Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТАШКЕНТ
465
пад полацкага кн. Рагвалода на ўладанні Ноўгарада), уладкаванне спраў полацкіх князёў з Уладзімірам Усеваладавічам Манамахам у 1121, час заснавання Навагрудка (1044), Барысава (1102), акалічнасці ўзнікнення ВКЛ (вакол Навагрудскага княства), помсты Войшалка забойцам яго бацькі Міндоўга і інш. Т. упершыню даследаваў паходжанне тэрміна Белая Русь, які лічыў указаннем на прыгажосць і багацце гэтай зямлі і адносіў яго ўзнікненне да 12 ст. Даследаваў узнікненне герба ВКЛ «Пагоня», які лічыў запазычаным у стараж.рус. княстваў. Т. паклаў пачатак этнаграфіі і крыніцазнаўства ў Расіі, упершыню апублікаваў Рускую праўду, Судзебнік 1550. Аўтар першага рас. энцыкл. слоўніка — «Лексікон расійскі гістарычны, геаграфічны, палітычны і грамадскі» (ч. 1—3, 1793, да літары «К»), Да праблем эканам. развіцця Расіі Т. падыходзіў з пазіцый развітога меркантымзму, адводзячы дзяржаве вырашальную ролю ў кіраўніцтве эканам. жыішём краіны. Ў працах па эканоміцы абгрунтоўваў тэорыю «гандл. балансу» і значную ролю купецтва ў павелічэнні даходаў дзяржавы. Адным з першых выказаў меркаванні аб неабходнасці банкаў, у т.л. для крэдытавання прамсці і гандлю.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—8. М., 1994—96; Запнскн. Пнсьма, 1717—1750 гг. М., 1990.
Літ.: Юхт А.Я. Государственная деятельность В.Н.Татншева в 20х — начале 30х гг. XVIII в. М., 1985; Ш а к н н к о Я.М. В.Н.Татмшев. М„ 1987; Кузьмнн А.Г. Татніцев. 2 нзд. М., 1987; Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1. Мн., 2000; Штыхаў Г.В. Дзевяць стагоддзяў Барысава. Мн., 2002.
Г.В.Штыхаў, Р.Ч.Лянькевіч.
«ТАЦЦЯНКА», бел. нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны, пераходзійь у жвавы. Выконваецца парамі і адной дзяўчынай — Таццянкай. Хлопцы па чарзе спяваюць куплеты аднайм. песні і танцуюць перад дзяўчынай, якая дэманструе абыякавасць да іх, потым выбірае аднаго з хлопцаў, былая партнёрка якога становіцца чарговай Таццянкай. Зафіксаваны ў канцы 19 ст. ў Дзісненскім павеце. І.М.Хвораст.
ТАЦЫТ Публій Карнелій (Publius Cornelius Tacitus; каля 58, г. Інтэрамн, цяпер г. Тэрні, Італія — пасля 117), старажытнарымскі гісторык і паліт. дзеяч. Займаў пасады прэтара (88), консула (97), праконсула правінцыі Азія (112— 113). Аўтар прац: «Гісторыя» (з 14 кн. захаваліся 1—4 і часткова 5, нап. каля 105—107) ахоплівае жыццё Рыма і ўсёй імперыі 69—96; «Аналы» (з 16 кн. захаваліся 1—4, 11—15, нап. каля 115— 117) асвятляюць гісторыю Рым. імперыі 14—68. У этнагр. і геагр. нарысе «Германія» (98) апісаў грамадскі лад, рэлігію і побыт стараж. германцаў. Гал. рухаючай сілай гісторыі лічыў волю і ўчынкі людзей, найперш імператараў, ідэалізаваў арыстакратычную рэспубліку. Звесткі Т. вызначаюцца дакладнасцю і ўяўляюць каштоўнасць як сведчанні відавочцы.
Тв.: Рус. пер. — Соч. Т. 1—2. М., 1993; Анналы. МаЛые пронзведення. Ясторня. М., 2001.
Літ.: Кнабе Г.С. Корнелнй Тацнт: Время. Жнзнь. Кннгн. М., 1981; Немнровс к н й А.Я. Рожденне Клно: У нстоков нст. мыслн. Воронеж, 1986. А.ГЗеяьскі.
ТАЧАНКА, рысорная конная павозка з адкрытым лёгкім кузавам для парнай запрэжкі. Т. з узмоцненай запрэжкай (тройкай або чацвёркай коней) у час грамадз. вайны ў Расіі (1918—20) выкарыстоўваліся ў кавалерыі ў якасці рухомай баявой пляцоўкі пад станковы кулямёт. Баявы разлік кулямётнай Т. складаўся з 2—3 чал. — наводчыка, памочніка і ездавога. У Вял. Айч. вайну выкарыстоўваліся бел. партызанамі.
ТАЧЫЛЬШЧЫКІ (Anobiidae), сямейства жукоў падатр. разнаедных. Каля 1,7 тыс. відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. Жывуць у мёртвай драўніне, дрэвавых грыбах, радзей у сцёблах жывых раслін. Некат. віды пашкоджваюць драўляныя збудаванні, мэблю, кнігі, харч. прадукты. Найб. трапляюцца Т.: дамавы (Anobium pertinax), звычайны (A. punctatum), хлебны (Stegobium paniceum) i інш. Ha Беларусі 31 від.
Тачыльшчыкі: 1 —хлебны; 2 —дамавы.
Даўж. да 8 мм. Цела цыліндрычнае, зверху ўкрыта валаскамі. Афарбоўка ад жоўтарыжай да чорнабурай. Вусікі 8—11членікавыя, піла, грэбене ці булавападобныя. Лапкі 5членікавыя. Лічынкі белыя, мясістыя, Спадобныя, з кароткімі нагамі. Кормяцца адмерлай драўнінай. СЛ.Максімава. ТАЧЫЦКІ Эдуард Іванавіч (н. 19.7.1935, Мінск), бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і тэхналогіі мікраэлектронных вырабаў. Чл.кар. Нац. АН Беларусі (1994), др тэхн. н. (1974), праф. (1981). Скончыў БДУ (1959). 3 1959 у Фізікатэхн. інце, з 1976 заг. лабараторыі Інта электронікі, з 1990 дырэктар Інж. цэнтра «Плазматэг» Нац. АН Беларусі. Навук. працы па структуры, кінетыцы і тэрмадынаміпы фазавых пераўтварэнняў у тонкіх плёнках і пакрыццях, праблемах павышэння надзейнасці і даўгавечнасці машын нанясеннем зносаўстойлівых і ўмацавальных пакрыццяў. Распрацаваў тэорыю кінетыкі ўзнікнення і росту тонкіх плёнак ва ўмовах стацыянарнага і імпульснага асаджэння. Стварыў імпульсныя катод
надугавыя крыніцы плазмы для нанясення высокадакладных шматслойных і шматкампанентных пакрыццяў і сінтэзу новых матэрыялаў. Сфармуляваў прынцыпы рэалізацый метастабільных фазавых і структурных станаў у тонкіх плёнках. Эксперыментальна атрымаў алмазныя і алмазападобныя плёнкі пры нізкіх трах.
Тв.: Прокзводство полуфабрнкатов нз спеченной алюмннневой пудры (САП). М., 1965 (у сааўт.); Структура тонкнх металлнческнх
Э.І.Тачыцкі.
пленок. Мн., 1968 (разам з В.П.Севярдэнкам); Крнсталлнзацня н термообработка тонкнх пленок. Мн., 1976. М.П.Савік. ТАЧ^ННЕ, такарная a п р a ц о ў к а, адна з асноўных аперацый апрацоўкі матэрыялаў рэзаннем. Выконваецца звычайна на такарных станках пры вярчальным руху загатоўкі (вырабу) і пастугіальным руху разца. Т. апрацоўваюцца вонкавыя і ўнутр. паверхні цел вярчэння (цыліндрычныя, канічныя або фасонныя), а таксама спіральныя і вінтавыя паверхні дэталей складанай формы.
ТАШКЕНТ, горад, сталіца Узбекістана, цэнтр аднайм. вобласйі. Знаходзіцца ў перадгор’ях Зах. ЦяньШаня, у даліне р. Чырчык. 2148 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гал. прамысл. і культ. цэнтр рэспублікі. Прамсць: машынабудаванне, у т.л. с.г., тэкст., авіяц., эл.тэхн., трансп., інструментальнае, электроннае і інш.; металаапр., баваўняная, трыкат., абутковая, швейная, хім., нафтахім., хімікафармацэўтычная, харчасмакавая, харч., буд. матэрыялаў, шкляная, фарфорафаянсавая і інш. Метрапалітэн. АН Узбекістана, Унт. 12 тэатраў. Музеі: мастацтва Узбекістана, гісторыі народаў Узбекістана, лры імя А.Наваі. Цэнтр турызму.
Упершыню ўпамінаецца ў кіт. хроніках канца 2 — пач. 1 ст. да н.э. пад назвай Юні. У 4—5 ст. н.э. rap. паселішча Чач (Шаш) у йэнтры земляробчага аазіса, на перакрыжаванні гандл. шляхоў паміж Усходам і Еўропай. У 6 ст. ў складзе Цюркскага каганата. У 8—9 ст. пад назвай Бінкент быў цэнтрам самаст. ўладання Чач (Шаш). У пач. 8 ст. заваяваны арабамі. Шмат разоў разбураўся качэўнікамі. У 9—10 ст. у складзе дзяржавы Саманідаў, у канцы 10 — пач. 13 ст. — дзяржаў Караханідаў і Каракітаяў. Упершыню пад назвай Т. упамінаецца ў 11 ст. У пач. 13 ст. Т. захапіў шах Харэзма Мухамед II, паводле загаду якога ў 1214 горад разбураны, а жыхары пераселены. У 14 ст. заваяваны Цімурам і
16. Бел. энц. Т. 15.
466 ТАШЛЫКОЎ
ператвораны ў алну з найбуйнейшых крэпасцей дзяржавы Цімурыдаў. У 2й пал. 16 ст. далучаны да Бухарскага ханства, у 17—18 ст. захоплены казахамі і калмыкамі. У 1809 у складзе Какандскага ханства. У 1865 далучаны да Расіі, з 1867 цэнтр Туркестанскага ген.губернатарства і Сырдар’інскай вобл. У 1899 да Т. пракладзена сярэднеазіяцкая чыгунка, у 1906 чыгункай злучаны з Арэнбургам. 3 1918 сталіца Туркестанскаіі Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, з 1930 —Узбекістана. У час Вял. Айч. вайны ў Т. была эвакуіравана АН БССР, жыў Я.Колас. Т. — месца сустрэч прадстаўнікоў краін Азіі і Афрыкі. Тут падітісана Ташкенцкая дэкларацыя 1966. 3 1993 у Т. дзейнічае бел. культ. цэнтр «Світанак».
У 5—8 ст. на тэр. Т. існавалі ўмацаваныя паселішчы (гарадзішчы МінгУрук, КугайтТэпе), раннефеад. сядзібы і замкі (АкТэпе, 6—8 ст„ дабудовы 11 ст.). У Старым горадзе з 1—2глінакаркаснымі дамамі вылучаюцца партальнакупальныя маўзалеі Шэйхантаўр
(15 ст.), Кафаль Шашы, медрэсэ Баракхана і Кукельташа (16 ст.). У пач. 20 ст. побач вырас рэгулярна распланаваны, абводнены арыкамі і азяленены Новы горад. У 1930я і 1950я г. Т. кардынальна перапланаваны, пабудаваны буйныя жылыя масівы, грамадскія будынкі, у т.л. тр оперы і балета (1940—47, арх. А.Шчусеў, размалёўкі маст. Ч.Ахмарава, разьба па дрэве нар. майстроў Т.Арсланкулава, К.Джалілава, братоў Джураевых і інш.). Пасля землетрасення 1966 Т. адбудаваны і развіваецца паводле генплана 1970.
Літ.: Древннй Ташкент. Ташкент, 1973; Кадырова Т.Ф. Архнтектура центра Ташкента. Ташкент, 1976; Гласс Ю.Й. Музен Ташкента: Спр.путеводнтель. Ташкент, 1983.
ТАШЛЫКОЎ Ігар Серафімавіч (н. 4.6.1946, Канка, КНДР), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1989), праф. (1991). Чл. НьюЙоркскай АН (1994). Скончыў БДУ (1969). 3 1969 у БДУ, з 1972 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. 3 1989 у Бел. тэхнал. унue. Навук. працы па фіз. працэсах узаемадзеяння паскора
ных іонаў з цвёрдымі целамі. Выявіў механізмы пашкоджанняў і трансфармацыі структуры цвёрдых цел пры іонных працэсах апрамянення і нанясення тонкіх пакрыццяў на вырабы мікраэлектронікі. Прапанаваў метады павышэння мех. і каразі'йнай трываласці, каталітычнай актыўнасці, адгезійнай устойлівасні, ліяфільнасці матэрыялаў.
Тв.: Неразрушаюшнй аналнз поверхностей твердых тел ноннымя пучкамн. Мн., 1987 (разам з Ф.Ф.Камаровым, М.А.Кумахавым); Йонное перемешнванне бмкомпонентных слоев на основе ннкеля // Фмзвка я хнмня обработкн матерналов. 1991. № 1.
Я.Г.Міляшкевіч.
«ТАШЫБА», «Т а с і б а» (англ. Toshiba,, адна з буйнейшых кампаній па электроніцы ў Японіі. Утворана ў 1939, сучасная назва з 1978. Вырабляе цяжкія эл. машыны, быт. эл. абсталяванне, сродкі камунікайыі і аўдыя, відэа і камп’ютэрную тэхніку. Mae 30 філіялаў у Японіі, сумесныя прадпрыемствы ў многіх краінах свету.
Ташкент. Медрэсэ Кукельташа.
Ташкент. Будынак тэатра.
Панарама Ташкента
ТАШЫЗМ (ад франц. tache пляма), інфармальнае мастацтва, плынь у заходнееўрапейскім абстракцыянізме 1950—60х г. Ташысты стваралі карціны метадам «псіхічнай імправізацыі» (мазкі фарбы накладваліся на палатно хуткімі рухамі рукі без папярэдне абдуманага плана). Т. блізкі да амер. абстрактнага экспрэсіянізму, але адрозніваўся менш кідкай манерай узаемадзеяння плямы з палатном, большай лёгкасцю формы, увагай да колеру. Некат. карціны, выкананыя ў гэтай манеры, асацыіруюцца з прыроднымі з’явамі: воднымі стыхіямі, горнымі ландшафтамі, рухамі атмасферы, аб’екгамі мікрасвету, адлюстраванымі на фотаздымках. Сярод найб. значных прадстаўнікоў Т.: Ж.Мацьё, Г.Гартунг, П.Сулаж, Ж.Базен (Францыя), Э.Ведова (Італія), А.Іорн (Данія).