• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    В.Ткачук. «Цярэспальскія вароты», 3 серыі «Крэпасць над Бугам». 1985.
    Палессі» (1962), «Гродзенскі азотнатукавы завод» (1965), «Мінск будуецца» (1961—67), «На будаўніцтве Лукомскай ДРЭС» (1967), «Крэпасць над Бугам» (1961—86), «Стары Мінск» (1975^6), «На радзіме Янкі Купалы» (1980—83), «Сталявары» (1989). Л.ФСамвей.
    ТКАЧЫ. т к а ч ы к а в ы я, група птушак сям. ткачыкавых (Ploceidae) і ўюрковых ткачыкаў (Estrildidae). Найб. вядомыя Т. з родаў: грамадскі (1 від), сапраўдныя (57 відаў), агнявыя (11 відаў),
    Ткачы: 1 — чорнагаловы ткачык; 2 — каралеўская ўдоўка; 3 — райская ўдоўка; 4 — гранатавы астрыльд; 5 — чырвонагаловая амадзіна; 6 — грамадскі ткачык; 7 — агнявы ткачык; 8 — чырванадзюбы ткачык.
    амаранты (6 відаў): амадзіны, астрыльды, удоўкі. Пашыраны ў асн. у субтропіках і тропіках Усх. паўшар’я, пераважна ў Афрыцы. Жывуць на адкрытых ландшафтах. Чародныя, часта калані
    яльныя. 4 віды і 1 падвід у Чырв. кнізе МСАП.
    Даўж. цела да 30 см, маса да 100 г; хвост ад кароткага да вельмі доўгага. Апярэнне рознае — да ярка чырв. або сіняга. Гнёзды «ткуць» (адсюль назва) з расл. валокнаў. Кормяцца зернем, насякомымі, Многія шкоднікі. ТКАЧ^НКА Анатоль Панцялеевіч (н. 5.10.1938, г. Кіраўск Луганскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне тэлекамунікацый і тэлевізійных сістэм. Канд. тэхн. н. (1969), дацэнт (1974). Скончыў Ленінградскі электратэхн. інт сувязі (1962). 3 1970 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1992—97 праф.). Навук. працы па пытаннях кабельнага тэлебачання і лічбавага радыё і тэлевяшчання, валаконнааптычных лініях сувязі для рэпартажньгх комплексаў каля
    ровага і кабельнага тэлебачання; па стварэнні дыягнастычных прылад для каляровых тэлевізійных прыёмнікаў. Адзін з аўтараў і навук. рэдактар энцыкл. даведніка «Бытавая радыёэлектронная тэхніка» (1995).
    Тв:. Цветное телевнденне. Мн., 1981; Телевяденне н передача нзображеняй. Мн., 1988 (разам з У.І.Кірылавым); Англорусскнй словарь по телевнденню, аудно н вндеотехннке. 2 нзд. Мн., 1999 (разам з У.М.Цацуліным).
    ТКАЧЭНКА Міхаіл Мікалаевіч (май 1922, г.п. Бешанковічы Віцебскай вобл. — 9.3.1948), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Новасібірскую ваен.
    476	ТКАЧЭНКА
    авіяшколу лётчыкаў (1942). У Чырв. Арміі з 1940. На фронце з 1942, удзельнік баёў на Паўн. Каўказе, Украіне, у Крыме, Румыніі, Венгрыі. Камандзір звяна штурмавікоў лейт. Т. да пач. 1944 зрабіў 103 баявыя вылеты, за час вайны — 150, удзельнічаў у 7 паветр. баях, збіў самалёт праціўніка.
    Н А.Ткачэнка
    Н.Ткачэнка ў ролі Яраслаўны.
    ТКАЧЭНКА Нінель Аляксандраўна (н. 21.11.1928, г. Харкаў, Украіна), украінская і бел. спявачка (драм. сапрана). Нар. арт. СССР (1964). Скончыла Харкаўскую кансерваторыю (1958). 3 1958 салістка опернай студыі Кіеўскай кансерваторыі і Львоўскага тра оперы і балета, з 1962 Дзярж. тра оперы і балета Беларусі, з 1968 —Адэскага тра оперы і балета, з 1981 Маскоўскай філармоніі. Валодае моцным рухомым голасам шырокага дыяпазону; яе выканальніцкая манера спалучае вял. ўнутр. эмацыянальнасць з вонкавай стрыманасцю. Сярод выкананых партый класічнага і сучаснага рэпертуару на бел. сцэне: Касандра («Арэстэя» С.Танеева), Дэздэ.мона, Аіда, Леанора («Атэла», «Аіда»,
    «Трубадур» Дж.Вердзі), Марына («Кастрычнік» В.Мурадэлі), Яраслаўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Тоска («Тоска» Дж.Пучыні). Вяла канцэртную дзейнасць. Лаўрэат 2га Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.Глінкі (1962).
    Літ.: Черкашнна М. Голоса молодых // Сов. музыка. 1964. № 11; Ракава А.Я. Нінэль Ткачэнка // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967.
    ТКАЧЭНКА Уладзімір Аляксандравіч (н. 30.10.1948, Мінск), бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1971). 3 1979 кіруе студыяй пры Палацы культуры Мінскага трактарнага зда. Працуе ў жанрах пейзажа, партрэта, нацюрморта. Лірычныя інтанацыі арганічна з’яднаны з эпічнасцю мыслення і філас.маст. спасціжэннем духоўнасці. Сярод твораў; «Стары Мінск» (1976), «Край азёр і балот», «Шумяць дубы», «Іней» (усе 1978), «Песня восені» (1979), «Квітнее
    У Ткачэнка Шэпт камянёў. 1999.
    май», «У партызаны», «Залатыя палі» (усе 1980),'«Лена», «Цвітуць лугі», «Ноч на лясным возеры» (усе 1981), «Снежань» (1984), «Асенні спакой», «Мы з вечнасцю будзем нароўні» (абодва 1985), «Бацькаўшчына» (1986—87), «Ефрасіння Полацкая» (1987—89), «Апошняе цяпло» (1989—91), «Малітвы» (1991), «Звон» (1991—92), «Божы след» (1994), «Цішыня», «На зямлі мір» (абодва 1996—97), «Жніво» (1998), «Шэпт камянёў» (1999), «Пакаянны канон», «Карункі восені», «Квітнеючы май» (усе 2001), «Радзіма» (2002).
    Л. Ф. Самвей.
    ТКАЧЭІІКА Уладзімір Мікалаевіч (н. 11.3.1953, г. Лебядзін Сумскай вобл., Украіна), бел. скрыпач, гітарыст, кампазітараранжыроўшчык. Засл. арт. Беларусі (1997). Скончыў Бел. кансерваторыю (1977). 3 1977 у ансамблі «Песняры», з 1985 у джазавым квінтэце пад кіраўніцтвам І.Сафонава, з 1987 артыст і аранжыроўшчык Дзярж. аркестра сімф. і эстр. музыкі Беларусі пад кіраўніцтвам М.Фінберга. Сярод твораў: для эстр.
    сімф. арк. «Сюіта на тры беларускія тэмы» (1989), «Сімфонія» Бітлз (1997), «Сімфонія» Песняроў (2001); п’есы для камернага арк., джазансамбля, сола для электрагітары (якія выконваюцца нетрадыц. спосабам гуказдабывання). Аўтар аранжыровак для фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» (1992— 2002), Маладзечанскага фестывалю беларускай песні і паэзіі (1993, 1995, 1998,' 2001), тэлеконкурсу «Ступень да Парнаса» (1994), забаўляльных тэлеперадач у Італіі (1988—92) і інш. Л.А.Шымановіч.
    ТКВАРЧЭЛІ, горад у Абхазіі, у Рэспубліцы Грузія, на р. Галідзга. Каля 30 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Цэнтр здабычы каменнага вугалю. Прамсць: швейная, буд. матэрыялаў. Тэатр. Бальнеалагічны курорт.
    ТЛАДЫЯНТА (Thladiantha), род кветкавых раслін сям. гарбузовых. Каля 15 відаў. Пашыраны ў Паўд.Усх. Азіі. На Беларусі 1 від — Т. няпэўная (T.dubia).
    Культывуецца як дэкар. павойная расліна, часам дзічэе.
    Шматгадовыя травяністыя расліны з клубнепадобна патоўшчанымі каранямі. Сйёблы даўж. да 4 м, лазяць пры дапамозе вусікаў. Лісце простае, суцэльнае, сэрцападобнае, на доўгіх чаранках. Кветкі аднаполыя (тычынкавыя ў гронках або адзіночныя, песцікавыя адзіночныя), жоўтыя, званочкавыя. Плод — цыліндрычная чырв. мясістая салодкая гарбузіна. А.М.Скуратовіч. ТЛЕМСЁН, горад на ПнЗ Алжыра. Адм. ц. аднайм. вілайі. Вядомы з 3 ст. н.э. як рым. горад Памарыя. Каля 200 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прамсць: харчасмакавая, тэкст., апрацоўка кары коркавага дуба. Дыванаткацтва. Унт. Археал. музей. У Т. і паблізу — арх. помнікі 12— 14 ст.; руіны рым. паселішчаў.
    ТЛЕНДЫЕЎ Нургіс Атабаевіч (н. 1925), казахскі дырыжор, кампазітар. Нар. арт. Казахстана (1975). Нар. арт. СССР (1984). Скончыў АлмаАцінскую (1949) і Маскоўскую (1953) кансерваторыі. У 1940—43 у Каз. аркестры нар. інстру
    ментаў імя Курмангазы (у 1960—64 яго гал. дырыжор). У 1953—60 дырыжор Каз. тра оперы і балета імя Абая. У 1968—81 гал. муз. рэдактар кінастудыі «Казахфільм». 3 1981 маст. кіраўнік і гал. дырыжор фалькл.этнагр. аркестра «Атрар сазы» Каз. філармоніі. Аўтар муз. твораў розных жанраў. Дзярж. прэмія Казахстана 1978.
    ТЛІ. тлёв ы я (Aphidinea), падатрад паразітычных сысучых насякомых атр. раўнакрылых. 11 сям., каля 3 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, найб. — ва ўмераным поясе ГІаўн. паўшар’я. Жывуць пераважна калоніямі. Асобныя віды прыстасаваны да пэўных раслінгаспадароў і іх частак. Многія Т. шкодзяць раслінам, у т.л. с.г.; пераносчыкі ўзбуджальнікаў вірусных хвароб раслін. На Беларусі трапляюцйа прадстаўнікі 2 надсям.: сапраўдныя тлі (Aphidoidea) і хермесавыя (Adelgoidea); найб. — прадстаўнікі родаў афіс (Aphis), ацыртасіфан (Acyrthosiphon), капітафорус (Capitophorus), макрасіфум (Macrosiphum) і інш.
    Даўж. да 6 мм. Нела яйцападобнае, авальнае або падоўжанае, зверху пукатае. Крылаў 2 пары, ёсць бяскрылыя формы. Вусікі 3—6членікавыя з органамі пачуццяў. Ротавы апарат колючасысучы. Скурнае покрыва тонкае, мяккае, у некат. з васковым налётам. Афарбоўка звычайна пад колер раслін. Вочы складаныя або простыя. Характэрны рэзка выражаны полімарфізм, чаргаванне палавога і партэнагенет. пакаленняў. Развіццё з няпоўным ператварэннем. За год 2—25 пакаленняў. Выдзяленнямі Т. кормяцца многія насякомыя, іх збіраюць пчолы як падзевы мёд.
    С.Л.Максімава.
    ТЛУМАЧАЛЬНЫ СЛбЎНІК. лінгвістычны аднамоўны слоўнік, у якім аовы падаюцца з апісаннем (тлумачэннем) іх значэння і сферы выкарыстання. Т.с. вызначаюйь лексічныя нормы літ. мовы на пэўным этапе яе развіцця. У ім даюць грамат. акцэнтуацыйныя і правапісныя характарыстыкі слоў, нормы іх спалучальнасці, фіксуюць устойлівыя словазлучэнні тэрміналагічнага і фразеалагічнага характару з раскрыццём іх значэння, паказваюць паходжанне іншамоўных слоў. Як камбінаваны лексікаграфічны даведнік Т.с. займае гал. месца ў най. лексікаграфіі і з’яўляецца паказчыкам агульнага ўзроўню яе развіцця.
    Тлі: 1___бульбяная вялікая; 2 — лісцевая галавая; 3 — бурачная; 4 — агрэставая (а — самец; б — самка).
    Для вывучэння рус. літ. мовы 19—20 ст. найб. важнае значэнне маюць акад. «Слоўнік йаркоўнаславянскай і рускай мовы» (вып. 1—4, 1847; 2е выд., 1867—68), «Тлумачальны слоўнік жывой велікарускай мовы» У.І.Даля (ч. 1—4. 1863—66; т. і—4, 7е выд. 1978— 80), «Тлумачальны слоўнік рускай мовы» (т. 1—4, 1935—40), «Слоўнік сучаснай рускай літаратурнай мовы» (т. I—17. 1948—65), «Слоўнік рускай мовы» (т. 1—4, 1981—84).
    Першы на Беларусі акад. даведнік такога тыпу — «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—84). У 1966 выйшаў «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: Для сярэдняй школы» А.Я.Баханькова, І.М.Гайдукевіча і П.П.Шубы (3е выд., 1979), у якім тлумачацца значэнні каля 6 тыс. слоў, што выкарыстоўваюцца ў вучэбнай і маст. лры. У 1996 выдадзены «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» пад рэдакцыяй М.Р.Судніка і М.Н.Крыўко, які змяшчае больш за 65 тыс. слоў. Т.с. ўзніклі на аснове перакладных, дзе значэннё слоў раскрываецца шляхам перакладу на інш. мову. Некат. ранейшыя бел. слоўнікі спалучаюць асаблівасці тлумачальных і перакладных. Найб. значны з іх — «Слоўнік беларускай мовы» І.І.Насовіча (1870, факсімільна перавыдадзены ў 1983), дзе адлюстравана нар. бел. лексіка сярэдзіны 19 ст. Т.с. можа ўключайь лексіку твораў толькі пэўнага пісьменніка (гл. Слоўнік мовы пісьменніка). П.У.Сцяцко. «ТЛУМАЧАЛЬНЫ СЛбЎНІК БЕЛАРЎСКАЙ МбВЫ», першы ў гісторыі бел. лексікаграфіі. Створаны ў Інце мовазнаўства АН Беларусі пад агульнай рэд. К.К.Атраховіча (Кандрата Крапівы). Выдадзены ў 5 тамах у 1977—84 выдвам «Беларуская Энцыклапедыя». Тлумачыць значэнні слоў і фразеалагічных зваротаў, вызначае іх унармаванае ўжыванне, вымаўленне і напісанне. Яго асн. задачы — адлюстраванне лексікасемантычнага стану бел. літ. мовы ад пач. 20 ст. да 1970х г., садзейнічаць далейшай нармалізацыі бел. літ. мовы і павышэнню маўленчай культуры бел. народа, служыць крыніцай для даследчыкаў пры вывучэнні лексічных сродкаў блізкіх па паходжанні моў. Ў ім змешчана больш за 105 тыс. слоў, фразеалагічных і тэрміналагічных выразаў. Лексічны матэрыял падаецца ў алфавіт