Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТОРС (ад італьян. torso), скульптурнае выяўленне тулава чалавека. Ант. Т. ўяўляюць сабой часткі статуй, якія захаваліся (напр., Бельведэрскі Т., 50 г. да н.э.). 3 2й пал. 19 ст. Т. стаў самаст. відам скульптурнай кампазіцыі, якая дазваляе пластычна выяўляць фіз. структуру чалавека.
ТОРСХАЎН (Thorshavn), горад, адм. цэнтр Фарэрскіх астравоў, на вве Стрэймай. Каля 15 тыс. ж. (2001). Порт. Аэрапорт. Прамсйь: рыбаперапр., маш.буд., тэкстыльная.
ТОРУНЬ (Toruri), горад на Пн Польшчы, у КуяўскаПаморскім ваяводстве. Каля 210 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Вісла. Прамсць: хім., маш.буд., харч., шарсцяная, швейная, паліграфічная. Унт М.Каперніка, яго доммузей.
Да арт. Торунь Доммузей М.Каперніка.
Засн. ў 1231 крыжакамі Тэўтонскага ордэна. У 1232 атрымаў гар. права. У 1264 непалалёку ад Т. засн. Новы горад, у 1454 абедзве гар. часткі аб’яднаны. Значны гацдл. цэнтр, чл. сярэдневяковай Ганзы. 3 1454 у складзе Польшчы. Радзіма М.Каперніка. Тут падпісаны Тарунскія мірныя дагаворы 1411 (завяршыў Втікую вайну /409—II з удзелам ВКЛ) і 1466 (скончыў Трынайнацігадовую вайну 1454—66). 3 канца 16 ст. асяродак лютэранства. 3 1793 горад у Прусіі (акрамя 1807—15, калі ён уваходзіў у Варшаускае герцагства), яе значная памежная крэпасць. 3 1920 у Польшчы, важны ваеннарачны порт (гал. база Віслінскай флатыліі польскіх BMC). У 2ю сусв. вайну далучаны да Германіі. 3 1945 зноў у складзе Польшчы, у 1975—99 адм. ц. Тарунскага ваяводства.
Захаваліся руіны замкаў 13—15 ст. У раёнах Старога горада і Новага горада рэшткі гар. умацаванняў, ратуша (13 ст. — 1603), гатычныя касцёлы св. Яна (каля 1250 — 15 ст), св. Якуба (1309—15), Дзевы Марыі (1350—70), гатычныя і барочныя збожжасховішчы (14—17 ст.), дамы ў стылях готыкі, рэнесансу і барока. Вылучаюцца грамадскія па
будовы ў духу эклектыкі (унт, пач. 20 ст., неаготыка). стылю мадэрн і функцыяналізму. Помнік Каперніку (1853).
ТОРФ (ням. Tort), гаручы карысны выкапень. Утвараецца ў працэсе натуральнага адмірання і няпоўнага распаду раслін ва ўмовах недахопу кіслароду і залішняга ўвільгатнення. З’яўляецца шматкампанентнай, поліфракцыйнай паўкалоіднавысокамалекулярнай сістэмай, у складзе якой розныя класы арган. і мінер. злучэнняў.
Хім. састаў Т. вызначаецца ўмовамі генезісу, асаблівасцямі раслінторфаўтваральнікаў і ступенню іх распаду. Яго элементарны састаў (на арганічную масу): вуглярод 50—60%. вадарод 5—7%, кісларод 26—45%, азот 0,9— 3,6%, сера 0,1—5,9%. У кампанентным складзе арган. масы водарастваральных рэчываў 1—5%, бітумаў 2—17%, злучэнняў, якія лёгка гідралізуюцца, 20—40%, цэлюлозы 4—10%, гумінавых кіслот 10—50%, лігніну 5—20%. Попельнасць у памеры 50% на сухое рэчыва ўмоўна лічаць мяжой паміж Т. і тарфяной глебай. Паводле ступені распаду расл. тканак адрозніваюць Т. слаба (да 20% рэчыва страціла клетачную структуру), сярэдне (20— 35%) і моцнараскладзены (больш за 35%). Цеплата згарання Т. 19,1—27,6 МДж/кг (4500—6500 ккал/кг). Вільгацеўтрыманне ў натуральным заляганні 88—96%, порыстасць да 96—97%, высокі каэфіцыент сціскальнасці. Тэкстура аднародная, зрэдку слаістая; структура валакністая або пластычная. Колер жоўты, буры да чорнага. У сухім стане мае малую шчыльнасць (да 300 кг/м3), нізкі каэфіцыент цеплаправоднасці і высокую газапаглынальную здольнасць. У залежнасці ад складу раслінторфаўтваральнікаў і ўмоў торфаўтварэння вылучаюць тыпы Т. — нізінны (попельнасць 1—18%, кіслотнасць pH > 5,1, азоту 2,8%), пераходны (попельнасць 1,2— 15,9%, кіслотнасць pH 2,8—5,9, азоту да 2%) і вярховы (попельнасць 0,7—15,4%, кіслотнасць pH 2,8—3,6, азоту да 1,5%; гл. Вярховае балота, Нізіннае балота, Пераходнае балота); падтыпы — лясны, лесабагнавы, багнавы; групы і віды.
На Беларусі асн. віды Т.: асаковагіпнавы, асаковасфагнавы нізінны і пераходны, драўніннасфагнавы пераходны, драўнінны нізінны, комплексны вярховы, сфагнавы нізінны і пераходны, трысняговы нізінны, хваёвападвейны, шэйхйэрыевы вярховы, нізінны і пера
Гістарычны цэнтр г. Торунь
Торф
492 ТОРФАЗДАБЫЧА
ходны, фускумторф. Узрост 4—12 тыс. гадоў (трапляецца больш стараж. эпох). Утварае тарфяныя паклады. Разведана 9191 радовішча агульнай пл. каля 2,4 млн. га; да пачатку распрацоўкі запасы складалі больш за 5,7 млрд. т; геал. запасы, што засталіся, 4,3 млрд. т, у т.л. тыя, што здабываюцца, 0,21 млрд. т (2002). Выкарыстоўваецца як паліва, для вытвсці арган. і арганамінер. угнаенняў, роставых рэчываў, біястымулятараў і меліярантаў, кармавых дражджэй і вугляводных дамешкаў, фільтраў, сарбентаў і фарбавальнікаў драўніны, тарфянога воску, лекавых сродкаў, прадуктаў для быт. хіміі і паліграфіі, на подсціл жывёле і інш. Многія тарфяныя радовішчы вярховага тыпу абвешчаны заказнікамі, запаведнікамі, рэзерватамі бітумінознай і гідролізнай сыравіны. Значная плошча тарфяных радовішчаў асушана і выкарыстоўваецца ў якасці меліяраваных глеб. Вывучаюць Т. у Інце праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нац. АН Беларусі, НДІ меліярацыі і лугаводства, НДІ глебазнаўства і аграхіміі і інш. н.д. установах. Гл. таксама Балотазнаўства, Балотныя адюіады, Тарфяная прамысловасць, Торфалячэнне і інш.
Літ.: Л н ш т в а н М.Н., Король Н.Т Основные свойства торфа н методы нх определення. Мн., 1975; Пндоплнчко А.П. Торфяные месторождення Белорусснн. Мн., 1961; Тановнцкнй М.Г. Рацнональное хспользованне торфяных месторожденхй н охрана окружаюшей среды. Мн„ 1980.
/. І.Ліштван.
ТОРФАЗДАБЫЧА. сукупнасць аперацый па здабычы торфу, яго перапрацоўцы, сушцы і ўборцы з дапамогай тарфяных машын і комплексаў.
Звесткі пра здабычу «гаручай зямлі» для награвання ежы ёсць у Плінія Старэйшага (1 ст. н.э.). У 12—13 ст. Т. вялася ў Шатландыі, Галандыі, у сярэдзіне 17 ст. на Украіне, з канца 17 ст. — у Расіі. Напачатку Т. вялі ўручную: торф рэзалі спец. лапатамі (разакамі) на цагліны, якія сушылі на паветры. У 2й пал. 19 ст. вынайшлі элеватарны спосаб: здабыты торф спец. элеватарнымі машынамі перамяшчалі з кар’ера, перамешвалі і фармавалі ў цагліны. У 1914 інжынерэлектратэхнік Р.Э.Класон распрацаваў гідраўл. спосаб Т. («гідраторф»), пры якім тарфяны масіў размывалі струменем вады з гідраманітора, атрыманую масу перапампоўвалі па трубаправодах на спец. палі, дзе яе сушылі. 3 1920х г. укаранялі экскаватарны спосаб Т.: радовішча на ўсю глыбіню распрацоўвалі многакаўшовымі экскаватарамі, тарфяную масу высцілалі паралельнымі стужкамі, раздзеленымі на цагліны, якія сушылі, пераварочвалі і складвалі ў штабелі. 3 1940х г. развіваецца фрэзерны (паверхневапаслойны) спосаб Т., які ўключае аперацыі фрэзеравання (здрабнення) паверхневага слоя радовішча, варушэння (сушкі) яго, валкавання (укладкі ўборачнымі машынамі ў навалы), штабелявання (складвання штабелявальнымі машынамі ў штабелі). Торф выкарыстоўваўся ў асн. як паліва — бытавое і для цеплавых электрастанцый. 3 1960х г. развіваецца с.г. выкарыстанне торфу і прадуктаў яго тэрмахім. перапрацоўкі. У канцы 20 ст. ў сувязі з ростам здабычы вугалю, нафты, газу Т. значна скарацілася.
На Беларусі Т. пачалася ў 1896 пры шклозаводзе ў в. Серкавіца (Талачынскі рн Віцебскай вобл.), дзе торф выкарыстоўваўся ў газагенератарах, а ў 1899 каля Гомеля для патрэб цагельняў, з 1900 каля в. Шэбрын (Брэсцкі рн) выраблялі торфабрыкеты. Да 1913 Т. пачалася каля Віцебска, Магілёва, Мінска, у Гомельскім і Полацкім рнах. У перадваенныя гады дзейнічала больш за 209 торфапрадпрыемстваў. У 1950—60я г. пабудаваны дзесяткі буйных торфапрадпрыемстваў. Да 1960х г. на торфе працавала большасць ДРЭС і ЦЭЦ. 3 канца 1970х г. здабыча торфу на паліўнаэнергет. мэты зменшылася. Гл. таксама Тарфяная прамысловасць.
Літ:. Богатов Б.А., Нмкнфоров В.А. Технологня н комплексная механнзацмя торфяного пронзводства. Мн., 1988.
Б.А. Багатаў, У. М. Сацута.
ТОРФАЛЯЧЭННЕ. ужыванне торфу на лек. мэты; від гразеяячэння. Як лек. сродак торф выкарыстоўваюць з 1й пал. 19 ст. Лек. торфы складаюцца са згнілых расл. і жывёльных рэшткаў, валода
Аперацыі фрэзернага спосабу торфаздабычы: 1 — варушэнне;
2 — валкаванне;
3 — уборка валкоў уборачнай машынай МТФ41.
юць процімікробным, антыакісляльным, процізапаленчым, раназагойвальным і інш. дзеяннямі. Праводзіцца ў гразелячэбніцах. Выкарыстоўваецца пры захворваннях і выніках траўмаў апорнарухальнага апарату, нерв. сістэмы, хваробах скуры, палавых органаў, дыхальнай СІСТЭМЫ і ІНШ. І.М.Семяненя. т6ры (англ. tory), палітычная партыя ў Вялікабрытаніі ў канцы 17 — сярэдзіне 19 ст. Узнікла ў 1670—80я г. як групоўка прыхільнікаў абсалютызму, да сярэдзіны 18 ст. канчаткова склалася як партыя зямельнай арыстакратыі і вярхоў духавенства, разам з вігамі стала адной з 2 вядучых партый брыт. двухпартыйнай сістэмы. 3 1780х г. да 1830 прадстаўнікі Т. няспынна панавалі ў парламенце і ўзначальвалі ўрады краіны. Становішча Т. падарвалі хлебныя законы 1815 і праведзеная ў 1832 вігамі парламенцкая рэформа, якая дала доступ у парламент прамысл. буржуазіі. У выніку вострай унутрыпарт. барацьбы ў сярэдзіне 19 ст. старая партыя Т. фак
тычна распалася, на яе аснове сфарміравана Кансерватыўная партыя Вялікабрытаніі, за членамі якой захавалася неафіц. назва «торы».
ТбРЫЕВЫЯ РЎДЫ. прыродныя MiHep. ўтварэнні для прамысл. здабычы торыю. Вядома больш за 120 торыевых і торыйзмяшчальных мінералаў. Гал. прамысл. мінералы: манацыт (3,5—10% ThCh), тарыт (да 77%), тарыяніт (45— 93%). Гал. крыніца торыю — манацытавыя прыбярэжнамарскія россыпы. Т.р. пераважна комплексныя, маюць у сабе рэдказямельныя элементы, уран, ніобій, тытан, цырконій і інш. Торый здабываецца таксама спадарожна з уранавых руд і руд інш. металаў. Паходжанне эндагеннае (радовішчы карбанатытавыя, пегматытавыя, гідратэрмальныя і інш.), экзагеннае (россыпы) і метамарфагеннае. Радовішчы ў Індыі, Бразіліі, Інданезіі, Аўстраліі, ЗША, Расіі і інш.
ТОРЫЙ (лац. Thorium), Th, радыеактыўны хім. элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 90. ат. м. 232,038, адносіцца да актыноідаў. Вядомы ізатопы з масавымі лікамі 213—236. У прыродзе пашыраны 232Th — найб. доўгажывучы радыенуклід (перыяд паўраспаду 1,4О51О10 гадоў, авыпраменьвальнік), роданачальнік натуральнага радыеактыўнага рада. У зямной кары 810'4% па масе. Вядома каля 120 мінералаў; прамысл. руда — манацыт. Адкрыты ў 1828 Ё.Я.Берцэліусам; назва ад імя бога грому ў сканд. міфалогіі — Тора. Радыеактыўнасць Т. ўстанавілі ў 1898 М.СкладоўскаяКюры і незалежна ад яе ням. хімік Г.Шміт.