• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Тв.: йзбр. проязв. М.; Л., 1963.
    Літ:. Венок Треднаковскому. Волгоград, 1976; Дерюгнн А.А. В.К Треднаковскяй — переводчмк: Становленне класснцвстского перевода в Росснн. Саратов, 1985. Л.В.Календа.
    ТРАДЫЦЫЯ I НАВАТАРСТВА. супрацьлеглыя і адначасова ўзаемадапаўняльныя тэндэнцыі ў развіцці маст. творчасці і культуры наогул. Т р а д ы ц ы я (ад лац. traditio перадача, паданне) у шырокім сэнсе — культ. спадчына народаў, сусв. і рэгіянальных цывілізацый, якія актуалізуюцца ў кантэксце сучаснасці, служаць асновай для развіцця нац. культуры і надаюць ёй цэласнасць і самабытнасць; У культуралогіі традыцыя — сукупнасць архетыпаў аўтэнтычнай нац. культуры, выяўленых у міфалогіі, рэлігіі, абрадах, фальклоры і інш., якія выступаюць у якасці ўзораў,
    норм паводзін і маральных імператываў. Наватарства (ад лац. novator абнавіцель, вынаходнік) характарызуе адкрытасць культуры для канструктыўных навацый і міжнац. культ. ўзаемадзеяння, змену яе парадыгмаў і сэнсавых значэнняў. Пераемнасць у развіцці культуры адбываецца праз дыялектычна супярэчлівае адзінства і ўзаемапераходы Т. і н. Канструктыўныя навацыі актуалізуюць традьшыю, уключаюць яе ў дынаміку сучаснага творчакульт. працэсу і паступова самі набываюць статус традыцыі. Суадносіны паміж Т. і н. — велічыня пераменная, неаднолькавая на розных этапах развіцця грамадства. Першую універсальную традьшыю маст. культуры стварыла ант. цывілізацыя. Сярэдневяковая культура, арыентаваная на сакральныя каштоўнасці, выступала ў якасці антытэзы да ант. традыцыі, але разам з тым дапасавала да хрысц. ідэалогіі развітыя формы ант. філасофіі, навукі, выяўл. мастацтва. Гэты «селекцыйны» працэс адмаўлення ўстарэлых форм традыцыі і трансфармацыі яе лепшых дасягненняў працягваўся ў эпоху Адраджэння, новага часу, рэалізаваўся ў культ. творчасці 20 — пач. 21 ст.
    Архетыпы бел. культ. традыцыі сфарміраваліся на стыку шматвяковай нар. культуры і хрысц. цывілізацыі. Эпоха гуманіст. Адраджэння здолела сінтэзаваць ант. рэалізм і эстэтызм з напружанай хрысц. духоўнасцю (Ф.Скарына, М.Гусоўскі, М.Сматрыцкі, гатычны і рэнесансавы стылі ў архітэктуры і выяўл. мастацтве). Барока як стыль эпохі выступіла ў якасці антытэзы да эпігонскай стылізацыі ў мастацтве і адначасова дапасавала да новага культ. кантэксту папярэднія адкрыцці ў галінах эстэтыкі, красамоўства, тэатр. і выяўл. мастацтва, стварыла бел. варыянт еўрап. мураванай архітэктуры, самабытны стыль драўлянага дойлідства 17—18 ст. Нарматыўная эстэтыка класіцызму вярнулася да ант. і рэнесансавых традыцый; сінтэз класічных і барочных традыцый выявіўся ў лры (М.К.Сарбеўскі, Сімяон Полацкі), выяўл. і тэатр. мастацтве. Станаўленне новай бел. лры ў 19 ст., развіццё інш. відаў прафес. мастацтва на Беларусі ў 20 ст. адбываліся на аснове нац. традыйый і наватарскіх адкрыццяў польскай, рус. і агульнаеўрап. маст. культуры.
    Літ.: Буш мян А.С. Преемственность в развнтян лнтературы. 2 мзд. Л., 1978; Л a д ы г н н а А.Б., Г р н н н н В.В, О преемственностн в нскусстве. М., 1982; Степанцевнч К.й. Новые тенденцям в развятмн белорусского музыкального яскусства: (Конец 1950х — первая половяна 1970х гг.). Мн., 1981; На гранн тысячелетяй: Судьба траднцнй в нскусстве XX в.: [Сб. ст.]. М., 1994. У.М.Конан.
    ТРАДЭСКАНЦЫЯ (Tradescantia), род кветкавых раслін сям. камялінавых. Больш за 60 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Амерыкі. На Беларусі вырошчваюць у аранжарэях і пакоях
    498	ТРАЕКТОРЫЯ
    Т. белакветную (Т. albiflora), Блосфельда (Т. blossfeldiana), прырэчную (Т. fluminensis), стракатую (Т. multicoler) і інш.
    Шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамаетойныя або сцелістыя. Лісце суцэльнае, гладкае ці апушанае. чаргаванае, ланцэта або яйцападобнае, зялёнае, ліловачырв., часам стракатае. Кветкі дробныя, белыя, блакітныя, ліловыя, ружовыя, адзіночныя ці ў пазушных або верхавінкавых суквеццях. Плод — каробачка. Дэкар. (ампельныя) расліны.
    Традэсканцыя віргінская.
    ТРАЕКТбРЫЯ (ад позналац. trajectorius які належыць да перамяшчэння), неперарыўная лінія, якую апісвае матэрыяльны пункт пры сваім руху. Т. нябесных цел наз. арбітамі. Калі Т. — прамая лінія, рух пункта наз. п р а м a лінейным, у адваротным выпадку — крывалінейным. Выглад Т. залежыць ад сіл, што дзейнічаюць на пункт, характару сувязей механічных, пачатковых умоў руху пункта, сістэмы адліку і інш. Напр., Т. пункта, які рухаецца ў цэнтр. полі прыцягнення, залежыць ад яго пачатковай скорасці і можа быць прамой лініяй, эліпсам, гіпербалай, акружнасцю ці парабалай. Вызначэнне Т. для розных цел мае важнае значэнне пры навук. даследаваннях і вырашэнні многіх практычных задач (напр., разлік арбіт штучных касм. аб’ектаў). Знаходжанне Т. руху часціц і цел — адна з задач кінематыкі.
    Віды траекторыі цела з пачатковай гарызантальнай скорасцю v0 у полі прыцягнення Зямлі: I — акружнасць (v0 = ^gR ); 2 — эліпс (v0 > /gR ); 3 — парабала (v0 = 'flgR ); 4 — riпербала (v0 > ^2gR ); R — радыус Зямлі; g — паскарэнне свабоднага падзення.
    ТРАЕЦКІЯ ПЁСНІ, сёмушныя п е с н і, песні веснавога цыкла каляндарнаабрадавай паэзіі, што спяваліся на Сёмуху (Тройцу), для якой характэрны культ расліннасці. Вядомы слав. народам, у т.л. беларусам. Вылучаюцца песні, цесна звязаныя з абрадавымі дзеяннямі і т.зв. прымеркаваныя (сувязі якіх з абрадамі цяжка вызначыць). Сярод абрадавых вылучаюцца некалькі груп песень: з матывамі ўслаўлення зеляніны (часцей бярозы); пры завіванні вянкоў; кумлення; любоўнай тэматыкі (пра каханне, выбар пары, замужжа, любоўную варажбу). У многіх Т.п. воб
    разы раслін, дрэў персаніфікаваныя. Асабліва распаўсюджаны ў абрадах і песнях персаніфікаваны вобраз бярозы. Яна была важным абрадавым атрыбутам (да яе ішлі ў лес, галінкі неслі ў хату), у песнях яна адыгрывала ролю распараджальніцы свята, пад бярозай праходзіў абрад кумлення, з яе галінак плялі вянкі «на годы добрыя, на жыта густое, на ячмень каласісты», па вянках дзяўчаты варажылі пра свой лёс і г.д. Паступова траецкія святы ператварыліся ў маляўнічую гульню моладзі, а самі песні страцілі строгую прымеркаванасць да абраду. У наш час бытуюць у асн. на Палессі. Лакальная разнавіднасць Т.п. — куставыя песні.
    Публ.'. Веснавыя песні. Мн., 1979.
    Літ.: Соколова В.К. Весеннелетняе календарные обряды русскпх, украннцев н белорусов, XIX — начало XX в М., 1979; Барташэвіч Г.А. Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мн., 1985. Г.А.Барташэвіч.
    ТРАІСТАЯ ЗГОДА. гл. Антанта.
    ТРАІСТАЯ МЎЗЫКА. традыцыйны нар. ансамбль з разнастайным складам муз. інструментаў, у аснове якога прынцып спалучэння трох муз. функцый: меладычнай (мелодыя), структурнагарманічнай, ударнаметрычнай. Бел. нар. назвы «капэла», «настаяшчая музыка» (Паазер’е), «кампанія», «вясёлыя». Гістарычна ў складзе ансамбляў 2 скрыпкі, басэтля; скрыпка, гармонік, бубен або 2 скрыпкі, цымбалы, бубен; а таксама разнастайныя варыянты з іх. У пач. 20 ст. склад ансамбля дапоўніўся гармонікам, кларнетам, трубой, пазней баянам і акардэонам, якія неслі лакальныя традыцыі пэўнага рэгіёна. У рэпертуары звычайна нар. песні, танцы, маршы (на
    вяселлях, вечарынках і інш. урачыстасцях) і інш. Пашыраны таксама на Украіне, у Польшчы.
    Літ.: Скорабагатчанка А.В. Народная інструментальная культура Беларускага Паазер’я. Мн.. 1997; Я е ж. Інструментазнаўства. Мазыр, 2000. А.В.Скорабагатчанка. ТРАІСТЫ САЮЗ 1882 (ням. Dreibund), ваеннапаліт. блок Германіі, АўстраВенгрыі і Італіі, які існаваў да 1й сусв. вайны. Склаўся на аснове аўстрагерманскага дагавора 1S79. Аформлены сакрэтным пагадненнем аб абароне (падпісаны 20.5.1882 у Вене на 5 гадоў) паміж АўстраВенгрыяй, Герм. імперыяй і Італіяй. Прадугледжваў узаемную ваен. падтрымку бакоў у выпадку магчымага нападу на адзін з іх Францыі ці Расіі, абавязацельствы не ўдзельнічаць у саюзах, скіраваных супраць аднаго з удзельнікаў дагавора, і інш. Быў важным элементам у сістэме знешнепаліт. саюзаў О. фон Бісмарка. У 1887 і 1891 дагавор прадоўжаны і дапоўнены палажэннямі на карысць Італіі. У процівагу яму ў 1904—07 утварылася Антанта. Т.с. часткова страціў значэнне пасля заключэння ў 1902 італафранц. дагавора аб нейтралітэце, канчаткова ён распаўся на пач. 1й сусв. вайны, калі Італія абвясціла свой нейтралітэт (1914), a потым уступіла ў вайну на баку Антанты (1915).
    ТРАЙБАЛІЗМ. трыбалізм (англ. tribalism ад tribe племя), вызначэнне з’явы ў паліт. жыцці многіх афр. краін, дзе ў грамадстве захаваліся моцныя родаплемянныя сувязі. Выяўляецца ў спрыянні супляменнікам у заняцці пасад у дзярж. апараце і спалучэнні паліт. і міжплемянной барацьбы. З’яўляецца гал. прычынай паліт. нестабільнасці і грамадз. войнаў у краінах Афрыкі.
    ТРАЙДЗЁНЬ, Т р а й д з е н (?—1282?), вялікі князь ВКЛ [каля 1270—82], Уладу атрымаў пасля смерці галіцкавалынскага кн. Шварна, які дзякуючы шлюбу з дачкой Міндоўга некалькі гадоў бьгў вял. князем ВКЛ. Прыход да ўлады Т. стаў прычынай разрыву сувязі Літвы з ГаліцкаВалынскім княствам і, верагодна, суправаджаўся рэпрэсіямі супраць хрысціянства. Тым не менш . пад уладай Т., апрача этнічна літоўскіх зямель, засталіся землі і гарады Бел. Панямоння. Гал. рэзідэнцыяй Т. стаў замак Кернава. Пры ім да ВКЛ канчаткова далучаны прылеглыя землі яцвягаў, земгалаў і селаў, аднавіліся далёкія набегі на эстонскія ўладанні крыжакоў (ваў Саарэмаа і інш.) і на Польшчу. Каля 1274 Т. спрабаваў захапіць ў галіцкавалынскага кн. Льва Данілавіча падляшскі г. Драгічын. Т. супрацьдзейнічаў спробам экспансіі галіцкавалынскіх князёў у Панямонне і ваенным паходам татар на Літву (каля 1275 і ў 1277). Даваў прытулак уцекачам з Прусіі, дзе ў 1276 было задушана антыкрыжацкае паўстанне, рассяляў іх у ваколіцах Гародна і Слоніма. У 1279 нанёс паражэнне войскам Лівонскага ордэна пад Ашэрадам у Курляндыі. У 1281 Т. дамогся пераходу
    пад кантроль ВКЛ новапабудаванага замка крыжакоў у Дынабургу (Даўгаўпілс). Дзякуючы шлюбу дачкі Т. Гаўдэ•мунды з князем Мазовіі Баляславам Плоцкім значна пашырыўся знешнепаЛІТ. ўплыў ВКЛ.	В.Л.Насевіч.
    ТРАЙКАЎСКІ Борыс (н. 25.6.1956, г. Струміца, Македонія), македонскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. Скончыў унт у г. Скоп’е. Працаваў юрысконсультам. 3 1992 саветнік па знешнепаліт. справах лідэра руху за незалежнасць Македоніі Л.Георгіеўскага, кіраўнік камісіі па знешняй палітыцы Усемакед. рэв. аргцыі — Дэмакр. партыі макед. нац. адзінства (да 1998), адказны за размеркаванне міжнар. гуманіт. дапамогі сярод албанскіх бежанцаў з Косава, саветнік мэра г. Скоп’е (з 1997), нам. міністра замежных спраў Македоніі. Са снеж. 1999 прэзідэнт Македоніі. Праводзіць курс на інтэграцыю краіны ў Еўрап. Саюз і НАТО.	М.С.Даўгяла.