• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ТРАЙНАЯ РЫФМА, рыфма, якая спалучае тры суседнія вершаваныя радкі. Звычайна ўжываецца ў трохрадкоўях, зрэдку ў астрафічным вершы:
    Я сасню цябе, я сасню Арыкаў сінюю глыбіню, Бавоўны белую гарачыню. Прахалоду блакітных гор, Рэха дальняе наўздагон. Радзіму бацькі майго...
    (В.Іпатава. «Кіргізія») В.П.Рагоііша.
    ТРАЙНЫ ПУНКТ у аднакампанентнай сістэме, пунктнадыяграме стану рэчыва, што адпавядае тры і ціску, пры якіх у раўнавазе знаходзяцца 3 фазы (звычайна крышт., вадкая і газападобная).
    У Т.п. сыходзяцца лініі двухфазных раўнаваг: лінія выпарэння (раўнавага вадкасць — пара), лінія сублімацыі (раўнавага крышталь — пара), лінія плаўлення (раўнавага крышталь —вадкасць) і раздзеленыя гэтымі лініямі фазавыя палі, што адпавядаюць крышталям, вадкасці і пары. Т.п. нанварыянтны, г.зн., што не дапускаецца змяненне ніводнага з параметраў стану. Пры наяўнасці полімарфізму на дыяграме стану з’яўляюцца дадатковыя Т.п., што адпавядаюць раўнавазе 2 цвёрдых фаз з парай або вадкасцю (напр., у серы). Выкарыстоўваюць Т.п. ў тэрмаметрыі для градуіроўкі прыбораў; Т.п. вады (тра 273,16 К. ціск 611 Па) —асн. рэперны(.пункт абс. тэрмадынамічнай тэмпературнай шкалы. ТРАЙЧКЕ, Т р э й ч к е (Treitschke) Генрых фон (15.9.1834, г. Дрэздэн, Германія — 28.4.1896), нямецкі гісторык і публіцыст; прадстаўнік малагерманскай (прускагерманскай) гістарыяграфічнай школы. Чл. Германскай АН у Берліне (1895). Выкладаў у Фрайбургскім (з 1863), Кільскім (з 1866), Гайдэльбергскім (з 1867), Берлінскім (з 1874) унтах. У 1866—89 рэдактар час. «Preussische Jahrbiicher» («Прускія штогоднікі»). У 1871—84 дэп. рэйхстага Герм. імперыі. 3 1886 (пасля смерці Л. фон Ранке) афіц. гістарыёграф прускай дзяржавы. У сваёй паліт. і навук.публіцыстычнай дзейнасці зыходзіў з антысеміцкіх, антысацыяліст., англафобскіх пазіцый.
    Яго ідэал — моцная манархічная дзяржава, здольная змагацца за сусв. гегемонію (на думку Т., гэта манархія Гогенцолернаў). Аўтар прац «Нямецкая гісторыя ў XIX ст.» (т. 1—5, 1879—94), «Палітыка» (т. 1—2, 1897—98) і інш.
    ТРАКАЙ (Trakai), Т р о к і, горад на Пд Літвы, паміж Тракайскімі азёрамі. 6,1 тыс. ж. (2001). Вузел аўтадарог, чыг. станцыя. Прамсць харч. і мясцовая. Турыстычны цэнтр. Ландшафтны заказнік.
    Засн. ў канцы 12 ст. У 14—15 ст. значны паліт. цэнтр ВКЛ, рэзідэнцыя вял. князёў — з 1320 Гедзіміна, з 1341 Кейстута, потым Вітаўта, які перасяліў сюды караімаў (жывуць у Т. і цяпер). У 1409 атрымаў гар. права. У 1413—1795 адм. цэнтр Трокскага ваяводства ВКЛ. 3 1795 у Рас. імперыі, адм. цэнтр Трокскага пав. Віленскай губ. (1795—97. 1801— 1920). У 1920—22 у Сярэдняй Літве, з 1922 у складзе Польшчы, з кастр. 1939 у Літ. Рэспубліцы. 3 часоў сярэдневякоўя некат. ч. насельніцтва горада складаюць беларусы.
    Старая ч. горада (сфарміравалася да 15 ст.) з’яўляецца помнікам горадабудаўніцтва. Захаваліся рэшткі замка 13 ст. на паўвостраве, Тракайскі замак, касцёл Вітаўта (1409, перабудаваны ў 18 ст. ў стылі барока), руіны кляштара бернардзінцаў (17—18 ст.), кінеса (храм караімаў; 1я пал. 19 ст.), палац Тышкевічаў (1896, арх. І.Хус) і інш.
    Літ.: Верцннкявнчюс Ю.Ю. Тракай: [Альбом]. Внльнюс, 1981.
    Тракайскі замак.
    тракль	499
    ТРАКАЙСКІ ЗАМАК, помнік абарончага дойлідства 2й пал. 14 — пач. 15 ст. ў г. Тракай (Літва). Размяшчаецца на вве воз. Гальве. У 15 ст. адна з рэзідэнцый вялікіх князёў ВКЛ, месца ўрачыстасцей і прыёмаў дыпламатаў. У замку ў 1415 і 1416 кн. Вітаўт вёў перагаворы з магістрамі Лівонскага ордэна, у 1483 кароль Казімір IV Ягелончык — з вял. магістрам Тэўтонскага ордэна. Замак часта перабудоўваўся і прыстасоўваўся да патрэб сваіх гаспадароў. У вайну 1655—60 зруйнаваны і з часам прыйшоў у заняпад. Адбудаваны ў 1953—61 паводле праекта арх. Б.Крумініса, прызамкавая ч. адбудоўвалася з 1961 (праект арх. С.Мікулёніса). Палац (узведзены ў 1342) канвентнага тыпу, складаецца з 2 паралельна пастаўленых 3ярусных, прамавугольных у плане карпусоў (маюць контрфорсы, галерэю на 2м ярусе, высокія 4схільныя дахі) і 3яруснага данжона. Будынкі (з чырвонай цэглы) размешчаны вакол невял. ўнутр. двара. Для аздаблення інтэр’ераў выкарыстаны прафіляваная цэгла, дэкар. кафля, вітражы і інш. Пад падлогай абсталявана спец. ацяпленне. Палац быў абкружаны абарончай сцяной з 3яруснымі вежамі. Цяпер у Т.з. гіст. музей.
    Літ:. Мнкуленнс С.А. Тракайскнй замок. Внльнюс, 1978.
    ТРАКЕЛІ, вёска ў Бастунскім с/с Воранаўскага рна Гродзенскай вобл., на скрыжаванні аўтадарог Ліда—Геранёны і Радунь—Іўе. Цэнтр калгаса. За 15 км на ІІдУ ад г.п. Воранава, 131 км ад Гродна, 9 км ад чыг. ст. Бастуны. 571 ж., 201 двор (2002). Сярэдняя школа, клуб, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1809).
    ТРАКЕНЕНСКАЯ ПАРОДА парода верхавых коней. Выведзена ў 18 ст. ва Усх. Прусіі (Тракененскі конны завод; цяпер Калінінградская вобл., Расія) скрыжаваннем англ. чыстакроўнай, арабскай і інш. верхавых парод і іх помесей з літоўскімі мясц. конямі. Разводзяць у Расіі, Літве, Беларусі, краінах Еўропы, Амерыкі, Азіі для паляпшэння мясц. верхавых парод і коннага спорту.
    Канстытуцыя моцная, сухая. Тулава масіўнае, доўгае. Касцяк і мускулатура добра развітыя. Выш. ў карку 162—166 см. Маса жарабцоў 595, кабыл 560 кг. Масць пераважна рудая, гнядая, вараная.
    ТРАКЛЬ (Trakl) Георг (3.2.1887, г. Зальцбург, Аўстрыя — 3.11.1914), аўстрыйскі паэт; найбуйнейшы прадстаўнік экспрэсіянізму. Як паэт фарміраваўся пад уплывам класічнай традыцыі і паэзіі 2й пал. 19 ст. Аўтар паэт. збкаў «Вершы» (1913), «Себасцьян у сне» (1915), аднаактовых п’ес «Скокі смерці» і «Фата Маргана» (паст. ў 1916, лічацца згубленымі), у якіх адчуванні крызіснасці і непазбежнасці скону. Т. спалу
    500	тракт
    чаў рэаліі сучаснасці з умоўнасцю, жывапіснасць з музычнасцю, раскрываў патаемны сэнс будзённазвыклага. У яго паэтыцы пераважае верлібр са свабоднымі сінтакс. канструкцыямі, выкарыстанне гратэску, складанай метафорыкі, шматзначнай сімволікі, міфалагічных матываў і вобразаў. На бел. мову асобныя яго вершы пераклаў В.Сёмуха.
    Тв.: Бел. пер. — у кн.: Прыйдзі, стваральны дух. Мн., 1986; Рус. пер. — Мзбранное. М., 1994; Стнхотворення. Проза. Пнсьма. СПб., 2000.
    Літ.: Ф ю м а н Ф. Над огненной пучнной: Опыт с поэзней Г.Тракля // Магнческнй крнсталл. М„ 1988; Дудова Л.В. Современннкя о творчестве Г.Тракля // Дудова Л.В., Мнхальская Н.П . Трыков В П. Модерннзм в зарубежной лптературе. М., 1998; Г у г н н н А.А. Георг Тракль // Гугнйн А.А. Австрмйская лнтература XX в. Новополоцк; М., 2000.	Е.А.Лявонава.
    ТРАКТ ПАШТОВЫ (польск. trakt ад лай. traktus літар. — валачэнне), у Рэчы Паспалітай і Расіі шырокая палепшаная грунтавая дарога (шлях), якая злучала найважнейшыя населеныя пункты. Мела станцыі (пастаялыя двары) і верставыя слупы. Па Т.п. ішлі рэгулярныя перавозкі пасажыраў, грузаў, пошты (паштовыя Т.п. з паштовымі станцыямі). 3 19 ст. Т.п. з цвёрдым пакрыццём наз. шашой (гл. таксама Шашэйная дарога).
    Т.п. на Беларусі з’явіліся ў 16 ст . ў час стварэння пошты. У 1583 адкрыты паштовыя зносіны па Т.п. Варшава—Беласток—Гродна. У сувязі з адкрыццём у 1596 у Варшаве паштамта Т.п. звязалі Варшаву з усімі гарадамі Рэчы Паспалітай. Паводле Андросаўскага перамір’я 7667 паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй была ўстаноўлена паштовая сувязь Маскоўскай дзяржавы з Зах. Еўропай. Т.п. працягнуўся ад Масквы праз Смаленск—Магілёў— Мінск да Вільні. У канцы 17 ст. ў ВКЛ пачалі пракладваць новыя дарогі, будаваць станйыі, але Паўночная вайна 1700—21 перашкодзіла давесці работы да канца. Паляпшэнне Т.п. пачалося пасля прыняцця вял. кн. ВКЛ і каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам ПанятоўскЫ у 1764 Генеральнага рэгламента. У 1772 адкрыты часовы Т.п. Пскоў— Полацк, потым	С.Пецярбург—Нарва—
    Пскоў—Полацк—Талачын—Магілёў, на якім былі створаны 134 паштовыя станцыі (пазней Т.п. працягнуты да Кіева і Адэсы). У пач. 19 ст. ўсе дарогі Рас. імперыі былі падзелены на разрады; гал. паштовыя і пабочныя паштовыя (уласна гэта былі Т.п.), вял. праезджыя, ваен. і інш., якія таксама атрымалі нумары. Напр., паштовая дарога С.Пецярбург—Екацярынаслаў, вядомая як Беларускі Т.п., мела №148. 3 крас. 1827 па Т.п. Беларусі пайшлі першыя дыліжансы. 3 1830х г. бел. Т.п. брукавалі каменнем. 3 развіццём чыг. транспарту значэнне Т.п. знізілася. Іншаземцы ў час войнаў на бел. землях таксама будавалі Т.п. Гл. таксама Пошта.	У.К.Зарэмскі.
    ТРАКТАР (англ. tractor ад лац. traho цягну), самаходная машына для перамяшчэння і прывядзення ў дзеянне агрэгатаваных з ёй прычапных, навясных, паўнавясных або стацыяйарных машын і прылад. Бываюць колавыя і гусенічныя; с.г. (агульнага прызначэння, універсальнапрапашныя, спец. — садова
    агародныя. вінаграднікавыя, балатаходныя, горныя і інш ), прамысл. (тралёвачныя, дарожнабуд.), транспартныя (цягачы з платформай і без яе).
    Складаецца з каркаса (апора Т.), рухавіка, трансмісіі (уключае счапленне, каробку перадач, галоўную перадачу, дыферэнцыял, механізмы павароту), хадавой часткі (пераўтварае вярчальны рух у паступальны з дапамогай колаў ці гусенічнага ходу), механізма кіравання (руль, тармазы), рабочага і дапаможнага абсалявання (прычапныя ўслройствы, навясная сістэма, вал адбору магутнасці, прывадны шкіў, ходапамяншальнік, сістэмы блакіравання дыферэнцыяла, асвятлення і сігналізацыі,
    Трактары: 1 — колавы з рухавіком унутранага згарання (1901, ЗША); 2 — СХТЗ на суцэльнастальных колах (1931, Харкаў); 3 — трохколавы «Універсал» (1934, Ленінград); 4 — першы «Беларусь» МТЗ2 (1953, Мінск).
    кантрольнавымяральная апараіура і інш.). К о л а в ы я Т. больш простыя tia канструкцыі і ў эксплуатацыі, больш універсальныя. быстраходныя, але маюць горшую праходнасць. Таму часам выпускаюцйа з усімі вядучымі коламі або са здымным абсталяваннем паўгусенічнага ходу. Гусенічныя маюць высокую праходнасць і добрыя цягавыя паказчыкі, недахопы — вял. маса і нізкая зносаўстойлівасць гусенічнага ходу. Ha Т. устанаўліваюць пераважна дызелі, часам карбюратарныя рухавікі ўнутранага згарання, выкарыстоўваюць мех. і гідрамех. перадачы, для кіравання рабочымі органамі навясных машын — гідранавясныя сістэмы. Сельскагаспадарчыя Т. агульнага прызначэння выкарыстоўваюць пераважна для ворывп, сяўбы, культывацыі, уборкі с.г, культур; універсальнапрапашныя — у асн. для міжрадковай апрацоўкі глебы і ўборкі прапашных культур. Асаблівасць прапашных Т. — праходнасць у міжрадкоўях пасеваў без пашкоджання раслін зза адпаведнай шырыні колаў (гусеніц), дарожнага прасвету, абрысу, рэгулюемай каляіны. Паводле цягавага намагання Т. ў краінах СНД падзяляюцца на 10 класаў: клас 0,2 (намаганне 2 кН); 0,6 (6 кН); 0.9 (9 кН); 1,4 (14 кН); 2 (20 кН); 3 (30 кН); 4 (40 кН); 5 (50