• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ТРАВЯНІСТЫЯ РАСЛІНЫ. травы. жьшцёвая форма раслін. Пашыраны ўсюды. Складаюць травастой лугоў, пашы і сенажацяў. На Беларусі каля 1,4 тыс. дзікаросіых Т.р., больш за 5 тыс. відаў, сартоў і форм інтрадукавана.
    Экамарфал. адзнака Т.р. сезоннага клімату — адсутнасць прамастойных надземных сцёблаў, што перажываюць неспрыяльны сезон. Сцёблы бываюць мяккія, сакаўныя або маюць некат. характэрныя рысы ўнутр. будовы (слабае адраўненне. рассечаная ці моцна парэнхіматызаваная стэла, адсугнасць перыдэрмы. слабая дзейнасць камбію). Т.р. бываюць аднагадовыя і шматгадовыя, пупышкі ўзнаўлення якіх знаходзяцца на ўзроўні глебы або ў глебе і размешчаны на карэнішчах, каўдэксах, клубнях. йыбулінах. радзей на паўзучых падземных парастках.
    ТРАГЕДЫЯ (грэч. tragodia ад tragos казёл + ode песня), від драмы, засн. на глыбокіх, трагічных калізіях (гл. Трагічнае), супярэчнасцях, якія развіваюцца ў востры, непрымірымы канфлікт, што вядзе да гібелі станоўчых герояў ці абодвух процідзейных бакоў, да сутыкнення моцных характараў, логікай падзей асуджаных на пакуты, значныя страты, на безвыходнасць. Сцвярджальны пафас Т. найчасцей увасоблены ў вобразе незвычайнай асобы, носьбіта высокіх ідэалаў. Асн. праблематыка — злачынства і пакаранне, адзінота чалавека сярод людзей, маральная адказнасць, сэнс жыцця, подзвіг у імя высокай ідэі і інш.; цэнтр. героі — асобы выключныя, высакародныя (у стараж. грэкаў — багі і цары).
    Т. зарадзілася ў Стараж. Грэцыі з культу Дыяніса; напачатку была далёкая ад пазнейшых жанраваатрыбутыўных форм. Вылучэнню ўласна Т. з культаварэліг. відовішчаў садзейнічала ўзвелічэнне ролі карыфея хору сатыраў, што прывяло да строгага чаргавання песенных частак з дэкламацыйным апавяданнем пра пакуты і прыгоды героя. Росквіту дасягнула ў 5 ст. да н.э. (Эсхіл, Сафокл, Эўрыпід). Катарсіс, ачышчэнне праз пакуты і спагаду — мэта ант. Т. Сінкрэтызм грэч. Т. — прычына яе замірання ў пазнейшую эпоху. На новым маст.выяўл. узроўні адрадзілася ў эпоху Рэнесансу і барока. У трагедыях К.Марла. Лопэ дэ Вэгі, П.Кальдэрона, У.Шэкспіра дзейнічаюць шматгранныя характары. У перыяд класіцызму найлепшыя Т. стварылі П.Карнель, Ж.Расін, у рус. лры — А.Сумарокаў, Я.Княжнін, У.Озераў. У межах патрабаванняў класіцызму (адзінства часу, месца дзеяння) Т. стварыў Ф.Шылер. Пачынаючы з трагічных драм рамантыкаў (Дж.Байран, В.Гюго, МЛермантаў і інш.), складваюцна жанры. што адрозніваюцца ад класічнай Т. прынйыпамі рэаліст. абагульнення (мяшчанская Т., рамантычная Т„ меладрама, гіст. драма, нар. драма). Далейшая трансфармацыя Т. адбылася ў рэаліст. лры. Усё часйей трагедыйная танальнасць спалучаецца з камедыйнай (гл. Трагікамедыя). Значны ўклад у развіццё жанру зрабіла рус. лра («Барыс Гадуноў», «Скупы рыцар», «Моцарт і Сальеры» А.Пушкіна, «Навальнійа» А.Астроўскага, «Смерць Іаана Грознага» А.К.Талстога і інш.).
    Першыя спробы стварэння бел. Т. адносяцца да 18 ст. («Суддзя без розуму» К.Марашэўскага, «Сапар» і «Фемістокл» М.Цяцерскага, «Крэз» І.Юрэвіча; усе на польскай мове). У пач. 20 ст. на аснове трагедыйных калізій напісаны п’есы «Антось Лата» Я.Коласа,
    «Пакрыўджаныя» Л.Родзевіча, «Бязродны» У.Галубка, «Чырвоныя кветкі Беларусі» В.Гарбацэвіча і інш. У бел. сав. лры з яе арыентацыяй на аптымістычнасць пафасу жанр Т. развіваўся менш інтэнсіўна, чым іншыя, нешматлікія трагедыйныя творы тэматычна далучыліся да гераічнай тэматыкі («Людзі і д’яблы» К.Крапівы, «Першы ўрок» К.Губарэвіча, «Юныя мсціўцы» В.Хазанскага і А.Гутковіча, «Шпачок» А.Махнача, «Рашэнне» В.Быкава, «Злавеснае рэха» А.Петрашкевіча і інш.) або гіст. («Кастусь Каліноўскі» Е.Міровіча, «Званы Віцебска» У.Караткевіча, «Купала» А.Дударава і інш.).
    Літ.: Семяновіч А. Беларуская драматургія (дакастрычнійкі перыяд). Мн.. 1961; Сабалеўскі А. Беларуская савецкая драма. Кн. 1—2. Мн„ 1969—72. С.С.Лаўшук.
    ТРАГІКАМЕДЫЯ, драматычны твор, у якім спалучаюцца характэрныя рысы трагедыі і каліедыі. У аснове — своеасаблівае трагікамічнае светаадчуванне, якое звязана з пачуццём адноснасці Крытэрыяў жыцця і ўключае разнастайныя, часам процідеглыя тэндэнйыі. Жанравыя межы не акрэслены, абавязковым з’яўляейца пачуццё адноснасці крытэрыяў ацэнкі аўтарам і персанажамі жыццёвых рэалій. Трагікамічнасць светаадчування ўласціва нар. творчасці, у прафес. лры на розных этапах гіст. развіцця яна праяўлялася спарадычна.
    У антычнасці пад тэрмінам Т. разумелася ўсякае парушэнне жанравай чысціні трагедыі ці камедыі. Як жанр у еўрап. лрах з’явічася на мяжы 16—17 ст., калі сфарміраваліся яе асн. жанравыя ўласцівасці; спалучэнне ў межах аднаго твора смешных (за выключэннем фарсавых) і сур’ёзных (у тл. патэтычных) момантаў пры шчаслівай развязцы канфлікту; перапляценне «ўзвышаных» рэліг. сюжэтаў з быт. камізмам іх асэнсавання; двайньі зыход сітуацый (пакаранне зла — узнагарода дабрачыннасці); змешванне ўзвышаных і камічных характараў і інш. У 2й пал. 17 ст. эстэтыка класіцызму размежавала трагедыю і камедыю. У Далейшым Т. амаль знікла. Адрадзілася ў канцы 19 ст. («Геда Габлер» і «Дзікая качка» Г.Ібсена, «Крэдыторы» і «Саната прывідаў» А.Стрындберга, «Тры сястры» А.Чэхава і інш.). У 20 ст. Т. пачала распрацоўваць праблематыку трагедыі. Яшчэ больш замацавалася практыка збліжэння трагічнага і камічнага (творы Ф.Дзюрэнмата. Э.Іанеска. Т.УФьямса і інш.).
    На Беларусі Т. вядома з сярэдзіны 18 ст. («Уваскрэсенне мёртвых...» Г.Каніскага і інш.) у форме, прамежкавай паміж трагедыяй і камедыяй. Больш глыбока трагікамічныя калізіі выявіліся ў творах пач. 20 ст. («Васількі» А.Паўловіча, «Жартаўлівы Пісарэвіч» М.Гарэцкага, «Тутэйшыя» Я.Купалы і інш ). Вял. ўклад у распрацоўку жанру Т. ў бел. драматургіі зрабіў А.Макаёнак. У яго творах трагікамічнае дапаўняецца, як правіла, сатырычнагратэскавым («Зацюканы апостал», «Пагарэльцы», «Дыхайце эканомна»).
    Літ.: Борев Ю. Комнческое... М., 1970; Д з е м н д о к Б. О комхческом...: Пер. с пол. М., 1974. С.С.Лаўшук.
    ТРАГІЧНАЕ, эстэтычная катэгорыя, якая адлюстроўвае невырашальны пры
    ТРАДЭСКАНЦЫЯ	497
    наяўным узроўні гармадскага быцця і свядомасйі канфлікт, што ўзнікае і разгортваецца ў выніку свабодных учынкаў асобы, гераічнага сутыкнення процілегла накіраваных, неаднолькава матываваных грамадскіх сіл. Суправаджаецца пакутамі, нярэдка завяршаецца смерцю герояў, змагароў за сцвярджэнне грамадскага ці асабістага ідэалу. Суадносіцца з катэгорыямі ўзнёслага і прыгожага. процілеглае камічнаму. Аб’ектыўная аснова Т. — адноснасць, пераходнасць і смяротнасць усяго існага ў яго канкрэтнапачуццёвай форме, недасканаласць чалавека, грамалства, дзярж. ладу. Магчымасйь Т. ёсць ва ўсіх формах быцця, але для паўнаты яго выяўлення неабходна наяўнасць суб’ектыўнааб’ектыўных суадносін, што магчыма толькі ў свядомай жыццядзейнасці чалавека і грамадства. У эстэтыцы вылучаюць а б’е к т ы ў н ат р а г і ч н а е (трагічная сітуацыя і яе вырашэнне праз канфлікт у грамадскім быцці) і с у б’е к т ы ў н ат р а г і ч н а е (трагічная сітуацыя, адлюстраваная ў эстэт. пачуццях, ацэнках, мастацтве). У рэальным быцці адрозніваюць трагедыю новага, якое актыўна змагаецца са старымі сістэмамі і каштоўнасцямі, але яшчэ не здольнае да пазітыўнай рэалізацыі, і трагедыю гібелі старых сістэм і каштоўнасцей, якія не паспелі выявіць свае творчыя магчымасці. Магчымасці выяўлення Т. неаднолькавыя ў розных відах і жанрах мастацтва: толькі адносныя ў архітэктуры і інш. прыкладных мастацтвах сродкамі сімвалічнай пластыкі і дэкору; большыя ў выяўл. мастацтве; неабмежаваныя ў тэатры, музыцы, лры, асабліва ў жанрах трагедыі.
    Праблему Т. ўпершыню распрацаваў Арыстоцель (структура трагедыі, тэорыя катарсісу). Сімвал Т. ў хрысц. мастацтве — вобразы ўкрыжаванага Хрыста і святых пакугнікаў.
    Паводле гуманіст. традыцыі, у кантэксце якой развівалася бел. культура эпохі Адраджэння, разуменне трагічнасці жыцця ўваходзіць у паняцце мудрасці (эстэтыка Ф.Скарыны, Сімяона Полацкага, інш. асветнікаў). Бел. класічная лра адлюстравала асн. аспекты Т. ў быцйі народа: хуткаплыннасць зямнога жыцця; трагедыя народа, які абудзіўся для нац. і cau. вызвалення, але не ў сілах рэалізаваць свае ідэалы; трагічны лёс духоўна актыўнай асобы (вобраз песняра, прарока, гусляра, рыцара), што ахвяруе сваім жыццём дзеля вызвалення народа, які яшчэ не да канца ўсвядоміў сябе свабоднай нацыяй. У эстэтыцы сацыяліст. рэалізму паняйцю Т. быў нададзены класавапралетарскі, пазней сацыяліст. змест: сфера Т. тэматычна звужалася да трагічнага лёсу дзеячаў рэвалюцыі, герояў грамадзянскай і Вял. Айч. войнаў.
    Літ.: Арнстотель. Поэтнка // Соч.: Пер. с древ.греч. М., 1983. Т. 4; Борев Ю.Б. 0 трагнческом. М.. 1961; Крюковс к н й Н.й. Основные эстетвческме категорнн: Опыт снстематнзацяв. Мн.. 1974.
    У.М.Конап.
    ТРАГЛАБІЁНТЫ (ад грэч. trogle пячора, нара + біёнт), жывёлы, што пастаянна жывуць у пячорах, пячорных вадаёмах і падземных водах; прадстаўнікі спелеафауны. Характарызуюцца запаволеным абменам рэчываў, расцягнутым жыццёвым цыклам, дэпігментацыяй, адсутнасцю зроку, лепш развітымі органамі дотыку, нюху, бакавой лініі; для жывёл, якія жывуць у буйных падземных поласцях, уласціва павелічэнне памераў прыдаткаў і цела. Сярод Т. найб. звычайныя ракападобныя, малюскі, п’яўкі, калаўроткі, паліхеты, рыбы, амфібіі. Большасйь Т. — эндэмікі і рэлікты стараж. фаун.
    ТРАГЛАДЬІТ (ад грэч. troglodytes, які жыве ў нары або пячоры), першабытны пячорны чалавек. У пераносным сэнсе — некулыурны чалавек, невук.
    ТРАДЗЬЯКОЎСКІ Васіль Кірылавіч (5.3.1703, г. Астрахань, Расія — 17.8.1768), рускі пісьменнік, філолаг. Вучыўся ў Славянагрэкалац. акадэміі (Масква, 1723—26), Сарбоне (1727—30). У 1732— 59 перакладчык у Пецярбургскай АН (з 1745 акад.). Пераклаў раманы П.Тальмана «Паездка ў востраў Кахання» (1730; дадаў да яго свае любоўныя вершы, напісаныя мовай, блізкай да размоўнай), Д.Барклея «Аргеніда» (1751), рус. гекзаметрам раман Ф.Фенелона «Прыгоды Тэлемака» («Тылемахіда», 1766). У трактаце «Новы і кароткі спосаб да складання расійскіх вершаў» (1735) прапанаваў новы прынцып арганізацыі рус. верша — сілабатанічнае вершаскладанне, у зб. «Творы і пераклады як вершамі так і прозай» (т. 1 — 2, 1752) выклаў сваю тэорыю перакладу. Аўтар філас. паэмы «Феоптыя» (нап. 1753, выд. 1963), даследавання «Аб старажытным, сярэднім і новым вершаскладанні расійскім» (1755). Яго праца «Размова пра артаграфію» (1748) — першая рас. спроба вывучэння фанет. ладу мовы. Пераклаў «Старажытную гісторыю» Ш.Ралена (т. 1—10, 1749— 62), «Рымскую гісторыю» (т. I—16, 1761—67) і інш. Пісаўдрамы, оды, байкі, эпіграмы. На бел. мову яго байку «Фанабэрысты сабака» пераклаў Э.Валасевіч.