• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ:. Файнберг Р.Н. К.А.Тренев. М.; Л., 1962; Жнвой Тренев: Сб. воспомннанвй. 2 нзд. Ростов н/Д, 1976. Л.В.Календа. ТРАНЗІСТАР [англ. transistor ад tran(sfer) пераносіць + (re)sistor супраціўленне], паўправадніковая прылада для ўзмацнення, генерацыі і пераўтварэння эл. ваганняў; асн. элемент мікраэлектроннай апаратуры (гл. Мікраэмктроніка). Асн. класы Т. — уніпалярныя і біпалярныя.
    Ўніпалярныя (палявыя, ці канальныя) Т. створаны ў 1950—70я г. на аснове работ амер. вучоных У.Шоклі, С.Міла, Д.Канга і інш. і ўяўляюць сабой паўправадніковы крышталь, размешчаны паміж 2 амічнымі кантактамі (сцёкам і вытокам), эл. ток паміж якімі абумоўлены носьбітамі зараду аднаго знака (электронамі ці дзіркамі) і змяняецца пад уздзеяннем папярочнага эл. поля
    Схема транзістара: a — біпалярнага (1 — эмітэр; 2 — база; 3 — калектар; 4 — вобласць прасторавага зараду); б — уніпалярнага з кантактам метал — паўправаднік (1 — выток; 2 — затвор; 3 — сцёк; 4 — вобласць прасторавага зараду; 5 — вобласць канала; 6 — высакаомны паўправаднік); в — уніпалярнага з ізаляваным затворам (1 — выток; 2 — затвор; 3 — сцёк; 4’ — ізалятар; 5 — вобласць прасторавага зараду; 6 — вобласць канала).
    ТРАНСВЕСТЫЗМ	505
    ўваходнага сігналу. Біпалярныя Т. вынайдзены амер. вучонымі У.Шоклі, У.Братэйнам і Дж.Бардзіным (1948). Эл. ток у іх абумоўлены носьбітамі заралаў абодвух знакаў (электронамі і дзіркамі). Такі Т. уяўляе сабой крышталь паўправадніка. дзе створаны 3 вобласці з /і і ртыпам праводнасці, да якіх падведзены метал. вывады. У залежнасці ад парадку чаргавання гэтых абласцей адрозніваюць Т. прп і рпртыпаў. Сярэдняя тонкая вобласць (база) аддзелена ад астатніх (калектара і эмітэра) электроннадзірачньші пераходамі. Уваходны сігнал падаецца на базу і выклікае перанос неасноўных носьбітау зараду ад эмітэра да калектара. Таксама Т часта наз. партатыўныя радыёвяшчальныя прыёмнікі на паўправадніковых прыладах.
    ТРАНЗІТ (ад лац. transitus праходжанне), перавозкі пасажыраў і грузаў з аднаго пункта ў другі праз прамежкавыя (транзітныя) пункты. На чыг. транспарце паняцце «Т.» ужываецца таксама да цягнікоў і асобных вагонаў, на рачным транспарце — пры перавозках у межах двух або некалькіх сумежных параходстваў. Транзітныя перавозкі бываюць змешаныя (напр., чыгунка ўдзельнічае разам з рачным ці марскім транспартам). Т. бывае пры зносінах унутры краіны і паміж асобнымі краінамі. На падставе міждзярж. пагадненняў пасажыры і грузы перавозяцца праз тэрыторыю інш. краіны ў трэцюю. Ha Т. некаторых грузаў (зброя, наркатычныя рэчывы і інш.) існуюць абмежаванні.
    ТРАНЗІТЫЎНАСЦЬ (ад лац. transitivus пераходны), уласцівасць бінарных суадносін «пераходзіць» з адных пар аб’ектаў на інш. Напр., калі велічыня а параўнальная з b, a b — з с, то о параўнальная з с.
    ТРАНЗІЦЫЯ (ад лац. transitio пераход, перамяшчэнне) у г е н е т ы ц ы, мутацыя, абумоўленая заменай азоцістай асновы ў малекуле нуклеінавай кты. Пры Т. адна пурынавая аснова замяняецца на другую (адэнін на гуанін, ці наадварот), або адна пірымідзінавая аснова на другую (тымін на цытазін ці наадварот). Адносіцца да генных мутацый, якія прыводзяць да змены сэнсу кадона і парушэнняў счытвання інфар.мацыі ў ланцужку ДНК. Часам Т. фенатыпічна не праяўляецца за. кошт лішку генет. кода (адну амінакіслату кадзіруюць некалькі кадонаў). Р.Г.Заяц. ТРАНКВІЛІЗАТАРЫ (ад лац. trahquillo супакойваю), лекавыя сродкі, якія ўплываюць на тармажэнне ў ц.н.с.; група псіхатропных сродкаў. Найб. ужываюцца хім. рэчывы, вытворныя бензадыязепіну — хлозепід (эленіум), сібазон (седуксен, рэланіум), феназепам, назепам (тазепам), ксанакс і інш. Памяншаюйь пачуццё страху, трывогі, псіхаэмацыянальнага напружання і інш. Валодаюць седатыўным, снатворным, процісутаргавым дзеяннем, расслабляюць мышцы. Выкарыстоўваюцца пры неўрО'ах і неўрозападобных станах, эпілепсіі, сутаргах, артэрыяльнай гіпертаніі, стэнакардыі і інш. Валодаюць пабочнымі эфектамі: выклікаюць санлівасць, мышачную слабасць, псіхічную і фіз. залежнасйь. / М.Се.чяненя.
    ТРАНС... (ад лац. trans скрозь, цераз, за), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: рух цераз якуюн. прастору, перасячэнне яе (напр., трансаўстраліііская магістрмьў абазначэнне ці перадача пры дапамозе чагон. (напр., транспірацыя, транслітэрацыя); размяшчэнне паза межамі чагон. (напр., транснацыянальны).
    ТРАНС (франц. transe ад transir здранцвець). стан зацямнення свядомасці, пры якім аўтаматычна выконваюцца некат. дзеянні (нематываваныя або мэтанакіраваныя); таксама стан змрочнасці, экстазу, «яснабачання», «празорлівасці». Назіраецца гал. чынам пры эпілепсіі, істэрыі, глыбокім гіпнозе і інш. Перажытае звычайна не захоўваецца ў памяці (амнезія).
    ТРАНСАВАНГАРД (ад лат. транс... + авангард), плынь у жывапісе постмадэрнізму. Узнік у Італіі ў канцы 1970х г. Гал. яго тэарэтык А.БенітаАліва прадставіў работы трансавангардыстаў на біенале 1980 і 1982 у Венецыі. Майстры Т. (С.Кія, Ф.Клементэ, Э.Кукі, Н. дэ Марыя, М.Паладзіна) супрацьпаставілі канцэптуальнай творчасці непасрэдную работу мастака над стварэннем карціны, такім чынам аднавіўшы цікавасць да жывапіснай выяўленчасці.
    Я Ф. Шунейка.
    ТРАНСАЗІЯЦКАЯ АЎТАМАГІСТРАЛЬ Злучае гарады Стамбул—Анкара (Турцыя)—Тэбрыз—Тэгеран—Керман — Мешхед (Іран)— Герат—Кабул (Афганістан)—Пешавар—Равалпіндзі (Пакістан)—Срынагар—Дэлі—Калькута (Індыя)—Дака (Бангладэш). Даўж. каля 9000 км. Пабудавана ў 1940—60я г.
    ТРАНСАЗІЯЦКАЯ МАГІСТРАЛЬ. шыротная 2калейная чыг. магістраль: Стамбул—Анкара (Турцыя)—Тэбрыз— Тэгеран—Керман—Захедан (Іран)—Квета—Лахор (Пакістан)—Дэлі—Канпур— Калькуга (Індыя)—Дака—Чьггагонг (Бангладэш). Даўж. больш за 7 тыс. км. Аб’ядноўвае чыг. сетку 5 краін. У Турцыі (Эдырне) стыкуецца з транс’еўрапейскай магістраллю «Захад—Усход».
    ТРАНСАЛЯСКІНСКІ НАФТАПРАВОД У ЗША, перасякае тэр. штата Аляска ад Паўн. схілу (ПрадхаБей) да нафтабазы Валдыз. Далей нафта ў марскіх танкерах ідзе на нафтаперапр. зды штата Каліфорнія. Пабудаваны ў 1974—77.
    ТРАНСАМАЗбНСКАЯ ШАІПА (Transamazonica Rodovia), найбуйнейшая трансп. магістраль Бразіліі: ад г. ЖуанПесоа, праз трапічныя лясы бас. р. Амазонка да гарадоў РыуБранку і КрузейрудуСул (граніца з Балівіяй і Перу). Даўж. каля 4400 км. Частка сістэмы аўтамагістралей, што злучаюць амазонскія штаты Бразіліі з марскімі партамі. Пабудавана ў 1970—74.
    ТРАНСАМЕРЫКАНСКАЯ МАПСГРАЛЬ. шыротная 2калейная чыг. магістраль: СанПаўлу—Карумба (Бразілія)—СантаКрус—ЛаПас (Балівія)—Антафагас
    та (Чылі). Даўж. больш за 3 тыс. км. Злучае парты Атлантычнага (у Бразіліі) і Ціхага акіянаў (у Чылі). Пабудавана ў 1920—30я г.
    ТРАНСАМІНАВАННЕ, зваротны перанос а.мінагрупы ад амінакіслот да кетакіслот, тое, што пераамінаванне.
    ТРАНСАНТАРКТЫЧНЫЯ ГОРЫ (Transantarctic mountains), сістэма горных хрыбтоў у Антарктыдзе. Цягнецца амаль на 4 тыс. км ад усх. ўзбярэжжа м. Уэдэла да зах. ўзбярэжжа м. Роса; шыр. 200—600 км. Утвараюць мяжу паміж. Усх. і Зах. Антарктыдай. У сістэму Т.г. уваходзяць горы Пенсакола, Тыл, Хорлік, хрыбты КуінМод, КуінЭлізабет, КуінАляксандра і інш. Выш. 2000— 3000 м, найб. — 4668 м (г. ЯльмарЮхансен у хр. КуінМод). Ніжні ярус складзены з крышт. парод, сярэдні — з асадкавых і магматычных. верхні — пераважна з пясчанікаў і гліністых сланцаў, з якімі звязаны радовішчы каменнага вугалю. Берагавы ўчастак Т.г. (на Зямлі Вікторыі) адкрыты англ. экспедыцыяй Дж.Роса ў 1841.
    ТРАНСАЎСГРАЛІЙСКАЯ МАГІСТРАЛЬ шыротная 2калейная чыг. магістраль: Сідней—Мельбурн—Адэлаіда—Перт у Аўстраліі. Даўж. 3160 км. Злучае парты Індыйскага і Ціхага акіянаў. Пабудавана ў 1910—20. Электрыфікавана ў 1970х г.
    ТРАНСВААЛЬ (Transvaal), рэспубліка, якую стварылі ў 1856 буры (афрыканеры) на Пн ад р Вааль (афіц. назва — Паўд.Афр. Рэспубліка). Пасля таго, як у 1860я г. на тэр. Т. былі знойдзены алмазы, а ў 1880я — золата, Вялікабрытанія імкнулася падпарадкаваць Т. У выніку англабурскай вай'ны 1899—1902 анексіраваны Вялікабрытаніяй. Пасля стварэння ў 1910 Паўд.Афр. Саюза (з 1961 ПаўднёваАфрыканская Рэспубліка) — адна з яго правінцый; у 1994 падзелены на некалькі больш дробных адм. адзінак.
    ТРАНСВЕРСІЯ (ад лац. transversus павернуты ўбок, адведзены), мутацыя, абумоўленая заменай пурынавай асновы (адэнін, гуанін) на пірымідзінавую (тымін, цытазін) і наадварот. Адносіцца да генных мутацый. У адрозненне ад транзіцыі часам наз. складанай або перакрыжаванай за.менай зза змены арыентацыі пурынпірымідзін у мутантным сайце двухланцужковай малекулы нуклеінавай кты. Адбываецца часцей за транзіцыі.
    ТРАНСВЕСТЫЗМ (ад транс... + лац. vestio апранаць), э а н і з м, імкненне да пераапранання ў адзенне процілеглага полу; адна з форм палавой ненармальнасці. У адрозненне ад транссексуалізму прыхільнікі Т. не жадаюць зменьваць свой пол. Праяўляецца пастаянна або перыядычна. Большасць прыхільнікаў Т. — гетэрасексуалы (гл. Гетэрасексу
    506 ТРАНСПМАЛАІ
    альнасць), таксама гомасексуалы (гл. Гомасексуалізм), бісексуалы (гл. Бісексуальнасць). Т. патрабуе псіхатэрапеўт. карэкцыі. І.М.Семяненя.
    ТРАНСГІМАЛАІ, другая назва горнай сістэмы Гандысышань у Азіі.
    ТРАНСГРАНІЧНАЕ ЗАБРЎДЖВАННЕ, забруджванне навакольнага асяроддзя газападобнымі адходамі і пылам прамысл. прадпрыемстваў шляхам трансгранічнага пераносу, якое ахоплівае тэр. некалькіх краін або кантынентаў. На Беларусі адзначаецца з сярэдзіны 20 ст. (назіранні вядуцца з 1980). Краіна знаходзіцца ў неспрыяльных умовах зза перавагі зах. і паўд.зах. пераносу. Паводле мадэльных разлікаў на тэр. Беларусі штогод асядае 180—190 тыс. т серы (з іх 84—86% трансгранічнай), 60—70 тыс. т акісленага азоту (89—94% трансгранічнага), 150—170 тыс. т. адноўленага азоту (38—65% трансгранічнага), больш за 400 т свінцу (80% трансгранічнага). Асн. спосаб прадухілення Т.з. — змяншэнне колькасці шкодных выкідаў у атмасферу ва ўсіх краінах. На гэта накіраваны «Канвенцыя аб трансгранічным забруджванні паветра на вял. адлегласці» (1979; скарачэнне выкідаў дыаксідаў серы і аксідаў азоту), «Канвенцыя па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце (1998; скарачэнне выкідаў цяжкіх металаў, асабліва свінцу, кадмію, ртуці, і стойкіх арган. забруджвальнікаў — пестыцыдаў, прамысл. хімікатаў і інш.).