• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    годнасці, нязломную сілу духу простага селяніна выявіў у вобразе Петрака ў спектаклі «Знак бяды» паводле В.Быкава (Дзярж. прэмія Беларусі 1986). Як рэжысёр паставіў спектакль «Шум за сцэнай» («Тэатр») М.Фрэйна (1989). Здымаецца ў кіно («Раскіданае гняздо», «Жыўбыў доктар», «Міхайла Ламаносаў») і тэлевіз. пастаноўках («Шчаслівы» паводле К.Рапапорта і М.Маклярскага, «Тэатр купца Япішкіна» Е.Міровіча, «Федра» Ж.Расіна). Н.А.Крывашэева. ТКАЧбНАК Анатоль Аляксеевіч (14.3.1922, в. Селішча Бешанковіцкага рна Віцебскай вобл. — 13.11.1994), бел. мастак. Вучыўся ў Віцебскім маст. вучылішчы (1937—40). Быў мастаком на прадпрыемствах Віцебска, Мінска, Карэліі, Эстоніі. Працаваў пераважна ў жанры пейзажа ў тэхніках акварэлі, алею. Творы вызначаюцца шчырасцю, тонкім лірыкапаэт. успрыманнем прыроды. Ся
    род іх: «Цёплы дзень» (1944), «Поле», «Майскі дзень», «У парку», «Дворык», «На беразе возера», «Вайсковы эцюд» (усе 1948), «На таку» (1959), «Рэчанька» (I960), «Жнівень» (1964), «Поле восеньскае» (1965), «Летні матыў» (1966), «Хмары над іржышчам» (1967), «Першы спеў» (1969), «Цішыня» і «Заходняя Дзвіна ў Бешанковічах» (абодва 1970), «Прасторы Наваполацка» і «Старадаўнасць Полацка» (абодва 1972), «На пляцоўцы» (1973), «Акно» (1975), «Восеньскае» (1980), «Чэрвень» і «Зямля восеньская. Забор’е» (абодва 1984), «Да восені. Букет» (1986), «Вятры перадасеннія» (1988). Л.Ф.Салавей. ТКАЧбЎ Валянцін Дзмітрыевіч (19.2.1939, Мінск — 16.2.1985), бел. фізік. Чл.кар. АН Беларусі (1974). Др фіз.матэм. н. (1968), праф. (1969). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1961). 3 1962 у БДУ (з 1964 заг. лабараторыі, з 1966 заг. кафедры, адначасова з 1972 заг. аддзела НДІ прыкладных фіз. праблем). 3 1976 у БПІ (рэктар), з 1983 у Інue фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук. працы па фізіцы паўправаднікоў, радыяцыйнай фізіпы і спектраскапіі цвёрдага цела, паўправадніковай электроніцы. Абгрунтаваў мадэль утварэння ўстойлівых радыяцыйных дэфектаў у паўправадніковых матэрыялах. Распрацаваў высокаадчувальныя аптычныя метады даследавання дэфектаў у паўправадніках. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1972.
    Тв:. Модель рекомбннацмм в германнн лтнпа, облученном уквангамм ”Со (разам з В.І.Уранёвым, В.Ю.Явідам) // Фнзнка н техннка полупроводннков. 1976. Т. 10, вып. 9; Люмннесйенцня на днслокацнях в кремннн (у сааўт.) // Журн. прнкладной спектроскопнн. 1977. Т. 27, вып. 2; Обнаруженне хнмнческой актнвностн благородных газов в кремннн методом люмннесценцнн (у сааўт.) // Докл. АН БССР. 1979. Т. 23, № 4.
    ТКАЧбЎ Васіль Юр’евіч (н. 1.1.1948, в. Гута Рагачоўскага рна Гомельскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў Львоўскае вышэйшае ваен.паліт. вучылішча (1973). Працаваў у газетах. 3 1989 сакратар Гомельскага абл. аддзялення Саюза бел. пісьменнікаў. Друкуецца з 1965. Выдаў кнігі апавяданняў «Хітры Данік» (1975), «Дзень у горадзе» (1985), кнігудзённік «Пахвалі пражыты дзень» (1988). Аўтар нар. драмы пра пасляваен. бел. вёску «Сівы бусел», п’есы «Вокны» (абедзве паст. 1985), камедый «Прыгоды з Канапухіным», «Лесвіца» (абедзве паст. 1988), «Кветкіягадкі, альбо Курорт для зяця» (паст. 1990 Бел. трам імя Я.Коласа), «Шкірдзюкі займаюць абарону», трагікамедыі пра паслячарнобыльскую бяду «Усміхаўся месяц белай вішні» (абедзве паст. 1996), п’ес «Блакада ў Кругліцы» (1994), «Дурная баба» (1997), «Дрэва, альбо Жыццё ў адсутнасць дажджу» (1998), «Слуп» (2001) і інш., аднаактовак («Стары і дарога»,
    474	ткачоў
    «Кубік Рубіка», «Дублёр», «Арышт» і інш.). На бел. мову пераклаў п’есы Л.Петрушэўскай «Маскоўскі хор», С.Злотнікава «Сцэны каля фантана».
    Тв.: Недоразумення. Гомель, 1997; Седой анст. Мозырь, 1997. /.УСажшевіч.
    М.Ткачоў.	М.А.Ткачоў
    ТКАЧбЎ Мікола (Мікалай Гаўрылавіч; 8.3.1918, в. Горанка Краснапольскага рна Магілёўскай вобл. — 20.4.1979), бел. пісьменнік. Скончыў Бел. інт нар. гаспадаркі (1939). 3 1943 у рэд. магілёўскай абл. газ. «За Радзіму», з 1949 у час. «Полымя», з 1957 гал. рэд. газ. «Літаратура і мастацтва», з 1959 сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1972— 79 дырэктар выдва «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1938. Аўтар рамана «Згуртаванасць» (1949—50) пра ўсенародны характар партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. У кнігах прозы «Пошукі скарбаў» (1963), «Дыханне агню» (1978) тэмы штодзённай працы людзей, хараства душы чалавека, роздум над жыццём, яго сэнсам, узвышанае пачуццё любові да роднай зямлі, маральнаэтычныя праблемы. На бел. мову перакладаў творы з англ. (М Твэн), лат., малд. (В.Рошка), рус. (С.Варонін, М.Прыляжаева, Я.Фёдараў), укр. і інш. лр
    7в.: Дыханне агню: Раман, апавяданні. Мн„ 1988.
    Літ.: Пашкевіч Н. На шырокіх шляхах жыцця. Мн., 1965. С. 66—90.
    ТКАЧбЎ Міхаіл Аляксандравіч (10.3.1942, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 31.10.1992), бел. археолаг, гісторыкмедыявіст, грамадскапаліт. дзеяч. Др гіст. н. (1987), праф. (1989). Скончыў БДУ (1964). 3 1968 у Інце гісторыі АН Беларусі, з 1978 у Гродзенскім унue (у 1983—85 заг. кафедры). Заснавальнік і кіраўнік гісторыкакульт. клуба «Паходня» ў Гродне. 3 1989 заг. рэдакцыі гісторыі Беларусі, з крас. 1992 гал. рэдактар выдва «Беларуская Энцыклапедыя». Вывучаў ваен. гісторыю Беларусі, абарончае дойлідства, матэрыяльную культуру і архітэктуру гарадоў Беларусі 10—18 ст. Адзін з аўтараў кніг «Нарысы па археалогіі Беларусі» (ч. 2, 1972), «Асвета і педагагічная думка ў Беларусі» (1985), «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 1—2, 1987—88), «Беларуская
    кафля» (1989), «Старажытны Мсціслаў» (з А.Трусавым), «Вялікае мастацтва артылерыі» (з А.Бельскім; абедзве 1992). 3 1989 нам. старшыні сойма Бел. нар. фронту «Адраджэньне». заснавальнік і старшыня Цэнтр. рады Бел. сацыялдэмакр. грамады (1991—92).
    Тв:. Вежы валынскага тыпу і іх распаўсюджванне на Беларусі // Беларускія старажытнасці. Мн.. 1972; Замкі Беларусі (XIII—XVII ст.). Мн.. 1977; Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. Мн., 1978; Замкн Белорусснн. Мн., 1987; Замкі і людзі. Мн., 1991; Паходня. Мн.. 1994.
    Літ.: Castrum, urbis et bellum: 36. навук. прац. Баранавічы, 2002. М.М.Чарняўскі. ТКАЧОЎ Павел Іванавіч (3.9.1930, с. Скадаінаўка Каменскага рна Растоўскай вобл., Расія — 1.1.1998), бел. пісьменнік, літ.знавец. Др філал. н. (1981), праф. (1982). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1983). Скончыў БДУ (1955). 3 1955 працаваў у газ. «Зорька», «Піянер Беларусі» (1960—64). 3 1969 у БДУ (у 1981—86 дэкан фта журналістыкі). Друкаваўся з 1947. Пісаў на бел. і рус. мовах пераважна для дзяцей: кн. «Мікіткаў падарунак» (1960), «Вішнёвая квецень» (1965), «Самае галоўнае» (1977), аповесці «Пра Сяргейку і лясных жыхароў» (1961), «Піліпка з Галубінай Слабодкі» (1969), «Граніца была побач» (1972). Даследаваў памфлет і сатыру: манаграфіі «Вечны б'ой: (Памфлетная спадчына Я.Галана і традыцыі М.Горкага)» (1970), «Іду на вы» (1975), «Граніцы жанру» (1977).
    Тв.: Час світальнай зоркі: Выбранае. Мн., 1980; «Сатнры злой звеняшая строка...»: Прнрода смеха в памфлете. Мн., 1980; Снлуэты прошлого: Очеркм, эссе, заметкм. Мн., 1983; У ліпені 1917 г. Мн., 1986; Пралескі яе вясны: Аповесйі і нарысы. Мн., 1988; Быў месяц кастрычнік: Аповесць, апавяданні. Мн., 1991.
    І.У. Саламевіч.
    У.Ткачоў. Мёртвая рыба. 1997.
    ТКАЧОЎ Пётр Мікітавіч (11.7.1844, с. Сіўцова Пскоўскай вобл., Расія — 4.1.1886), дзеяч рас. рэв. руху, ідэолаг «змоўніцкай», або «якабінскай», плыні ў народніцтве, публіцыст. Скончыў Пецярбургскі унт (1868). 3 1865 супрацоўнічаў з час. «Русское слово» і «Дело». За арганізацыю студэнцкіх хваляванняў у Пецярбургу у 1869 асуджаны на непрацяглае турэмнае зняволенне, пасля ад
    быцця якога высланы на радзіму. У 1873 уцёк за мяжу, жыў у Швейцарыі і Францыі, супрацоўнічаў у час. «Вперед!», далучыўся да польскарус. эмігранцкай групы «рускіх якабінцаў», выдаваў час. «Набат» (1875—81), у якім прапагандаваў свае ідэі. Быў адным з заснавальнікаў (1877) малаўплывовага ў Расіі «Таварыства народнага вызвалення». У 1882 цяжка захварэў, апошнія гады жыцця правёў у псіхіятрычнай лячэбніцы. Т. не верьгў у здольнасць сялянства самастойна здзейсніць сац. рэвалюцыю, даказваў неабходнасць стварэння тайнай аргцыі «рэв. меншасці» з мэтай захопу ўлады, усталявання рэв. дыктатуры і правядзення сац. пераўтварэнняў. У сваіх філас. поглядах абараняў матэрыялізм і адмаўляў ідэалізм, лічыў эканам. фактар важнейшым рычагом сан. развіцця. У літ. крытыцы выступаў паслядоўнікам М.Г.Чарнышэўскага, М.А.Дабралюбава, Дз.І.Пісарава.
    Тв.: Соч. Т. 1—2. М., 1975—76.
    Літ.: Шахматов Б.М. П.Н.Ткачев: Этюды к творч. портрету. М., 1981; Рудн в ц к а я Е.Л. Русскнй бланкнзм: Петр Ткачев. М., 1992.
    ТКАЧОЎ Уладзімір Віктаравіч (н. 25.1.1947, в. Нізок Уздзенскага рна Мінскай вобл.), бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1974), у 1974—76 і 1978—82 выкладаў у ім. Прайуе ў манум.дэкар. мастацтве, станковым жывапісе. Творы на тэмы рэліг., чарнобыльскую, вечнасці, сучаснасці, мудрасці чалавечага быцця вылучаюцца своеасаблівым адлюстраваннем этычных праблем, перададзеных вострай гратэскавай мовай. Сярод асн. твораў: габелены «Музыка» ў Бел. філармоніі (1976), «Беларусь — край родны» ў рэ
    зідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Мінску, «Беларусь» для пасольства СССР у Вашынгтоне (абодва 1984); вітражы «Песні Беларусі» і «Поры года» ў Бел. рэсп. тры юнага гледача (абедзве 1978; у сааўг.); жывапісныя палотны «Алегорыя лета» (1978), «Вечнае» (1980), «Карабель», «Тайная вячэра» (абодва 1990), «Вячэрняя рыбная лоўля з канйэртам Вато» (1996), «Прыбьшцё»,
    ТКАЧЭНКА	475
    «Галгофа», «Мёртвая рыба» (усе 1997), «Стаўка» (2000), «Спакуса картачных каралёў» (2001), «Новая Галгофа», «Эпіцэнтр развіцня» (абодва 2002), трыпціхі «Ф.Скарыне прысвячаецца» (1988), «Паўлюк Трус» (1993).	І.Л.Чэбан.
    ТКАЧЎК Аксана Фёдараўна (н. 10.6.1933, С.Пецярбург), бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1976). Скончыла Інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1958). 3 1960 працавала ў інue «Мінскпраект», у 1977—83 гал. мастак Мінска, адначасова нам. гал. архітэктара горада. Кіраўнік аўтарскага калектыву праектаў будынкаў Інта нар. гаспадаркі (1964—74), жылых дамоў па вул. Старавіленскай (1977—79), будынка Дзярж. тра муз. камедыі Беларусі ((1981), Палаца культуры вытв. тонкасуконнага аб’яднання (1984), планіроўкі і забудовы мікрараёнаў Ракаўская шаша 6 і 7 у Мінску. Сярод інш. работ (у сааўт.): праекты рэстарана «Журавінка» (1969) у Мінску, рэканструкйый Бел. тра імя Я.Коласа ў Війебску (1985), будынкаў 19 ст. па вул. Камсамольскай ў Мінску (1999) і інш. ТКАЧЎК Васіль Мітрафанавіч (н. 11.9.1926, в. Мінькаўцы Андрушэўскага рна Жытомірскай вобл., Украіна), бел. графік. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1961). Працуе ў галіне станковай графікі. Творы адметныя выразнасцю і лаканічнасцю, прасякнуты пачуццём часу: «Стары парк» (1964), «Раўбічы» (1968), «Зіма» (1982), «Зімовая цішыня» і «Хвоі над Нёманам» (абодва 1983), «Партрэт Я.Купалы» і «Партрэт Я.Коласа» (абодва 1984—85), «Безыменная вышыня» (1989), «Іней» (1994), «Плошча Перамогі» і «Світанак над Мінскам» (абодва 1996); серыі «На Прыпяці» (1961), «ha