• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Падзяляюцца на эскадраныя (будавалі да 2й сусв. вайны), марскія, базавыя, рэйдавыя, рачныя, катэрныя. Водаўмяшчальнасць да 1300 т і больш, скорасць да 18 (на паветр. падўшцы 30) вузлоў, далёкасць плавання да 3— 5 тыс. міль. Гал. ўзбраенне — проціміннае (кантактныя і некантактныя тралы, шукальнікізнішчальнікі мін і інш.); ёсць малакаліберныя артыл. або зенітныя ўстаноўкі, буйнакаліберныя кулямёты, пускавыя ўстаноўкі процілодачных ракет, бомбакідальнікі. Маюць маламагн. дызельныя энергет. ўстаноўкі. Карпусы робяць з немагн. сплаваў, дрэва, шклапластыку і інш.
    На Беларусі ў 1919—44 баявое траленне праводзілі рачныя Т. (пераабсталяваныя параходы) і катэрыТ., што меліся ў складзе рачных ваен. флатылій (савецкіх Дняпроўскай і Пінскай, польскай Пінскай). У 1927—30 і 1935 у Пінску (Зах. Беларусь) для патрэб польскай Пінскай флатыліі пабудаваны
    1
    Рачныя тральшчыкі польскай Пінскай флатыліі, якія будаваліся ў Пінску ў 1927—35: 1 — браніраваны; 2 — колавы.
    2
    7	рачных Т. водаўмяшчальнасцю 4,8 і 10,2 Т. У.Я.Кашіткоў, Р.К.Паўловіч.
    ТРАМБАВАЛЬНАЯ МАШЫНА. будаўнічая машына для паслойнага ўшчыльнення грунту пры стварэнні земляных насыпаў, будве дамбаў, дарог, аэрадромаў і інш. Адрозніваюць Т.м.: са свабодным падзеннем рабочага органа (ушчыльняльнага грузу) — малатковыя машыны, каткі з падаючымі грузамі, трамбавальныя пліты на базе экскаватараў, трактароў ці кранаў; прымусовага дзеяння — дызельныя трамбоўкі. машыны з эл. і пнеўматычнымі прыводамі. У цяжкадаступных месцах выкарыстоўваюць трамбавальныя вібрайыйныя пліты.
    ТРАМБАГЕН, бялок плазмы крыві, тое, што пратрамбін.
    ТРАМБАЛ (Trumbull) Джон (6.6.1756. г. Лебанан, штат Канектыкут, ЗША — 10.11.1843), амерыканскі жывапісец. Вучыўся ў Лондане ў Б.Уэста. Удзельнік Вайны за незалежнасць (1775—83), ад’ютант Дж.Вашынггона. У 1794—1804 і 1808—15 жыў у Лондане. У 1817—36 узначальваў Амер. акадэмію прыгожых мастацтваў у НьюЙорку. Аўтар невял. тонкіх рэаліст. партрэтаў удзельнікаў вызв. вайны, у т.л. Р.Ізарда, і патрыятычных гіст. карцін («Бітва пры БанкерсХіле», «Дэкларацыя незалежнасці», 1786—94).
    ТРАМБАЦЫТЫ (ад тромб + грэч. kytos клетка). к р ы в я н ы я п л а с ц і н к і, форменныя элементы крыві пазваночных жывёл і чалавека. У многіх жывёл Т. — дробныя акруглыя клеткі са шчыльным ядром; у млекакормячых жывёл і чалавека — бяз’ядзерныя, дыскападобныя пласцінкі дыям. 2—5 мкм. У 1 мм3 крыві чалавека змяшчаецца 180—320 тыс. Т. Адрозніваюць 5 асн. відаў Т.: маладыя (1—5%), спелыя (88%), старыя (4%), дэгенератыўныя (да 2%), гіганцкія формы раздражнення (2%). Утвараюцца ў чырв. касцявым мозгу (66—80 тыс. у 1 мм3 крыві за дзень). Функйыі Т.: спыненне крывацёку пры пашкоджанні сценкі сасудаў, забеспячэнне згусальнасці крыві, удзел у гаенні ран і інш. Памяншэнне колькасці Т. суправаджаецца дыятэзам гемарагічным, павелічэнне вядзе да трамбозу крывяносных сасудаў. А.С.Леанцюк.
    ТРАМБІН, трамбаза, ф і б р ы нф е р м е н т, пратэалітычны фермент класа гідралаз; найважн. кампанент сістэмы згусання крыві. Утвараецца ў плазме крыві са свайго неактыўнага папярэдніка пратрамбіну. Складаны бялок з 2 поліпептыдных ланцугоў з малекулярнай масай 34 000. Забяспечвае пераўтварэнне фібрынагену ў фібрын\ выкарыстоўваецца як мясц. кроваспыняльны сродак.
    ТРАМБЛЕ (Tremblay) Мішэль (н. 25.6.1942, г. Манрэаль, Канада), канадскі пісьменнік. Піша на франц. мове, блізкай да жаргону простых людзей прав. Квебек. Уплыў драматургіі еўрап. нар. рэаліст. тра адчувальны ў п’есах «Цягнік» (1964), «Сястрынае сэрцайка» (1968), «Заўсёды твая МарыЛу» (1971), «Добры дзень, ну, добры дзень» (1974), «Альберціна і пяць часін» (1984), «Ці гэта сапраўдны свет?» (1987), для якіх характэрны іранічны паказ спажывецкай псіхалогіі «людзей з народа». Аўтар раманаў «Тоўстая жанчына побач — цяжарная» (1978), «Навіны ад Эдуарда» (1984) і інш. Л.П.Баршчэўскі.
    «ТРАМБЛЯ», «Т р а м б л я н к і», бел. нар. танец, разнавіднасць полькі. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. Выконвалася з паваротамі па крузе і мудрагелістымі прытупваннямі. Запісана ў канцы'19 ст. ў в. Васілішкі (Шчучынскі рн Гродзенскай вобл ), адна з першых зафіксаваных дробных полек.
    ТРАМБОЗ (ад грэч. thrombosis згортванне), утварэнне тромбаў у поласцях сэрца і сасудах (часцей у венах). Напр., Т. у сістэме каранарнага кровазвароту вядзе да інфаркта міякарда, Т. сасудаў мозга —да інсульту.
    Бывае пры мясц. зменах сасудаў — траўма, запаленне, атэрасклероз, запавольванне руху крыві (напр., варыкознае расшырэнне вен); пры агульных фактарах: актывайыя згусальнай і прыгнечанне процізгусальнай сістэмы крыві, павелічэнне ў крыві колькасці фібрынагену, трамбацытаў, тлушчаў, павелічэнне вязкасці крыві. Прыкметы залежаць ад месца Т. і парушэння кровазвароту (боль, ішэмія, непрытомнасць). Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае /. М. Семяненя.
    ТРАМБОН (італьян. trombone ад tromba труба), медны духавы муштуковы нетранспануючы муз. інструмент. Mae шырокія мензуру і канічны раструб, які ў вузкай частцы злучаны з рассоўным механізмам, што ўключае 2 нерухомыя трубкі (штангі), на якія насоўваецца Uпадобная куліса. Рухомае прыстасаванне забяспечвае храматычны гукарад. Існуюць Т. рассоўны (цугтрамбон) і вентыльны. 6 разнавіднасцей — ад сапрана да кантрабаса. У наш час выкарыстоўваюцца тэнаравыя і тэнаравабасовыя, радзей басовыя Т. Ужываейца пераважна як арк. (Т. складае самаст. групу ў традыц. складзе эстр. аркестра «big band», эстр.сімф.), зрэдку як сольны інструмент.
    504 ТРАМВАЙ
    Продкам Т. лічыцца стараж.рым. букцына (з сям’і труб). У інш. краінах Еўропы вядомы з 15 ст. Сям’я Т. сфарміравалася ў 16 ст.
    На Беларусі Т. вядомы з 18 ст. ў складзе езуіцкіх капэл, з 19 ст. — у аматарскіх аркестрах навуч. устаноў: Гомельская муз. школа (Мацей Красоўскі, Ян Сураж), Мінская мужчынская гімназія (Восіп Шаскольскі), 1е Мінскае гар. 4класнае вучылішча (Шыменеў); духавога аркестра Мінскага воль
    напажарнага тва, ваен. аркестраў. 3 пач. 20 ст. пашыраны ў прафес. і аматарскіх аркестрах, ансамблях.
    Літ.: Внлковнр Е. Практнческнй курс мнструментовкн для духового оркестра. М., 1963; Левнн С. Духовые ннструменты в нсторнв музыкальной культуры. Л., 1973.
    А.Л.Карацееў.
    ТРАМВАЙ (англ. tramway ад tram вагон, цялежка + way пуць), рэйкавы наземны гарадскі электрычны транспарт. Вагон або некалькі (2—3) вагонаў (найчасцей маторныя) сілкуецца пастаянным токам напружаннем 500—750 В
    Трамвай (ВА «Белкамунмаш»),
    звычайна праз падвёсную кантактную сетку (адваротны провад — рэйкі); скорасць да 90 км/гадз.
    У кантактную сетку эл. ток паступае ад лінейных цягавых падстанцый. Цягавыя электрарухавікі (2—8 на кожным маторным Barone) атрымліваюць эл. энергію праз токапрыёмнік на даху вагона, маюць магутнасць па 30—70 кВт. Вагоны бываюць маторныя (з токаздымальнікам, які слізгае па кантактным провадзе), прычапныя і сучлененыя; двух, чатырох, шасці і васьмівосевыя (звычайна 4восевыя). Рэйкавы пуць шыр. 1524 мм (вузкакалейны 1000 мм). Часам на базе вагонаў Т. ствараюць спецыялізаваныя вагоны (рэйкашліфавальныя, снегаачышчальнікі, грузавыя). Першы доследны вагон Т. пабудаваны ў Пецярбургу (1880), першы трамвайны рух арганізаваны ў Ліхтэрфільдэ (паблізу Берліна) у 1881. Т. пачаў працаваць у 1892 у Кіеве, у 1894 у Львове, у 1899 у Маскве.
    На Беларусі будва трамвайных ліній пачата ў Віцебску, дзе ў 1898 пачаты рух на 4 лініях (18 маторных і 16 прычапных вагонаў). У Мінску пушчаны ў 1929, у Наваполацку — у 1974 (скарасны), у Мазыры — у 1988. Вытвсць Т. наладжана ў ВА «Белкамунмаш».
    С. В. Багдановіч.
    ТРАМПЛІН (франц. tremplin ад італьян. trampolino, ад trampolo хадулі), спартыўны снарад (прылада) або збудаванне, якое забяспечвае павелічэнне адлегласці палёту спартсмена ў момант
    Трамбон рассоўны.
    скачка. Адрозніваюць Т. для гімнастычных скачкоў, скачкоў на лыжах, водных лыжах, у ваду, фрыстайле і інш. Т. гімнастычны — спружыністая нахілена пастаўленая дошка, якая выкарыстоўваецца ў гімнастыцы, акрабатыцы для ўзмацнення адскоку ад апоры. Т. для скачкоў на лыжах — спарт. збудаванне, якое складаецца з гары разгону з верт. уступам і гары прызямлення, што пераходзіць у гарыз. пляцоўку. Абсталёўваецца пад’ёмнікам (ліфт. канатная дарога і інш ). У залежнасці ад прызначэння (для абучэння ці спарт. удасканаленасці) т.зв. магутнасць Т. (аптымальная даўж. скачка, на якую разлічаны Т.) бывае да 120 м і больш. Існуюць прыродныя (на схіле гары), штучныя (на эстакадах) і камбінаваныя. Т. для скачкоў у ваду — дошка даўж. 4,8—5 м, шыр. 0,5 м, якая прымацоўваецца да рамы скачковай вышкі' на выш. 1 і 3 м ад паверхні вады. Адзін канец яе замацоўваецца шарнірна ці жорстка, у сярэдняй ч. абапіраецца на валік, што дае магчымасць мяняць жорсткасць і амплітуду ваганняў дошкі. Т. для скачкоў на водных лыжах —пакаты нахілены памост з гладкай паверхняй, даўж. да 6,7 м, шыр. каля 4 м, выш. над вадой да 1,8 м у мужчын і да 1,5 м у жанчын. Т. т р о х ступеньчаты — снарад для наземнага навучання і трэніроўкі парашутыстаў. Дае магчымасць выпрацоўваць навыкі прызямлення.
    ТРАНЁЎ Канстанцін Андрэевіч (2.6.1876, с. Бакшэеўка Харкаўскай вобл., Украіна — 19.5.1945), рускі пісьменнік, драматург. Скончыў пецярбургскія духоўную акадэмію і археалагічны унт (1903), Таўрыйскі унт (1921). У 1904— 18 настаўнічаў. Друкаваўся з 1898. У апавяданнях, п’есе «Ад чаго парваліся струны?» (1910, пазнейшая назва «Дарогіны»), аповесці «Валадар» (1912) тэмы сял. жыцця, лёсу інтэлігенцыі. Пасля 1917 працаваў як драматург. Аўтар гіст. і гіст.рэв. п’ес «Пугачоўшчына»
    (паст. 1925), «Ясны лог» (паст. 1931), «Гімназісты» (1936), «На беразе Нявы» (паст. 1937), «Насустрач» (1943), «Юнацтва Пятра» (няскончана; выд. 1946), «Палкаводзец» (паст. 1945), камедыі «Жонка» (паст. 1928), сац.псіхал. «Ганна Лучыніна» (паст. 1946). Найб. вядома яго драма пра грамадз. вайну «Любоў Яравая» (паст. 1926; новая рэд. паст. 1936, Дзярж. прэмія СССР 1941; аднайм. фільм 1970), у якой сац. і індывідуальная псіхалогія герояў пададзена праз сямейнабыт. калізіі. На бел. сцэне пастаўлены «Любоў Яравая» (1936, БДТ2, Дзярж. рус. драм. тр), «Ганна Лучыніна» (1956, Бел. тр імя Я.Коласа).
    Тв.: Повестн н расСКазы. М., 1977; Пьесы. Статьн. Речм. М., 1980.