Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТОЛЬ Карл Фёдаравіч (19.4.1777, с. Кескверэ Ляэнескага пав., Эстонія —
484 том
5.5.1842), расійскі военачальнік. Ген. ад інфантэрыі (1826). Граф (1829). Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1836). Скончыў Сухап. корпус (1796). Удзельнічаў у Швейцарскім паходзе Суворава 1799, у войнах з Францыяй (1805) і Турцыяй (1806—09). У вайну IS12 (з ліп.) ген,кватэрмайстар 1й арміі. Удзельнік бітваў пад Смаленскам і каля с. Барадзіно. 3 вер. 1812 в.а. ген.кватэрмайстра аб’яднаных армій, са снеж. 1812 ген.кватэрмайстар Гал. штаба пры Аляксандру I. Удзельнічаў у кампаніях 1813— 14. Са снеж. 1815 ген.кватэрмайстар Гал. штаба, з 1823 — нач. штаба 1й арміі. У час рус.тур. вайны 1828—29 і падаўлення паўстання 1830—31 нач. штаба дзеючай арміі. 3 1830 чл. Дзярж. савета. На аснове матэрыялаў па гісторыі вайны склаў апісанне бітвы каля с. Барадзіно 24 і 26 жн. 1812 (1839).
А. М.Лукашэвіч.
ТОМ, рака ў Хакасіі, Кемераўскай і Томскай абл. Расіі, правы прыток р. Об. Даўж. 827 км, пл. бас. 62 тыс. км\ Пачынаейна на схілах Абаканскага хр.; у верхнім цячэнні — горная рака, ніжэй цячэ па Кузнецкай катлавіне і Зах.Сібірскай раўніне. Асн. прытокі: Мрасу, Кондама, Уньга (злева), Уса. Верхняя, Сярэдняя і Ніжняя Церсь, Тайдон (справа). Сярэдні расход вады каля г. Томск 1110 м3/с. Ледастаў з канца кастр. да пач. мая. Суднаходная ад вусця р. Мрасу (643 км). Сплаўная. У бас. Т. — больш за 1 тыс. азёр. Ha Т. гарады Новакузнецк, Кемерава, Томск. У бас. Т. Кузнецкі вугальны басейн.
ТбМАС (Thomas) Сідні Джылкрыст (16.4.1850, Лондан — 1.2.1885), англійскі металург. Вывучаў хімію і металургію ў Каралеўскай горнай школе. У 1878 распрацаваў спосаб перапрацоўкі высакафосфарыстых чыгуноў у канвертары ў сталь (тамасаўскі працэс). На выраб сталі гэтым спосабам атрымаў патэнты.
Літ:. М е з е н м н Н.А. Повесть о мастерах железного дела. М., 1973; Беккерт М. Мнр металла: Пер. с нем. М., 1980.
ТбМАС (Thomas) Эдуард Донал (н. 15.3.1920, Март, ЗША), амерыканскі вучоны ў галіне гематалогіі і анкалогіі. Др медьшыны (1946). Скончыў Унт
Тэхаса ў г. Остын (1943). 3 1955 у Калумбійскім, з 1963 у Вашынгтонскім унтах, з 1975 у Цэнтры па вывучэнні раку г. Сіэтл. Навук. працы па праблемах трансплантацыі касцявога мозга пры парушэннях кроваўтварэння; прапанаваў метады прыгнечання імунітэту (т. зв. праграмы імунадэпрэсіі) рэцыпіента для прадухілення рэакцыі адарвання трансплантата. У 1956 зрабіў перасадку касцявога мозга чалавеку. Нобелеўская прэмія 1990 (разам з Дж. Э.Мары).
ТбМАШАК (TomaSek) Вацлаў Ян (17.4.1774, Скуцеч, Чэхія — 3.4.1850),
чэшскі кампазітар, піяніст, педагог. Яго творчасць вызначыла пераход ад класіцызму да рамантызму ў чэш. музыцы. Стваральнік новых фп. жанраў: лірычных эклог, рапсодый, дыфірамбаў, якія паўплывалі на развіццё лірычнай фп. мініяцюры Ф.Мендэльсона, Ф.Шуберта, Р.Шумана. У яго творчасці вылучаюцца вак. творы (на сл. I В.Гётэ, Ф.ІІІылера, Г.Гейнэ), месы і рэквіемы. Сярод інш. твораў: 2 оперы, у т.л. «Серафіна» (паст. 1811); 3 сімф. уверцюры для арк.; 2 канцэрты для фп. з арк., камернаінстр. ансамблі. творы для фп., аргана, шклянога гармоніка і інш.
ТОМБЕРГ Лізавета Сцяпанаўна (28.1.1909, с. Вайскорава Тосненскага рна Ленінградскай вобл. — 1988), карэльская актрыса. Нар. арт. СССР (1959). 3 1932 у Фінскім драм. тры ў Ленінградзе, з 1940 у Фінскім драм. тры ў Петразаводску. Мастацтва Т. вызначалася ўнутр. сілай і шырокім дыяпазонам. Сярод роляў: Малання («Ці прымеш мяне, зямля карэльская?» А.Тыманена), Мая («На сплаўной рацэ» Т.Пакала), фру Бон («Людзі з Дангора» М.АндэрсенаНексё), Гурмыжская («Лес» А.Астроўскага), Ранеўская («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Васа Жалязнова, Малання і Варвара («Васа Жалязнова», «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Эльза («Вецер з поўдня» паводле А.Грына) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1950. Дзярж. прэмія Расіі 1972.
ТОМЕК (Tomek) Вацлаў Уладзівай (31.5.1818, г. ГрадзецКралаве. Чэхія — 12.6.1905), чэшскі паліт. дзеяч, гісторык. Замежны чл.кар. Пецярбургскай АН (1878). Вучань Ф.Палацкага. У час рэвалюцыі 1848—49 дэп. аўстр. рэйхстага, у 1861—95 — чэш. сейма. 3 1860 праф. гісторыі Аўстрыі ў Пражскім унце. 3 1885 пажыццёвы чл. палаты паноў. Выступаў з пазіцый аўстраславізму. Аўтар прац «Гісторыя ГІражскага універсітэта» (1849), «Гісторыя горада Прагі» (ч. 1—12, 1855—1901), «Гісторыя чэшскага народа» (1865), «Ян Жыжка» (1879) і інш. Творы Т. багатыя фактычным матэрыялам і выкарыстаннем малавядомых крыніц.
ТбМКАВІЧЫ. вёска ў Рубілкаўскім с/с Дзяржынскага рна Мінскай вобл., каля аўтадарогі Негарэлае—Самахвалавічы. Цэнтр калгаса. За 16 км на У ад г. Дзяржынск, 27 км ад Мінска, 9 км ад чыг. ст. Фаніпаль. 359 ж., 113 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ТбМСАН (Thomson) Джозеф Джон (18.12.1856, г. Манчэстэр, Вялікабрытанія — 30.8.1940), англійскі фізік; адзін са стваральнікаў электроннай тэорыі металаў, заснавальнік міжнар. навук. школы фізікаўэксперыментатараў. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1884; у 1915—20 прэзідэнт). Замежны ганаровы чл. AH СССР (1975). Бацька Дж. П.Томсана. Скончыў Кембрыджскі унт (1880). У 1884—1919 праф. Кембрыджскага унта
і дырэктар Кавендышскай лабараторыі. 3 1918 узначальваў Трынітыкаледж у Кембрыджы. Навук. працы па электрычнасці і магнетызме, вывучэнні эл. току ў газах, катодных і рэнтгенаўскіх прамянёў, атамнай фізіцы. Адкрыў электрон (1897) і вызначыў адносіны яго зараду да масы (1898). Прапанаваў адну з першых мадэлей атама (1903— 04). Сканструяваў незалежна ад ням. фізіка К.Браўна электроннапрамянёвую трубку (1897). Прапанаваў прынцып дзеяння масспектрометра (1907) і
Э.Д.Томас. Дж.Дж.Томсан.
метад парабал (1911) для вызначэння мас часціц у іонных пучках, што прывяло да стварэння масспектраметрыі. Атрымаў першыя эксперы.м. звесткі аб існаванні ізатопаў, адкрыў 2 ізатопы неону (1912). Нобелеўская прэмія 1906. Медалі імя Б.Франкліна (1923), імя М.Фарадэя.
Тв:. Рус. пер. — Электрнчество н матерня. М.; Л., 1928; По ту сторону электрона. М., 1930.
Літ:. Тнмнрязев А.К. Жнзнь н труды ДжДж.Томсона // Успехн хнмнх. 1941. Т. 10, вып. 1; Л ь о u u н М. Мсторня фнзнкн: Пер. с нтал. М.. 1970. С. 292—298, 372—378; Г н е д н н a Т.Е. Открытне ДжнДжн (Томсон); Повесть об ученом. М.. 1973. А.І.Болсун.
ТОМСАН (Thomson) Джордж Паджэт (3.5.1892, г. Кембрыдж, Вялікабрытанія — 10.9.1975), англійскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1930). Сын Дж.Дж. Томсана. Скончыў Кембрыджскі унт (1914), дзе працаваў з 1919. 3 1922 праф. Абердзінскага унта (Шатландыя), з 1930 — Імперскага каледжа навукі і тэхналогіі (Лондан), у 1952—62 узначальваў адзін з каледжаў у Кембрыджы. Навук. працы па атамнай і ядз. фізіцы, квантавай механіцы, тэорыі рассеяння мікрачасціц, эл. разрадах у газах. Незалежна ад амер. фізікаў КДжДэвісана і Л.Джэрмера адкрыў дыфракныю электронаў, што эксперыментальна пацвердзіла хвалевыя ўласцівасці мікрааб’ектаў. Распрацаваў апаратуру і метады вывучэння электронаграм, што дало пачатак электронаграфіі. Нобелеўская прэмія 1937 (разам з Дэвісанам).
Тв.: Рус. пер. — Atom. М.; Л., 1932; Предвнднмое будушее. М.. 1958; Дух наукм. М., 1970.
Літ:. Л ьо ццн М. Нсторня фнзнкн: Пер. с нтал. М., 1970. С. 404—405. А.І.Болсун.
ТбмСАН (Thomson) Уільям (лорд К е л ь в і н; Kelvin; 26.6.1824, г. Белфаст, Вялікабрытанія — 17.12.1907), англійскі фізік, адзін са стваральнікаў тэрмадынамікі і кінетычнай тэорыі газаў. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1851; у 1890—95 яго прэзідэнт). Ганаровы замежны чл. Пецярбургскай АН (1896; чл.кар. 1877). Скончыў Кембрыджскі унт (1845). У 1846—99 праф. унта ў г. Глазга. Навук. працы па тэрмадынаміцы, электрамагнетызме, тэорыі пругкасйі, матэматыцы і тэхніцы. Увёў
Дж.П.Томсан. У.Томсан
паняцці абс. тры і абс. тэмпературнай шкалы (гл. Кельвіна шкала). Разам з Дж.П.Джоўлем адкрыў Джоўля—Томсана эфект. Незалежна ад Р.Ю.Э.Алоўз/уса даў адну з першых фармулёвак другога закону тэрмадынамікі (1851) і выказаў гіпотэзу аб «цеплавой смерці» Сусвету (1852). Правёў грунтоўныя даследаванні па тэрмадынаміцы пары і вадкасці (гл. Кельвіна ўраўненне). прапанаваў тэорыю тэрмаэл. з’яў і адкрыў Томсана з'яву. Актыўна ўдзельнічаў у наладжванні тэлегр. сувязі па трансатлантычным кабелі, даў разлік эл. контура і вывеў формулу перыяду эл. ваганняў (формула Т.). Сканструяваў і ўдасканаліў шэраг фіз. прылад і вьгмяральных інструментаў. У яго гонар названа адзінка абс. тры — кельвін.
Літ.: Жекулнн Л.А. Внльям Томсон (1824—1907 гг.) // Электрмчество. 1957, № 12; МакДональд Д. Фарадей, Максвелл н Кельвнн; Пер. с англ. М., 1967; Г о лнн Г.М., Фнлоновнч С.Р. Классмкм фязнческой наукя (с древнейшнх времен до начала XX в.). М., 1989. А.І.Болсун.
ТОМСАНА З’ЯВА тэрмаэлектрычная, Томсана эфект, вылучэнне ці паглынанне некаторай колькасці цеплаты ў правадніку з эл. токам, уздоўж якога існуе градыент тры, дадаткова да вылучэння джоўлевай цеплаты (гл. Джоўля—Ленца закон)\ адна з тэрмаэлектрычных з’яў. Прадказаў У.Томсан у 1856, эксперыментальна ўстанавіў франц. фізік Ф.Леру і інш.
Колькасць цеплаты, што вылучаецца у Т.з., Q^SAT 11, дзе / — сіла току, AT — градыент тры, t — час, S — каэф. Томсана (характарыстыка правадніка). Калі ўздоўж правадніка з эл. токам існуе грааыент тры, прычым напрамак току адпавядае руху электронаў ад гарачага канца да халоднага, то пры пераходзе з больш нагрэтага ўчастка ў больш халодны электроны тармозяцца і перадаюць
лішнюю энергію навакольным атамам (цеплата вылучаецца); пры адваротным напрамку току электроны пры пераходзе з больш халоднага ўчастка ў больш гарачы паскараюцца полем тэрмаэлектрарухальнаіі сілы і папаўняюйь сваю энергію за кошт энергіі атамаў крышталічнай рашоткі (цеплата паглынаецца).
ТОМСЕН (Thomsen) Ханс Петэр Юрген Юліус (16.2.1826, Капенгаген — 13.2.1909), дацкі хімік, адзін з заснавальнікаў тэрмахіміі. Член Дацкага каралеўскага тва навук (I860), з 1888 яго прэзідэнт. Скончыў Політэхн. інт у Капенгагене (1846), дзе і працаваў да 1866 і ў 1883—1902 (дырэктар). У 1866—1901 праф. Капенгагенскага унта. Навук. працы пераважна па тэр.махіміі. Распрацаваў асн. эксперым. методыкі і з высокай дакладнасцю вызначыў цеплавыя эфекты многіх хім. рэакцый (1852—86).