў статус рэспублікі і прыняў дэкларацыю аб яе дзярж. суверэуітэце. 12.6.1991 выбраны 1ы прэзідэнт Рэспублікі Татарстан М.Шайміеў (у 1996 і 2001 пераабраны). 21.3.1992 рэсп. рэферэндум вызначыў дзярж. статус Т., у ліст. 1992 прынята яго канстытуцыя.
    Гаспадарка. Т. — адна з найб. развітых у эканам. адносінах рэспублік Рас. Федэрацыі. У струкгуры валавога рэгіянальнага прадукту прамсць і будва складаюйь 51,7%, сельская гаспадарка — 3,7%, сфера паслуг — 44,6%. Асн. галіны прамсці (паводле кошту прамысл. прадукцыі, 1999): паліўная (33,8%), хім. і нафтахім. (22,5%), маш.
    скае і Ніжнякамскае вадасховішчы. Глебы чарназёмныя (32%), дзярновападзолістыя і шэрыя лясныя, па далінах рэк алювіяльныя. Лясы пераважна лісцевыя (дуб, ліпа, клён), займаюць каля 19% тэр. У складзе жывёльнага свету воўк, ліс, лось, вавёрка, бурундук, зайцы і інш.; з птушак глушэц, рабчык, драфа і інш. У вадаёмах 52 віды рыб. Нац. парк Ніжняя Кама, ВолжскаКамскі запаведнік.
    Гісторыя. Чалавек на тэр. Т. вядомы з палеаліту. Да 8—7 ст. да н.э. ў ВолгаКам’і склалася ананьінская, у пачатку н.э. ў Ніжнім Прыкам’і — п’янаборская культуры. У час Вял. перасялення народаў у Сярэдняе Паволжа праніклі цюркаугорскія плямёны. У 6—8 ст. павялічылася колькасць цюркамоўнага на
    Да арт. Татарстан Ніжнякамскі нафтахімічны камбінат.
    ТАТАРСТАН 453
    буд. і металаапрацоўка (19,6%), электраэнергетыка (7,1%). Здабыча нафты і газавага кандэнсату (26,3 млн. т, 1999, Рамашкінскае, Новаелхоўскае, Первамайскае, Бандзюжскае і інш. радовішчы). Вытвсць электраэнергіі 22,1 млрд. кВт гадз пераважна на ДРЭС (Заінская, Урусінская); Ніжнякамская ГЭС. Выраб шын (8,3 млн. шт., 1е месца ў Расіі) у Ніжнякамску, пластмасы і сінт. смалы (365 тыс. т, 2е месца), газаправодных поліэтыленавых труб, сінт. каўчуку (190 тыс. т), кінафотаплёнкі і магнітных стужак, мыйных сродкаў, лакафарбавых матэрыялаў. хімікафармацэўтычных прэпаратаў у Казані, мінер. угнаенняў у Мендзялееўску. Маш.буд. і металаапр. прадпрыемствы вырабляюць велікагрузныя (14,8 тыс. шт., Набярэжныя Чаўны) і легкавыя (28,4 тыс. шт., Елабуга) аўтамабілі, самалёты, верталёты, авіяматоры, газавую апаратуру, вакуумную тэхніку, кампрэсары, ЭВМ, радыёпрыёмнікі (Казань), судны, халадзільнікі і маразільнікі (26,9 тыс. шт., Зеленадольск), машыны і абсталяванне для нафтаздабыўной прамсці, электралямпы. трубы (100 тыс. т., Альмецьеўск), электратэхн. і нафтавае абсталяванне (Бугульма), гадзіннікі, аўтаспецабсталяванне (Чыстапаль). Харч. і харчасмакавая прамсць дае 9,5% валавой прадукцыі Т. Развіты вытвсць мяса (52 тыс. т), масла (17,1 тыс. т, 1е месца ў Расіі), гарэлкі і лікёрагарэлачных вырабаў (8,7 млн. дэкалітраў, 2е месца), піва, алею, цукру (160 тыс. т), малочнай прадукцыі, тытуню. Прадпрыемствы лёгкай прамсці ў Казані (футравы кт, абутковая і швейная фкі), Чыстапалі (абутковая фка), Елабузе, Зеленадольску (швейная фка), Альмецьеўску (панчошнашкарпэткавая фка) і інш. Лясная, дрэваапр., цэлюлознапапяровая прамсць (вытвсць дзелавой драўніны, піламатэрыялаў, фанеры, мэблі, паперы, кардону). Вытвсць буд. матэрыялаў. Фарфорафаянсавая прамсць. Сельская гаспадарка спецыялізуейца на вытвсці жывёлагадоўчай прадукцыі і збожжа. С.г. ўгоддзі займаюць 4,1 млн. га, у т.л. ворныя землі 3,6 млн. га, сенажаці і пашы 0,5 млн. га. Гадуюць (тыс. галоў, 2000) буйн. par. жывёлу (1190), свіней (752), авечак і коз (513). Развіты птушкагадоўля, футравая зверагадоўля, трусагадоўля, спарт. і племянная конегадоўля, пчалярства (1253 т мёду, 2000), рыбаводства. Пасяўныя пл 3 млн. га (1999), пад збожжавымі культурамі 54%, тэхн. 3,5%, бульбай і агароднінай 3,7%, кармавымі культурамі 39%. Сярод пасеваў збожжавых пераважаюць пшаніца, жыта. ячмень, авёс, rapox, з тэхн. — цукр. буракі, сланечнік. Пладаводства. Збор (тыс. т, 1999): збожжа 2584, цукр. буракоў 891, сланечніку 5,1, бульбы 1143 (1е месца ў Расіі), агародніны 303, пладоў і ягад 39. Т. мае развітую трансп. сетку. Даўж. чыгункі 879 км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 12,4 тыс. км (2000). Асн. чыгунка Масква—Казань—Екацярынбург. Суднаходства па рэках Волга, Кама, Вятка,