Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Жывёльныя Т. — цвёрдыя або вадкія рэчывы, шчыльн. 900—970 кг/м3. Цвёрдыя Т. ёсць у тканках наземных млекакормячых і птушак, вадкія — у тканках марскіх млекакормячых і рыб, а таксама ў касцях і капытах назе.мных жывёл. У састаў цвёрдых Т. уваходзяць пераважна трыгліцэрыды насычаных кіслот (пальміцінавай С15Н31СООН і стэарынавай C|7HJ5COOH) і монаненасычанай С17Н33СООН алеінавай кты. Вадкія Т. маюць значную колькасць трыгліцэрыдаў поліненасычаных кіслот. Т. плавяцца ў інтэрвале тр (напр., для свінога Т. tnl22—48 °C, для барановага — 44—55 °C), кіпяць з раскладаннем у высокім вакууме (пры ціску ~0,1 Па t^250 °C). Раствараюцца ў большасці арган. растваральнікаў; у вадзе не раствараюцца, утвараюць з ёй устойлівыя эмульсіі (напр., мамко). Пры дзеянні перагрэтай вадзяной пары, мінер. кіслот і ферментаў Т. гідралізуюцца з утварэннем гліцзрыны і свабодных тлустых кісмт, пры дзеянні шчолачаў — амыляюцца (гл. Амыленне); па падвойных сувязях ненасычаных кіслот далучаюць вадарод (гл. Гідрагенізацыя), галагены і інш. Атрымліваюць Т. вытопліваннем з саласырцу пераважна сухім (бязводны) ui мокрым (у прысутнасці гарачай вады пад ціскам) спосабамі. Выкарыстоўваюць жывёльныя Т. як харч. прадукты і сыравіну для атрымання такіх прадуктаў, у вытвсці мыла і мыйных сродкаў, тлустых кіслот, гліцэрыны, касметычных сродкаў, змазачных матэрыялаў, як дабаўкі да высыхальных алеяў у вытвсці пакостаў і алкідных смол, у медыцыне (кры
ніца вітаміну А) і сельскай гаспадарцы (падкормка для жывёл).
Літ'. Беззубов Л.П. Хнммя жмров. 3 нзд. М., 1975; Технологня переработкн жнров. М., 1985. ЯГМііяшкевіч
ТМУТАРАКАНСКАЕ КНЯСТВА. старажытнарускае ўдзельнае княства ў 10— 12 ст. на тэр. Таманскага і, верагодна, ч. Керчанскага павоў (цяпер тэр. Расіі і Украіны) з цэнтрам у г. Тмутаракань. Усх.слав. насельніцтва тут магло з’явіцца пасля паходаў кіеўскіх князёў leapa (944) на Візантыю і Святаслава Ігаравіча (965) на аланаў і адыгаў. Упершыню згадваецца ў летапісах пад 988. Да 1036 належала кн. Мсціславу Уладзіміравічу, пазней чарнігаўскаму кн. Святаславу Яраславічу (1026—76) і яго нашчадкам, было аб’ектам дамаганняў інш. рус. князёў і Візантыі. У канцы 11 —пач. 12 ст. пад націскам полаўцаў страціла сувязь з інш. землямі Кіеўскай Русі і спыніла існаванне.
ТМУТАРАКАНЬ, старажытнарускі горад, верагодна, на Таманскім пве каля станіцы Таманскай Краснадарскага краю (Расія). У 6 ст. на гэтым месцы існаваў ант. горад Германаса, у 8—9 ст. — паселішча Таматарха, падпарадкаванае Хазарскаму каганату. Пасля разгрому каганата ў 965 кіеўскім кн. Святаславам Ігаравічам, магчыма, тут узнікла Т., якая стала цэнтрам Тмутараканскага княства. Тут жылі касогі, грэкі, аланы, славяне і армяне. У 1023 кн. Мсціслаў Уладзіміравіч пабудаваў у Т. царкву Багародзійы. У канцы 11 ст. Т. захапілі полаўцы, потым Візантыя, у 13 ст. — генуэзцы, пазней — Залатая Арда; у 15 ст. на гэтым месцы існавала генуэзская калонія Матрэга, якую ў 1475 разбурылі тур. войскі.
Тлушчанка: 1 — звычайная; 2 — лузітанская.
«ТОВАРШЦ», грамадскапалітычная газета Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ). Выдаецца са снеж. 1994 у Мінску на бел. і рус. мовах штотыднёва. Асвятляе дзейнасць ПКБ, міжнар. камуніст., рабочага і нац.вызв. руху, пытанні грамадскапаліт., сац.эканам. і культ. жыцця краіны. Mae рубрыкі: «Партыйнае жыццё», «У братэрскіх партыях», «Падзеі і факты», «Эканоміка», «Народ і ўлада», «Весці рэгіёнаў», «Старонкі гісторыі» і інш. ІІІтоквартальна выходзяць спец. тэарэт. «Палітычны дыялог» і маладзёжны выпускі. С.В.Вазняк. ТбГА (лац. toga ад tego накрываю), верхняе адзенне грамадзян Стараж. Рыма — кавалак белай шарсцяной тканіны эліпсападобнай формы, якая драпіравалася вакол цела.
ТОГА (Togo), Тагалезская Р э с п у б л і к a (Republique Togolaise), дзяржава ў Зах. Афрыцы, на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва. Мяжуе на 3 з Ганай, на Пн з БуркінаФасо, на У з Бенінам. Пл. 56,8 тыс. км2. Нас. 5018,5 тыс. чал. (2000). Дзярж. мова — французская. Сталійа — г. Ламе. Падзяляецца на 5 абласцей. Нац. свята — Дзень незалежнасці (27 крас ).
Дзяржаўны лад. Т. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1992. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца ўсеагульным і прамым галасаваныем на 5 гадоў. Ён таксама з’яўляецца галоўнакамандуючым узбр. сіламі, валодае правам заканад. ініцыятывы і можа распускаць парламент. Выканаўчую ўладу ажыццяўляюць прэзідэнт і ўрад. Кіраўнік урада — прэм’ерміністр, якога назначае прэзідэнт. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляе аднапалатны Нац. сход (81 дэпутат, выбіраецца на 4 гады).
Прырода. У рэльефе пераважаюць слабахвалістыя раўніны і плато выш. 200—400 м, у цэнтры і на ПдЗ — горы выш. да 986 м, на Пд — прыморская акумуляцыйная нізіна з лагунамі. Карысныя выкапні: фасфарыты, баксіты, алмазы, жал. і хромавыя руды, вапнякі, мармур. Клімат субэкватарыяльны, на ўзбярэжжы з 2 максімумамі (сак.—чэрв. і вер.—кастр.) і 2 мінімумамі ападкаў, у глыбіні краіны з дажджлівы.м летнім (крас.—кастр.) і сухім зімовым сезонамі. Сярэднямесячныя тры ад 20 да 32 °C. Ападкаў 750—1500 мм за год. Зімой часта дзьме сухі паўн.ўсх. вецер харматан. Рэкі багатыя гідраэнергіяй. Пераважаюць высакатраўныя саванны. Лясы (20% тэр.) на схілах гор і ў далінах рэк. У складзе жывёльнага свету буйвал, леў, леапард, жыраф, антылопы, шакал, гіены, малпы, кракадзілы. Нац. паркі — Керан, Кве; рэзерваты.
Насельніцтва Т. — шматнацыянальная краіна. Афр. народы складаюць 99%. Найб. з іх — эве (каля 50% насельніцтва разам з блізкімі народамі, на Пд), кабрэ (на ПнУ), гурма і тэм (на Пн). У гарадах невял. колькасць фран
480 тога
цузаў і арабаў. Сярод вернікаў 70% прытрымліваецца традыц. вераванняў, 20% хрысціян, 10% мусульман. Сярэднегадавы прырост 2,7% (2000). Сярэдняя нгчыльн. 88,4 чал. на 1 км . Найб. шчыльна (да 500 чал. на 1 км ) заселены асобныя раёны ўзбярэжжа і ПнУ. У гарадах жыве 32% насельніцтва (1998). Найб. гарады: Ламе (каля 600 тыс. ж. з прыгарадамі; 2000), Сакодэ і Кпаліме (каля 50 тыс. ж.). У сельскай гаспадарцы занята 66% эканамічна актыўнага насельніцтва, у прамсці — 10%, у абслуговьіх галінах — 24%.
Гісторыя, У сярэдзіне 15 ст. на ўзбярэжжы і'. з’явіліся партугальцы. Да сярэдзіны 19 ст. тэр. Т. — адзін з раёнаў найб. інтэнсіўнага гандлю рабамі. На момант еўрап. каланізацыі ў канцы 19 ст. найб. развітым з народаў Т. былі эве, якія стварылі на Пд шэраг дзярж. утварэнняў. Існавалі і дзярж. ўтварэнні катаколі — у цэнтры краіны і чакосі — на Пн. У 1884 Германія навязала пратэктарат эве, а да 1902 распаўсюдзіла сваю ўладу на ўсю тэр. Т. У 1ю сусв. вайну тэр. Т. акупіравана брыт. і франц. войскамі (1914). Версшьскі мірны дагаeop J919 замацаваў зах. Т. за Вялікабрытаніяй (у 1957 далучана да Рэспублікі Гана), усх. Т. — За Францыяй у якасці падмандатных тэрыторый Лігі Нацый. Пасля 2й сусв. вайны Франц. Т. — падапечная тэр. ААН пад кіраваннем Францыі. 3 1956 Франц. Т. — самакіравальная рэспубліка ў складзе Франц. супольнасці.
27.4.1960 абвешчана незалежнасць Тагалезскай Рэспублікі. Партыя адзінства Т (ГІАТ) на чале з С.Алімпіо, якая ўзначаліла ўрад Т., спрабавала стварыйь аднапартыйны рэжым, у 1962 забараніла ўсе апазіцыйныя партыі. Ў выніку ваен. перавароту ў 1963 урад ПАТ скінуты, а Алімпіо забіты. Прэзідэнтам стаў Н.Груніцкі, які спрабаваў ажыццявіць дэмакр. рэформы. Новы ваен. пераварот у 1967 прывёў да ўлады падпалкоўніка Г.Эядэму (з 1972 — прэзідэнт Т.), які ўсталяваў жорсткі аўтарытарны рэжым; адзінай дазволенай партыяй было Аб’яднанне тагалезскага народа. Выступленні апазіцыі прымусілі Эядэму ў 1991 дазволійь шматпартыйнасць, што не перашкодзіла яго абранню прэзідэнтам у 1993 і 1998. Т. — чл. ААН (з 1960), Афр. саюза. У Т. дзейнічаюць паліт. партыі: Аб’яднанне тагалезскага народа, Саюз за змены і інш.
Гаспадарка Т. ўваходзіць у групу найбяднейшых краін свету і па класіфікацыі ААН займае 140е месца паводле паказчыкаў сац.эканам. развіцця. Валавы ўнутр. прадукт у разліку на 1 чал. 320 дол. за год (1999). Каля 42,2% яго ствараецца ў сельскай гаспадарцы, лесаводстве, рыбалоўстве, паляўніцтве, каля 30,9% — у прамсці, будаўнійтве, энергетыцы, транспарце і сувязі, каля 17,8% — у гандлі і турызме, 9,1% — у інш. абслуговых галінах. Урад праводзіць мерапрыемствы па ўзмацненні ролі дзяржавы ў эканоміцы. Дзяржава кантралюе б.ч. транспарту, вытвсць электраэнергіі, здабычу фасфарытаў і інш. Адначасова прыцягваецца замежны (пераважана франц.) капітал. Сельская гаспадарка — асн. галіна эканомікі. Пераважаюць паўнатуральныя і дробнатаварныя гаспадаркі да 1—2 га. Ёсць плантацыі экспартных культур. У сельскай гаспадарйы выкарыстоўваецца каля
Герб і сцяг Тога.
3,4 млн. га зямлі, у т.л. каля 1,4 млн. га пад ворывам і шматгадовымі насаджэннямі, каля 2 млн. га пад натуральнай пашай (саванны). Вытвсць асн. харч. культур (1997/98, тыс. т): маніёку — 595,8, батату — 683, кукурузы — 452,8, copra — 200,5, рысу — 86,2, бабовых — 46,7. Вырошчваюць таксама проса, ямс, агародніну. Трапічнае садоўніцтва. Гал. экспартныя культуры (штогадовы збор, тыс. т): арахіс — каля 40, кава — каля
6 , какава — каля 15, бавоўнасырэц — каля 45, ядры пальмавых арэхаў — каля 5. Жывёлагадоўля экстэнсіўная, малатаварная, развіта ў раёнах, дзе няма мухі цэцэ. Пагалоўе (1997, тыс. галоў): буйн. par. жывёлы 222,8, свіней 850, коз 1110, авечак 740. Птушкагадоўля (7,5 млн. курэй). Буйн. par. жывёлу гадуюць пераважна на Пн, свіней — на Пд. Рыбалоўства ва ўнутр. вадаёмах і моры (каля 10 тыс. т штогод). Паляўнійтва. У прамсці пераважаюць дробныя прадпрыемствы. Вылучаецца горназдабыўная прамсць, пераважна здабыча фасфарытаў (на Пд каля г. Акумапс, штогод каля 3 млн. т, 5—6е месна ў свеце). Здабываюць таксама алмазы, кухонную соль (з марской вады), жал. руду, мармур, буд. матэрыялы. Каля 75% электраэнергіі імпартуецца з Ганы. У 1999 атрымана 90 млн. кВттадз электраэнергіі, у т.л. 93% на цеплавых электрастанцыях, 7% на ГЭС. У апрацоўчай прамсці дробныя прадпрыемствы па вытвcui мукі, пальмавага і арахісавага алею, крухмалу і мукі з маніёку. безалкагольных напіткаў, парфумерных тавараў; саматужныя прадпрыемствы па ачыстцы бавоўны, першаснай апрацоўцы кавы і какавы. Ёсць некалькі значных прадпрыемстваў: нафтаперапр. зд (Ламе), тэкст. фка (Даджа), зды па вытвcui лакаў і фарбаў, мыйных сродкаў, кіслароду і ацэтылену, зборцы веласіпедаў і мапедаў, абутковая і запалкавая фкі. Развіты саматужныя промыслы: выраб нац. адзення і абугку, хатніх рэчаў, простага с.г. інвентару, сувеніраў з дрэва і слановай косці, ткацтва, пляценне і ганчарства. Шматлікія паўсаматужныя прадпрыемствы па першаснай апрацоўцы с.r. сыравіны, вытвсці харч. прадуктаў. Харч. тавары, напіткі і тытунёвыя вырабы складаюць 41,1% прамысл. прадукйыі. Транспарт чыг., аўгамаб., марскі. Даўж. (тыс. км,