Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
дырэктар), адначасова у 1947—49 на.м. міністра вышэйшай адукацыі СССР і з 1958 дырэктар Інта нафтахім. сінтэзу AH СССР (йяпер Інт нафтахім. сінтэзу Pac. АН яго імя). Навук. працы па даследаванні нітравання, галагенавання, алкіліравання і полімерызацыі вуглевадародаў розных класаў, а таксама сінтэзе і даследаванні фіз.хім. уласцівасцей крэмнійарган. злучэнняў. Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Тв' йзбр. тр. (Т. 1—3], М„ 1965—66.
Літ.: А.В.Топчнев. М., 1964.
TOP, Д о н а р, у германаскандынаўскай .міфалогіі бог грому, буры і ўрадлівасці, асілак, які абараняе багоў і людзей ад волатаў і страшэнных пачвар. Паводле «Прароцтва вёльвы», Т. у
апошняй бітве перад канцом свету забівае сусв. змея Ёрмунганда, але і сам гіне ад яго атрутных укусаў.
TOP (ад лац. torus выпукласць), геаметрычнае цела, атрыманае вярчэннем круга вакол восі, якая ляжьшь у плоскасці гэтага круга і не перасякае яго. Часам Т. называюць толькі паверхню гэтага цела. Паверхня S і аб’ём КТ. вылічваецца паводле формул S = ^аг, V = = li^ar2, дзе г — радыус круга, a — адлегласць цэнтра круга ад восі вярчэння.
TOP, пазасістэмная адзінка ціску, тое, што міліметр ртутнага слупа. Названа ў гонар Э. Тарычэлі.
ТОРА. гл. ў арт. Пяцікніжжа.
ТбРА (Thoreau) Генры Дэйвід (12.7.1817, г. Конкард, штат Масачусетс, ЗША — 6.5.1862), амерыканскі пісьменнік. Скончыў Гарвардскі унт (1837). Зблізіўся з Р.У.Эмерсанам, прымкнуў да трансцэндэнталістаў. Друкаваўся з 1840. Філас. проза «Уолдэн, або Жыннё ў лесе» (1854) — рамант. рабінзанада пра жыццё чалавека ў свеце прыроды як магчымасць выратавання асобы ад цывілізаныі «спажывання». Аўтар памфлетаў «Грамадзянская непакорнасць» (1849), «Рабства ў Масачусетсе» (1854), прамоў у абарону неграў, дарожных нататакдзённікаў, у т.л. кніг «Тыдзень на Конкардзе і Мерымаку» (1849), «Мэнскія лясы» (апубл. 1864), «Янкі ў Канадзе» (апубл. 1866), вершаў, перакладаў, неапубл. запісаў пра індзейцаў.
Тв.: Рус. пер. — Уолден, млн Жмзнь в лесу. 2 взд. М.. 1980.
Літ.: Освпова Э Ф. Генрм Торо: Очерк творчества. Л„ 1985. Т.Я.Камароўская.
ТОРАС. другая назва гор Таўр.
«ТОРБА СМЕХУ», зборнік гумарыст. і сатыр. твораў (фацэцый) на польскай і бел. мовах. Складзены ў 1773—98 вык
ладчыкам бернардзінскага калегіума ў г. Сянно (Віцебская вобл.) К.Жэрай. Ўключае 223 анекдатычныя пацешныя і павучальныя гісторыі, якія здарыліся на Піншчыне, Гродзеншчыне, Лепельшчыне, у Гродне, Драгічыне і інш. мясцовасцях Беларусі і Польшчы. Некаторыя маюць антыклерыкальны і антыпрыгонніцкі змест. Рукапіс выяўлены і апубл. ў 1893 З.Глогерам.
Публ.: Vorago renim: Torba smiechu. Warszawa, 1980. А.ВМальдзіс.
Top: r — радыус круга; a — адлегласць цэн тра круга ал восі вярчэння.
тбРБАЧНІК (Thlaspi), род кветкавых раслін сям. крыжакветных. 60 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і Амерыкі. На Беларусі 3 віды Т.: альпійскі (Th. alpestre), занесены ў Чырв. кнігу, палявы (Th. arvense), пранізаналісты (Th. perfoliatum). Трапляюцца на палях, пустках, уздоўж дарог.
Адна і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя, простыя або галінастыя. Прыкаранёвае лісце часта ў разетцы, ча
Тор
Бронзавая статуэтка, знойдзеная ў 1сландыі. Каля 1000.
Торбачнік: 1 — альпійскі; 2 — палявы.
17. Бел. энц. Т. 15.
490 торвальд
ранковае, суцэльнае, зубчастае ці хвалістае, сцябловае — сядзячае, вузкасэрцападобнае. Кветкі дробныя, белыя, сабраныя ў верхавінкавыя гронкападобныя суквецці. Плод — стручочак. Трава Т. палявога мае моцны часночны пах, у насенні да 30% алею. Лек., радзей харч. (салатныя, насенне для гарчыцы), дэкар. расліны, некат. пустазелле.
A. М. Скуратовіч.
ТбРВАЛЬД КбДРАНСАН (Thoivalde Kodransson; ? — пасля 1002), ісландскі падарожнік і місіянер 10 ст., адзін з першых апосталаў хрысціянства ў ісландыі. У час знаходжання ў Саксоніі прыняў хрысціянства. За спробу пашырыць яго на радзіме бьгў асуджаны да выгнання. Аднак у 1000 хрысціянства ў Ісландыі было прынята ў якасці афіц. рэлігіі. У гэты ж год Т.К. выправіўся ў Святую зямлю, адкуль вяртаўся дамоў праз Канстанцінопаль і Кіеў. Паводле ісландскай сагі, «памёр на Русі, недалёка ад Полацка (Palteskja) і пахаваны там на гары пры царкве св. Яна Хрысціцеля і людзі лічаць яго святым». Невял. сага (татра) «Пра Торвальда Вялікага Падарожніка» ўдакладняе гэтыя звесткі і дадае, што магіла Т.К. «пад высокай гарой у Дрофне (Drafn) пры царкве св. Яна», дзе ён нібыта заснаваў манастыр. Паводле той жа крыніцы, Т.К. быў накіраваны на Русь як афіцыйны прадстаўнік візант. імператара. Месцазнаходжанне «высокай гары ў Дрофне» дакладна не лакалізавана. Звесткі пра Т.К. пацвярджаюць існаванне ў 9—10 ст. цесньгх сувязей Полацка са Скандынавіяй. А.В.Белы, В.Рыч.
тбРВАЛЬДСЕН (Thorvaldsen) Бертэль (13 або 19.11.1768 або 1770, Капенгаген — 24.3.1844), дацкі скульптар, адзін з буйнейшьгх еўрап. майстроў позняга класіцызму. Вучыўся ў AM у Капенгагене (1781—93). У 1797—1838 працаваў у Неапалі і Рыме, дзе вывучаў ант. пластыку і творы Рафаэля. 3 1825 прэзідэнт рымскай акадэміі св. Лукі, з 1833 прэзідэнт AM у Капенгагене. Творы вылучаюцца строгай гармоніяй кампазіцыі, статьгчнасцю і стрыманасцю вобразаў, падкрэсленых віртуознай апрацоўкай мармуру: «Ясон» (1802—03), «Амур і Псіхея» (1807), партрэт графіні Е.А.ОстэрманТалстой (1815), «Ганімед корміць Зеўсавага арла» (1817). Выканаў грандыёзны рэльеф «Паход Аляксандра Македонскага» (1812, віла Карлота), конную статую Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1820—29; да 1920 стаяла ў Гомелі каля палаца І.Ф.Паскевіча), помнік Каперніку (1830, абодва ў Варшаве), надмагілле папы Пія VII у саборы св. Пятра ў Рыме (1824—31). Халодная адцягненасць і ідэалізацыя вобразаў зрабілі Т. лідэрам акадэмізму ў скульптуры 1й пал. 19 ст.
ТбРКІ, г у з ы, у з ы, качавыя цюркамоўныя плямёны, якія вылучыліся з племяннога аб’яднання агузаў. Да сярэдзіны 11 ст. выцеснілі печанегаў і пася
Б.Торвальдсен Партрэт графіні Е.А.ОстэрманТалстой. 1815.
ліліся ў паўд.рус. стэпах. Як саюзнікі кіеўскага кн. Уладзіміра Святаславіча ўдзельнічалі ў 985 у паходзе на Балгарыю ВолжскаКамскую. У 1060 разгромлены аб’яднанымі войскамі стараж.рус. князёў. У 1116 частка Т. разам з печанегамі атрымала паражэнне ад полаўцаў і перасялілася на Русь. Т. рассяліліся ў бас. р. Рось (прыток Дняпра), дзе пабудавалі г. Торчаск; паступова яны перайшлі да аселасці і сталі займацца земляробствам. Т. удзельнічалі ў барацьбе супрайь полаўцаў на баку стараж.рус. князёў. Частка Т. аславянілася, астатнія асіміляваны полаўцамі.
ТОРМАЗ (ад грэч. tormos адтуліна для цвіка, які затрымлівае вярчэнне кола), прыстасаванне, што стварае супраціўленне руху для спынення, рэгулявання скорасці ці ўтрымання на месцы
р1
Схема калодачнага тормаза: 1 — барабан; 2 — нерухомая вось; 3, 5 — калодкі; 4 — шарнір; Ph Р2 — сілы, што дзейнічаюць на калодкі.
трансп. машын, а таксама рухомых дэталей машынпрылад.
Дзеянне Т. грунтуецца на пераўтварэнні кінетычнай энергіі руху ў цеплавую пры трэнні паміж элементамі. Найб. пашыраны Т. фрыкцыйныя, якія паводле канструкцыі рабочых элементаў падзяляюцца на калодачныя, дыскавыя, стужачныя і канічныя. Бываюць таксама Т. аэрадынамічныя, гідраўл. і электрадынамічныя. Выкарыстоўваюцца для рэгулявання скорасці руху.
ТбРМІС (Tormis) Вельё (7.8.1930, пас. Куусалу Хар’юскага пав., Эстонія), эстонскі кампазітар, фалькларыст. Нар. арт. Эстоніі (1975). Нар. арт. СССР (1987). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1956). Працуе ў розных жанм. Прапагандыст стараж. нар. песні, шырока спалучае рысы фальклору з разнастайнымі стылявымі сістэмамі сучаснай музыкі. Сярод твораў: опера «Лебядзіны палёт» (паст. 1965), балеткантата «Эстонскія балады» (паст. 1980), творы для хору a capella, у т.л. «Кіхнускія вяссіьныя песні» (1959), «Эстонскія каляндарныя песні» (1967; 5 цыклаў), «Малюнкі прыроды» (1969), «Балада аб Маар’ямаа» (1972), «Закляцце жалеза» (1972; з шаманскім бубнам), «Латышскія бурдонныя песні» (1982) і інш., музыка да спектакляў драм. тра і кінафільмаў. Дзярж. прэміі Эстоніі 1970, 1972. Дзярж. прэмія СССР 1974.
Літ:. Бобыкнна М. В.Торммс: Очерк жнзнн н творчества. М., 1989. Т.А.Дубкова.
ТОРМЫШАЎ Юрый Іванавіч (н. 23.4.1937, г. Таганрог Растоўскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне выліч. тэхнікі. Др тэхн. н. (1991), праф. (1992). Скончыў Разанскі радыётэхн. інт (1964). 3 1969 у Інце тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. 3 1979 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэхн. сродках узаемадзеяння чалавека з ЭВМ і апрацоўцы графічнай інфармацыі. Распрацаваў спосабы фарміравання і сціскання бінарных графічных відарысаў, метады пёравага інтэрфейсу чалавека з ЭВМ.
7в.: Методы н средства формнровання шаговых траекторнй. Мн., 1980 (разам з М.П.Федарэнкам); Техннческне средства машянной графмкн. Мн., 1987; Техннческне средства ЭВМ: Устройства вводавывода. Мн., 1991 (у сааўт.). М.П.Савік.
ТОРНДАЙК (Thorndik) Сібіл (24.10.1882, г. Гейнсбара, Вялікабрытанія — 9.6.1976), англійская актрыса. Муз. адукацыю атрымала ў школе «Гілдхолскул», тэатр. — у акадэміі Б.Грыта. На сцэне з 1904. 3 1908 выступала ў трупах А.Э.Хорнімен і Ч.Фромана. У 1914, потым у розныя гады працавала ў тры «Олд Вік» і інш. трах Лондана. Валодала віртуозным акцёрскім майстэрствам, рамантычна прыўзнятым і быт. стылямі ігры. Сярод роляў: лэдзі Макбет («Макбет» У.Шэкспіра), Гекуба («Траянкі» Эўрыпіда), Іакаста (< Цар Эдып» Сафокла), Іаана («Святая Іаанна» Б.Шоу) і інш.
Літ:. Д р у з н н а М. Снбнл Торндайк. Л., 1972.
торф 491
ТОРНДАЙК (Thorndike) Эдуард Лі (31.8.1874, г. Уільямсберг, штат Масачусетс, ЗША — 9.8.1949), амерыканскі псіхолаг і педагог. Чл. Нац. АН ЗША. 3 1904 праф. Калумбійскага унта і пед. каледжа ў НьюЙорку. 3 1924 адзін з рэдактараў час. «Journal of genetic psychology» («Часопіс генетычнай псіхалогіі»), з 1926 — «Genetic psychology monographs» («Манаграфіі генетычнай псіхалогіі»). У працы «Розум жывёл» (1898) Т., уяўляючы інтэлект жывёл як інструмент прыстасавання да навакольнага асяроддзя, сфармуляваў закон «спроб і памылак»: спробы, якія выпадкова былі ўдалымі, замацоўваюцца і ствараюць уражанне мэтанакіраваных паводзін. Яго праца «Педагагічная псіхалогія» (1903) зрабіла ўплыў на развіццё тэорыі навучання ў ЗША, у т.л. на канцэпцыі праграмаванага навучання. Ён распрацоўваў прабле.мы навыкаў, паводзінскай псіхалогіі, сфармуляваў «закон праектавання», «закон эфектаў», «закон гатоўнасці» і інш. Т. налсжыць серыя прац па псіхалогіі навучання арыфметыцы, алгебры, мове, чытанню. Ён распрацаваў уласную сістэму тэстаў для колькаснага вымярэння ўзроўню псіхічнага развіцця. Даследаванні Т. даюць падставу сцвярджаць, што ён падрыхтаваў узнікненне біхевіярызму.