• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ТАЎБАТЭ (Taubate) горад на ПдУ Бразіліі, у даліне р. Параіба, штат СанПаўлу. Засн. ў 1646. Каля 200 тыс. ж. (2001). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прамсць: аўтамаб., ліцейная вытвсць, тэкст., харчовая. Унт. Арх. помнікі 17 ст. Паблізу здабыча гаручых сланцаў.
    ТАЎБЕ (Taube) Генры (н. 30.11.1915, г. Саскатун, Канада), амерыканскі фізікахімік. Чл. Нац. АН ЗША (1959), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1961). Скончыў Саскачэванскі унт (г. Рэджайна; 1937). 3 1937 у Каліфарнійскім унце (г. Берклі; др філасофіі, 1940). 3 1941 у Корнелскім (г. Ітака), з 1946 у Чыкагскім (з 1952 праф.), з 1962 у Станфардскім унтах. Навук. працы па даследаванні механізмаў рэакцый з пераносам электрона, пераважна ў водных растворах з удзелам комплексаў пераходных металаў. Даказаў (на прыкладзе трохвалентнага іона хрому) існаванне сальватаванага катыёну ў водным рас
    Г Таўбе
    Ю.Таўбін.
    В.А.Таўкачоў.
    творы (канец 1940х г.). Нобелеўская прэмія 1983.
    ТАЎБІН Юлі (Юдаль Абрамавіч; 15.9.1911, г. Астрагожск Варонежскай вобл., Расія — 30.10.1937), бел. паэт. У 1921 з бацькамі пераехаў у г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. Вучыўся ў БДЎ (1931—33). У 1933 рэпрэсіраваны, высланы ў Цюмень, у 1937 зноў арыштаваны. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1956 і 1957. Друкаваўся з 1926. Аўтар збкаў паэзіі «Агні» (1930), «Каб жыць, спяваць і не старэць...», «Тры паэмы» (абодва 1931), «Мая другая кніга» (1932). Матывы сяброўства, прызначэння паэта і паэзіі ў творах 1920х г. Рамантычна апяваў сучаснасць (паэма «Таўрыда», 1932). Пераклаў на бел. мову творы Г.Гейнэ, У.Маякоўскага, А.Чэхава і інш.
    Тв:. Выбр. вершы. Мн.. 1957; Вершы. Мн., 1969.
    Літ.: Бярозкін Р. Постаці. Мн., 1971. С. 165—193; Шушкевіч С. Вяртанне ў маладосць. Мн., 1968.С. 126—137.
    ТАЎГЕНЬ Алег Ігнатавіч (н. 6.10.1962, г. Валожын Мінскай вобл.), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1993), праф. (1995). Чл. кар. Бел. акадэміі адукацыі (1997). Скончыў БДУ (1984). 3 1984 у Інце матэматыкі Hau. АН Беларусі. 3 1992 у Інue павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукайыі (прарэктар). 3 1999 у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (прарэктар; з 2000 рэктар). Адначасова з 1991 у БДУ (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па алгебры, методыцы выкладання матэматыкі, праблемах інфарматызацыі адукацыі. Распрацаваў камбінаторныя метады ў тэорыі лінейных груп. Вырашыў праблему Гратэн
    дыка аб праканечных папаўненнях груп. Аўтар падручнікаў і навучальных дапаможнікаў для сярэдняй школы.
    Тв.: Алгебра. 4 выд. Мн., 1997 (у сааўт.); Методы решення задач по математнке: В 2 т. Т. 1. Мн., 2000 (разам з Ан.І.Таўгенем).
    М. П. Савік.
    ТАЎКАНІЦА, бел. нац. страва; тоўчаная бульбяная каша. Называлі таксама таўпеня. Чышчаную бульбу вараць, адцэджваюць, таўкуць, заскварваюць салам з цыбуляй. Ядунь з малаком, агуркамі, капустай. Часта з Т. рабілі камы. таўчонікі — галушкі, якія падсмажвалі ў масле, тлушчы або абкочвалі ў канапляным семі і падсмажвалі ў печы. Вядома паўсюдна, а пад назвай Т. — на Гродзеншчыне, Палессі. Г.Ф.Вештарт. ТАЎКАЧбЎ Віталь Антонавіч (н. 28.6.1934, в. Скірмантава Дзяржынскага рна Мінскай вобл.), бел. фізік. Акад. Hau. AH Беларусі (2000, чл.кар, 1984). Др фіз.матэм. н. (1980), праф. (1990). Скончыў БДУ (1957). 3 1957 у Інце фізікі, з 1992 у Інце малекулярнай і атамнай фізікі Hau. АН Беларусі (з 1984 заг. лабараторыі). Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі, квантавай электроніцы. Распрацаваў тэорыю статыст. фарміравання фотафіз. характарыстыксвабодных складаных малекул і прапанаваў метады іх эксперым. вывучэння. Стварыў лазер на электронных пераходах свабодных складаных малекул. Выявіў і даследаваў палярызацыю стымуляванага выпра.мянення і палярызаванай флюарэсцэнцыі арыентацыйна анізатропнай пары складаных малекул. Устанавіў механізм дынамікі малекулярнага вярчальнага рэха. Ленінская прэмія 1980. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
    Te.: О связн средннх энергмй сложных молекул, комбнннруюшнх в поглошеннн н нспусканнн // Журн. прнкладной спектроскопнн. 1978. Т. 29, № 6; Генерацмя нзлучення сложнымн молекуламм в газовой фазе (разам з М.А.Барысевічам) // УспеХп фнз. наук. 1982. Т. 138, № 4; Дннамнка молекулярного врашательного эха // Докл. Hau. AH Беларусв. 1998. Т.42, № 3.
    ТАЎКАЧЫ, вёска ў Таўкачоўскім с/с Шклоўскага рна Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса. За 15 км на ПдЗ ад г. Шклоў, 38 км ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст. Лотва. 117 ж., 52 двары (2002). Клуб. Брацкая магіла сав. воінаў.
    ТАЎКАЧЫК, споравая расліна, гл. ў арт. Хвошч.
    ТАУКАЧЫК, род шапкавых грыбоў, тое, што паплавок.
    ТАЎКАЧЫКІ, таўкачы, танц о р к і (Empididae), сямейства насякомых падатр. прамашыўных караткавусых атр. двухкрылых. Больш за 2,8 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, асабліва ў лясной зоне па берагах вадаёмаў; жывуць на раслінах. На Беларусі найб. трапляюцца Т.: вялікі (Empis tesselata) і лінднеры (Е. lindneri).
    Даўж. да 15 мм. Цела цёмнае, слабаапушанае. Галава невял., круглая з іголкападобным хабатком. Крылы празрыстыя. Hori доўгія.
    ТАЎПЕКА	459
    тонкія. Пераважна драпежнікі, дадатковы корм — нектар кветак. У перыяд размнажэння ў некат. відаў адбываецца раенне, шлюбныя «танцы», насякомыя збіраюцца ў вял. масы — «таўкуць мак» (адсюль назва). Агрэсіўныя самкі пасля капуляцыі нярэдка з’ядаюць самйоў. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі жывуйь у глебе, лясным подсціле, у некат. відаў — на дне вадаёмаў.
    С.Л. Максімава.
    «ТАЎКАЧЫКІ», старадаўні бел. нар. танецгульня. Імітуе працэс абівання і таўчэння зерня ў ступе. Муз. памер 2/4. Тэ.мп жвавы. Вядомы ў 2 харэагр. варыянтах: як гульнякарагод і ілюстраванавыяўленчы гульнявы танец. «Т.» — гульнякарагод выконваецца парамі ці групамі ўдзельнікаў, якія пад песню ці прыпеўку рухаюцца ў квадратах з лучынак, раскладзеных накрыж на падлозе, і стараюйца не зачапіць іх, што вымагае вял. майстэрства. Танц. варыянт мае тую ж сэнсавую нагрузку, але можа выконвацца сола ui парамі ў суправаджэнні песні, прыпевак або пад акампанемент дудкі са скрыпкай. На Беларусі найб. пашыраны ў Віцебскай, Гродзенскай, Брэсцкай абл. У 1913 «Т » выкарыстаны ў спектаклі па п’есе Я.Купалы «Прымакі», у 1920я г. ў спектаклі БДТ па п’есе «Машэка» Е.Міровіча (паст. К.Алексютовіча), у аднайм. тэлеспектаклі бел. тэлебачання (1984). Падобны танец вядомы ў некат. народаў балт. рэгіёна. В.М.Яшчанка.
    ТАЎЛАЙ Валянцін Паўлавіч (8.2.1914, г. Баранавічы Брэсцкай вобл. —27.4.1947), бел. паэт, дзеяч рэв.вызв. руху ў Зах. Беларусі. Маленства правёў на радзіме бацькоў, у в. Рудаўка Слонімскага рна. Вучыўся ў Слонімскай настаўніцкай семінарыі (у 1925 выключаны за нежаданне адмовіцца ад бел. найыянальнасці), у 1927—29 у Віленскай бел. гімназіі (выключаны як адзін з арганізатараў вучнёўскай забастоўкі). За падпольную камсамольскую дзейнасць арыштаваны і зняволены ў слонімскую турму, потым у гродзенскі астрог (1929—30). У 1930— 32 працаваў у газ. «Звязда» і вучыўся ў БДУ. У снеж. 1932 адкліканы на падп. працу ў Зах. Беларусь — чл. цэнтр. рэдакцыі КПЗБ у Варшаве, адзін з фактычных рэдактараў «Беларускай газеты» і яе дадатку час. «Літаратурная старонка» —легальных неафіц. органаў КПЗБ у Вільні. Прадстаўнік ЦК К.ПЗБ у Цэн
    тры нац.вызв. руху Зах. Беларусі. Адзін з арганізатараў Літ. фронту сялянскарабочых пісьменнікаў. Пры спробе перайсці гранійу ў Сав. Беларусь у 1934 арыштаваны, засуджаны на 8 гадоў зняволення ў гродзенскі астрог. Пасля вызвалення Зах. Беларусі прайаваў у лідскай раённай газ. «Уперад» (1939—41). У Вял. Айч. вайну сувязны партыз. атрада імя Катоўскага брыгады імя Дзяржынскага Баранавіцкай вобл., разведчык спецгрупы «Буравеснік» (1942— 44). У 1944—45 адказны сакратар навагрудскай раённай газ. «Звязда», у 1945—47 ст. навук. супрацоўнік і нам. дырэктара Літ. музея Я.Купалы. Друкаваўся з 1928. Меў псеўданімы Бунтарны, Янка Дванаццаты, Паўлюк Сірата, В.Тарскі і інш. Як паэтрэвалюцыянер фарміраваўся ў камуніст. падполлі (паэма «Непераможная», выд. на шапірографе, 1928). У першым пасмяротным зб. «Выбранае» (1947) палымяныя паэтычныя цыклы астрожных вершаў («Лукішскія вершы», «Таварышу маёй вясны», «Бацьку») і паэм («Таварыш», «Песня пра сухар»). Раскрыў мужнае аблічча рэвалюцыянера 1930х г., характэрныя рысы якога — глыбокае лірычнае перажыванне і ўнутр. гатоўнасць высокага ахвяравання, асэнсаванне сутнасці пройдзеных змагарных шляхоў і барацьбы як усечалавечай праблемы разняволення свету, абнаўлення жыцця. Над паглыбленнем зместу вершаў і паэм прайаваў усё творчае жыццё, даводзячы іх да гранічнай маст. дасканаласці. Эстэт. набытак Т. ўзнімаецйа на ўзровень рэв. паэзіі свету. Аўтар публіцыст. нарысаў пра рэв.вызв. і антыфаш. барацьбу, літ.крытычных артыкулаў пра творчасць Я.Купалы, П.Пестрака, Я.Брыля. Пераклаў на бел. мову асобныя творы А. Міцкевіча, І.Крылова.
    Тв:. Вершы і паэмы. Мн., 1955; Выбр. творы. Мн., 1958; Творы. Мн., 1961; [Выбр. вершы і паэмы]. Мн„ 1967; Пілую вершам краты. Мн„ 1984.
    Літ.: А р о ч к a М. Валянцін Таўлай. Мн., 1969; Калеснік У. Аповесць пра Таўлая // Полымя. 1964. № 10; 1965. № 8—9; Валянйін Таўлай: Дак., успаміны, артыкулы. Мн.. 1984. М.М.Арочка. ТАЎЛАЙ Галіна Валянцінаўна (н. 22.9.1946, Мінск), бел. этнамузыколаг. Дачка В П.Таўлая. Канд. мастацтвазнаўства (1983). Скончыла Бел. кансерваторыю (1970). У 1965—73 выкладала ў муз. школах Мінска. 3 1985 у Інце мастайтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Бел. АН. 3 1996 у Рас. інце гісторыі мастацтваў. Даследуе праблемы функцыянавання, стылістыкі, этнагр. кантэксту, муз. тыпалогіі, мелагеаграфіі бел. песеннага фальклору. Аўтар манаграфіі «Беларускае купалле. Абрад. песні» (1986), муз. раздзелаў у тамах серыі «Беларуская народная творчасць»; «Сямейнабытавыя песні» (1984), «Купальскія і пятроўскія песні» (1985), «Сацыяльнабытавыя песні» (1987), «Радзіны: Абрад, песні» (1998).
    Т. Б Варфаламеева.
    ТАЎНС (Townes) Чарлз Хард (н. 28.7.1915. г. Грынвіл, штат Паўд. Караліна, ЗША), амерыканскі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай электронікі. Чл. Нац. АН ЗША (1956), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1957), Лонданскага каралеўекага тва (1976). Замежны чл. Pac. АН (1994). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал. інт (1939). 3 1939 у фірме «Бел тэлефон лаборатарыс», з 1948 у Калумбійскім унue (з 1950 праф.). 3 1959 у Інце абаронных даследаванняў (віцэпрэзідэнт, г. Вашынгтон). 3 1961 у