• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Т’ЕРА ФРЫЯ (ісп. tierra fria халодная зямля), верхні вышынны ландшафтны пояс у гарах Цэнтр. Амерыкі і нізкіх шырот Паўд. Амерыкі. Размешчаны адпаведна на выш. 1700—3000 м і 2200— 3500 м. Пераважаюць стромкія схілы. Клімат умерана халодны. Сярэднямесячныя тры 11—18 °C. Ападкаў 700— 800 мм на падветраных схілах, 1500— 2000 мм за год на наветраных схілах. Вільготныя высакагорныя мяшаныя лясы з папараццю, бамбукам, эпіфітамі. 3 выш. 3000 м — нефелагілея. Т.ф. — гал. раён вырошчвання зернебабовьгх культур і бульбы; лугавыя пашы.
    ТКАНІНА ТЭКСТЫЛЬНАЯ. выраб, атрыманы ў прапэсе ткацтва перапляценнем нітак — падоўжных (аснова) і папярочных (уток); найб. пашыраны выраб тэкстыльнай прамысяовасйў
    Вырабляецца на ткацкіх станках. Знятая з ткацкага станка тканіна, наз. суравізнай. Яна становіцца гатовай для выкарыстання пасля адбельвання, фарбавання, спец. прамочвання (напр., апрэтавання, мерсерызацыі) і інш. відаў апрацоўкі. Таўшчыня Т.т. — 0,1—5 мм, шырыня — 0,4—1,5 м (тканіны шырынёй да 0,4 м наз. стужкамі). Т.т. падзяляюць на аднародныя (з аднаго віду валокнаў — баваўняная тканіна, ільняная тканіна, шарсцяная тканіна, шаўковая тканіна), мяшаныя (з нітак, атрыманых з некалькіх відаў валокнаў), неаднародныя (з розных нітак). Вырабляюць тканіны з гладкай паверхняй і з ворсам (гл. Ворсавая тканіна), стракатыя (з рознакаляровых нітак) і меланжавыя (гл. ў арт. Меланжў гладкафарбаваныя (афарбаваныя ў адзін колер) і набіўныя (з друкаваным узорам на добрым баку; гл. Друкаванне тканін), адна і мнагаслойныя. Выкарыстоўваюць у быце (Т.т. бытавога прызначэння — бялізнавыя, адзежныя, дэкаратыўныя і інш.) і тэхніцы (гл. Тэхнічная тканіна).
    ТКАНІНЫ МАСТАЦКІЯ, ткацкія вырабы ручной ці машыннай вытворчасці, якія вызначаюцца мастацкасцю арнаментацыі, прыгажосцю расфарбоўкі, высокім майстэрствам выканання: від дэкарат ыўнапрыкладнога мастацтва. Вырабляюць з шарсцяных, ільняных, баваўняных, шаўковых, сінт., штучных нітак, арнаментуюць перапляценнем іх
    Да арт Тканіны мастацкія Копцкая габеленавая тканіна. 4 ст.
    у працэсе ткацтва, набіваннем малюнка (гл. Набіванка), вышыўкай, батыкам, аплікацыяй і інш. Прызначаюцца для вырабу адзення, аздаблення мэблі, інтэр'ераў і інш. Характар маст. афар
    Да арт. Тканіны мастацкія. Арнат з г. Косава Івацэвіцкага раёна Брэсйкай вобл. Фрагмент. 18 ст.
    млення Т.м. абумоўліваецца іх прызначэннем, матэрыялам, тэхн. магчымасцямі выканання, адлюстроўвае стылістьгчныя асаблівасці розных эпох у развіцці мастаптва, этнічныя, нац., сац. адметнасці і інш. Вядомы амаль усім народам з глыбокай старажытнасці. Высокай мастацкасцю з 2га тыс. да н.э. славіліся кіт. і яп. (пераважна шаўковыя), інд. баваўняныя з набіўным узорам, іранскія і тур. шарсцяныя і шаўковыя тканіны, вырабы народаў Сярэдняй Азіі і Закаўказзя, габыены, карункі, тканіны Італіі, Францыі і інш.
    На Беларусі Т.м. вядомы з 11—13 ст., калі ва ўжытак увайшоў гарызантальны ткацкі станок з нітамі і панажамі — кросны і пашырылася вышыўка. Высокім узроўнем вызначалася прадукцыя рамесных ткацкіх цэхаў 15—17 ст. У 18 ст. на прадпрыемствах мануфактурнага тыпу ў Карэлічах, Міры, Камянны, Нясвіжы, Альбе, Гродне, Слоніме ткалі шпалеры сюжэтнатэматычнага характару (гл. Карэліцкія шпалеры), ворсавыя дываны, узорыстыя кілімы, шаўковыя паясы, тканіны для абіўкі сцен і інш.
    Да арт. Тканіны мастацкія. Шпалера «Паляванне на аленя». Германія. Канец 15 — пач. 16 ст.
    Да арт. Тканіны частацкія Аксаміт. Францыя. 1868.
    (гл. Нясвіжскія паясы, Гродзенскія караяеўскія мануфактуры, Гродзенскія паясыў Шырокую вядомасць набылі шаўковыя сяуцкія паясы і інш. вырабы (галуны, пазументы, стужкі) Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў. Шклоўская мануфактура славілася арнаментаванымі тканымі шпалерамі, паясамі і тканінамі з залатым шыццём; у фальварку
    ТКАНКАВАЯ 471
    Сямёнаўка каля Шклова залатымі, сярэбранымі і шаўковымі ніткамі вышывалі жаночае і мужчынскае адзенне. Многія Т.м. вызначаліся спалучэннем усх., заходнееўрап. і мясц. традьшый і матываў. У 19 ст. йэхавая і мануфактурная вытвснь Т.м. саступіла месца прамысл. машыннай. 3 канца 19 ст. з паляпшэннем інтэр’ера традыц. жылля, пашырэннем новых ткацкіх тэхнік Т.м. пашырыліся і ў нар. побыце. Традыц. палатняная. браная, выбарная, саржавая тэхнікі ткацтва, што здаўна ўжываліся для вырабу адзення, ручнікоў, абрусаў, дапоўніліся пераборнай, шматнітавой і інш. тэхнікамі, якія ўзбагацілі колеравы і арнаментальны дыяпазон вырабаў. Паласаты ці клятчасты дэкор палатнянага або рыпсавага перапляцення, ромбагеам. арнамент браных і выбарных тканін чырвонабелага каларыту узбагаціўся новымі матывамі (стылізаванымі расл., арнітаморфнымі, зааморфнымі і інш.), каларыстыкай вырабаў. Пашырыліся Т.м. інтэр’ернага прызна
    чэння (посцілкі, дываны, ручнікі, сурвэткі, фіранкі і інш.), выкананыя разнастайнымі відамі перабору з прыціскной асновай, дэкар. відамі ажурнага ткацтва, вышыўкай крыжыкам, паліхромнай адвольнай гладдзю і інш. У 1 й пал. 20 ст. вытвсць традыц. нар. Т.м. скарацілася, пераважалі вырабы фабрычнай тэкстыльнай вытвсці, малюнкі для якіх стваралі спецыялістымастакі. Традыйыі нар. ўзорыстага ткацтва ў 1930—50я г. прадоўжылі маст. арцелі (выраблялі тканыя і вышываныя абрусы, ручнікі, хусткі, сурвэткі, шторы, блузкі, сукенкі, мужчынскія сарочкі і інш.), з 1960х г. — фкі маст. вырабаў, у асартыменйе якіх посцілкі, дываны, накідкі на крэслы, абрусы, сурвэткі, ручнікі, адзенне і інш., выкайаныя і аздобленыя ў традыцыях нар. Т.м. Акрамя традыц. тэхнік ткацтва і аздаблення выкарыстоўваюцца і новыя: ручная размалёўка, машынная вышыўка, аэраграфія, батык і інш. Разнастайнасцю арнаментыкі, сакавітасцю і яркасцю малюнка вызначаюцца посцілкі, дываны, ручнікі работы нар. майстроў. 3 1960х г. адрадзіўся бел. габелен. Створаныя паводле кардонаў вядомых мастакоў габелены і габеленызаслоны сюжэтнатэматычнага і арнаментальнадэкар. ха
    рактару аздабляюць інтэр’еры грамадскіх і адм. будынкаў. У наш час Т.м. падарункавага, сувенірнага, маст. характару, для аздаблення грамадскіх будынкаў, сцэн. касцюмаў для самадзейных і прафес. калектываў і інш. ствараюць нар. майстры, мастакітэкстыльшчыкі, прадпрыемствы маст. прамсці (гл. Мастацкіх вырабаў вытворчасць), прамысловыя Т.м. — на тэкстыльных фках, камбінатах і аб’яднаннях.
    Літ:. Соболев Н.Н. Очеркв по нсторнм украшення тканей. М.; Л„ 1934; Руд е н к о С.М. Древнейшне в мнре художественные ковры н тканн... М., 1968; Бнрюк о в а Н.Ю. Западноевропейскяе набмвные тканн 16—18 в.: Собранне Гос. Эрмнтажа. М.. 1973; Козлов В.Н. Основы художественного оформлення текстнльных язделяй. М., 1981; Т р ы з н а Д.С. Беларускія дываны і габелены. Мн., 1981; Курмловнч А.Н Белорусское народное ткачество. Мн., 1981; К a ц а р М.С. Беларускі арнамент: Ткацтва. Вышыўка: Пер. з рус. Мн., 1996; Сахута Я.М. Народнае мастайтва Беларусі. Мн„ 1997. Я.М.Сахута.
    Да арт. Тканіны мастацкія. А.С у шчынская. Посцілка. Вёска Істакі Лідскага раёна Гродзенскай вобл. 1980.
    ТКАНКА ў арганізме, сістэма клетак, падобных па паходжанні, будове і функцыях, а таксама міжклетачных рэчываў і структур — прадуктаў іх жыццядзейнасці. Спрыяе трофіцы і каардынацыі функцыян. элементаў. У адпаведнасйі з асн. саматычнымі функцыямі арганізма адрозніваюць 4 тыпы Т.: эпітэлій, злучальная тканка, мышачная Т. (мышцы), нервовая тканка. Развіццё (гістагенез) кожнага тыпу — вынік дыферэнцыроўкі — станаўлення рыс спецыялізацыі ў клетакпапярэдніц, дэтэрмінаваных у эмбрыягенезе для развіцця пэўнай Т. Звычайна адна Т. ці некат. яе спецыялізаваныя клеткі ажыццяўляюць спецыфічныя для кожнага арганізама функцыі. Комплексы клетак Т., што прайуюць сумесна, утвараюць у органах ш.матлікія структурнафункйыян. адзінкі (напр., нефрон). Будова Т. аднаго тыпу (асабліва найб. высокаспецыялізаванай нервовай) можа значна адрознівацца ў розных ч. арганізма, а таксама ў арганізмаў рознага сістэм. становішча. У ніжэйшых мнагаклетачных функцыі Т. не так строга вызначаюцца, як у вышэйшых. Эвалюйыя арганізмаў прывяла да спецыялізацыі клетак і ўзаемаабумоўленасці іх функцыянавання ў шматтканкавай сістэме. У эксперымен
    це можна забяспечыць жыццё і размнажэнне Т. паза арганізмам (гл. Культура тканкі). У жывёл Т. вывучае гісталогія.
    Т. р а с л і н — сістэма клетак структурна і функцыянальна ўзаемазвязаных адна з адной і звычайна падобных па паходжанні. Простая Т. складаецца з аднаго тыпу клетак (напр., каленхіма, складаная — з розных (напр., эпідэрма). Здольнасць да працяглага росту (адна з асаблівасцей раслін) вызначаецua ўтваральнымі Т. — мерыстэмамі, якія даюць пачатак пастаянным Т. Адрозніваюць 3 сістэмы пастаянных Т.: покрыўную (напр., эпідэрма, перыдэрма, корка), праводную (напр., луб, ксілема), асноўную (напр., х.іарэнхіма. каленхіма, склеранхіма), а таксама выдзяляльныя структуры, групы клетак або адзінкавыя клеткі (ідыёбласты), што ўключаюцца ў інш. Т., сістэму праветрывання (сукупнасць міжклетнікаў, вусцейкаў і сачавічкаў). У раслін Т. вывучае анатомія раслін. А.СЛеанцюк.
    ТКАНКАВАЕ ДЫХАННЕ. клетачнае дыханне, сукупнасць акісляльнааднаўленчых працэсаў, што прыводзяць да распаду арган. злучэнняў з утварэннем канчатковых прадуктаў абмену рэчываў і вызваленнем энергіі, якая забяспечвае жыйцядзейнасць. У аэробных арганізмаў аснова Т.д. — працэс спажывання клеткамі і тканкамі кіслароду. Гліколіз, трыкарбонавых кіслот цыкл і дыхальны ланцуг характэрны для большасці зўкарыё'таў. Вугляводы, тлушчы і бялкі (клетачнае «паліва») падвяргаюіша многаступеньчатаму акісленню з выхадам энергіі. Каля 50% яе назапашваецца ў клетках у форме энергіі хім. сувязей макраэргічных злучэнняў (напр., адэназінтрыфосфарная кта); астатняя ч. ідзе на біясінтэз (напр., стэроідных гармонаў), абясшкоджванне чужародных і атрутных для арганізма рэчываў (напр., араматычных злучэнняў, недаакісленых прадуктаў дыхання), выдзяляецца ў выглядзе цяпла.
    А. СЛеанцюк.
    ТКАНКАВАЯ ВАДКАСЦЬ. п а з a клетачная вадкасць, вадкасць, якая запаўняе міжклетачныя прасторы ў тканках і органах жывёл і чалавека. Адцякае з органаў у лімфатычныя сасуды і ператвараецца ў лімфу. Утрымлівае прадукты абмену рэчываў і рэчывы, якія паступаюць з крыві. Складае 26,5% масы цела чалавека, каля 45% вады ў арганізме, разам з крывёй і лімфай утварае ўнутр. асяроддзе арганізма.