• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Да арт. Тога Вёска на Пн краіны.
    1996): чыгункі 0,5, аўтадарог 7,5, у т.л. з цвёрдым пакрыццём 2,4. У краіне 74,7 тыс. легкавых, 34,6 тыс. грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў. Асн. парты Ламе і Кпеме (экспарт фасфарытаў). Праз порт Ламе ажыццяўляе значную частку сваіх знешнегандл. сувязей БуркінаФасо. У Т. 17 аэрапортаў, у т.л. міжнар. каля Ламе і Ніямтугу. У 1999 экспарт склаў 400 млн. дол., імпарт — 450 млн. дол. У экспарце пераважаюць фасфары
    ты (каля 40%), кава (каля 5%), бавоўна, какава, пальмавы алей, арахіс; у імпарце — спажывецкія і харч. тавары, абсталяванне і трансп. сродкі, нафта. Гал. гандл. партнёры: Францыя, Гана, Канада, Кітай. Эканоміка залежыць ад знешняй фін. і тэхн. дапамогі развітых дзяржаў. Турызм. Грашовая адзінка — франк Афрыканскага фін. тва.
    ТОД (Todd) Александэр (2.10.1907, г. Глазга, Вялікабрытанія — 10.1.1997), англійскі хімікарганік. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1942), у 1975—80 яго прэзідэнт. Замежны чл. AH СССР (1982). Вучыўся ва унтах г. Глазга, ФранкфуртанаМайне і Оксфардскім унце. 3 1938 праф. Манчэстэрскага, у 1944—71 — Кембрыджскага унтаў. У 1952—64 старшыня ўрадавага Кансультатыўнага савета Вялікабрытаніі па навук. палітыцы. Навук. прайы па хіміі нуклеатыдаў, нуклеатыдных каферментаў і нуклеінавых кіслот. Устанавіў асн. прынцып хім. будовы рыбануклеінавых кіслот (1953). Ажыццявіў першы сінтэз дынуклеатыда (1955). Нобелеўская прэмія 1957.
    тбЕСНАЕ ПЕРАЎТВАРбННЕ. замена аднаго аналітычнага выразу іншым, тоесна яму роўным, але адрозным па форме (гл. Тоеснасць).
    Мэта Т.п. — наданне выразу выгляду, больш зручнага для лікавых разлікаў ці далейшых пераўтварэнняў, для лагарыфмавання, дыферэнцавання, інтэгравання, рашэння ўраўненняў і інш. Да Т.п. адносяцца, напр., прывядзенне падобных членаў, раскрыццё дужак, раскладанне на множнікі, прывядзенне алг. дробаў да аднаго назоўніка і інш.
    ТбЕСНАСЦІ ЗАКбН. адзін з асн. законаў фармальнай логікі, згодна з якім кожнае завершанае суджэнне ў лагічных аперацыях пры паўтарэнні павінна мець аднолькавы, устойлівы змест; прынцып правільнай пабудовы думак у працэсе разважання. Сфармуляваны Арыстоцелем, які сцвярджаў, што абмеркаванне пэўнай праблемы павінна пачынацца з вызначэння агульнага сэнсу паняццяў, якімі карыстаюцца субяседнікі. У логіцы Т.з. сімвалічна выяўляецца ў выглядзе формулы А ёсйь А, ці А=А, у матэм. логіцы — A > А, дзе A — пэўнае выказванне, a > — знак імплікацыі. На практыцы Т.з. прадугледжвае пэўнае абстрагаванне ад характару аб’ектаў выказвання, ад іх развіцця і змены, што правамоцна ў сувязі з адноснай устойлівасйю ўсіх з’яў. Т.з. дапаўняецца і развіваецца супярэчнасці законам і выключанага трэцяга прынцыпам. В.М.Пешкаў.
    ТОЕСНАСЦІ ПРЫНЦЫП, фундаментальны прынцып квантавай механікі, паводле якога тоесныя часціцы пры квантавамех. апісанні іх станаў лічацца прынцыпова неадрознымі.
    Гэта азначае, што станы фіз. сістэмы, якія адрозніваюцца перастаноўкамі тоесных часціц, лічаййа адным станам; у адрозненне ад класічнай механікі. дзе за кожнай часціцай можна прасачыць па яе траекторыі, у квантавай механіцы паняцце траекторыі адсутнічае і
    тоесныя часційы страчваюць сваю індывідуальнасць. 3 Т.п. вынікае, што сістэма тоесных базонаў павінна апісвацца поўнасцю сіметрычнымі (адносна перастановак каардынат і спінавых пераменных), а сістэма тоесных фер.міёнаў — поўнасцю антысіметрычнымі хеалееымі функцыямі. 3 Т.п. вынікае таксама існаванне ў сістэмах тоесных часціц спецыфічных квантавамех. абменных эфектаў, напр., абменнага ўзаеліадзеяніія. А.А.Богуш.
    А.Тод.	А.А.Тозік.
    тбЕСНАСЦЬ, гранічная роўнасць аб’ектаў, поўнае супадзенне іх родавых і індывідуальных уласцівасцей; захаванне прадметам ці з’явай адных і тых жа ўстойлівых уласцівасцей. Цесна звязана з катэгорыяй адрознення: вызначэнне пэўных прадметаў як тоесных патрабуе выяўлення іх адрознення ад нятоесных. У сувязі з пастаяннай змяняльнасцю рэчаіснасці мае адносны, часовы характар. Паняцце «Т.» выкарыстоўваюць у філасофіі, логіцы, матэматыцы (гл. Тоеснасць у матэматыцы). Адрозніваюць метафізі чнае тлумачэнне Т., якое разглядае яе як вечную і нязменную роўнасць прадмета з самім сабой, і дыялектычнае, якое не выключае змену прадмета. Вылучаюць прынцыпы Т. абсалютнай (не прадугледжвае ўзнікнення адрозненняў паміж прадметамі), абстрактнай (заснаваны на часовым абстрагаванні ад адрозненняў прадметаў) і канкрэтнай (разглядае Т. у адзінстве з адрозненнямі прадметаў). Т. выяўляецйа пры разглядзе рэчаў саміх па сабе і ў адносінах да інш. рэчаў, форм мыслення (гл. Тоеснасці закон), узаемаадносін адлюстравання і адлюстравальнага. Н.Г.Кісялёва.
    ТОЕСНАСЦЬ у м а т э м а т ы ц ы, роўнасць двух аналітычных выразаў, справядлівая пры любых дапушчальных значэннях пераменных. ,
    Прыоды Т.: 1) (а+Ьу — a +2ab+b пры ўсіх лікавых значэннях a і 4; 2) logxy=logr+logy пры ўсіх дадатных значэннях х і у, 3) 1 +tg х = = l/cos2x пры хг^ (2І+1), дзе k — любы цэлы лік. Для абазначэння Т. выкарыстоўваецца знак » , уведзены Г.Ф.Б.Аамхан (1857).
    ТОЕСНЫЯ ЧАСЦІЦЫ. часціцы (ферміёны і базоны), якія пры квантавамех. апісанні характарызуюцца аднолькавымі масамі, электрычнымі зарадамі, спінамі і інш. квантавымі лікамі. Напр., усе пратоны Сусвету лічацйа тоеснымі. Усе Т.ч. падпарадкоўваюцца тоеснасці
    тойнбі	481
    прынцыпу, а ферміёны — таксама і HayAi прынцыпу.
    ТбЗІК Анатолій Афанасьевіч (н. 13.3.1949, в. Казанск Калінкавіцкага рна Гомельскай вобл.), бел. дзяржаўны дзеяч, гісторык. Канд. гіст. н. (1974), праф. (1994). Скончыў БДУ (1971), Вышэйшыя курсы КДБ СССР у Мінску (1980). 3 1974 на выкладчыцкай і камсам. рабоце ў БДУ, з 1979 у органах дзярж. бяспекі СССР, нач. кафедры, нам. нач. Інта нац. бяспекі Рэспублікі Беларусь. 3 1994 нач. аддзела Савета Бяспекі, з 1995 нам. дзярж. сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. 3 2000 Старшыня Кта дзярж. кантролю Рэспублікі Беларусь. Асн. навук. даследаванні па гісторыі патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў 1941—44, органаў дзярж. бяспекі БССР, тэарэт. праблемах забеспячэння най. бяспекі Рэспублікі Беларусь. Адзін з аўтараў прац «Усенародная барацьба ў Беларусі супраць нямецкафашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1, 1983), «Палітыкаметадалагічныя асновы дзейнасці органаў дзяржбяспекі СССР» (ч. 1—3, 1988) і інш.
    Te.: В днн суровых нспытаннй: Укрепленне рядов КП(б)Б в ўсловнях подполья в годы Велнкой Отечественной войны (1941—1944). Мн., 1981; Реакцнонная сушность современного нацноналнзма. Мн., 1985; Союз — наша судьба (о проблемах сохранення союзной государственностн). Мн., 1991; Межэтннческне отношення в Республнке Беларусь как фактор ее найнональной безопасностн. Мн., 1994; Органы госбезопасностн БССР в годы
    Велнкой Отечественной войны (1941—1945). Мн., 1994; Актуальные вопросы реалнзацям Концепцмн нацнональной безопасностн Республмкн Беларусь. Мн., 1997.
    ТбЙНБІ (Toynbee) Арналд Джозеф (14.4.1889, Лондан — 22.10.1975), англійскі гісторык, філосаф, сацыёлаг і грамадскі дзеяч. Працаваў у ВНУ, мінве замежных спраў. На аснове сістэматызацыі факталагічнага матэрыялу падрыхтаваў сваю асн. 12томную працу — «Даследаванне гісторыі» (1934—1961), у якой распрацаваў канцэпцыю сутнасці гісторыі. Паводле Т., сусв. гісторыя — гэта сукупнасйь своеасаблівых і адносна замкнёных цывілізацый, якія ў сваім развіцйі (ад узнікнення да заняпаду і гібелі) праходзяць некалькі стадый. Лічыў рухальнай сілай развіцця цывілізацый «творчую меншасць», якая, абапіраючыся на свае здольнасці, вядзе за сабою «інертную большасць». He здолеўшы вырашыць чарговую сац.гіст. праблему, «меншасць» пачынае сілай навязваць сваю ўладу. У выніку ўзнікае ўсведамленне несправядлівасці і адбываецца «раскол у духу», што прыводзіць да разбурэння цывілізацыі. Даючы ацэнку тагачаснаму стану «цывілізацыі заходняга хрысціянства»>, Т. зрабіў выснову, што яе можа выратаваць толькі ўсяленская рэлігія, створаная на аснове аб’яднання сусв. прапаведніцкіх культур. Аўтар твораў «Грэчаская гістарыч
    482	ток
    ная думка» (1924), «Хрысціянства і цывілізацыя» (1946), «Цывілізацыя перад тварам выпрабавання» (1948), «Свет і Захад» (1953), «Амерыка і сусветная рэвалюцыя» (1962), «Гарады ў руху» (1970) і інш.
    Тв.: Рус. пер. — Постнженне нсторнн: Нзбр. М., 2001; Цнвнлмзацня перед судом нсторнн. М„ 2002. І.В.Катляроў. ток, такавішча, месца такавання палігамных відаў птушак (цецерукоў, глушцоў, рабчыкаў, турухтанаў і інш.). У шэрагу відаў Т. многія гады знаходзіцца на пэўным месйы. Памеры — ад невял. пляцовак да 100 га і больш.
    ТОК з б о ж ж а в ы, пляцоўка для абмалоту і ачысткі збожжа. Звычайна робіцца глінабітным у гумне. На Пн Беларусі — само гумно. Часам Т. наз. земляную (часцей глінабітную) падлогу ў якімн. па.мяшканні, напр., у сенцах. Сучасны Т. — крытая пляцоўка, дзе на спец. агрэгатах сушаць і ачышчаюйь зерне.
    ТОК э л е к т р ы ч н ы, упарадкаваны рух эл. зарадаў у правадніках (гл. Віхравыя токі, Ток зрушэння, Электрычны ток). Б л у к а ю ч ы я Т. — эл. токі, якія праходзяць у зямлі пры яе выкарыстанні як токаправоднага асяроддзя.
    ТОК ЗРУШ^ННЯ, фізічная велічыня, што характарызуе магн. дзеянне пераменнага электрычнага поля. Уведзены Дж.К.Максвелам у яго тэорыі эл.магн. поля: пераменнае эл. поле стварае адпаведнае магнітнае поле па такіх жа законах, што і ток праводнасці. Шчыльнасць Т.з. Ззруш = Э^ /dt, дзе D — вектар электрычнага зрушэння (гл. Максвела ўраўненні).
    Поўны Т.з. складаецца з вакуумнага Т.з., абумоўленага скорасцю змены напружанасці электрычнага поля ў вакууме (без руху эл. зарадаў; не суправаджаецца выдзяленнем джоўлевай цеплаты), і палярызацыйн a г а Т.з. ў дыэлектрыках, абумоўленага зрушэннем звязаных эл. зарадаў у рэчыве (суправаджаецца выдзяленнем джоўлевай цеплаты; гл. Дыэлектрычныя стратыў Т.з. забяспечвае замкнёнасць ланцугоў любых непастаянных токаў, напр., пры зарадцы (разрадцы) кандэнсатара паміж яго абкладкамі ўзнікае Т.з., што замыкае эл. ланцуг.
    ТОКА Салчак Калбакхарэкавіч (15.12.1901, мяст. Мерген, цяпер КааХемскі рн, Тыва — 11.5.1973), тывінскі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1971). Скончыў Камуніст. унт прац. Усходу ў Маскве (1929). Друкаваўся з 1935. Аўтар п’ес «Жанчына» (1935), «УзунКара і СемісКара» (1937), «Ажыццёўленая мара» (1954), аўтабіягр. аповесці «Слова арата» (кн. 1—2, 1950—56, кн. 3 — «Новая Тува», 1964), дакумент. аповесці «Чаго не бачыў бацька — сын убачыць» (1963). Дзярж. прэмія СССР 1951.