• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Сям’я аўтамабіляў «Татра»; 1 — легкавы аўтамабіль мадэль 613; 2 — грузавік 200 V 51.19 225.
    ТАТРАНСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПАРК, ахоўны ўчастак тэр. Карпат (Высокія Татры) у Славакіі (пл. 50 тыс. га, засн. ў 1954) і Польшчы (пл. 22 тыс. га, засн. ў 1948). Ахова пераважна хвойных лясоў і жывёл (мядзведзь, серна, казуля, сурок, рысь). На тэр. парку створаны за
    татэўскі 457
    паведнікі, гадавальнікі дзікіх жывёл, паляўнічыя рэзервацыі. Асобныя ўчасткі выкарыстоўваюцца як зімовыя і летнія курорты.
    ТАТРЫ (Tatry), горны масіў у Польшчы і Славакіі, самы высокі ў Карпатах. Даўж. 65 км, выш. да 2655 м (г. ГерлахаўскіШціт, найвышэйшы пункт Карпат). Далінамі рэк Bar і Горнад падзелены на Высокія і Нізкія Татры. Высокія Татры складзены з гранітаў, гнейсаў, маюць зубчаты грэбень, альпійскія формы рэльефу (трогі, цыркі, каравыя азёры). У Нізкіх Татрах трапляюйца таксама вапнякі з карставымі формамі рэльефу. Т. моцна ўвільготнены атл цыклонамі на працягу года (800—1200 мм за год). Снегавое покрыва 6—8 месяцаў. Вясной і восенню характэрны вятры фены. У раслінным покрыве —дубовабукавыя лясы да выш. 700 м, букавапіхтавыя лясы да выш. 1200 м, субальпійскае хваёвае крывалессе з зараснікамі рададэндрану і чарнічніку да 1800 м, вышэй альпійскія лугі і камяністыя россыпы. Татранскі нацыянальны парк. Цэнтры зімовага спорту (Закапанэ і інш.). Курорты. Турызм. М.В.Лаўрыновіч.
    ТАТУІРОЎКА (франц. tatouer татуіраваць, з палінез.), нанясенне на цела чалавека ўзораў і малюнкаў шляхам наколвання на скуры драўлянай, касцяной ui метал. іголкай і ўвядзення пад яе фарбы, якая не змываецца. У першабытных народаў Т. была знакам роду, племя, татэма (у цемнаскурых замянялася рубцаваннем). Звычай татуіравання ў час ініцыяцый меў сімвалічны і магічны (засйерагальны) характар; у Еўропу завезены маракамі з Паўн.Усх. Азіі. Т. захавалася як упрыгожанне, памятны знак, пашырылася ў 21 ст. як т. зв. нацельны жывапіс. Т. наз. таксама ўзоры і малюнкі, нанесеныя на скуру.
    ТАТУР Генрык Хрыстафоравіч (1846, Мінск — 1907), бел. археолаг, гісторык, краязнавец, калекцыянер. Чл. Мінскага статыстычнага кта, павятовы маршалак дваранства. 3 1874 вёў археал. раскопкі ў Мінскай губ., склаў яе археал. карту з апісаннем помнікаў. У 1884—85 заснаваў часовы археал. музей у г. Беразіно, дзе ў наваколлі вёў раскопкі. У 1890 ён раскапаў 120 курганоў каля в. Дулебы і Няюнішчы Ігуменскага пав., у 1892 — 40 курганоў каля в. Станькава, у 1893 — 40 курганоў каля в. Прылукі Мінскага пав. У выніку паездак па Міншчыне падрыхтаваў вял. альбом археал. помнікаў (1893). Стварыў у Мінску багаты прыватны музей па гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі і унікальную бку. Пасля смерці яго зборы былі прададзены, многія вывезены за мяжу. Аўтар прац «Археалагічнае значэнне Мінскай губерні» (1878), «Нарыс археалагічных помнікаў на прасторы Мінскай губерні і яе археалагічнае значэнне» (1892), якія выдадзены ў Мінску. У рукапісах засталіся «Гістарычны нарыс мястэчка Турава, ранейшай сталіцы ўдзельнага Тураўскага княства»,
    «Гісторыя Станькава», «Гісторыя Заслаўя».
    Літ.: Алексеев Л.В. Археологня н краеведенне Беларусн, XVI в. — 30е гг. XX в. Мн.. 1996. Г.А.Каханоўскі.
    ТАТУР Мікола (Мікалай Ігнатавіч; 3.3.1919, урочышча Застар’е Клічаўскага рна Магілёўскай вобл. — 24.3.2001), бел. перакладчык. Скончыў Мінскі настаўніцкі інт нацменшасцей (1937). Настаўнічаў, з 1944 працаваў у Дзярж. выдве БССР, з 1963 у выдве «Полымя», Бел. аддз. літ. фонду СССР, у 1970—79 у Бюро прапаганды маст. лры Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкаваўся з 1948. Пераклаў на бел. мову многія творы рус., укр., польскіх і інш. пісьменнікаў: аповесці А.Гайдара «Школа» (1948), А.Мусатава «Стажары» (1950), раманы В.Ажаева «Далёка ад Масквы» (1951; з У Шахаўцом), М.Нікіціна «Паўночная Аўрора» (1953; з В.Зубам), У.Кочатава «Журбіны» (1955), К.Брандыса «Грамадзяне» (1958; з Я.Міско), А.Венцлавы «Дзень нараджэння» (1961; з С.Дзяргаем), Г.Лупан «Трэйія пеўні» (1971), Э.Бээкман «Чародка белых варон» (1973), А.Ірасека «Скалакі» (1974; з Я.Васілёнкам), У.Умарбекава «Зялёная зорка» (1976), апавяданні А.Вішні, Л.Первамайскага, С.Лема, Я.Гушчы, Я.Івашкевіча, М.Твэна і інш.; для тэатраў — творы Назыма Хікмета, Б.Васільева, Л.Зорына, А.Ліндгрэн, Г.Запольскай і інш. Пісаў літ.крыт. артыкулы, эпіграмы. І.У.Салішевіч.
    ТАТЫШВІЛІ Цысана Бежанаўна (н. 30.12.1937, Тбілісі), грузінская спявачка (сапрана). Нар. арт. СССР (1979). Скончыла Тбіліскую кансерваторыю (1963). 3 1963 у Груз. тры оперы і балета. Сярод партый: Этэры («Абесалом і Этэры» З.Паліяшвілі), Ліза («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Аіда, Эбалі, Дэздэмона («Аіда», «Дон Карлас», «Атэла» Дж. Вердзі), Тоска («Тоска» Дж.Пучыні), Артруда («Лаэнгрын» Р.Вагнера), Саламея («Саламея» Р.Штрауса). Выступае таксама ў канцэртах. Дзярж. прэміі Грузіі 1979, 1987.
    ТАТЭМ (англ. totem ад індз. ататэм — яго род), 1) жывёла, расліна, прадмет ці з’ява прыроды, якія служаць аб’ектам шанавання пэўнай родавай групы. Кожны род меў свой Т. і насіў яго назву (гл. Татэмізм). 2) Герб з выявай жывёлы, расліны, прадмета ці з’явы прыроды, якія з’яўляюцца аб’ектам шанавання.
    ТАТЭМІЗМ, комплекс вераванняў і абрадаў у абшчыннародавым грамадстве, звязаны з уяўленнем пра роднасць паміж групай людзей (родам, фратрыяй) і татэмам. Сярод татэмаў пераважалі жывёлы, што абумоўлена пераважаннем паляўніцтва ў абшчыннародавым грамадстве. Татэмаў паважалі, часам абагаўлялі, не прычынялі ім шкоды (іх нельга было забіваць, есці іх мяса дазвалялася толькі ў час татэмных свят), імкнуліся іх аберагаць, спрыяць павелічэнню іх колькасці. Кожная татэмная група насіла імя свайго татэма, а яе
    члены мелі спец. татэмічныя эмблемы (камень, дошчачка); існавала забарона на заключэнне шлюбаў унутры татэмных груп. Дзеля «задобрывання» татэмажывёлы і павелічэння яго колькасці людзі выконвалі спец. магічныя абрады, песнізаклінанні, татэмічныя танцы, у якіх звычайна імітаваліся паводзіны татэмаў.
    Класічны Т. зафіксаваны ў Аўстраліі. Існуе некалькі канцэпцый узнікнення Т.: боязь жывёл (найперш драпежных); адчуванне сваёй натуральнай еднасці з жывёламі і раслінамі; вера ў існаванне свяшчэнных (сакральных) прыродных сіл і з’яў. У некат. народаў Амерыкі, Азіі. Афрыкі, Акіяніі рэшткі Т. захаваліся да нашага часу. Яны выяўляюцца ў разнастайных формах: выявах татэмічных істот на сценах дамоў і на дэталях адзення; звычаях урачыстага пахавання памерлых татэмаў; выкарыстанні ў якасці абярэгаў асобных частак цела татэмных жывёл (зубы, скура, галава, пер’е, косці); клятва на частках цела татэмных жывёл; звычай пераапранання ў скуру жывёл у час свят, рытуальныя татэмічныя танцы; легенды, паданні, казкі пра паходжанне роду ад пэўнага татэма.
    У беларусаў захаваліся нар. легенды і паданні, прыкметы і павер’і, у якіх адзначаюцца рэшткі стараж. Т. У асобных бел. фальклорных творах распавядаецца, што людзі часам ператвараліся ў мядзведзяў, буслоў, ваўкоў. Праявамі Т. з’яўляюцца наступныя вызначэнні асобных жывёл: мядзведзя наз. «продкам», «апекуном», бусла — «братам» і г.д. У бел. фальклоры найчасцей сустракаюцца звесткі пра мядзведзя, які быў найб. паважанай жывёлінай. Ён лічыўся адным з самых магутных звяроў у лесе (таму яго баяліся і імкнуліся задобрыць), а таксама шмат у чым нагадваў самога чалавека (напр., мог хадзіць на задніх лапах, любіў есці мёд, гарохавую кашу, кісель). На Беларусі працяглы час захоўвалася свята татэмнага паходжання камаедзіца. У бел. фальклоры сустракаюцца павер’і, паводле якіх, напр., калі мядзведзь пройдзе каля «зачараванай» хаты, то можа адвесці няшчасці, і інш. Карані Т. і ў звычаі пераапранання ў скуру мядзведзя ў час нар. свят (напр., Каляд).
    Літ:. Богдановнч А.Е. Пережмткм древнего ммросозерцаняя у белорусов. Мн., 1995 [рэпр. выд.: Гродно, 1895]; Арсеньев В.Р. Зверн—богм—людн. М., 1991; Ненадавец А.М. Святло таямнічага вогнішча. Мн., 1993; Волошнна Т.А., Аста п ов С.Н Языческая мнфологня славян. Ростов н/Д, 1996; Соколова З.П. Жмвотные в релмгнях. СПб., 1998. Э.С.Дубянецкі.
    ТАТЭЎСКІ МАНАСТЫР, помнік сярэдневяковага дойлідства ў с. Татэў (Арменія). Засн. ў 9 ст. як мужчынскі. Рэзідэнцыя Сюнікскага мітрапаліта. Размешчаны над глыбокай цяснінай. Арх. комплекс уключае цэрквы Грыгорыя (836—848), Пагоса і Петраса (895—906), надбрамную Аствацацын (11 ст.), культавы манумент — слуп, які гойдаецца (904), крапасныя сцены, жылыя і гасп. пабудовы 17—18 ст. На
    458	тауйская
    тэр. Т.м. размяшчаецца культ. цэнтр з унтам, скрыпторыем, бкай.
    ТАЎЙСКАЯ ГУБА заліў у паўн.зах. ч. Ахоцкага м., паміж павамі Хміцеўскага і Коні (Магаданская вобл., Расія). Даўж. 75 км, сярэдняя шыр. 120—130 км, сярэдняя глыб. 40—50 м. Узбярэжжа парэзана залівамі і бухтамі (Амахтонскі зал., Нагаева бухта і інш.). Каля ўвахода ў заліў — авы Спафар’ева і Заўялава. Прылівы няправільныя, паўсутачныя (да 5 м). У бухце Нагаева — г. Магадан і порт Нагаева.
    ТАЎАНТЫНСУЮ (на мове кечуа — чатыры злучаныя стараны свету), імперыя інкаў у 15 — пач. 16 ст. Стварэнне Т. пачалося з часу заваёўніцкіх паходаў інкскага правіцеля (сапа інка) Пачакутэка [1438—63]; працягваліся ў час кіравання Амару Інка Юпанкі [1463—71] і Тупак Інка Юпанкі [1471—93], Пры Уайне Капаку [1493—1525] Т. ахоплівала тэр. сучасных Перу, Балівіі, Эквадора, ч. тэр. Аргенціны і Чылі. Яна падзялялася на 4 часткі (сую): Кальясую, Кандэсую, Чынчасую і Антысую, што павінна было сімвалізаваць вяршэнства вярх. правіцеля Т. над усімі 4 старанамі свету. Дзярж. лад Т. ўяўляў дэспатыю. пры якой вярх. правіцель спалучаў функцыі рэліг. і адм. улады. Пасля смерці ў 1525 Уайна Капака пачаліся міжусобіцы і грамадз. войны. Правіцель Атаўальпа захоплены ў палон іспанйамі на чале з Ф.Пісара і ў 1533 пакараны смерцю. Пасля гэтага тэр. Т. ўключана ў склад ісп. калан. уладанняў, хоць інкі працягвалі барацьбу ў цяжкадаступных раёнах; іх апошні правіцель Тупак Амару ўзяты іспанцамі ў палон і пакараны смерцю ў 1572.
    Літ.: Кузьмншев В.А. Царство сынов Солнца. 2 нзд. М., 1985; С т н н г л М. Государство йнков: Слава н смерть «сыновей Солнца»: Пер. с чеш. М., 1986; Березкнн Ю.Е. Ннкн: Нст. опыт нмпернн. М., 1991; Ннкя: владыкн золота н наследннкм славы: Пер. с англ. М., 1997.